Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Абсталяванне і зараз ляжала на падлозе, ніхто нічога тутне чапаў. Нейкі час Свенсан моўчкі яго разглядваў, разважаючы, што лепш: пакінуць абсталяванне пакуль тут альбо аднесці яго адразу ж на кацер. Апошняе разважанне падалося яму больш слушным, тым больш, што апаратура каштавала даволі нетанна, а адказваў за яе цэласнасць менавіта ён, брыгадзір.

– Ну ўсё, разбіраем апаратуру! – загадаў Свенсан. – Зацягнем яе зноў на кацер... здаецца мне, што працаваць сёння тут нам ужо не давядзецца! – гэта быў жарт, але ніхто нават не усміхнуўся і тады Свенсан дадаў, ужо на поўным сур’ёзе: - І варушыціся, чорт бы вас пабраў!

Рамонтнікі пачалі, нарэшце, варушыцца, брыгадзір таксама...

– Ты зноў мне шмат пакідаеш! – запратэставаў Каратышка Джон. – Ды тут нават больш, чым я валок сюды!

– Ну, ну... не бурчы! – Лэслі спыніўся. – Добра, я вазьму яшчэ вось гэта!

– І гэта таксама!

– А гэта ўжо не маё!

– Ды тут усё тваё! – аж абурыўся ад такога нахабства Каратышка. – Лічы, што я проста дапамагаю табе валачы твае прычындалы! Брыгадзір, ды скажы ты яму!

– Ды хопіць вам! – прымірэнчы сказаў Свенсан. – Я сам астатняе забяру!

Ён нахіліўся, каб падабраць рэшткі апаратуры, але ў гэты самы час заягонай спіной тонка рыпнулі дзверы. Імгненна зрэагаваўшы, Свенсан павярнуўся ў бок дзвярэй. Лэслі і Джон таксама павярнуліся ў той жа бок, праўда, абсталяванне яны пакуль што не кінулі і па-ранейшаму трымалі ў руках.

– Чорт пабяры! – гучна вылаяўся Лэслі. – Гэта ж яна!

Каля дзвярэй, якія вялі ва ўнутранныя пакоі, стаяла высокая маладая жанчына ў ладна падагнаным плямістым камбінізоне і высокіх чаравіках на шнуроўцы. Густыя, колера пазалочанай медзі, валасы жанчыны ў прыгожым беспарадку рассыпаліся па плячах, вялікія блакітныя вочы без усялякага страху або хвалявання разглядвалі рамонтнікаў.

– Гэта яна? – Свенсан паглядзеў на Лэслі. – Ты не памыляешся?

Той не зусім упэўнена кіўнуў.

– Яна, здаецца...

– Нічога не разумею!

Падсвядома, Свенсан уяўляў сабе гэтую жанчыну зусім інакш: збітай, скрываўленай, няшчаснай. Яна не павінна была разгульваць зараз па дому... зараз яна павінна была, забіўшыся ў які-небудзь цёмны завулак вялікага гэтага будынку, ціхенька там затаіцца, дрыжучы ад страху і асуджана чакаючы такога непазбежнага пакаранне. А пакаранне за забойства мужа магло быць толькі адно – уранавыя руднікі! Гэта было тое ж самае смяротнае пакаранне, толькі расцягнутае ў часе на некалькі доўгіх і пакутлівых месяцаў, а, магчыма, і гадоў...

Жанчына каля дзвярэй не выглядала ні няшчаснай, ні, тым больш, спалоханай. Спакойна і з нейкай незразумелай іроніяй разглядвала яна аслупянеўшых ад некананага яе з’яўлення мужчын, разглядвала доўга і ўважліва, павольна пераводзячы позірк з аднаго на другога. Потым вусны яе раптам скрывіла нядобрая нейкая ўсмешка, і яна, усмешка гэтая, адразу ж вывела рамонтнікаў з аслупянелага стану.

– Ты, сучка! – Лэслі хутка апусціў на падлогу апаратуру, зрабіў крок наперад, сціскаючы кулакі. – Ты разумееш, што нарабіла?! Як ты пасмела ўзняць руку на свайго мужа! І хопіць ужо ўсміхацца! Зараз я сцяру гэтую нахабную ўсмешку з тваіх вуснаў, дрэнь!

Ён кінуўся было да жанчыны, але Свенсан паспеў перахапіць аператара, адным штуршком адкінуць яго назад.

– Астынь, Лэслі! – Свенсан усё глядзеў і глядзеў на дзіўную гэтую жанчыну, глядзеў і ўсё ніяк не мог адвесці погляд. – Не трэба самасуду! Мы даставім яе на станцыю, а там... там няхай вырашае начальства!

– Начальства?! – Лэслі пагардліва сплюнуў. – Што яно разумее, гэтае тваё начальства?! Што трэба яму, акрамя прыбытку! Яны сатруць з яе памяці ўсе гэтыя падзеі і зноў выставяць на продаж у якім-небудзь іншым месцы! І новы небарака, які набудзе гэтую поскудзь, не западозрыцьнават, якая небяспека яго чакае! Ты гэтага хочаш, брыгадзір?!

– Ты ж ведаеш, што гэтага не будзе! – змрочна буркнуў Свенсан, усё яшчэ не ў сілах адвесці погляд ад жанчыны. – Ты сам ведаеш, што яе чакае далей!

– Нічога я не ведаю! – закрычаў Лэслі злосна. – Я нават не ведаю, існуюць у сапраўднасці гэтыя самыя руднікі, ці гэта проста адна з чарговых баек, якімі нас частуюць зверху! А можа яно ўжо забівала кагосьці раней? – прагаварыў ён раптам зусім іншым тонам, такім, ад якога ў Свенсана нават мурашкі па скуры пабеглі. – Яна забіла – ёй сцерлі гэта... і вось яна зноўку ўзялася за сваё!

Ён змоўк і нейкі час усе маўчалі.

– А ведаеш брыгадзір, у гэтым штосьці ёсць! – прагаварыў Каратышка, таксама апускаючы на падлогу абсталяванне. – Не тое, каб я ў гэта канчаткова паверыў, але... – ён змоўк, заўзята пачухаў патыліцу левай рукой, - у ягоных разважаннях штосьці такое ёсць...

– Вось я і кажу... – узрадавана пачаў Лэслі, але Свенсан жэстам перапыніў яго.

– Што ты прапануеш? – спытаў ён, адводзячы, нарэшце, погляд ад жанчыны і паварочваючыся да аператара. – Забіць яе?

– Ды нічога я не прапаную! – крыху сумеўшыся, буркнуў Лэслі. – Я проста не хачу, каб яна забіла яшчэ кагосьці ў будучым, каб яна забівала зноў і зноў! І чаму яна ўвесь час усміхаецца?! – раптам узарваўся ён. – Няхай яна перастане ўсміхацца, гэтая сучка!

– Я памятаю цябе! – прагаварыла нечакана жанчына, і ўсе зноў павярнуліся ў яе бок. – Яшчэ калі я была там, у вас. Ты кожную ноч прыходзіў на склад і выбіраў сабе адну з нас... выбіраў, вёў да сябе, а потым, пад раніцу, прыводзіў назад...

Брыгадзір паглядзеў на Лэслі, які раптам пачырванеў і адвярнуўся.

– Дык вось чаму ты так ахвотна заступаеш на начныя дзяжурствы! – прагаварыў Каратышка. – Вось чым ты займаешся там па начах!

– Падумаеш! – агрызнуўся Лэслі. – Што тут такога!

– Гэта ж забаронена! – сказаў Свенсан. – Ты што, не ведаеш аб гэтым?

– Чужая маёмасць... і ўсё такое! – насмешліва прагаварыў Лэслі. – Ды ўсе так робяць... усе, хто дзяжурыць ноччу!

– Я так ніколі не рабіў! – сказаў Свенсан.

– Ну і хто табе перашкаджаў?! – буркнуў Лэслі, з-пад ілба зірнуўшы на брыгадзіра. – Тым больш, што там, на складзе, яны яшчэ нікому не належаць… нікому, акрамя ФІРМЫ! А ФІРМА – гэта мы!

– ФІРМА – гэта ты! – канстатаваў Каратышка. – А што, гучыць!

– Ды што вы да мяне прычапіліся! – Лэслі паціснуў плячамі. – Павінен жа я час ад часу правяраць іх рэфлексію...

– У ложку! – дадаў Каратышка. – Там яна лепш за ўсё правяраецца?

– А гэта не твая сабачая справа! – вызверыўся Лэслі на сябра. – Дзе хачу – там і правяраю! Цябе што, зайздрасць бярэ!

Поделиться с друзьями: