Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
А сёмай гадзіне Гары выйшаў з замка і адправіўся на квідытчнае поле. Да гэтага ён яшчэ ні разу не заходзіў на стадыён. Трыбуны былі ўсталяваныя высока, так, каб гледачы маглі сачыць за ходам гульні ў паветры. Паабапал поля стаяла па тры залатыя штыры з кольцамі на канцах. Яны нагадалі Гары маленькія пластмасавыя палачкі, скрозь якія маглаўскія дзеткі выдзьмуваюць мыльныя бурбалкі, хіба што яны былі пяцідзесяцімятровай вышыні.
Гары вельмі жадалася палётаць - ён не стаў чакаць Вуда, сеў на мятлу і адштурхнуўся ад зямлі. Божа, што за пачуццё - ён некалькі разоў праляцеў праз кольцы, а потым пачаў гойсаць над полем. "Німбус 2000" рэагаваў на найлёгкія дакрананні і неадкладна паварочваў туды, куды жадаў Гары.
– Гэй, Потэр, спускайся!
Прыйшоў Олівер Вуд. Пад пахай ён нёс вялікі кошык. Гары прызямліўся побач з ім.
– Выдатна, - пахваліў Вуд з зіхатлівымі вачамі, - зараз я разумею, што мела на ўвазе прафесар МакГонагал… ты і праўда ад прыроды надзелены ўменнем лётаць. Мне застаецца толькі навучыць цябе правілах, гэта я зраблю сёння, а потым ты будзеш трэніравацца разам з камандай тры разы на тыдзень.
Ён адкрыў кошык. Там ляжалі чатыры мячы розных памераў.
– Значыць, так, - пачаў Вуд, - правілы ў квідытчы вельмі простыя, хоць гуляць у яго, можа быць, не так і лёгка. Гуляюць дзве каманды. У кожнай па сем гульцоў. Трое з іх завуцца Паляўнічыя.
– Тры Паляўнічыя, - паўтарыў Гары, а Вуд выцягнуў з кошыка ярка-чырвоны мячык памерам з шайбу.
– Гэты мяч завецца Квафл, - растлумачыў Вуд.
– Паляўнічыя кідаюць яго адзін адному і імкнуцца забіць гол у адно з кольцаў, гэта прыносіць дзесяць ачкоў. Пакуль усё ясна?
– Паляўнічыя кідаюць Квафл у кольцы, каб зарабіць дзесяць ачкоў, - паўтарыў Гары, - Значыць, гэта нешта накшталт баскетбола на мётлах і з шасцю кольцамі?
– А што такое баскетбол?
– з цікаўнасцю спытаў Вуд.
– Ды так. няважна, - паспешліва сказаў Гары.
– Далей. У кожнай камандзе ёсць гулец, які завецца Ахоўнік - я вось Ахоўнік Грыфіндора. Я павінен лётаць вакол сваіх кольцаў і не даваць іншай камандзе забіць туды мяч.
– Тры Паляўнічыя, адзін Ахоўнік, - паўтараў Гары, які цвёрда вырашыў адразу ж усё запомніць.
– І яны гуляюць Квафлам. Гэта я запомніў. А гэтыя для чаго?
– і ён паказаў на астатнія тры мячы.
– Зараз пакажу.
– сказаў Вуд.
– Вазьмі вось гэта.
Ён даў Гары маленькую кароткую, падобную на бейсбольную, клюшку.
– Я пакажу, што робяць Нападалы. Вось гэтыя два мячы завуцца Нападалы.
Ён паказаў на два аднолькавыя вугальна-чорныя мячы, крыху меншыя за чырвоны Квафл. Гары здалося, што гэтыя мячы імкнуцца вырвацца са свайго месца ў кошыку, дзе іх утрымлівалі адмысловыя эластычныя матузы.
– Адыдзі ў бок, - папярэдзіў Вуд. Сам ён нахіліўся і вызваліў аднаго з Нападалаў.
У тую ж секунду чорны мяч узвіўся ўвысь, а затым кінуўся прама на Гары. Гары стукнуў яго клюшкай, каб пазбегнуць удару ў нос, і мяч зігзагамі ўзняўся зваротна ў неба - пранёсся ў хлопцаў над галовамі і куляй панёсся на Вуда, які кінуўся на яго жыватом і прыціснуў да зямлі сваім целам.
– Разумееш?
– з цяжкасцю вымавіў Вуд і з неймавернымі высілкамі запхнуў Нападалу ў кошык і надзейна прышпіў яго там.
– Нападалы лётаюць вакол і спрабуюць збіць гульцоў з мётлаў. Таму ў кожнай камандзе ёсць два Адбівалы - у нас гэта двайняты Уізлі - іх задача абараніць сваю каманду ад Нападалаў і адагнаць іх да іншай каманды. Ну што - усё зразумела?
– Тры Паляўнічыя імкнуцца забіць гол з дапамогай Квафла; Ахоўнікі ахоўваюць кольцы; Адбівалы імкнуцца трымаць Нападалаў далей ад сваёй каманды, - хутка прагаварыў Гары.
– Выдатна, - пахваліў Вуд.
– А… Нападалы калі-небудзь каго-небудзь забівалі?
– спытаў Гары.
– У "Хогвартсе" - ніколі. Сківіцы пару разоў ламалі, але не болей. Значыцца, так. Сёмы гулец у камандзе - Лавец. Гэта ты. І табе не трэба турбавацца ні пра Квафл, ні пра Нападалаў…
– Покуль яны не праломяць мне галаву.
– Не бойся, двайняткі Уізлі з Нападаламі адныя адных вартыя, я хачу сказаць, яны самі як два жывыя Нападалы.
Вуд засунуў руку ў кошык і дастаў апошні, чацвёрты, мячык. У параўнанні з Квафлам і Нападаламі, ён падаваўся маленечкім, не болей за грэцкі арэх. Ён быў зіготка-залаты, а па баках трапяталі два срэбныя крылцы.
– Гэта, - сказаў Вуд, - Залаты Сніч. Самы галоўны мяч. Яго вельмі цяжка злавіць, таму што ён лётае звышхутка, і яго нялёгка нават разгледзець падчас палёту. Задача Лаўца - знайсці і схапіць яго. Табе давядзецца шнарыць паміж Паляўнічымі, Адбіваламі, Нападаламі і Квафлам і імкнуцца вылавіць Сніч раней за Лаўца іншай каманды. Таму што як толькі хто-небудзь з Лаўцоў зловіць Сніч, гэта прыносіць яго камандзе дадатковыя сто пяцьдзесят ачкоў, і яна амаль дакладна выйграе. Таму Лаўцоў вечна вінавацяць у несумленнай гульне. Гульня ў квідытч заканчваецца толькі тады, калі злоўлены Сніч, і таму гуляць можна стагоддзямі - здаецца, рэкорд быў тры месяцы, гульцоў даводзілася змяняць, каб яны маглі пайсці паспаць. Вось і ўсё. Пытанні ёсць?
Гары паматляў галавой. Ён ужо зразумеў, што яму трэба рабіць, заставалася толькі зразумець, як гэта рабіць.
– Мы зараз не будзем трэніравацца са Снічам, - Вуд акуратна паклаў мяч у кошык, - занадта цёмна, можна яго згубіць. Давай паспрабуем вось з гэтымі.
Ён выцягнуў з кішэні мяшок са звычайнымі мячамі для гольфа, і праз некалькі хвілін яны з Гары ўжо былі ў паветры, Вуд з усёй сілы шпурляў мячыкі як мага далей, а Гары імкнуўся іх злавіць.
Ён не прапусціў аніводнага, і Вуд быў у найпоўным захапленні. Праз паўгадзіны стала зусім цёмна і працягваць трэніроўку стала немагчыма.
– Сёлета на кубку будзе выгравіравана наша імя, - радасна гаварыў Вуд па дарозе ў замак, - не здзіўлюся, калі ты будзеш гуляць лепш, чым сам Чарлі Уізлі, а ён мог бы гуляць за зборную Англіі, калі б не адправіўся да чорта на рогі лавіць драконаў.
Магчыма, з-за сваёй занятасці - як-ніяк тры разы на тыдзень трэніроўкі, і гэта апроч выканання звычайных хатніх заданняў - Гары не заўважыў, як прайшло два месяцы з таго часу, як ён паступіў у "Хогвартс". Замак стаў яму домам значна больш родным, чым дом на Прайвет Драйв. І заняткі станавіліся ўсё больш цікавейшымі, зараз, калі ён авалодаў асновамі майстэрства.
Неўпрыкмет наступіў Хэлоўін. Прачнуўшыся раніцай, дзеці адчулі пах гарбузоў. І, што было яшчэ прыемней, у гэты ж дзень на занятках па замовах прафесар Флітвік абвясціў, што, паводле ягонага меркавання, клас гатовы да таго, каб пачаць навучацца ўменню прымушаць прадметы лётаць па паветры, а гэтага ўсе з вялізным нецярпеннем чакалі - з таго самога дня, калі па ўзмаху рукі прафесара Нэвілава жаба як ракета апісала круг пад столлю. Для заняткаў прафесар Флітвік падзяліў клас на пары. Гары дастаўся Шэймас Фініган (што для Гары з'явілася вялікай палёгкай, ён стараўся не заўважаць Нэвіла, які старанна лавіў яго погляд). Рону, між тым, давялося працаваць з Герміёнай Грэйнджэр. Цяжка было сказаць, хто быў больш гэтым абураны, Рон або Герміёна. Яна так і не размаўляла з імі з таго дня, як Гары даслалі мятлу.