ЖАНРЫ

Гронкi гневу (на белорусском языке)

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

– Том!

– Што?

– Я, Том, увесь час прыглядаўся да машын - да тых, якiя мы абмiналi, i да тых, што ехалi паўз нас. Я лiчыў.

– Што ты лiчыў?

– Том, гэта ж такiя самыя сем'i, як ваша, цэлымi сотнямi на захад едуць. Я пiльна сачыў. На ўсход нiхто не едзе - усе, цэлымi сем'ямi, толькi на захад. Заўважыў?

– Ну заўважыў.

– Дык яны ж... быццам... быццам ад войска якога ўцякаюць. Як быццам уся краiна знялася з месца.

– Яно так i ёсць, - пагадзiўся Том.
– Уся чыста знялася. Мы таксама кiнулi свой дом.

– Ну, а што будзе, калi... калi людзi гэтыя... i яны, i ўсе iншыя працы там не знойдуць, што тады?

– Iдзi ты да д'ябла!
– гаркнуў Том.
– Адкуль мне ведаць, што будзе? Я адно толькi ведаю - ногi перастаўляць, спачатку адну наперад, потым другую. Гэтак i ў Макалестары рабiў чатыры гады запар - у камеру, з камеры, у сталоўку, са сталоўкi... Госпадзi, а як я спадзяваўся, што на волi ўсё будзе iначай! У турме стараўся нi пра што не думаць, каб мазгi не перакруцiлiся, i цяпер таксама нi пра што думаць не хачу.
– Том павярнуўся да Кейсi.
– Вось падшыпнiк расплавiўся. Мы гэтага не ведалi, i нам было спакойна. Цяпер мы ўбачылi паляцеў, што ж, адрамантуем. I, далiбог, гэтак трэба заўсёды рабiць. Я дарэмна хвалявацца не буду. Не хачу. Во, бачыш, кавалак жалеза i бабiт? Бачыш? Вось i ўвесь мой клопат, больш мяне нiчога на свеце не турбуе... Куды гэта, чорт, Эл правалiўся?

Кейсi сказаў:

– Не, Том, ты паслухай... Што за лiха! I словы нават патрэбныя на язык не iдуць...

Том зняў засохлую гразь з рукi, кiнуў на зямлю. Па краях ранкi засталася брудная палоска. Том перавёў позiрк на прапаведнiка.

– Ты, я бачу, настройваешся на прамову, - сказаў ён.
– Што ж, давай. Люблю слухаць прамовы. У нас там наглядчык безупынна красамоўнiчаў. Нам шкоды нiякай, а яму ўцеха. Ну давай, выкладвай, што там у цябе.

Адной рукой Кейсi пашчыкваў вузлаватыя пальцы другой.

– Нешта творыцца ў краiне, народ заварушыўся. Людзi, як ты кажаш, перастаўляюць па чарзе ногi i не задумваюцца, куды iдуць, але дарога ў iх адна, ва ўсiх адна. Як прыслухаешся, чуеш нейкi рух, таемнае шастанне, шоргат i... i нейкi неспакой. Нешта творыцца ў краiне, i людзi, тыя, каго гэта тычыцца, нiчога яшчэ не ведаюць... пакуль што не ведаюць. Народ зрушыў з месца, кiруе на Захад... пакiдае за сабой пустыя фермы. Усё гэта немiнуча прывядзе да нечага такога, што пераменiць усю краiну.

Том сказаў:

– Я адно ведаю: перастаўляю па чарзе свае хадулi.

– Так. Ну, а калi табе страчаецца загарадзь, ты i цераз яе палезеш?

– Чаму ж не? Калi трэба, палезу.

Кейсi ўздыхнуў:

– Бадай, гэтак лепей. Я згодзен з табою. Але ж загарадзi бываюць розныя. I людзi розныя. Ну накшталт мяне: загарадзi яшчэ не паставiлi, а яны ўжо лезуць... iначай не могуць.

– Цi не Эл гэта едзе?
– ажывiўся Том.

– Ага, вiдаць, Эл.

Том падняўся на ногi, загарнуў шатун i абедзве часткi падшыпнiка ў кавалак мешкавiны.

– Вазьму з сабой за ўзор, каб не памылiцца, - сказаў ён.

Грузавiк спынiўся на краi шашы. Эл высунуўся з акенца.

Том сказаў:

– Дзе цябе чэрцi насiлi? Далёка заехалi?

Эл уздыхнуў.

– Зняў шатун?

– Ага.
– Том падаў яму скрутак.
– Бабiт паляцеў.

– Я тут нi пры чым, - сказаў Эл.

– Ясна. Куды ты iх завёз?

О, у нас там такое! Бабка раптам зараўла, i Разашарна таксама, на яе гледзячы. Уткнула галаву пад падушку i плача. Бабка рот разявiла i вые, як сабака на месяц. Быццам дае яму прачуханца. Ага, вось бацька загадаў не адказвае, нiкога не пазнае. Толькi нешта балбоча i балбоча, быццам да дзеда звяртаецца.

– Дзе ты iх пакiнуў?

– Мы да лагера пад'ехалi. Там i цень ёсць, i вада водаправодная. За дзень стаянкi паўдаляра бяруць. Але ўсе так стамiлiся, проста з ног валiлiся, i мы вырашылi застацца там. Ма кажа: што зробiш - бабка зусiм нямоглая. Раскiнулi палатку Ўiлсана, наш брызент таксама нацягнулi. Бабка, думаю, зусiм з розуму выжыла.

Том паглядзеў на сонца, якое ўжо прыкметна хiлiлася на захад.

– Кейсi, -сказаў ён, - каму-небудзь аднаму трэба застацца пры машыне, а то з яе ўсё здзяруць. Ты як?

– Добра, застануся.

Эл узяў з сядзення папяровы мяшочак.

Во мама прыслала хлеба з мясам, i ў мяне яшчэ тут збан з вадой ёсць.

– Яна нiкога не забудзе, - сказаў Кейсi.

Том залез у кабiну да Эла.

– Значыць, так, - сказаў ён.
– Мы пастараемся як найхутчэй вярнуцца. Але загадзя не скажаш калi.

– Я буду тут, - сказаў Кейсi.

– Добра. Толькi не выступай тут сам перад сабой. Паехалi, Эл.
– Грузавiк рушыў па шашы. Вечарэла.
– Добры ён хлопец, - сказаў Том.
– Увесь час усё думае, усё думае...

– Што ж, каб ты быў прапаведнiкам, i табе б давялося. А наш бацька ўвесь ажно кiпiць ад злосцi - пяцьдзесят цэнтаў толькi за тое, каб машыну паставiць пад дрэва! Нiяк у толк узяць не можа. Сядзiць, лаецца. Хутка, кажа, паветрам у бочках пачнуць гандляваць. А мама яму: бабцы трэба паляжаць у цянi i каб вада была блiзка.

Грузавiк з грукатам ехаў па шашы: цяпер, калi з яго знялi паклажу, усё ў iм ляскатала i бразгала - барты, абрэзаны кузаў. Ён iшоў хутка i лёгка. Эл даў скорасць трыццаць восем мiль у гадзiну, матор тарахцеў, праз шчылiны ў дне кабiны прабiваўся шызы дымок.

Збаў трохi, - сказаў Том.
– Перапалiш усё чыста. А што ж гэта з бабкай?

– Не ведаю. Памятаеш, апошнiя два днi яна дулася на ўсiх, нi з кiм слова не прамовiла? А цяпер крычыць, усё балбоча нешта, усё роўна як да дзеда звяртаецца. Гэта яна на яго крычыць. Хоць вушы затыкай. Быццам ён на самай справе сядзiць перад ёю i ўхмыляецца, як калiсьцi, - пачухваецца i ўхмыляецца. Яна нiбы бачыць: вось ён сядзiць. Быццам дае яму прачуханца. Ага, вось бацька загадаў перадаць табе на ўсякi выпадак дваццаць даляраў. Не ведаю, колькi спатрэбiцца. Раней ты калi бачыў, каб ма так накiнулася на яго, як сёння?

– Нешта не прыпомню. Што i казаць, добры я выбраў час выходзiць з турмы. Вярнуўся, думаў, дамоў, пашвэндаюся на волi, спаць позна буду, есцi колькi ўлезе. Гуляць буду, на вечарынках скакаць, за спаднiцамi бегаць. А выйшла так, што на гэта i хвiлiнкi вольнай няма.

Эл сказаў:

– Я i забыўся. Ма шмат чаго загадала табе перадаць: каб ты не пiў, у спрэчкi не ўвязваўся, бiцца нi з кiм не лез. Баiцца, каб цябе ў турму зноў не запраторылi.

– Ёй i без мяне клопатаў хапае, я падбаўляць не буду, - сказаў Том.

Поделиться с друзьями: