Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

На Шырокай, дзе начальнікі палкавыя жылі, і наша сям'я месцілася. Праўда, пасля Касцюшкавага паўстання павысылалі шмат добрых уланаў. Пакаралі і майго бацьку…

У 1825 року Аляксандр І праз Слуцак праязджаў. Месяц да сустрэчы той горад рыхтаваўся, усе дамы выбелілі… У ліпні было гэта. Дык начаваў, знаць, цар у доме начальніка палку ўланскага. Раніцай на літургіі ў Трайчанах быў. За ім — маршалак Непакойчыцкі з двума сынамі стаяў… З ягоным большым я ў гімназіі праз некалькі гадоў вучыцца пачаў… - Старац памаўчаў, а затым, як прачнуўшыся, зніякавела сам спытаў: - Дык пра каго вы пыталіся?

–  Пра цыганоў. Ці былі яны ў Слуцку?

–  Былі, сынку. Нат да места прыпісанымі. Мелі яны і караля свайго, які каля мястэчка Семежава жыў. Падчас пабору ў войска ён у Слуцак прыязджаў. У чырвоны контуш убраны, з пасам шырокім… Каўпак высокі з чырвоным верхам. Булаву ў руках насіў… Але не надта спяшалі цыганы ў рэкруты. У 1827 року бурмістра Слуцкага Плішку, пасланага цыганскі пабор праводзіць, з праламанаю галавою знайшлі…

Што йшчэ помню? За расійскім часам кіраваць Слуцкам прысланы быў першы гараднічы капітан Тычына… У 1827-м упяршынь у Слуцкіх школах увялі мову расійскую і ў ніжэйшых клясах… (Старац зрабіў пярэрву, адпачыў — і зноў абудзіўся). То я ж вам не дарасказваў пра Слуцак колішні! Пра новае мейсца забыў! Яно паўз левы бераг Случы ляжала. Да Новамейсцавай брамы ісці трэба было паўз млыны па мосце: вуліца тая прамой, як страла, была. Драўляны той мост і назву вуліцы даў — Мастовая. Абапал яе — шынкі й дамкі габрэйскія… Вуліца часта калёсьмі з'ядалася, і каляіны пяском наноў засыпаць даводзілася. Камянёў жа ў ваколіцах нашых не было, то вазілі іх здалёк. Таму і брукаванак у Слуцку толькі дзве зрабілі напачатку — Віленскую і Капыльскую вуліцы, а яшчэ і рынак уклалі… Ад Мастовай жа разліваліся Сенатарская ці Шырокая — на ёй гімназія стаіць, Юр'еўская — на ёй царква Святога Юрыя — ды Іванаўская. Юр'еўская вуліца йшла раўналегла Шырокай. На ёй і была знакамітая Пярсярня. Так звалі ў горадзе — я пэўна ўжо казаў вам пра гэта — вядомую па ўсім былым княстве і за ягонымі межамі фабрыку слуцкіх паясоў. Ткаліся яны з дарагога ядвабу, срэбра й золата… А далей, ажно да цытадэлі, што закрывала горад з усходу, шапацеў сад Радзівілаў… (Старац заціх, на вочы яго слязіна ўсплыла. Затрымцелі вусны — і раптам верш прагаварылі, - з Міцкевічаўскага «Пана Тадэвуша»…)

... пояс зняу з яго шырокі, літы Работы слуцкай - кручаны і віты, Золататканы з кутасамі шляк багаты, А сподам чорна-серабрысты шоук у краты. (Пераклад з польскай Пятра Бітэля)

(Старац агледзеў слухачоў і заспяшаўся дарасказваць). Пазней ангельска-французскія фракі нашы шляхецкія строі выціснулі, і Пярсярня спусцела. Хоць яшчэ за маёй памяццю па горадзе некалькі старых у пасах тых хадзілі… Сярод іх — і пан Барсук, адзін з уласнікаў Пярсярні слуцкай.

Запытаўся тады і Алесь у старца, і пытанне ягонае крыху нечаканым падалося:

–  А што з мінулага вам найбольш у памяць запала?

–  Ды ўсё патроху…. (Вярхоўскі ўсміхнуўся — і ўраз пасур'ёзнеў). Найбольш, пэўна, людзі… І пан Шаміса — сярод іх. Ён выкупіў у кляштара за казармамі й астрогам невялікі надзел. Казалі, што Шаміса з Францыі прыехаў… Нямецкі ўніверсытэт скончыў… Моў шмат якіх ведаў. Былі ў яго вялікая бібліятэка ды збор медалёў розных. Кляштару мусіў плаціць штогод па 10 рублёў. Месца ж тое раней пустым і балацяным было, дык Шаміса агарод рассадзіў, аранжарэю вялікую. Кветак розных незлічона расло ў яго ледзь не круглы год. Паўднёву частку надзела дрэвамі абсадзіў. Для асушэння зямлі сваёй сажалку выкапаў, а з пяску вынятага так званую Слімакову гару ўссыпаў. А які краявід на Трайчаны з той гары адкрываўся! Думалі, што багацце несканчонае ў Шамісы, а як памёр — выявілася, што ўсе грошы свае ён на кветкі і звёў… Шчаслівы чалавек! Ну а глыбей за ўсё ў памяці няшчасці засядаюць… Малым зусім быў, а, здараецца, ажывае ў памяці: ноччу раптам званы паўсюль загаласілі! Павыбягалі ўсе мае на вуліцу, а неўздалёк зараніца скрозь цемрыву прарываецца… Погалас мільгнуў: гарыць езуіцкі касцёл і суседні квартал! Толькі пазней даведаліся, што кальвіны, якім перадалі будынак езуіцкай бібліятэкі, даручылі сваім вучням кнігі езуіцкія й старыя школьныя сшыткі паліць. Ну, а шкаляры дзеля забавы, падпаліўшы — ноччу агністымі птушкамі з ветрам у акно й пускалі іх… Адна кніга на дах касцёльны і ўпала. Пажар увомірг усчаўся — страшэнны! А прыгожым вельмі ж касцёл той быў, з пяццю купаламі… На папялішчы ягоным пазней тры дамы ўзвялі, у якіх гімназічныя настаўнікі жылі… А яшчэ мы да цытадэлі на ўскраек горада бегаць любілі. Яна Слуцак з поўначы колісь мацавала. Чатыры бакшты, ірвы з вадою… Паміж рэчкай і цытадэляй ішла дарога, Уцечкай празваная. Цытадэлю, калі яна фартэцыяй Рэчы Паспалітай была, за кошт Радзівілаў пушкамі ўзброілі. Вялікі пограб парахавы з каменю выклалі. А пасля паўстання 1831-га паліцыя загадала пушкі тыя ў Случы затапіць… Баяліся, знаць… Лепшыя ж, некалькі й бронзавых, у Бабруйск у цвержу-замак даставілі, а таксама і ўглыб Расіі пазавозілі…

А якія людзі з краёў нашых павыходзілі! Па напісанаму ў Слуцку падручніку рыторыкі Ламаносаў вучыўся! Ян Каменскі цаніў высока педагогаў слуцкіх, запазычыў у іх шмат чаго… А Адам Плуг! А Сыракомля! А Хадакоўскі! А Янушкевіч Адольф, у Сыбір выгнаны й у «Дзядах» Міцкевічаўскіх увекавечаны! У Слуцкай духоўнай семінарыі вучыўся Павел Шпілеўскі — як на другім курсе быў, даслаў ён у Расійскую акадэмію складзены слоўнік беларускай мовы. Даследаванні затым па нашай народнай творчасці пісаў, і апавяданні таксама… А граф Бандынэлі, ён жа пісьменнік наш Альгерд Абуховіч! Які чалавек быў! Золата ў ягонай далоні мутнела! І дзесяткі іншых!..

«Зноў і зноў вяртаючыся ў тую восень 1920 года, і задумваюся, і адказу шукаю: чаму менавіта Случчына распаліла найбольшы вагонь барадзьбы за сваю волю? Так, яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Слуцак заставаўся адным з асяродкаў беларускага нацыянальнага жыцьця. Да 1840 года ў ім знаходзілася кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы, галоўная духоўная сэмінарыя, цар-звон. Ажно да самага падпарадкаваньня Маскве Случчына адстойвала сваю самастойнасьць ад расейскай імперыі. Барадзьбу супраць апалячваньня яшчэ з XVII стагодзьдзя вяла слуцкая княгіня Соф'я Алелькаўна. Ажно з 1617 года ў Слуцку працавала гімназія — старэйшая на Беларусі. Альгерд Абуховіч вучыўся ў ёй, а затым адукоўваўся ў Жэневе, Парыжы — і ў 1863 годзе стаў паўстанцам. Паўстанцкія атрады дзейнічалі на поўначы Случчыны — менш забалочанай, лясной… Абуховіч, зьезьдзіўшы ўсю Эўропу, зразумеў, што на свёй зямлі — найлепей, — толькі вольнай зямлі. І ваяваць за яе волю прыехаў. І ў «Ваўкалаку» сваім напісаў: «Хоць галодзен — я свабодзен… На свабодзе прападу, А ў няволю — не пайду!» Дзед жа ягоны, Юзаф, шамбелян-камэргер польскага двара, быў жаўнерам пад Касьцюшкам…

А да ўсяго — легендамі перадаваліся, ад дзядоў да ўнукаў расповеды пра самастойнае Слуцкае княства..

А пры бальшавіках пачала зьнішчацца нават памяць пра ўсё гэта. Разабралі Трайчанскі манастыр — цэнтр праваслаўя на Беларусі. Старадаўнія — дарагія і рэдкія — кніжкі з манастырскай бібліятэкі пакідалі ў дамавіны, вынесьлі на бераг Случы й спалілі… Зьнішчалі й прыватныя архівы. Бібліятэка і рукапісы Абуховіча захоўваліся ў Слуцку ў доме Хведаровічаў. Дом купілі пазьней Барташэвічы. Хтось скляпаў данос, што ў Барташэвічаў ёсьць золата. Зрабілі вобыск, знайшлі шмат каштоўных карцін. Абуховічавы аркушы, сьпісаныя беларускай лацінкай, бальшавікі палічылі польскімі — падагналі балагольскую падводу й разам з бібліятэкай вывезьлі — і да сёньня невядома куды. Мо на той жа бераг Случы…

(З запісаў Алеся Ваяра).

З прачыненых дзвярэй слуцкага Палаца культуры вухнула музыка. Напалохала, стужку ўспамінную абарвала. Як колісь хлапчуком, яму няўсцерп захацелася збегчы ўніз — ад фарнага месца, дзе знаходзіўся зараз, — старым бернардынскім садам — да рэчкі. Але ў лагчыне заместа рэчкі застываў цяпер брудны раўчук, там, дзе бэры-бернардынкі раслі, - хмыз узяўся… Ды і сілы ў яго самога былі не колішнія!

Устаў цяжка, нават іскры чагось у вачах забліскаталі. Горача зрабілася, млосна. Калі паволі вярнуўся да аўтобуса, штось ногі цяжкімі сталі, і пад сэрцам як варам апякала, зноў нездаровілася сэрцу ягонаму… Убачыў, як у Вайніловічаў дом людзі ўваходзілі…

З'езд Случчыны

Паміж калонамі дома Вайніловіча, што стаяў непадалёк ад гімназіі, нацягнуты бел-чырвона-белы сцяг, і нават такі ж, як і сёння, няўрымцісты вецер не мог яго варухнуць.

Апоўдзень. Вялікая зала перапоўнена. Пасланцы ад усіх 15-ці валасцей — за сто дваццаць чалавек — расселіся ўперамешку. Гамана сціхла, як заспявалі беларускую марсельезу.

Ніхто ня дасьць самохаць волі - Ні бог, ні цар, ні багатыр, Даб'емся самі лепшай долі… Дабро для ўсіх — наш правадыр!..

Спяваць, канечне, маглі не ўсе, але праз хвілю ўсе першыя рады падстройваліся пад матыў і спрабавалі падцягваць.

Затым сталі выказвацца за прэзідыум з'езда. Патрапілі ў яго і Васіль Русак (яго абралі нават старшынёй), і Павел Жаўрыд, і Пракулевіч. Сакратаром даручылі быць Уласу Дубіне. Паўлюкевіч, старшыня новага Нацыянальнага камітэта, апратэставаў такі склад, ды большасць перагаласавала за тых жа людзей.

Пад трыбунаю за доўгімі шторамі назбіралася — як вераб'ёў — дзетвары. Сталі вытурваць малых — ды дзе там! Аднаго адцягнеш да дзвярэй, а двое тым часам уплішчацца. Так змірыліся і з малалетнім «прадстаўніцтвам».

З дазволу старшыні першым на трыбуну ўзышоў Павел Жаўрыд — у модным чорным паліто, з тонкім белым шалікам. Тэатральна дастаў з левай кішэні паперчыну, узняў над галавою.

–  Шаноўныя дэлегаты! Мушу напачатку паведаміць аб тым, што я, Павел Жаўрыд, урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, яе Радай, назначаны камісарам Случчыны. Вось дэкрэт, які дазвольце зачытаць…

Гучныя воплескі ўадначас і адказам Жаўрыду былі, і спантанным выяўленнем падтрымкі і падпарадкавання ўраду БНР.

Пачаліся выступленні дэлегатаў. Найбольш уціснулася ў памяць прамова селяніна з вёскі Набушава Цімы Плішкі.

Поделиться с друзьями: