Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
На пасад садзіць каго. Уласна бел. Аддаваць замуж. Раз бяседа вялікая ў князя была: на пасад дачку княжну садзілі (Я. Купала. Курган).
Узнік y выніку метафарызацыі пераменнага словазлучэння, звязанага з даўнейшым вясельным абрадам. Пасад, як засведчана ў слоўніку І.І.Насовіча, — ‘месца, на якім на вяселлі садзяць нявесту’. У паэме В. Дуніна-Марцінкевіча „Гапон“ словазлучэнне на пасад садзіць выкарыстана як свабоднае, з прамым значэнкем слоў: „Лубку з жытам падстаўляюць, маладу на ёй саджаюць, як каралеўну на ўрад; яна ж усцяж галосіць, кругом паклоны разносіць дый зноў сядзе на пасад“.
Напасці на след каго, чаго, чый. Агульны для ўсходнесл. м. Атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н., ці даведацца пра месца, дзе знаходзіцца хто-, што-н. Каб хто чуў Рыгораў наказ, падумаў бы, што Рыгор напаў на след чалавека, якога шукаў гадамі (Ц. Гартны. Сокі цаліны).
Паходзіць з маўлення паляўнічых, дзе ўжываецца з прамым значэннем у дачыненні да следу дзікай жывёлы.
На пень брахаць навучыцца, навучыць і пад. Уласна бел. (Вучыць, навучыць каго-н.) гаварыць недарэчнае, неразумнае. — Скажы, чаго гэта з Верасава цябе прынясло ў Дварчаны. — Выгналі… — Бачу; што і ты ўжо навучыўся на пень брахаць (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца). Ужыв. і ў больш развітай, нарошчанай форме: на пень брахаць, на калоду тукаць: — Яна ж y нас толькі навучыцца. — Навучыцца… На пень брахаць ды на калоду тукаць. Досыць ужо навучылася (М. Зарэцкі. Як Настулька камсамолкай зрабілася); Шырэй думай. Табе здаецца, што ў нас… навучаюць на пень брахаць, на калоду тукаць? (А. Масарэнка. Лесавікі).
Узнік са свабоднага словазлучэння, звязанага з недарэчным сабачым брэхам іншы раз і на пень. Параўн.: „— A ты куды глядзеў? — замахваецца бацька пугай на сабаку. — На пень брэшаш, a на кароў не хочаш“ (В. Шырко); „Дурны сабака і на пень брэша“ (Ф. Янкоўскі).
На першым (пярэднім) плане. Агульны для ўсходнесл. і польск. (na pierwszym planie) м. Важнейшы за ўсё, вышэй за ўсё. Як была наша школа савецкай, так ёю і засталася. Паказуха на першым плане (Я. Рагін. Выбіраю радзіму).
Паходзіць з маўлення мастакоў, дзе планам называюць месца, занятае асобай або прадметам у перспектыве, вызначанае паводле адлегласці яго ад назіральніка. Паралельна ўжываюць пярэдні план і першы план, на трэднім плане і на першым плане. Параўн. ужыванне словазлучэння ў тэрміналагічным значэнні: „На малюнку твар недзе там, дзе чалавек грэбаецца рукамі ў зямельцы. A на пярэднім плане тое, што ў такой урачкаванай паставе тырчыць угору“ (М.Гіль).
На першы погляд. Калька з франц. м. (a premiеre vue). 3 першага ўражання. Трэба навучыцца з-за малога бачыць вялікае… Тут таксама на першы погляд нязначны маштаб (Э. Самуйлёнак. Тэорыя Каленбрун).
Выраз з сэнсаўтваральным прыметнікавым кампанентам і матываваным, часткова цэласным значэннем.
На першы (пярэдні) план. Агульны для ўсходнесл. м. Як найбольш істотны, важны (выходзіць, выступаць, вылучаць і пад.). Ва ўмовах палітычнага генацыду… на пярэдні план выступіла праблема захавання нацыі (В. Рагойша. Бацька нацыі).
Паходзіць з маўлення мастакоў. Гл. на першым (пярэднім) плане. Параўн. ужыванне словазлучэння пярэдні план y тэрміналагічным значэнні: „Як я біўся над гэтым эцюдам! Не атрымліваўся пярэдні план. Месца роўнае, няма за што воку зачапіцца“ (В. Карамазаў).
На плыву. Агульны для ўсходнесл. м. Ва ўцалелым стане (быць, утрымліваць, знаходзіцца, пратрымацца і пад). Цяпер у раёне толькі 30 працэнтаў гаспадарак неяк зводзяць канцы з канцамі, яшчэ знаходзяцца на плыву (Звязда. 18.11.1994).
Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з марскім ці рачным суднам, якое знаходзіцца ў стане плавання.
На поўную (усю) катушку. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі строга (караць, штрафаваць і пад.)’, ‘па-сапраўд-наму, як і трэба (рабіць што-н.)’ і ‘спаўна, як толькі можна (рабіць што-н.)’. 3 непаўналетняга зрабілі мяне дарослым. Судзіць можна ўжо. I далі на поўную катушку (І.Чыгрынаў. Плывун). Я, вядома, прадумана спланаваў, каб час ад цягніка да цягніка выкарыстаць разумна, на ўсю, як кажуць, катушку (П. Кавалёў. Баханка хлеба). І чалавек прачнуўся ў гэты час. Злавіў y скрынцы джаз і громкасць уключыў на ўсю катушку (Н.Гілевіч. Ах, як вітаў ён песняй родны кут).
Паходзіць з жаргону зняволеных, дзе катушка асацыіруецца з тэрмінам асуджэння, зняволення каго-н. Зыходнае значэнне фразеалагізма — ‘на ўвесь тэрмін, прадугледжаны законам (асудзіць, пакараць і пад.)’, Два іншыя значэнні развіліся ў фразеалагізме, калі ён, маючы цьмяную ўнутраную форму, стаў спалучацца з дзеясловамі не „судовай“ тэматычнай групы.
На поўным сур’ёзе. Паўкалька з руск. м. (на полном серьёзе). Зусім сур’ёзна. — Было гэта даўно, — на поўным сур ’ёзе пачынае Лявон. — Надумаў я жаніцца… (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі).
Паводле Л.І.Скварцова, выраз склаўся ў акцёрскім прафесійным асяроддзі, a пачынаючы з 1960-х гадоў ужываецца як нейтральны сродак у нарысах, фельетонах, y аўтарскай мове мастацкіх твораў. Лктыўна выкарыстоўваецца ён і ў беларускіх тэкстах.
Напрамілы бог. Уласна бел. Ужыв. з абавязковым прыфразеалагічным словам прасіць і абазначае ‘вельмі шчыра, настойліва’. Чалавек напрамілы бог прасіў за ўзнагароду знайсці партфель, які ён згубіў… (М. Капыловіч. Шукаю кватэру).
Лексіка-фразеалагічная канструкцыя прасіць напрамілы бог знаходзіцца ў шэрагу аднатыпных: бачыць на свае вочы, чуць на свае вушы, выспацца на поўнае вока, гаварыць на поўны голас. Таму нярэдка фразеалагізм напрамілы бог усведамляецца і арфаграфічна перадаецца як трохкампанентны: „Слухай, браток! Я ж цябе прасіў на прамілы бог фарбаваць цокаль…“ (У. Дубоўка). Кампанент напрамілы ўзнік y выніку зліцця прыназоўніка на і ўстарэлага прыметніка прамілы (дзе прыстаўка праабазначае найвышэйшую ступень якасці). Дарэчы, y помніках старой беларускай пісьменнасці (напрыклад, y „Завяшчанні старасты слонімскага і камянецкага Міхайла Богуша Багавіцінавіча“, 1529) засведчаны варыянт фразеалагізма без прыстаўкі (прыназоўніка) на-:„А на остатокь тыхь всихъ речей прошу промилый Богъ господина моего пана Кгаштолта…“ Сінтаксічная сувязь у канструкцыі прасіць напрамілы бог замест чаканай прасіць на прамілага бога, відаць, дапускае меркаванне, што выраз напрамілы бог склаўся яшчэ ў старажытных беларускіх гаворках: y ім замацавалася форма він. скл., аднолькавая для адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў мужч. р. (параўн. старажытныя спалучэнні въсести на конь, иду на вы).
Напускаць туману. Агульны для ўсходнесл. м. Заблытваць што-н., уводзіць у зман. — Маці я нічога не сказала… Калі яна напускае туману на маё з ’яўленне на свет, то, нарэшце, мне таксама ўсё роўна, хто мой бацька, — заключыла яна са злосцю (І.Шамякін. Снежныя зімы).
Выраз паходзіць з адпаведнага свабоднага словазлучэння, што ўжывалася, калі гаворка ішла пра ведзьмакоў і знахароў, якія замовамі, заклінаннямі нібыта маглі ўздзейнічаць на чалавека і прыроду. Карыстаючыся падманам і шарлатанствам, яны часам напускалі на прысутных дурманлівай сіняй пары, туману, як быццам дзеля таго, каб выклікаць адпаведных уяўных духаў.