Цар-звон,Што голасу свайго не чуў ніколі,І цар-гармата,Што ядра не праглынула,Народ вялікі,Што не меў маленькай волі,Двор непрылюджаны,Дзе ні кала, ні шула…Хто марнай марай царавацьЖыве,Той мусіць мець цараУ галаве!
Задужа
Радзімапрадаўцы,Вам гэта ўсё роўна,За колькі, каго прадаваць і калі.Глядзіць Беларусь —Маладая князёўна,Што вы да запятка ёй не дараслі.За лыжку сачыўкі,За потарг уладыНашчадкаў і прашчураў вы прадалі.Укленчыць рублю папяроваму рады,А срэбранікі ўсё ж са срэбра былі.За трыццаць задужаЗа фунт сушоныхСтарых валуёў,А не баравікоў.Трымаць у рублёвыхЧарнобыльскіх зонахВам хочацца ўсіх нас,Як тых здыхлякоў.Вядома, кім сплеценаВаша лапцюжка,Каб тэпаць нячутнаНа цёмны базар.Так, трыццаць за ўсіх васАдсыпаць задужа.І дні небазарныя й танны тавар.
Суботні вечар
Прытушаны вечар суботніАсвечаны маладзіком.Неонавым малакомАблітыя ўсе падваротні.Уцёкшы з будзённай турботні,Прытулак укае настрой.На вулцы ад крокаў старойСубожыўся вечар суботні…
Абкладзіны
Абкладзіны — смутная праца.Рыдлёўка яшчэ не тупаяІ тая не хоча старацца,Капае,Нібыта ступаеЗа згорбленаю дамавінай.Ды просіць знямогла магілаАбкласці яе дзернавінай —Зямля ўжо асела, астыла.Мы, будучыя навасельцыКладоў гэтых,Нешта гаворым:Нам чаркаІ скварка зямельцы…І кропляю дзелімся з горам.
Сарачыны
па Алесю Адамовічу
Сарачыны перад саракамі.Свой кажух карэлыСкіне год.Медзвядзём заспаным зарыкаеКрыгалом,Збудзіўшы крыгаход.Паплывуць зямных пакутаў крыгіПа рацэ,Дзе берагоў няма.І зямлю перасмыкнуць уздрыгі,І жальба пасеецца сама.Цень адскочыць ад нябачных колаўАстудзіць пякучую жарству.І душа падасца да анёлаў.І надзея выйдзе на траву.
Ціхая ласка сына —Газаю ў ліхтары.Дыхае на вятрыПыхаю парусіна.Будзе шукаць хутарыЦень незабытага страху.Дотыкам вечнага прахуЛоб ахалодзяць яры.Збедніцца змрок-ліхвяр.Дол падмяце слата.І праглыне ліхтарЦупкі язык кната.
На двойчы сёмым небе
ў Алега Маціевіча
Вока жмурыцца.Душа піцуе.Пасмы ўгору. Барада набок.Толькі пэндзаль у руках гарцуе,Як перастаялы жарабок.ЗмрокПа апраметнай цемры тужыць.А вагар святла журбу хіне,То раздзьмухвае,То цішыць, тушыцьФарбавы пажар на палатне.Успамінам цесна,І цяперакаХочуць як даўжэй застацца тамЗ Елісейскіх поймаў мільянеркаІ змяя пяшчоты з менскіх дам.Таямніца прыцемку і зерня.Цені на калінавых мастах.Містыка. Містэрыя. Майстэрня.Маці,Маціевіч. Маг. Мастак.
* * * Калі на ўчарнелым лёдзе класнае дошкі…
Калі на ўчарнелым лёдзе класнае дошкі,Нібы скарчанелым пальцам завеі,Я крэйдай выводзіў бяскроўныя літары,Надзею цепліў сагрэцца агнём,Што сухім і ўедлівым прыскамБяліў, нябачны, наіўныя пальцы.Запылены, як размазняваты млынар,І чуць не чуў,І слухаць не слухаўСкрыпучую крыўду крэйды,Якую зразаў нашчэнт,Выкрасаючы белыя іскры.
Ледзь не забытае
Іскры гуляюць у жмуркі,Не турбуючы цішыню.Нацешыўшыся — бо распрэжаныя —Подбрыкамі ды галопамі,Утуманелыя коніПадыходзяць бліжэй да агнюІ па-буслінаму згодліваМатляюць галовамі.А полымя гарачагрываеВывіваецца — віх ды віх.У дол узіраюцца зоркіПозіркамі неатухлымі.І коней зоркі шкадуюць,Думаючы, што ў іхЗабралі белыя крылыРазам з хамутамі й цуглямі.
Зразумеў
Я цяпер зразумеў,Што такоеЗасохлыя карані —Гэта, калі вадаІх пакідае.Ты паехала,Мне засталосяСтаць вартаўніком цішыні.Я пастарэў,Я бядаЗасталася са мной,Як і ты,Маладая.
* * * Час паветра не знішчыў…
Час паветра не знішчыў.І вякуюць вякіЖывадухі гарышчаў —Галубы й мастакі.Неба стомленым дахамІ памостам цвярдым.Перамогу над страхамСвяткаваць будзе дым.З воблакамі, з кастроюТут усе як свае.Міласціну настроюВышыня падае.
* * * Надзея абяцаць умее…
Надзея абяцаць умее,Як не ўлашчвай і не гневай,Надзея падвучыла змея,Як спакусіць Адама Евай.Надзея —Цёплая завеяРазвідніць шлях блуканцаГоркіІ так да дрыжыкаў сагрэе,Што ў небе пералічыш зоркі.Хінецца да надзеі вера,Але жартуюць англічане:Надзея — добрае сняданне,Ды незайздросная вячэра.
Якубу Коласу
Зарнятка просіцца ў раллю з сяўні,Каб стаць увосень коласам шурпатым,Каб стомлены ўраджай вусатым сватамЯго вагу адчуў на далані.Вітае хмара колас з вышыні,І вецер горнецца крылатым братам.Алмазнасць зерня дарагім каратамНе ацаніць на вечнасць дабрыні.У коласа не пра сябе самога —Пра хлеб надзённы клопат з даўніны,Калі праснак рукою пана БогаНадлоемлены насыціць род зямны.Сярпы, цапы, залеваў бізуныКатуюць колас, ды ў яго святогаЗаймаюцца нябеснай рунню сны.
Ды…
Вагаўся,Ці йсці, ці не йсці яму,Ушацкі дождж-марасель.І мне,Не ведаю сам, чамуПрымроіўся млосны Марсэль.Я плыў упоплечкі з хваляміІ ўПадумках у неба заплыў.А ля небакраю быў замакІўІ на падумкі рабіў уплыў.Ці я, ці вецер хакаў, якХорт?Я чуў і подых, і потых вады.І спіну вечна мокруюПортХацеў бы выпрастаць,Ды…