МАРКОТААбнывае нябесная столь,Зношваецца падлога зямная.Ды ні ў спякоту,Ні ў зольНіколі не затухае боль,ЯкіМаркоту маміну ўспамінае.Доля гарнулася да святла,Не задзімаючы зорку-ўсхліпку.МамаБоль на душу ўзяла,Сподзеў тужэй у тугу спавіла,Маркотай завесіла зыбку.Мяне калыхала ды ўпотайУсміхаласяРазам з маркотай.ТЫМ ДАЎЖЭЙ…Дні без Мамы –Яны не твае,Іх табе напавер даеШчодры Бог,Каб ты перад МамайМалітваю шчыраю самайПакаяцца могЗа ўсе грахі ды правіны,Што цягнуць душу на дно.Ды адноТы зразумець павінны –Чым болей тваіхГрахоў і правінаў,Тым даўжэй цябе на зямліБог пакінуў.Не заікайся і кайся.Не кажы, што няма калі.Колькі трывання,Прасі даравання.Малі…СВЯТАМ СВЯНЦОНАЕСхілілася нада мной святое,Святам свянцонаеМаміна слова.Недзе над Вечаллем,Над ПалатоюСонца ўзыходзіла светлагалова.ПотымДушу агарнула журбоюДы варажбоюКупалава слова,І наказала застацца сабою,Каб беларусам –Абавязкова!Каб не пакінулаНаская сіла,Іскры красалаСтаранна падкова.Маміна словаМяне пераксціла,БагаславілаКупалава слова.МАЦІ І ХЛЕБВада з балота можа стаць святой.Растуць спакойна дрэвы на іконы.I пацалунак безграхоўны той,Якім цалуем маці й хлеб надзённы.СУПЕРНІЦАГасподняй рукойЗ невычэрпнай сяўніПасеянае ў бясконцасць зярняцеПрарастае,Каб ясніць святло дабрыні,Суперніца смерці —Маці.СВЯТЛОВушацкае паданнеЯны сядзелі каля агню,Кармілі галодны агонь ламаччам.I сын раптоўна схапіў галаўнюI торкнуў, гарачую,Ў вочы матчыны.Агонь ні на што не зважаў,Балюючы,Ды стала светла аслеплай начыАд крыку матчынага балючага:— Сыночак, рукі не абпячы!..* * *Маме я не ўсё гаварыў,Часта клікаў ману на падмогу.I застаўся адзін,Як абрыў,Што здзічэў ад глухога глогу.ЛёсАпошні адчай падарыў —Гаварыць шчыра толькіБогу.ПЛЕЧНЫ ШЛЯХЁсць Млечны ШляхІ – Плечны Шлях:У космасе бядыМатуліЗярняты неслі ў хатуляхІ немаўлят.І шлях той гнуліАдчай сляпы, відушчы страх,І ўсемагутная хвароба.Шлях Млечны –Вечны зорны прах.Шлях ПлечныНяньчыць хлебароба.ЦЯЖКАІспас.З яблыкамі да мамы.Яблыкі з саду, якіПеражыў сваю гаспадыню.Раней за мяне паспела сарока,Згубіла з хваста пер'інуНа зялёны пакровец вечнай пасцелі.Ад спёкі погарб бароняцьПрысмірэлыя дрэвыЗ апошняе сілы зялёнай.У сасну суседнюю дзяцел б'е,Як у чэрап скалелы а неўхаўтураны.Унізе на пойме падперазанай рэчкайПерасохлай, як вочы сплаканыя,Бляе навязаная авечка звяглівая.Сонца заходзіць збіраецца,Каб заўтра зноў узыйсці.Мама зайшла, каб аднойчы ўзыйсціНа аброўе ніцай вярбою.Магільнік перанасяляецца.Памінальшчыкі галёкаюць смела,Нібыта заблуканыя ў лесеЯгаднікі ці грыбнікі.У гэтым ляску заблудзіцца цяжка.Свая прагаліна чакае кожнага.Ціха. Цярпліва. Спрадвечна.ПАКІДАЕ...Паклалі ў шчыры пясок шчыруху.I галасістая баравінаНа гэты момант як анямела.Сарока скінуць хацела пуху,Бо дужа мулкая дамавіна.Хмурынка цьмела,Ды слёз не мела.Радня па бацьку на гэтым свецеАпошняяМяне пакідае.Даўно няма ўжо радні па маме.Бяроза светла плача па леце.Расце імжа,Як іржа, рудая.Жуда, як роднага, мяне абдымае...ПАМІНАЮ МАМУ...Свечка —Цень светлацелы дрэва жыцця,Дрэва з адсечанымі сукамі,Якія вятры з апрамеццяПаўсюль шукалі,Каб дыхнуць на полымя забыцця,А полымя,Дапальваючы свой язык,Пра тых, што згарэлі,Недагарэлым нагадвае.Дух продкаў,Працінаючы недакрычаны крык,Шэпча штосьціЗ нязбытнай спагадаю.I слухае скруха.I надзея людзее...НАПЯРЭДАДНІ...З усяе маёй негустой радніСловы маміныI засталіся жывымі.I таму, такі напярэдадніРазвітанняЯ гутару з імі.I я ны адны разумеюць мяне,I яны таксама адны засталіся.Іх адных, незабытых,Нябыт абміне.Можа, ўспомняць яныI мяне таксама...ХОЦЬ НЕШТА...Маміны вочы слухалі неба.Маміны рукі чыталі луг.Маміны ногі гадавалі дарогу,Каб па ёй, ідучы няспешна,Мог прачуць я і скеміцьХоць нешта...МОЎЧКІБерагамі тугіВалакуцца вятры талакой,Цягнуць невад смугі,I трапечацца ў ім заранка.На хутар,Дзе пасвіццаЗнелюдзелы спакой,Стала моўчкі прасіццаДуша хутаранка.Там бакі папралежваліМаўчуны валуны.Без сваяцкай душыІм самотна таксама.Там вартуе дагэтульБясхмарныя сныI чакае бяссонная зорка —Мама...