Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Часцей бачым яго ў роздуме. Вучыцца заўважаць бег часу, пранікліва ўзірацца ў гарадскую ўскраіну, якую насяляюць учарашнія вяскоўцы.
Ён не проста фіксуе рэальнасць, а стварае яе нанава — намаганнямі душы. Ён не траціць свежасць успрыняцця: «кожнае дрэва лагодна па салаўю калыша» — такім яму ўбачыўся старажытны парк у родным Гомелі.
Паэт паказаў сябе як праніклівы лірык, які ўмее ў лірычным перажыванні сканцэнтраваць падзеі
І з’явы навакольнага свету. Над Белай Руссю — белы снег, Нібыта чыстае сумленне, Нібыта светлае збавенне За самы патаемны грэх. На досвітку запахне снег Малінава-празрыстым сокам. І сад, заружавелы ў сне, Зазвоніць ціха каля вокан.Родныя краявіды глыбока хвалююць паэта, ім аддадзена частка яго сэрца, кусочак самай патаемнай і шчырай любові, якая вядома чалавеку з дзяцінства. Рэчка, луг, поле, лес — гэта тое, што спадарожнічае нам з дзяцінства, фарміруючы нашы ўяўленні.
Як добра, што ёсць яшчэ гэта на свеце: Гром паблажэла рохкае недзе, І хлопчык абпырсканы весела едзе Па лужынах цёплых на веласіпедзе. І не прэюць у лузе пракосы, І ўвесь свет малады і босы!Гэтыя простыя рэаліі свету ўвасабляюць у сабе яго прыгажосць, цэласнасць і гарманічнасць. Далучэнне да натуральнага, зямнога азначае далучэнне да хараства, гарманічнасці. У гармоніі — таксама ісціна, — гэта заўважана даўно.
Усе вершы А. Грачанікава, як правіла, вельмі асабістыя: у кожным прысутнічае сам паэт са сваімі адчуваннямі, думкамі і пачуццямі. Аднак яго «я» паўстае не вонкава — яно арганічна сплаўляецца з радком, з кожнай яго клеткай, выступаючы, як голас самога жыцця.
Зборнікі вершаў «Грыбная пара» (1973) і «Начная змена» (1975) вывелі іх аўтара ў першыя рады беларускай паэзіі. Яны сведчылі не толькі пра павелічэнне жыццёвага вопыту паэта, але і пра схільнасць яго да філасофскага паглыблення ў рэчаіснасць.
Усё часова на зямлі, часова… Але жыве дзіцячы смех і слова, У небе сонца, пад гарой — крыніца, І завязі жывая таямніца Гасцюе ў свеце, як раней гасціла. О Беларусь! Мяне ты узрасціла, Дала мне мову, песню, зрок і слых, Каб імі надзяліў дзяцей сваіх…Паэт імкнецца сцвердзіць важнейшыя каштоўнасці чалавечага жыцця, зразумець і ўсвядоміць дыялектыку пастаяннага і зменлівага. Ён задумваецца над праблемай прагрэсу — руху грамадства да больш дасканальнага стану.
Плыві наперад, Карабель жыцця! Народу мой! Ад нематы збавёны, Плыві да новых дзён Пад ветразем чырвоным, Мінаючы ўсе бухты забыцця!Аднак шляхі прагрэсу няпростыя. «Усё гучней — трывога пра зямлю, пра хлеб, і лес, і чыстую крыніцу…»
Нам зберагчы б увесь зямны абшар, Каб не наклікаць новыя турботы. Так, перад тым як накапіць нектар, Майструюць пчолы клапатліва соты. Не пашкадуй нектару ім, прагрэс! А што мы самі знаем аб прагрэсе? Маўчыць прагрэс, маўчыць, як цёмны лес.Паэзія, на думку А. Грачанікава, з’яўляецца ідэйным, маральным забеспячэннем чалавечага прагрэсу («Не сыравіна мы для руху. Хай будзе рух нам для паслуг»). Яе абавязак — мацаваць сувязь чалавека з роднай зямлёй, са стваральнай працай народа, прыродай і гісторыяй. Такая думка прачытваецца ледзьве не ў кожным творы паэта.
Р. Бярозкіна ў зборніку «Начная змена» асабліва ўзрушыў верш «Карло Каладзе». Пра гэты верш знакаміты крытык напісаў спецыяльны артыкул «Калі паэт і паэзія — тэма…» (Літаратура і мастацтва, 1978, 9 чэрвеня). Карло Каладзе, пра якога напісаны верш, — вядомы сучасны грузінскі паэт, з ім А. Грачанікаў не раз вандраваў па Грузіі.
Паплечнік ён І старцу, і герою, Рачулцы горнай, Стромкаму платану. Яго я параўноўваю з гарою, Ні з кім больш Параўноўваць я не стану.Верш беларускага паэта праўдзіва ўзнаўляе нацыянальны свет духоўнага быцця грузінскага народа.
Не той пясняр, хто голасна спявае І змардаваны ад натугі чэзне, А той, хто сам не ведае, не знае, Чаму народ так прагна паўтарае Даўным-даўно ім складзеныя песні.«Беларускі паэт, — зазначае Р. Бярозкін, — здолеў перадаць увесь уласцівы паэту грузінскаму жыццёвы аб’ём у яго нацыянальна тыповых рысах душы і прыроды, злітых разам».
Добрых, глыбокіх вершаў у А. Грачанікава шмат: «*** Так. Вечнасці вірлівая рака…», «Вам наканавана ісці далей», «*** На нейкім невядомым рубяжы…», «Пара жніва», «*** Вучуся і ў старых, і ў маладых…» Гэты рад можна прадоўжыць лепшымі вершамі са зборніка «Дрэва на выспе» (1977) — «Марозны дзень», «Чэрвеньскі ранак», «Неба і дол», «Дрэва на выспе», «Салаўіны гай», «Шлюбныя ночы», «Ёсць у жыцці…», «На зрэзе дзён маіх…», «Зоркапад…», «Рытмічны грукат электрычкі…», — што ўражваюць эмацыянальным пранікненнем у сацыяльныя калізіі часу, значнай канцэнтрацыяй думкі і ў той жа час натуральнасцю душэўнага такту, нязмушанасцю лірычнай інтанацыі.
Мяне ўзрушыў вось гэты сціплы па сваіх фарбах эцюд:
А вось і бульба зацвіла. Густы струменіць Пах бульбяны Аж на зарэчныя паляны З памаладзелага Сяла. У гурце Дзівяцца мужчыны, Што палагаднелі жанчыны. І ў хатах Стала больш цяпла… Што значыць — Бульба зацвіла.Пра што ён сведчыць — гэты надзвычай сімпатычны верш? Несумненна пра тое, што паэт арганічна далучаны да свету перажыванняў і радасцей чалавека (асабліва вясковага), што яму блізкая паэзія яго працоўнага быцця. Адчуваючы яе душой, ён умее перадаць гэтую паэзію ў вершы.
Паміж радкоў, у падтэксце, бачыцца іншае — цана чалавечай радасці, свету, якім папярэднічае нялёгкі будзень, відзён шчыры характар працаўніка, адзінства ў ім «утылітарнага» і духоўнага. «Святочны» — адзін з любімых эпітэтаў паэта.
Святочна нада мной звінеў жаўрук. Над гаем зелянелі аблачыны. І быў святочны іх павольны рух У гэтыя святочныя хвіліны.Ёсць такое азначэнне «ціхая» паэзія. Пры ўсёй яго ўмоўнасці, гэта цэлы напрамак у сучаснай паэзіі, які можа пахваліцца такімі імёнамі, як Мікалай Рубцоў, Уладзімір Сакалоў, Анатолій Жыгулін, Станіслаў Куняеў і іншыя, чые творы адпавядаюць грамадскім патрэбам часу, сведчаць пра жыццяздольнасць класічнай паэтыкі. «Ціхасць» — прыкметна фармальна-стылёвая (калі памятаць, што форма змястоўная) рыса паэзіі А. Грачанікава, якому экспрэсІ5і мала або зусім не ўласціва. Ён сузіральна спакойны, быццам ведае нейкую асаблівую тайну жыцця.
Разам з тым ён вельмі пластычны.
Верш «Шлюбныя ночы» сваёй пластыкай і сакавітай выяўленчасцю, усёй унутранай атмасферай —
Густую ядранасць наўкол Гайдае выспелая ціша. Ліст у паветры нешта піша І моўчкі падае на дол —нагадаў мне выдатнае апавяданне К. Чорнага «Вераснёвыя ночы».
Выяўленчая традыцыя, якую развівае А. Грачанікаў,— псіхалагічна насычаная пластыка, непаспешлівасць апісанняў, увага да дэталяў і падрабязнасцей, сакавітасць стылю — у нацыянальным рэчышчы развіцця беларускай літаратуры.