Вудаўё дрыжыць ці рука?Рыба спрытная, маладая,Дзе глыбей ідзе,ПакідаеЗвечарэлага рыбака.А зрываецца больш з кручка,Застаецца ўлову нядужа.Дыхае за спіною сцюжаУ ссівелага рыбака.На губах дагарае лускаПырскаміЗ рыбіны шанцавання.І самота,Капрызная паня,Смела туліцца да рыбака.
* * * Не адлучаўся я зусім…
Не адлучаўся я зусімЗ вушацкай хаты анікуды.Дратоў з’інелых перагудыМой цягнуць сонЗ далёкіх зім.І дні спяшаюцца ўпадбежВярнуцца ў цішыню нязлую.Там толькі,Дзе душа начуеІ прачынаецца,Жывеш…
Хай абмінае!
Яшчэ мне плачаСініца ў пляніцыЗ марозных малечых дзён,А ўжо ДамініцыНадумаў прысніццаПершы сон.…І шэпча сонна,Што мама ІлонаМела пушысты занятак —Венікам з хатыВыганяла заўзятаКуранятак.А Дамініка (хай расце вяліка!)Грэлася пры сонейку,ЧуўсяКрылкаў кароткі лопат.І, калі верыць сонніку,Дык куры — гэта клопат.Некалі ж прабабка ДамініччынаКулінаСпявала, як выпадалаСвятлейшая хвіліна: Курачкі, не сакачыце, Галоўкі не клапачыце, Ёсць у мяне рэшата пшаніцы, Буду я дзетак жаніці…Дамінічцы прысніліся кураняткіЗа першым разам,Значыць, клопатЗ дуронкаю, распушчонкаюРазамПачынае расці,Каб потым за ёй ісціПа жыцці.А ДамінічкаПад хусцінкаю,Як сунічка пад лісцінкаю, —Гэтакая маленькая,Гэтакая саладзенькая.Хай абмінае яе да парыКлопат —Дзед старыЗ кавенькаюУ людскім бары…
Bono sensu
Не толькі грэцца ля цёплай грубыДы чаравата хварэць на пана,Агні, й воды, й медныя трубыПрайсці ў жыцці нам наканавана.Агні гартуюць, халодзяць воды,А трубы медныя лашчаць зманна.Ля крупадзёрні чакаем лагоды,Там, дзе дзярэцца нябесная манна.Калі ж мы вернемся да гасподыТой самай,Дзе ў печы гліняныя поды,І вусны жвіровыя сцісне магіла,Не запытаўшы нашае згоды,Наноў разбудзіць агні й водыТруба Гаўрыіла.
Трысцё
Лявону Баршчэўскаму
Жыві самотна.Без цябеТваё жыццё хутчэй прамчыцца.І можа, цельная ваўчыцаЗавые ў лесе не ў жальбе,А ў радасці,Што ўсё яшчэТрывацьме доўгаРод ваўчыны —І пах крыві,І дух аўчыныХалодны голад урачэ.Жыві няўтульна.ДабрабытЦябе ў сваё нутро зацягне,І глухнуць будзеш,Як у багне,І прагнасць свой пакажа спрыт.Жыві вясёла.Без цябеПакумяцца твой сум з тугою,А смех званочкам пад дугоюНа ўсіх забудзецца ў гульбе.А кум куме рад,Павёў куму ў вінаград:— Шчыпі, кума, ягодкі,Каторыя салодкі.Каторыя горкі,Для маёе жонкі,Каторыя сладкі,Ды для маёй маткі.Ці вінаград,Ці віны грады —Жыццё?Не скажа забыццё.Лес малады заселіць лды,Звяселіць берагі трысцё.
* * * Бог спачатку неба стварыў…
Бог спачатку неба стварыў,А пасля ўжо зямлю надумаў.Бёрны сплавіў з захмарных румаў,Свет зрабіў,Як святы наіў.Тумановы клубіўся дымНад яшчэ не патайнай вячэрай.Не сякерай рубіў,А верайСвет,Жагнаючыся духам святым.Нам у доме паначаваць,А прачнуцца ўжо ў дамавіне.Свет — наш дом.Позірк неба сініНам у душы шле багадаць.
Ашуканка
Мама мая ашуканкай была.Каля сталаУ дзяльбеАшуквала сябе,Калі дзялілаАпошнюю скібку —Меней сабе,Сыну болей.Доля мамуАбдзірала як ліпку,Ды мама ішлаУ перахітрыкі з доляй.Ашуквала голадКрапівою ці шчаўем,Ашуквала холадПаветкай дашчанай,Ашуквала сон —Уставала з расою,Ашуквала соль —Нішчымніцу салілаСлязою.Сын ашуканкі,Душой халадзею,Ці не ашукаў яЯе надзею?
* * * Плытчэе, святлее…
Плытчэе, святлееГадоў бруя,А сорам саломы палае.Душа твая,Як і ўнучка твая,Гарэзлівая й маладая.Пястунка дазволіцьСябе забаўляць,ЛюляцьІ насіць на шыі.Пакуль твае плечыНе забаляцьІ стома торбу пашые.І смеху жаўрукЗаціхне ўвушшу.АбрынеццаРадасці восець.Спытаюць:— Што робіш?— Душу нашу.А можа, янаМяне носіць?
* * * Сапернік вечнага Тварца…
Сапернік вечнага Тварца,О скульптар,Дужы глінамесец,Зляпіць ці можашПоўны месяцЦі хоць бы веташок з канца?Ты з гліны месіш продкаў прах,Як заўважаў Хаям цвярозы.Табе чалядніцамі крозы,Табе дарадцам боскі страх.Гарнушкі, міскі ды гаршкі,Вядома, ў гаспадарцы трэба.Ды атрымай заказ ад небаТы на бажкоў і веташкі!
* * * Прыйшлі канцы к гародам…
«Прыйшлі канцы к гародам» —Прыйшлі з Вушачы словы.Як на паўдзён каровы.І вочы есць куродым.Бязладзіца ў гародах —Ва ўсіх гадах мінулых.Спяць шулякі на шулах.Дождж сохне ў азяродах.Бязлюдзіца ў гародах —Тваіх усмяглых летах.Яшчэ нязніклы ветах —У небе смутку продых.Гаротнасць у гародах —Тваіх апалых вёснах.З усмешкаю на вуснахПачуў халодны подых.Зайздросцячы чародам,Пашлі хоць думку ў вырай.Будзь сам сабе апірай.Прыйшлі канцы к гародам.
Ліст у Межава
Алесю Лобкісу
Маладзенькім яблынькам тваімБ’ю чалом,Як спелы яблык долу,За дары з зялёнага прыполу.Мы садамі ўсохлымі стаім,Каранямі мерзнем ад падзолу.Дружа мой з вушацкае парыТой, дзе сумЗдаваўся лёгкай ношкай,Той, дзе хцівасцьАдзічэлай кошкай,Помніш,Не тачыла кіпцюры.Там ні гуку ў цішыні старожкай.Яблык кожны ў кулаку цвярдымСціснуў цёмнай ісціны зярняты.Кожны яблык сам сабой заняты.Таямніца яблыні і ў тым,Што сваёй усім хапае раты.Яблык падае —І мы за ім…
Tibi et igni
Tibi et igni — табе і агню,Не папраўляю лаціну.Попелу дзьмушку на вецер ганю,Рыфму спыняю ля тыну.Стыну,Пакуль дагараюць радкі,З тынуГаню павуціну.Грудкі твае нагадалі грудкі.Гнаць мне ганкі па віціну.Сцісне віціна ў цяжкую далоньМокрыя пальцы бярвення.Можа, пакіне агоньАбалонь.Неба ахопіць барвенне.Будуць палаці палаць.НасланнюЖах спалатніць палатніну.Tibi et igni — сябе не віню,Клічу на змову лаціну.