Чтение онлайн

ЖАНРЫ

У палескай глушы

Колас Якуб

Шрифт:

– Нашто вы замкнулі тут дзверы?
– зусім нявінна спытала яна.

– А каб тыя самыя ножкі, што прыйшлі сюды праз школу, не выйшлі праз кухню.

Лабановіч падышоў да яе зусім блізка. Яна неспакойна заварушылася.

– Пусціце мяне!..

– Вы - мая госця і нявольніца. Ніякаму на свеце паляўнічаму не здаралася злавіць такую слаўную сарначку, як мне сёння. Дайце ж хоць наглядзецца мне на яе!
– І ён стаў пазіраць на яе.

– Ну, другі раз вы не зловіце мяне.

– А навошта мне лавіць, калі я вас ужо злавіў?

Яна раптам кінулася яму пад рукі, каб уцячы. Але ён крэпка схапіў яе пад пахі і не пускаў.

– Што вы робіце?
– з гневам прамовіла яна.
– Не смейце дакранацца да мяне!..

– Вы ж самі кінуліся мне на рукі, - сказаў настаўнік і пачуў, як забунтавалася ў ім кроў.

Лабановіч выпусціў яе і толькі трымаў за руку. Яна зноў стала вырывацца. Цёмна-русыя валасы раскінуліся па плячах пышнымі хвалямі.

– Не, мілая палонніца, нічога не будзе - не пушчу!

З распушчанымі валасамі, з залітымі агнём шчочкамі, яна была незвычайна прыгожая, і настаўнік не мог адвесці ад яе вачэй.

– Не, слухайце, - тонам просьбы прамовіла яна, - ніяк я не спадзявалася, што вы будзеце мяне мучыць!

– А вы мяне не мучыце?
– спытаў ён і глянуў ёй у вочы.
– Выкуп дайце, тады я пушчу вас.

– Я не маю чым плаціць, - сказала яна і адною рукою старалася паправіць свае валасы.

Настаўнік сумыслу раскідаў іх.

– Ах, адстаньце вы!

– Не, не адстану: каб вы ведалі, якая вы прыгожая з распушчанымі валасамі, вы заўсёды і хадзілі б так.

– У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, - у засмучэнні прамовіла яна.

Лабановічу стала незвычайна шкада яе. Ён выпусціў яе руку, глянуў у вочы.

– Бедная вы, мілая, харошая, слаўная Ядвісечка!

– У, усе вы такія гэрады, тыраны!
– з нейкаю нянавісцю прамовіла яна.

Лабановіч хацеў адказаць, што яна памыляецца, але не паспеў. Яна раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. А ён, як бы апалены маланкаю, стаяў на месцы колькі моманту. Потым, як дзікі звер, кінуўся даганяць. Ядвіся стаяла на парозе, трымаючыся за клямку. Яна была зусім спакойная.

– Калі асмеліцеся пацалаваць мяне, то, клянуся памяццю мацеры, я кінуся пад машыну!
– І цёмныя акруглыя вочы яе бліснулі іскрамі гневу.

– Мілая, родная Ядвісечка! Не, не: не буду... А пагуляць мы пойдзем?

– Дурань!
– злосна прамовіла яна. Потым ускінула на яго свае добрыя, чыстыя вочы, усміхнулася і знікла за дзвярамі, трымаючы ў руцэ вузенькую паперачку.

Лабановіч вярнуўся ў пакой. Яго рукі і ногі дрыжалі. Ён прысеў каля стала на край канапы і сядзеў, не думаючы ні аб чым. Пасля ўстаў, хістаючыся пайшоў у кухню, выпіў вады. Унутры ўсё кіпела ад нейкага шчасця і радасці.

«Што за дзяўчына! Што за натура!
– колькі разоў паўтарыў малады, шчаслівы настаўнік.
– Яна любіць мяне!.. Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся. Ядвісечка!.. Мілая, любая!»

Два старэйшыя вучні, якія рыхтаваліся да экзамену, прыйшлі і сказалі настаўніку, што ўсе ямкі пакопаны.

– Збярыцеся ў школу, я вам скажу колькі слоў і пушчу дамоў.

Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом.

Настаўнік увайшоў, пахваліў дзяцей за работу і сказаў ім:

– Заўтра ўжо кніг не прыносьце. Вазьміце колькі рыдлёвак (ён назначыў большых вучняў) і збярыцеся тут. Пойдзем у лес, накапаем дрэўцаў і пасадзім іх у ямкі, што вы сёння прыгатавалі. А цяпер ідзіце дамоў!

Настаўнік не хадзіў нікуды ўвесь вечар. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў яго шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. Ён перажываў кожны момант свайго шчасця, над некаторымі затрымліваўся доўга... Чаму яна сказала, што кінецца пад машыну, калі ён пасмее пацалаваць яе, і нават паклялася памяццю мацеры? Чаму кінула яна яму «дурань», а потым як бы пакаялася ў гэтым і падарыла яму такую добрую ўсмешку, як бы ёю перапрашала за гэта зняважанне? Ён хадзіў па пакоіку і ўсё думаў аб ёй. Але чым болей думалася, тым больш хацелася яму зноў пабачыць сваю мілую Ядвіську, пачуць яе голас, зазірнуць ёй у вочы, каб прачытаць, што робіцца ў яе душы. Ён часта паглядаў у вокны, каб убачыць яе. Яе імя гучала ў яго вушах незвычайнаю музыкаю і мела нейкае асаблівае значэнне.

Назаўтра Лабановіч прачнуўся пазней, бо заснуў толькі тады, як пачало развідняцца, прачнуўся з думкаю аб сваім шчасці, аб Ядвісі. Ён устаў, калі ўжо ў школе чуліся дзіцячыя галасы. Успомніў, што сёння субота перад Вербніцаю, што ў гэты дзень ён скончыць сваю работу ў школе, бо пасля Вялікадня прыйдуць усяго толькі тры вучні, якім трэба падгатавацца да экзамену.

З вясёлым шумам ішлі дзеці ў лес са сваім настаўнікам, збіўшыся вакол яго цеснаю грамадкаю.

Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Сяляне з сохамі, з каробкамі і мяшкамі з аўсом выязджалі на поле. Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі. У зацішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Гэта буханне на далёкай адлегласці будзіла лясы, прыдаючы агульнаму настрою Палесся асаблівыя тоны. Сталыя і важныя буслы з незвычайнаю сур'ёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў на старых хвоях і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха. Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў, бо дуб - мудрае дрэва, і не паддаецца ён на зман няпэўнай у пачатку вясны.

Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў лесе і вёў з імі размову аб тым, што бачылі перад сабою, і аб значэнні тае справы, дзеля якой яны прыйшлі.

Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Лабановіч доўга шукаў маладую грушку. Ён хацеў знайсці прыгожаньку грушку і пасадзіць яе на памяць аб сваёй каханай.

Знайшоўшы маладое, крэпенькае і стройнае дрэва, ён доўга і асцярожна капаўся каля яго, пакуль акуратненька не было яно выкапана разам з зямлёю. Сам нёс яго дамоў, пасадзіў у куточку на школьным двары, дзе найболей свяціла сонца, і два разы паліў вадою ў гэты дзень. Пасля агарадзіў гэтую грушку высокімі коллямі, каб не патаптала і не паламала яе жывёла.

На кожнае дрэва вызначыў ён вучняў, даручыўшы ім догляд за выхаванцамі.

– Ну, а цяпер, дзеткі, ідзіце абедаць. Па абедзе збярыцеся і прынясіце свае кнігі, бо пасля Вялікадня парассыпаецеся вы па лясах і палях. А хто захоча хадзіць у школу і па Вялікадні, той потым і атрымае кнігу.

Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў і пусціўшы іх на святы, Лабановіч пачуў, як бы яму стала чагось шкада, хоць, праўду сказаць, крыху дакучыла за зіму гэта работа па восем і па дзесяць гадзін у дзень.

Ён выйшаў на двор, абышоў пасаджаныя дрэвы, над некаторымі затрымліваўся даўжэй. Ён часта паглядаў на двор пана падлоўчага. Вельмі хацелася пабачыць Ядвісю і паказаць ёй гэту слаўную грушку, якую пасадзіў ён на памяць аб ёй. Але Ядвіся доўга не паказвалася на двары. Ён падкаравульваў яе з гадзіну. І калі заўважыў, аклікнуў і папрасіў яе падысці.

Яна, радасная і вясёлая, падбегла.

– Я хачу паказаць вам грушку.

– А вы не будзеце лавіць мяне?
– з мілаю і хітраю ўсмешкаю спытала яна.

Поделиться с друзьями: