ЖАНРЫ

Гронкi гневу (на белорусском языке)

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

– Ну, куфлi два ўсё-такi вып'ем? Жах, як пiва захацелася.

– Не варта, - сказаў Том.
– Калi бацька даведаецца, што мы патрацiлiся на пiва, пер'е з нас паляцiць.

– Але паслухай, Том. У мяне свае шэсць даляраў ёсць. Вып'ем i пойдзем да дзяўчат. Нiхто пра гэтыя грошы не ведае. Эх, i пагулялi б мы з табой!

– А ты сваю касу прыберажы, - сказаў Том.
– Вось прыедзем на ўзбярэжжа, мы з табой такога жару зададзiм! Можа, калi ўжо працаваць будзем...
– Ён глянуў на Эла.
– А я i не ведаў, што ты да дзяўчат ходзiш. Думаў, ты проста так, на словах.

– Тут я нiкога не ведаю. I наогул, калi будзем вось так матацца па дарогах, не iначай, жанiцца прыйдзецца. Вось толькi каб у Калiфорнiю прыехаць, я там пакажу!

– Добра было б, - сказаў Том.

– Ты ўжо, здаецца, веру страцiў.

– Страцiў я веру.

– Калi ты забiў таго чалавека... табе потым не снiлася... цi што-небудзь такое? Ты мучыўся?

– Не.

– I нiколi пра гэта не думаў?

– Думаў. Мне шкада яго было.

– А ты не каяўся?

– Не. Я за гэта сядзеў. Сядзеў жа я, нiхто iншы.

– Вельмi там... кепска было?

Том занерваваўся:

– Паслухай, Эл. Я свой тэрмiн адседзеў, i канец. Няма чаго ўвесь час вяртацца ў мiнулае. Вунь там рэчка, а за ёю горад. Давай дастанем шатун, i к чорту ўсё астатняе.

– Мацi душы ў табе не чуе, - сказаў Эл.
– Так ужо гаравала, так гаравала, калi цябе пасадзiлi. I ўсё ўпотайкi. Быццам слёзы ў яе ў горле захрасалi. Але мы ўсё роўна разумелi, што з ёю творыцца.

Том ссунуў кепку на самыя вочы.

– Паслухай, Эл, давай пра што iншае пагаворым.

– Я проста расказваю, што з мацi было.

– Яно так... яно так... Але ж лепш пра гэта не думаць. Лепш... знай сабе перастаўляй па чарзе ногi.

Эл пакрыўджана змоўк.

– Я проста хацеў расказаць табе, - прамовiў ён праз хвiлiну.

Том зiрнуў на яго, але Эл глядзеў на дарогу. Парожнi грузавiк з грукатам падскокваў на няроўнасцях шашы. Доўгiя губы Тома саслiзнулi з зубоў, i ён цiха засмяяўся.

– Я разумею, Эл. Вiдаць, у мяне ў галаве ўсё перамяшалася ад турмы. Калi-небудзь я раскажу табе, можа, усё. Табе проста, разумееш, хочацца ведаць. Цiкавасць разбiрае. Але ў мяне цяпер адно жаданне - забыцца на ўсё гэта хоць на хвiлiнку. Можа, потым будзе ўсё iнакш. А цяпер, як прыгадаю, усе кiшкi перакручваюцца i мне моташна робiцца. Я табе, Эл, адно толькi скажу: турма гэта сродак паволi звесцi чалавека з розуму. Ясна? Там усе ненармальныя. Ты iх бачыш, чуеш i неўзабаве пачынаеш ужо сумнявацца, нармальны ты сам цi не. Iншы раз узнiмуць немы крык ноччу, а табе здаецца, гэта ты крычыш... i так i сапраўды бывае.

Эл сказаў:

– Не буду больш, Том.

– Трыццаць дзён - гэта нiчога, - гаварыў далей Том.
– I паўгода таксама нiчога. А калi перавалiць за год, тады... не ведаю. Гэта нi з чым на свеце параўнаць нельга. Так нельга рабiць, наогул нельга садзiць людзей пад замок. Ды к чорту ўсё гэта! I гаварыць не хачу. Глянь, як сонца гарыць на вокнах.

Грузавiк пад'ехаў да выстраеных у рад заправачных калонак; справа ад дарогi быў склад аўтамабiльнага лому - участак плошчай у акр, абнесены высокай агароджай з калючага дроту; блiжэй да дарогi - павець з рыфленага жалеза i груда езджаных шын каля ўвахода, на якiх былi напiсаны цэны. За павеццю вiднелася халупа, збiтая з рознага ламачча - абрэзкаў дошак i кавалкаў бляхi. Вокны - ветравое шкло ад машын, устаўленае ў сцены. На зарослай травой зямлi аўтамабiльны лом: машыны з пакарабачанымi, памятымi радыятарамi, зраненыя машыны ляжалi на баку без колаў. Паўсюль на траве i каля сцяны павецi валялiся ржавыя маторы, узвышалiся груды хламу - крылы, барты грузавiкоў, колы, восi; i над усiм гэтым лунаў дух тла, цвiлi i ржы. Пакарабачанае жалеза, напаўвыпатрашаныя рухавiкi, кучы рознай непатрэбшчыны, падабранай на дарогах.

Эл пад'ехаў па залiтай маторным маслам дарожцы да павецi. Том вылез з кабiны i зазiрнуў у цёмны праём дзвярэй.

– Нiкога не вiдаць, - сказаў ён i гукнуў: - Ёсць тут хто-небудзь?

Хоць бы знайшоўся ў iх "додж" дваццаць пятага года.

У глыбiнi павецi бразнулi дзверы. Са змроку выйшаў чалавек, падобны на прывiд. Кашчавы, брудны, з запэцканым маслам жылiстым тварам, туга абцягнутым скурай. Аднаго вока ў яго не было, а калi ён паводзiў другiм, здаровым, мускулы пустой вачнiцы паторгвалiся. Джынсы i кашуля на iм iльснiлiся ад засохлага масла; рукi былi ўсе ў ранках i рубцах; тоўстая нiжняя губа злавесна выступала наперад.

Том запытаўся:

– Вы гаспадар?

Адзiнае вока блiснула ў яго бок.

– Я працую на гаспадара, - буркнуў ён у адказ.
– А што трэба?

– Якi-небудзь разбiты "додж" дваццаць пятага ў вас ёсць? Нам патрэбен шатун.

– Не ведаю. Каб быў гаспадар, ён сказаў бы. Але яго цяпер няма. Дадому паехаў.

– А самiм можна глянуць?

Чалавек смаркнуў у далонь i абцёр яе аб штаны.

– Вы з гэтых краёў?

– Не, з Усходу. На Захад едзем.

– Ну пашукайце. Хоць двор увесь спалiце, мне што.

– Ты, я бачу, не вельмi гаспадара свайго любiш.

Валочачы ногi, чалавек падышоў блiжэй i зноў блiснуў сваiм адзiным вокам.

– Цярпець яго не магу, - вымавiў ён цiха.
– Цярпець не магу гэту сволач! Цяпер во дамоў падаўся. Паехаў сабе дадому.
– Словы вывальвалiся з яго вуснаў, налятаючы адно на адно.
– Такую прывычку сабе завёў... такую прывычку чапляцца i дражнiцца. Ён... ён сволач! Дачка ў яго, дзевятнаццаць гадоў, прыгожанькая з твару. Дык ён пытаецца: "Як ты наконт таго, каб ажанiцца з ёю?" Гэта ён у мяне пытаецца! А сёння кажа: "Вечарам танцы будуць. Ну як, пойдзеш?" Гэта ён мне кажа - мне!
– На вачах у яго выступiлi слёзы, пакацiлiся з пустой чырвонай вачнiцы па шчацэ.
– Далiбог, калi-небудзь вазьму i схаваю трубны ключ у кiшэнi. Такое мне гаворыць i на маё выбiтае вока зырыцца. Я... я гэтым ключом галаву яму адкручу... накiну i проста з шыi скручу, гэтак лёгенька буду паварочваць.
– Ён задыхаўся ад шаленства.
– Лёгенька паварочваць буду i з шыi скручу.

Сонца схавалася за горы. Эл паглядзеў на двор, завалены разбiтымi машынамi.

– Вунь, Том, глянь! Здаецца, "додж" дваццаць пятага цi дваццаць шостага.

Том павярнуўся да аднавокага:

– Зiрнуць можна?

– Чорт з вамi, бярыце што трэба.

Прабiраючыся мiж мёртвых аўтамабiляў, Том з Элам накiравалiся да закрытай iржавай машыны, што стаяла на спушчаных шынах.

– Так i ёсць, дваццаць пятага!
– усклiкнуў Эл.
– Зняць паддон можна, мiстэр?

Том апусцiўся на каленi i зазiрнуў пад машыну.

– Ужо зняты. Аднаго шатуна няма. Ага, ужо няма.
– Ён запоўз пад машыну. Эл, вазьмi ручку i пакруцi.
– Ён пахiстаў шатун на валу.
– Усё застылым маслам залеплена.
– Эл пацiху паварочваў завадную ручку.
– Цiшэй!
– крыкнуў Том. Ён падабраў з зямлi трэску i саскроб з падшыпнiка i балтоў засохлае масла.

– Моцна расхiстаўся?
– запытаўся Эл.

– Не, толькi крышачку, не страшна.

– Вельмi зношаны?

– Пракладкi ёсць, амаль усе. Ага, парадак. Яшчэ крышачку крутнi. Зараз апусцiцца, цiшэй! Ага, вось, хопiць. Цяпер збегай да грузавiка, ключ прынясi.

Аднавокi сказаў:

– Я дам вам скрынку з iнструментам.
– Ён зашкандыбаў памiж iржавых машын да павецi i неўзабаве вярнуўся з бляшанай скрынкай. Том узяў з яе тарцовы ключ i перадаў Элу.

– Адкручвай. Толькi пракладак не згубi, не пазрывай балтоў, са шплiнтамi асцеражней. Не марудзь, хутка зусiм сцямнее.

Эл падлез пад машыну.

– Абавязкова трэба абзавесцiся тарцовымi ключамi, - пачуўся голас знiзу. З развадным нi да чога не дабярэшся.

– Паклiч, калi адзiн не справiшся.

Поделиться с друзьями: