ТРАДЫЦЫЙНАЕПлыт прыстаў у прымакі да мяжы,I цяпер ён — плот.Студня ў дрымотнай імжыПазяхае на повен рот.Яна не паспела забыцца,Што сястрою крыніцы была калісьці.Вечарэе лагода.Да мяцеліцы чорныя шчокі гародГрэе азяблымі вяснушкамі жаўталісця...ЛІСТЫПаштовая скрынкаНа прыстарэлай бярозеУ калісьці лясістайВёсцы Лясіны,Бяроза стаіць пры дарозе,Самота сядзіць на парозе.У хату, бывала, багатаЛістоў паштарка насіла.Заводзіць вецер катрынку.Вяртаецца з поля восень —Карова рабая.Вечар азяблай рукой у скрынкуЛісты маразам апускае...ЖАДАННЕНябыт абыякава ўсё праглыне.Я цешыццаМарнай надзеяй гатовы,Што нехта захочаСказаць пра мяне:Ён быў на паслугахУ матчынай мовы.ЗЯЛЁНАЕ МОРАГадоў малечых зялёнае мора,Зялёнае ад неакрэсленай мары,Зялёнае ад зялёнага сена,Якім быў сяннік напханы.Бывала й цёплым зялёнае мора,Калі прачынаўся марак,У якогаПытаўся раніцай голас ласкавы:— Як спалася,Ці суха усталася?I каб не лавілася рыба ў пасцелі,Малому давалі адломак кілбаскіПрытым з завязкаю з ніткі суровай.Зялёнае мора ў лузе й на ўзлеску.А потым жаўцела зялёнае мораАд збажыны да кляновага лісця.I ўрэшце-ткі белым рабілася мораАд снежных выдмаўНа лузе й на ўзлескуI на галаве дзьмухаўцовападобнай.Але заставалася мара зялёная,Як перадзімкавая атава,Як вочы ў ката,Пра якога аднойчыСказала лапатлівая Дамінічка:У ката Мірона чорнага, быццам ноч,Вочы зялёныя, як агуркі.Са школы ведаем пра хларафіл,А што пря зялёнае мора ведаем?Пакуль нам зялёнымБачыцца небасхіл,Датуль мы, яшчэ неўзімелыя,Летуем.РОДНЫ САДЯблыні —Ад зямлі адсырэлыя думкіХочуць прашумецьСукаватаУ сакавітых аблоках.Чарвяк у яблыку,Як маланка абвялая,Што ніяк не праб'еццаЗ мяздрыстай цемры.Усё ў поцемкахРухаецца,Усё ў цеснацеРасце.Яблык круглым ілбомГрукаеццаПа марнацеУ дол.Глуха наўкол.НА ПАРУКАХ У НАСТАЛЬГІІЯ даўнім стаў, як вальс,Што быў сыграныАднойчы некім і не для мяне.I сажалак зялёныя экраныНі мой адчай, ні сум не скалыхне.Я ўзяты настальгіяй на парукі,Дзе тыя рукі, ўдзячныя мальбе.Мелодыя забылася, і гукіПайшлі ў нябыт,Каб там знайсці сябе.Ці ўзнагароджаны, ці пакараныТым успамінам, што жыве і ў сне,Я стомлены, як вальс,Што быў сыграныАднойчы некімДы не для мяне...ЛАРЫСА ГЕНІЮШЗямля,Што называецца Айчынай,Апомніцца аднойчыI з дачкойПамірыцца й падзеліцца нішчымнайАпошняй лустайРадасці людской.Радзіма з халадамі й галадаміЖыла ў душы ў дачкі.Дачка самаХадзіла, як пастушка, за гадамі.I след у следЗа ёй ішла турма.Трашчэлі ад дабра ў суседзяўКлеці,А ў роднай хацеЗдрайца віў пятлю.Хадзіла, валачобіла па свеце,Каб ціхаЛегчы ў родную зямлю...НЯХАЙ ЖА!Янка Купала – гэта мы.Мы, якімі павінны былі быць, ды не збыліся.Мы, якімі мусіма стаць.Бог аднойчы злітаваўся над намі, беларусамі,І паслаў нам Янку Купалу,Надзяліўшы ягоЛёсам, блізкім да Сына Свайго Ўлюбёнага.Хто верыў, а хто камянямі кідаў.Хто йшоў следам, а хто прадаваў яго.І ўкрыжавалі на Галгофе часу.І ўваскрос у кожным шчырым беларусу.Янкам Купалам бачым.Янкам Купалам верым.Янкам Купалам вяртаем Беларусь у Беларусь.Будзем слухаць Янку Купалу.Пачуйма Янку Купалу.Марыў Купала пра гордае шэсцеПраўды,А перад усім,З цэлым народам гутарку весціДумаў,Але не з глухім!Хай жа сэрца нашае не аглухне!Дык прысягнем следам за Янкам Купалам:Жыве Беларусь!ТОЛЬКІ АДНОМы ўсмак наеліся эрзацуI наслужыліся панам.На мове роднайАгрызацца —Адно,Што засталося нам!* * *Шыбіну прахуквае малы —-Туманом халодным стыгнўць хукі.Свет у хаце цесны і малы.За акном жывуць на волі гукі.Сонца вырываецца з імглы.Просіцца пагрэцца снег у рукі.Крэкчуць па-старэчаму вуглы.А ў яго ні смутку, ні дакукі.Свет яшчэ без ценяў, без смалы,Быццам дуб зялёны,Шумнасукі.Шыбіну прахуквае малыI рукой азяблай ловіць хукі...БАЦЬКУНе выйшаў ты і ў гэты разМяне спаткаць, паднесці рэчы...Ля весніц толькі зноў твой вязКрануў галінамі за плечы.Ты мне не падасі рукі,Глядзіш удаль з-за шкла партрэта...Ці бачыш, вырас сын які?Скажы хоць слова для прывета.А я... чакаў з усіх дарогЦябе ў сорак чацвёртым... летам.Калоны ні адной не могЯ прапусціць з ахапкам кветак.Хацелася пачуць: «Сынок...»I крыкнуць радаснае: «Тата!»Бацькоўскім быў мне кожны крок...Усё ішлі, ішлі салдаты...Каторы раз сыходзіў снег...Дамоў вярталіся суседзі.Я кожнаму насустрач бегI чуў кароткае: «Прыедзе...»Калі ж у крыўдзе мне сябрыГразіліся падчас бацькамі,Тады хацелася наўзрыдЗаплакаць шчырымі слязамі.Не плакаў я — усім на злосць,Бо ў хаце быў адзін — мужчына.Не йшоў ты...Маці маладосцьГлыбей заворвалі маршчыны.I зараз — еду я здалёк,Чакаю ўсё — зайду, а маціМне скажа: «Пазнаеш, сынок?Вось наша ўся сямейка ў хаце...»Паверыць цяжка мне таму,Што больш не прыйдзеш ты дадому.А шапку я заўжды здымуПерад магілай невядомай...* * *Пакуль жывеш, развітвайся з жыццёмШтогодна, штогадзінна, штохвілінна,Твой кожны дзень,Забраны забыццём,Лічы сваім найболыпым адкрыццём,Ты — з дрэва часуКволая галіна.Штодня вядзі з самім сабою бой,Каб клопаты цябе не пахавалі,Жыві надзеяй,Мараю слабой,Што свет трымаеццаАдным табой —З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.Старайся не ў дзяльбе,А ў малацьбе,Каб вымалаціць з цемрачы праменне.Ляж зморшчынкайВа ўсмешцы на ілбе,Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,У незваротнай вечнасці —Імгненне.* * *Яна адна,Зямля вякоў,АдкульЖыццё пачатак бралаШчырай верай.Здалёк віднаЗямля бацькоў,Матуль,Дзе песня б'еццаПерапёлкай шэрай.У курганах,Што выраслі з былін,СпачыліЗ поля подзвігу ратаі.У туманахТугі спрадвечны клінНа гнёзды шчасцяВыраі вяртае.Краса ўзышлаАднойчы назаўжды,Закрасавала ў душахI ў паглядах.Прамень святла,Струмень жывой вадыЗакаласіўсяНа ачахлых лядах.Світання сцягНад цемрывам начыРасчырванеўсяРадаснаю стомай,I на губах,Крамяна пахнучы,Застаўся яблыкРанішняй аскомай.На смерць ішліЗа гэтую зямлю,За гэтую красу,За сцяг світанняСыны зямлі,Каб засланіць раллю,З якой нязломнасцьЗбажыною ўстане.Пакуль у насПяшчотаю матульI рупнасцю бацькоўСагрэты далі,Не посвіст куль,А галасы зязюльЛічыць гадоў чародыНе прысталі.УЦЯКАЛА ЗІМА АД ВЯСНЫУцякала зіма ад вясныПа кустах вербалозаў рагатых,—Ёй каптан абарвалі яны,I на голлі матляецца вата.Уцякала зіма ад вясны,Уцякала па рэках, азёрах,Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,Здрадзіў лёд —і вада на прасторы.Толькі звон крыгалому ачах —Брод шукаюць бярозы-бяглянкіI трымаюць на ніцых плячах,Як дзяцей палахлівых,буслянкі.А вясна даганяла зіму;Заяц скочыў у лужу блакіту,Бо на хвост наступіла яму,I пралескі распырскаў, раскідаў.I ўцякала зіма ад вясны,Пад нагамі ламачча затлела,Парастрэсла па сцежках лясныхСнег апошні свойз ландышаў белых.Уцякала зіма ад вясны —Уцякала...* * *Ні сябе, ні чужога словаНяма калі ўчуць чалавеку.А ў лесе адначасоваГамоняць дрэвы спрадвеку.I чуе сусед суседаI голас радні здалёку.Такая стаіць бяседа —Аж сорамна стане кроку.I думаюць думу разам,Маўчаць у лагоднай згодзе.Сябе не даюць абразам,Ні здрадлівай непагодзе.Загнанаму веку прагрэса,Пакуль дагоніць знямога,Вучыцца б шумець у лесаI слухаць сябе самога.