ЖАНРЫ

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Час збіраць камяні. Паўкалька з царк. — слав. м. (Час, пара) сумеснымі намаганнямі прыводзіць у пэўны парадак што-н. раней разбуранае, раскіданае, занядбанае і пад. (часцей пра мастацтва ці міждзяржаўныя адносіны). Як апавядаюць старажылы вёскі, са стратай касцёла і царквы многія мясцовыя жыхары страцілі былыя духоўныя і гістарычныя каштоўнасці. Дык наста ў час збіраць камяні (К. Вяржбіцкі. Час збіраць камяні).

Выток фразеалагізма — Біблія (Эклезіяст, 3,1–4). У ёй ёсць такія радкі (пераклад з рускага тэксту): «Усяму свой час і час усякай рэчы пад небам… Час раскідаць камяні, і час збіраць камяні». Параўн. урывак з нарыса С. Законнікава «Вячэра пад райскім дрэвам», дзе адчуваецца сувязь з прыведзенымі вышэй радкамі: «Калі мы сапраўды хочам пабудаваць мірны агульнаеўрапейскі дом, то кожны народ, кожны чалавек павінен пакласці камень у яго падмурак і сцены. Надышоў час не раскідаць, а збіраць камяні».

Збіць з панталыку каго. Гл. збіваць (збіць) з панталыку каго.

Збіць з тропу каго. Запазыч. з польск. м. (zbie'c z troрu), дзе tгор — ‘след’. Выраз, можна меркаваць, узнік у мове паляўнічых і першапачаткова меў канкрэтны сэнс — ‘збіць са следу’ (напрыклад, калі гутарка ішла пра сабаку).

Значэнне фразеалагізма — ‘выклікаць замяшанне, заблытаць’. Лукашык хацеў спачатку далажыць камбату па ўсіх правілах, але веставы сваім сыкам збіў яго з тропу (У. Дамашэвіч. Між двух агнеў).

Зблытаць <усе> карты каму, чые, каго. Гл. блытаць (зблытаць, пераблытаць) <усе> карты каму, чые, каго.

З богам. Калька з лац. м. (сum Dео). Вокліч пажадання поспеху, удачы ў якой-н. справе. — Будзе выканана, ваша эксэленцыя! — пачціва прамовіў за абодвух Асташэўскі. — Тады — з богам!.. Я са свайго боку падмацую вас таксама (А. Карпюк. Вершалінскі рай). Ужываючыся ў спалучэнні з дзеясловамі, фразеалагізм развіў у сабе акалічнасна-прыслоўнае значэнне ‘шчасліва, з поспехам’. — Нам пара. Пойдзем. — Ага, ага, — пагадзіўся гаспадар. — Ідзіце з богам (А. Ставер. Пад канвоем).

Узнік на аснове старажытных уяўленняў пра Бога як вярхоўную істоту, што кіруе светам.

3 божай ласкі. Уласна бел. Прыроджаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнасцямі. — Янка Купала — гэта беларускі паэт, — тлумачыў Кастусь. — Паэт э божай ласкі, талент незвычайны (С. Александровіч. На шырокі прастор).

Склаўся на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма божай міласцю (гл.) па мадэлі выразу з ласкі (каго, чыёй), адно са значэнняў якога — ‘дзякуючы каму-, чаму-н.’.

Збоку прыпёку. Агульны для бел. і руск. м. Абазначае ‘зусім непатрэбны, лішні, чужы’ і ‘зусім недарэчы, недарэчна (быць, аказацца, знаходзіцца дзе-н. і інш.)’. Ведаў я гэтыя конікі: спецыяльна называюць вуліцы старымі назвамі, каб дазнацца, карэнны ты або так, збоку прыпёку (У. Караткевіч. Лісце каштанаў). У Ульяны хоць прычына, а што бацьку тут збоку прыпёку бавіцца? (В. Якавенка. Акно на плошчу).

Узнік у прафесійнай мове пекараў, дзе прыпёкай называюць тое лішняе, непатрэбнае, што прыліпла збоку да печыва пры выпяканні. Першапачатковая форма фразеалагізма (занатавана ў зборніку Я. А. Ляцкага) — збоку прыпёка, Канчатак — у ў назоўнікавым кампаненце абумоўлены імкненнем да поўнага сугучча.

Збор-каляда. Уласна бел. Група людзей ці прадметаў, неаднародных па якіх-н. прыметах, якасцях. Збор-дружына — зборышча людзей, яшчэ дакладней, — збор-каляда… (М. Лужанін. Дванаццаць вячорных вогнішчаў).

Першапачаткова — пра розныя падарункі, сабраныя ў выніку калядавання. Фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» І. І. Насовіча.

Збыць з галавы што. Уласна бел. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. непрыемнага. Пастар, які збыў з галавы нечаканы клопат з нашымі візамі… змог уздыхнуць з палёгкаю (С. Законнікаў. Вячэра пад райскім дрэвам).

Дзеяслоўны кампанент гэтага фразеалагізма — сэнсаўтваральны. Ён суадносіцца з перыферыйным адценнем дзеяслова збыць, якое фіксуецца ў ТСБМ (т. 2, с. 434), хоць, праўда, ілюструецца прыкладам, дзе збыць выступае ў непадзельным комплексе з іншымі кампанентамі фразеалагізма «збыць з галавы што»: Збыць бяду з галавы.

Званіць ва ўсе званы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. звонить во все колокола, укр. дзвонити в усі дзвони). Ужыв. са значэннямі: 1) усім і ўсюды голасна расказваць пра штосьці, 2) празмерна хваліцца чым-н. Чаго ж аб іх заслугах званіць ва ўсе званы? (Я. Непачаловіч. Я рад, што змоўклі оды…). Летась [Сурміла] ва ўсе званы званіў, што збярэ на круг па сорак цэнтнераў збожжа (В. Блакіт. Шануй імя сваё).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. У царкве звычайна было тры званы рознай велічыні і неаднолькавага гучання. Пускалі ў ход усе званы не заўсёды. Так, пра пачатак царкоўнай службы паспешліва апавяшчаў адзін звон, а ў рэлігійныя святы званілі ва ўсе званы.

Звесці канцы з канцамі. Гл. зводзіць (звесці) канцы з канцамі.

З ветрам (з ветрыкам, з вецярком) у галаве. Уласна бел. Занадта легкадумны, несур’ёзны. — Вам трэба памірыцца з ім. — Немагу я гэтага, Барыс. — Ён жа цябе кахае. Галіна. Ну, быў малады, дурны, трохі з ветрам у галаве, трохі памаузяівы, трохі пакрыў дзіў цябе. То ён жа адумаўся (Я. Скрыган. Скажы адно слова).

Утварыўся на аснове суадноснага фразеалагізма вецер у галаве (гуляе, свішча) (у каго), які ўжываецца толькі ў ролі безасабовага сыказніка і абазначае ‘хто-н. вельмі легкадумны, несур’ёзны’.

З ветру вяроўкі віць (звіць). Уласна бел. Гаварыць, сцвярджаць што-н. без усякіх падстаў, пляткарыць, выдумваць. Такім почыркам толькі падзякі пісаць, а ён кляўзы строчыць. Бываюць жа яшчэ зласліўцы, якія з ветру вяроўкі ўюць — смак у гэтым чуюць (А. Капусцін. Першае заданне).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.

Зводзіць (звесці) канцы з канцамі. Відаць, недакладная калька з франц. м. (joіndrе lеs dеuх bоuts, літаральна «зводзіць два канцы»). Ужыв. са значэннямі ‘пераадольваючы перашкоды, узгадняць розныя бакі чаго-н., злучаючы іх у адно’ і ‘задавальняць жыццёвыя патрэбы, знаходзячы выйсце з цяжкага матэрыяльнага становішча’. [Сцяпан] навучыўся самапраўнічаць. Прыпісваць каму-нікаму з даярак малако, а каб звесці канцы з канцамі — спісваць гэтае малако на кармленне цялят (В. Палтаран. За ракой Гарынню). Сям ’я жыла бедна, але дружна. Гаспадарку вяла старая маці, сяктак зводзячы канцы з канцамі (М. Лынькоў. З родных крыніц).

Поделиться с друзьями: