Імгненне —І я слязой пацякуІ знікну ў расчуленай гліне.Пацалавала мяне ў шчакуСтудэнтка-філалагіня.Яшчэ не зусім такі карчаку,Мне стала для радасці мала.Пацалавала мяне ў шчаку,Як дзеда, пацалава…
в
Тры цюльпаны ад філалагіні,Як намёк сівому цельпуку,Што твая магчымасць ва ўспамінеВыбрыкам ды подбрыкам ку-ку.Тры…Трохкроп’е нецярплівых знічакНа зялёнай прывязі журбы.Задзірае кпіна ўпарта лычык:Не забудзься на часціцу бы.
Цяцівіна
Чытаю: Іна — і наІмгненне ціхае нейкаеПачую, як даўнінаІначыць усё і некае.Не! — кажу забыту вякоўШляхетнага роду цяцівіна.І мутныя вочы крукоўСвятлеюць — з смеласці дзівяцца.І памяць кросны снуе,І лесуны барукаюцца.Шляхі разышліся яеЗ бязроднымі выраканцамі.У прышласць цячы шпарчэй,Грамнічная кроў крывіцкая!Сінечу іконных вачэйСабачая зграя не выцкуе.У Полацку ціхнуць званы.Пан гром пярсцёнак ёйЗ мар скуе.І сняцца вешчыя сны.Яна ж недарэмнаСнарская!
Васіль ды Васілішка
Дачушка з бацькам праз акіянУсхліпваюць у тэлефонныя трубкі.Сям’ю,Быццам яйка з гняздзечка бацян,Хто скінуў?Каму падбіраць шкарлупкі?Ці ўсё пачынаць нанова з канца,Як тую куртатую казку пра Бая.Чуллівая хваляДрыжыць за плыўца…Самота пра страх свойПакуль што не дбае…
Марына
мары на моры
За пазухай у Бога мой настрой.Зляцела з неба сіняя іскрына.Дазвольце мнеВам пазваніць парой,Марына.Зусім неабыякавай каройАхоўваецца ў дрэва сарцавіна.Дазвольце мнеПрысніцца Вам парой,Марына.Вясна паснедае расой сырой,І восень павячэрае хмурынна.Дазвольце мнеХоць выгукнуць паройІмя з марудным мармурамМары-на!
Паляшуцкае Вялічка
Васілю Сёмуху
Сонца ў воблака з валлічкаВыпала паволі.Паляшуцкае Вялічка,Развінай павоі!Не няволь вала цярпенняУ блуклівым лесе.Хай нямогласці рапеняНа тырчаку лезе.Смех устурыць паляжучку,Сцішыць пабягая.Даганяе паляшучкуПаляшук да гаю.МаладзецьПружанскі, МірскіЗамкі ўсе гатовы.Разлятаюцца на пырскіСловы Васілёвы.Добра пасвіцца падпаску.Хмельна ў кожнай ятцы.Адгулялі дзеўкі паску,Адкачалі яйцы…
Дзяннік
Быццам булён малаком,Снегам прысіўлены трошкіРанак нясмелага сакавіка.Ручніку невісіцца,Сарвацца з цвікаІ на воліХоць чорту напяцца на рожкі.Як бяліўся, калеў,Калянеў на туманлівых поймах,Дзе ллянела душа,Не забыўся ручнік.Учарнелы ад выспяткаў,Прыгадае дзяннік,Як рыпелася ганкуБыць у цішы на соймах…
Жняя
Людміле Мазанік
Як тая жняя на знядбанай палосцы,Журбы немаўлятка стаіўшы пад полаг,Слугуючы літары кожнай і косцы,Нябытак з нябытуВяртае тэкстолаг.Ратуе, бінтуе, рэабілітуеІ думку, й намёк,І падтэкст, і задуму.Сабой ахвяруеНа справу святую,У келлі самотыПазбыўшыся тлуму.…Пакутныя душыЗбавення прасілі.Бядой набрынялае ныла калоссе.…І грэласяЗорка святой ЕўфрасінніУ жнейчыным зірку,У знейчыным лёсе…
Акрааўтограф
Туман. Зняверанасць. Самотнасць.Акрайчык месячка ў расе.Надзеі прагнай небаўлётнасць.І слова вернае красе.Бярыце гэта ўсё з сабою,Аддайце радасці даўгі.Радзей вітайцеся з журбою.Даверце ласкі ланцугіЗямным імгненням і гадзінам.Іначце самі дні свае,Якія подыхам адзінымНа памяць вечнасць раздае.
* * * І толькі ашалелы вецер…
І толькі ашалелы вецер,Пэўна,І застанецца ў памяці вякоў.Ачахне соллюХваляванняў пена.І перасохне скруха васількоў.А вецер пыл садзьмеЗ магіл забытыхІ намяце навеі ў лістабой,ПерачытаеНадпісы на плітахІ не забудзе ўспомніцьНас з табой.
Незабыты экспромт
Алегу Лойку
Над Сенаю я ўспомніў ШчаруІ на прыслонку свету —Слонім.І асушыў у думках чару,І пакланіўся тым далоням,Што ціха ўзгадавалі сына,Каб суцяшаў свой Край у горы.І Сена ціхаплынна, слыннаПараіла зірнуць на зоры,Якіх не ўгледзіш над Парыжам,А ім над Слонімам — раскоша.Там, гордая сваім прэстыжам,Хмялее свежая пакоша.Спаць цені клаліся ў разоры,І Слонім плыў бяседай ленай,І чокнуцца хацелі зорыЗ нябачнымі над смутнай Сенай.
01.05.1991
Парыж
* * * І даводзіцца вепруку…
І даводзіцца вепрукуТрапезу падзяляць сырую.Чорны буселУ хлеўчукуДа наступнай вясны кватаруе.Белавежа прымежным крысомАд бяды засланяе да часу.Гаспадыні нешта праз сонШэпчацца пра красу й закрасу.Лыч з крыломНе сіло звяло.Клёкат збег бы пагрэцца ў пушчу.Зажывае для ўзлёту крыло,Лыч, як поўня, цяжэеДля тлушчу…
Сабе на дзень нараджэнння
Дзён, як знаёмых, менш і менш.Маўчыць туга ўсыцелая.І ўжо не адчуваеш межМіж прыцемкамі й цемраю.
А потым
На гэтай настылай зямлі,У гэтым халодным свецеНам Госпад дазволіў:Сівейце,Пакуль растуць мазалі,А потым пясок шчырэцНас прыме ўсіх без разбору.І кожны,Хто з двору, хто з бору,Свой конавы п’е карэц.Сум сочыць,Каб парасліНябытам і заўтра й сёння,І ў могліцСышлі з далоняўМагілак глухіх мазалі…