Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Цяпер амаль добра відаць блізкія, праз вузкае поле-палосю, нізкія, абсаджаныя садамі i бэзам суседскія хаты, ix гароды i сады. Дым з комінаў уяга не сцелецца па зямлі, а падымаецца ўгору. Толькі комін Грыгарцэвічавай хаты не дыміць: яны штодня рана ўстаюць, выпальваюць у печы хутчэй за ўсіх.

Раніца на хутары. Такая раніца, як была i шмат дзён дасюль за жнівень. I астатняе ўсё такое ж: поле, неба, хаты, конь i карова, якія пасуцца на лужку, свінні ў загарадцы, бацька, маці, ix тупатня ля хаты. I ён, Казік, здаецца, гэтакі, які быў пазаўчора, надоечы i сёння. Толькі вось цяпер дзве новыя думкі ў яго галаве — пра гранату, якую яны са Стасікам пакладуць хутка ў агонь, i пра млын, куды вечарам паедзе бацька i, можа, возьме з сабою…

Зайшоўшы ў невялікую, у адзін пакой, хату, Казік убачыў на стале бульбу, міскі з буракамі, лыжкі. Ён сеў у кутку на лаве i пачаў абіраць гарачую бульбіну.

У калысцы-ночвах, што была падвешана вяроўкамі да столі, ляжала распавітая Вэрця. Яна радасна мармытала, паднімала ўверх маленькія ногі з малюсенечкімі пальчыкамі, гуляла. Матузок ад яе шапачкі пад барадою быў бурачковы, чырванаватай была i грудзіна: відаць, маці нядаўна карміла яе бульбай i буракамі.

Зайшоў у хату бацька; твар i рукі яго былі мокрыя: канечне, мыўся ля студні халоднаю вадою. Выцерся ручніком, падышоў да люстэрка, узяў з-за яго палавінку матчынага грэбеня i прычасаўся, разгладзіў бараду. Валасы ля скроней былі мокрыя, прылізваліся.

— Паядзім гэтыя дні яшчэ без хлеба, — сказаў ён, сеў за стол i дастаў з кішэні штаноў складанчык. — А тады ўжо ўволю паласуемся…

— Ды перачакалі ўжо, дзякуй богу, пост на хлеб, — спакойна, нават шчасліва прамовіла маці.— Жыта ўрадзіла, картофля расце, карова i свінні ест, дык ужо не прападзём з голаду. Можам нават, калі збяром ды прыхаваем, колькі клінкоў сыру ці які кавалак масла выменяць у гарадскіх бежанцаў на якую адзежу. Ходзяць жа i мяняюць людзі… Вунь i пазаўчора, гаварылі, былі ў мястэчку.

Казік абабраў бульбіну, узяў лыжку буракоў i зморшчыўся: такія яны былі гарачыя. Бацька яшчэ не сёрбаў, абіраў i складаў ля сябе бульбу.

— Ох i цяжкая гэта праца — сярпом жаць! — сказала маці.— Але колькі я рук папарвала, жнучы ў хатоўскага пана, зарабляючы той горкі злот!.. I сёння, здаецца, яшчэ i рукі баляць, i спіна баліць. Але люблю жаць. I сёлета сабе жала, гэтак радавалася, што дзеці хлеб скора есці будуць…

Цяпер i маці памылася, выцерлася, села за стол i ўзяла ў рукі цёплую бульбіну. На прыгожым твары яе, здаецца, прапала горнасць, свяцілася вялікая радасць. Даўно ўжо Казік не бачыў яе такой пашчаслівелай.

— Без солі во як трава… — прамовіла яна, каштуючы буракі,— i смятанай лэпска, добра такі, забяліла, але ўсё роўна нясмачпыя.

— У каго карову забралі, дык той зусім няшчымнае есць, — адказаў бацька. — Так што яшчэ дзякуй богу… A солі, можа, на днях барадаты падашле. Картофлі ж, жыта далі… Падраджаўся ж учора падаслаць…

— Страшна, што гэты барадаты ходзіць, — сказала маці.— Хай толькі хто шапне немцам… — зірнула на Казіка, i, як убачыла, што ён «нашатэрыўся», сказала: — Гаворым вот пры дзіцяці пра такое…

— Ён жа ведае, што цяпер нікому нічога не трэба гаварыць, пра што гаворыцца ў хаце, — прамовіў бацька. — Не малы ж ужо. Знае, што цяпер i за язык людзі гінуць… Цяпер лепш за ўсё маўчаць i нікуды не паказвацца… Неразбярыха такая… Перадняваў, пераначаваў — дык дзякуй богу…

Пакуль бацькі, як часта i дагэтуль, гаварылі пра свае клопаты, пра непакой, што пануе па свеце, збіраліся есці, Казік ужо здаволіўся, насёрбаўся прэсных буракоў i адсунуўся ад стала. Хацеў папрасіць, каб маці дала кубак салодкага малака, як нечакана ўчуў, што далека на дварэ, недзе ў Грыгарцэвічавым полі, ціха, як авадзень ля шыбы, задугаў матацыкл.

Прыслухаўся i бацька, аж перастаў есці, бо добра ведаў, хто цяпер можа ездзіць на машынах i матацыклах… З бульбінай у руцэ ўстаў са столака — невялікага ўслончыка, — ды так нечакана, што другі край, дзе сядзела маці, апусціўся. Маці ледзь не звалілася долу, разліла на стале i на калені лыжку буракоў — але не зазлавала, з запытаннем зірнула на бацьку, які прачыніў у сенцах дзверы i пазіраў на поле.

— Немцы… — ціха i, здаецца, ca сполахам прамовіў ён. — Сюды едуць.

— Чаго ix чорт з раніцы нясе? — з трывогаю спытала маці.— Можа, падказаў ужо хто?.. Не дай божа… Сынок, — яна зірнула на Казіка, — ты ж нічога не гавары… Маўчы. A калі ўжо прыстануць, дык кажы, што нічога не бачыў, нічога не ведаеш…

Матацыкл затохкаў зусім блізка. Здаецца, поўз ужо дарогаю ад Навіцкіх.

— Шыдлоўскі з імі,— сказаў бацька, пакрочыў на двор.

— Ну вот… — зморшчылася маці.— Гэты паліцыянт не з добрымі дзяламі ездзіць… Ці з допытамі, ці з… — маці стрымалася i не дагаварыла, каб, відаць, не пачуў усяго Казік.

Казік не вылез з-за стала, не падаўся за бацькам, адчуваў, што зноў могуць штырхаць дуляю вінтоўкі ў жывот, дапытвацца пра партызан, натапырыўся i сядзеў каля акна, чакаў, што скажа маці. А яна спалохалася, што i есці перастала, устала i падалася ў сенцы — цікаваць на двор. Прытулілася да вушака — i відаць было, як задрыжалі яе рукі. Яна заўсёды вось так нервуецца, не можа стрымаць у руках дрыготку, калі раптам заявяцца ўзброеныя людзі.

Казік вылез з-за стала, падышоў да маці, зірнуў i ўбачыў, як да плота, што быў ад поля, ткнуўся матацыкл, аж падаліся наперад два мужчыны, якія сядзелі на сёдлах — немец-матацыкліст (без шапкі, у расшпіленым на верхнія гузікі мундзіры) i ззаду за ім вусаты «халерны» паліцыянт, які быў у чорным шынялі з шэрымі нарукаўкамі, з насунутай на вочы чорнай шапкай. Яшчэ адзін немец — у шынялі, у выпаленай сонцам пілотцы — сядзеў у калясцы. Як прыпыніліся, гэты немец адхінуў з грудзей брызент i няўклюдна, цяжка, аж завагаўся матацыкл, выпаўз з каляскі, атрэпаўся ад расы, зняў з галавы пілотку i сіняю хустачкаю, дастаўшы яе з кішэні штаноў, выцер лоб. Гэты ваяка быў зусім стары: ішоў згорбіўшыся, меў маршчыністы твар i вялікую лысіну.

Злез з сядла i паліцыянт, паправіў на плячы карабін, падсунуў яго пояс бліжэй да шыі — каб не спаўзаў. Плячо шыняля, дзе дагэтуль цёрся пояс, блішчала: вышмальцавалася.

Паліцыянт i стары немец падаліся сюды, у двор, на міг схаваліся за дрывотняю — ішлі да брамкі. Матацыкліст, сярэдняга росту пажылы мужчына, застаўся ля матацыкла, прысеў, закасаў вышэй рукавы i пачаў корпацца ў маторы.

— Гаспадар? — падышоўшы да бацькі, які стаяў на двары, не вітаючыся, сурова запытаў стары немец, пад вузкімі вачыма якога i ля доўгага, крыху дзюбаватага носа былі вялікія чорныя ўпадзіны.

— Гаспадар, — чамусьці не сваім гучным голасам, а амаль шэптам хутка адказаў бацька, ведаючы, што стомленыя, суровыя людзі вельмі злосныя.

Лысы немец прайшоў побач, падаўся ў хату. Там ці то са стомленасщо, ці то з абыякавасцю зморшчыўся, агледзеў невялікі пакой, калыску i босага Казіка, які ўслед за бацькамі зайшоў у хату. Пасля скінуў шынель, згарнуў яго, паклаў на калені i сеў на лаве. Падняў са свайго боку сурвэту i закрыў ёю сняданак. У адным месцы сурвэта абвісла i пачала мокнуць, чырванець ад буракоў. Лысы здзьмухнуў перад сабою на голым стале крошкі, дастаў з нагруднай кішэні зложаны папалавіне, абшмальцаваны з сінімі вокладкамі тоўсты сшытак i аловак. Аловак быў без дзюбкі.

Поделиться с друзьями: