Чтение онлайн

ЖАНРЫ

У палескай глушы

Колас Якуб

Шрифт:

Ён памог ёй пералезці цераз плот і павёў да грушы.

– Гэту грушку я пасадзіў на памяць аб вас.

Яна доўга разглядала яе. Потым засмяялася і сказала:

– Я вырву яе і выкіну.

– Чаму?

– Бо яна такая ж калючая і дзікая, як я.

– Пойдзем гуляць сёння?
– спытаў ён.

– А вы памятаеце, што я вам учора на гэта сказала?

– Зрабіце вы тое самае, што зрабілі ўчора, і тады скажыце мне хоць дзесяць разоў тое, што сказалі адзін раз.

Яна паглядзела на яго строга і прамовіла:

– Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі!

XXXI

Вербніца і Благавешчанне ў гэтым годзе прыпалі на адзін дзень. На свята павінен быў прыехаць з Малевіч а. Мадэст з дзякам Цішкевічам, бо ў гэты дзень цельшынцы па старому звычаю зносілі свае грахі папу, пасля чаго ўжо рабіліся як бы святыя. Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць не падыходзіла ніякім чынам. І замест таго каб здаць старыя грахі, яны не толькі не здавалі іх, а набіраліся яшчэ новых.

Звычайна а. Мадэст прыязджаў напярэдадні пад вечар. Так і сёння прыехаў ён досыць рана, калі яшчэ сонца не паспела схавацца за дубам, што стаяў збоку раз'езда. Счакаўшы з паўгадзіны, з каплічкі, што стаяла ў зараслі панурых і цёмных могілак, панёсся глухі звон, як бы гэта званілі ў які-небудзь шчарбаты чыгун. Тым не меней звон гэты, такі рэзкі і такі незвычайны для Цельшына, рабіў моцнае ўражанне. І кожны, хто чуў яго тут, так ці іначай аказваўся на гэты звон.

– А што гэта?
– пытаўся хто-небудзь з цельшынцаў.
– Звоняць, ці што?

– А мабуць, звоняць.

І пасля гэтага вяліся тыя ці іншыя разважанні:

– Ужо, мабуць, піп прыіхаў: штось забомкалі.

– Спавядацісямем?

– А мабуць, шчо так.

Але палешукі не вельмі кідаліся да царквы, бо яны народ дбалы і дасціпны. Таму паляванне ўсміхалася панадна, у другога было асочана месца, дзе яшчэ шчупакі не скончылі нераставаць.

І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. Толькі праз гадзіну, калі ўжо на цвінтарыку збіралася досыць многа палешукоў і паляшучак, а з дворыка Міхалкі Кугая паказваўся а. Мадэст, які ішоў роўна, і дзяк Цішкевіч, у якім было ўсё-такі меней «благадаці», з прычыны чаго ён крыху заграбаў нагамі, - ужо тады звон пачынаў залівацца ямчэй, прыхватваючы для гэтага сваіх меншых тонкагалосых братоў.

Каплічка адмыкалася. Каля дзвярэй звычайна стаяла колькі маладзіц з дзецьмі на руках. Яны не смелі самі ўвайсці ў капліцу, бо былі яшчэ «нячыстыя». Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «ўводзіцца» каля Сёмухі, каму каля Пятра, каму на Каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін. Але ў Цельшыне гэта не мела значэння. Айцец Мадэст стаўляў цэлы шэраг маладзіц у капліцы па абодва бакі дзвярэй, браў свой трэбнік і чытаў малітвы, а дзяк Цішкевіч спяваў, крыху пагойдваючыся на нагах. Але гэта не шкодзіла яму назіраць і за «благочинием» у капліцы, бо маладзіцы, былі здарэнні, часамі і штурхаліся або выпіраліся наперад.

– «Еліцы во Хрысце»...
– спяваў Цішкевіч, і тут ён заўважаў, што якая-небудзь маладзіца парушала парадак. Тады ён прыпыняў спяванне і навучальна казаў маладзіцы: - Не прыся ты, а стой спакойна, - і спяваў далей: - «Крэсці-ісь-це-сяяя!»

А тут ізноў рабілася што-небудзь не так, як трэба ў царкве.

– Ці чуеце вы, ці не, што я вам кажу?
– ужо досыць строга пытаў маладзіц Цішкевіч і ссоўваў бровы. Направіўшы парадак, ён прадоўжваў спяваць: - «Во Хрыста аблекосцеся!»

Пабачыўшы новы непарадак, Цішкевіч рашуча спыняў спевы і ўжо сярдзіта казаў:

– Тфу! Што гэта за праціўная баба! Ці ты ёй кажы, ці не кажы - хоць кол на галаве чашы.
– І не спускаючы з маладзіц свайго грознага погляду яшчэ колькі хвілін, Цішкевіч канчаў песню: - «Алілу-у-у-я!..»

Айцец Мадэст нічым тут не выказваў свайго «я» і даваў Цішкевічу поўную магчымасць навучаць «паству», бо яны жылі вельмі згодна. І гэта была не навіна і не першыня, калі яны дома, у Малевічах, ішлі поруч, падтрымліваючы адзін другога, бо вельмі часта хварэлі на няўстойку ног. Ідучы дружнаю параю, часамі прыпыняліся на вуліцы і рабілі кароткую параду, куды зайсці? Яны падымалі галовы, пакладаючыся ўжо тут на свае вочы. І калі перад вачамі стаяла школа, яны і накіроўваліся туды. Узышоўшы на ганак школы, зноў прыпыняліся, і тут часамі бывала між імі невялікая спрэчка, бо, як праўдзівыя хрысціяне, яны ўступалі першае месца адзін другому. А з тае прычыны, што перад Богам усе роўныя, яны ўваходзілі разам, адначасна.

Айцец Мадэст садзіўся першы на крэсла і казаў Цішкевічу:

– Садзіся, дзяча, школа царкоўная і крэслы царкоўныя.

Тут ён вымаў з-за пазухі расы бутэльку, сам цягнуў і дзяку даваў пацягнуць. Настаўніца не ведала, як трымаць сябе з гасцямі. Але госці былі непатрабоўныя, частаваліся сваёю гарэлкаю і закусвалі сваімі языкамі. Яны трохі спачывалі, спявалі «Хрыстос уваскрос» і спакойна выходзілі.

Увёўшы маладзіц і крыху панасіўшы іх дзяцей, а. Мадэст прыступаў да споведзі. Палешукі, збыўшы гэты клопат, зараз жа выходзілі з капліцы і ішлі дамоў. Назаўтра зранку таксама ішла споведзь, а потым ужо служылася абедніца, набажэнства, спецыяльна створанае для палешукоў, бо звычайна іх доўга ў царкве не затрымлівалі. Невялічкая каплічка, якая магла ўмясціць якую-небудзь шостую частку цельшынцаў, была напалавіну пустая, і толькі тады, калі пачыналася прычашчэнне, у ёй рабілася цесна, бо кожнаму хацелася хутчэй узяць прычасце. І тут ужо без канфліктаў ніколі не абыходзілася.

– Што ты мне на ногі ўзлез?
– злосна глядзеў Трахім Буч на Рыгора Качана.
– Прэцца, бы тая свіння, - усё яшчэ ў злосці казаў Буч.

Качан пазіраў на Буча, як бы разважаючы, што адказаць яму на гэта. Ён успамінаў, што яны ідуць да прычасця і што не павінны мець гневу ў сваім сэрцы, і, з дакорам ківаючы галавою, казаў, а ў голасе яго чулася скруха:

– Саладушнік ты, шчоб ты захлынуўся! Ідзеш да святога прычасця, а лаешся, як сабака, як бы ты не ў царкве, а ў карчме ў Абрама!

Напамін аб хрысціянскай пакорлівасці, зроблены Качаном, меў значэнне і сілу, бо Буч нічога не адказваў і глядзеў перад сабою. А там, каля бацюшкі з чашкаю, таксама мітусіўся народ.

– Чаго ты пхаесся?
– аглядаецца на суседа паляшук.

– А ты сам куды пражэсса?
– адказвае сусед, па мянушцы Швайка, і займае першае месца, а другі сусед, злосны, становіцца за ім, бо сварыцца ўжо няма калі, і Швайка стаіць з разяўленым ротам.

Айцец Мадэст лыжачкаю бярэ з чашы:

– Прычашчаецца раб божы... Імя?

– Габрусь!
– адказвае Швайка.

Угневаны ім сусед дадае:

– Дый яшчэ Швайка!

Швайка зачыняе рот, адварочваецца да суседа:

– Дый яшчэ чорт таўстаносы!

Потым ён зноў разяўляе рот, павярнуўшыся да чашы.

Айцу Мадэсту таксама не церпіцца, хоць у справы сваіх парафіян ён не мяшаецца. Але калі заўважае што, то выкідае ўсё гэта на вока.

Дзед Мікіта толькі што вярнуўся з рыбы. Відаць, ён спяшаўся, каб не апазніцца на прычасце, бо моцна засопся і яшчэ ў капліцы зрабіў колькі шпаркіх крокаў, якімі ён ішоў з балота. Ён адапхнуў колькі кабет і стаў наперадзе. І вось, калі дайшла да яго чарга, а. Мадэст, зірнуўшы на ногі дзеда Мікіты, заўважыў, што яны па самы пояс былі мокрыя, а лапці плюхцелі.

Поделиться с друзьями: