Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Магчымасць нармалёва дыхаць вярнулася да Герміёны разам са скандальным характарам.

– Няўжо ніхто з вас нічога не заўважыў?
– раздражнёна крыкнула яна.
– Вы што, не бачылі, на чым стаіць гэты сабака?

– На падлозе?
– выказаў здагадку Гары.
– Я не глядзеў ёй пад ногі, мне і галоваў хапіла.

– Не, не на падлозе. Ён стаяў на люку. Цалкам зразумела, што ён нешта ахоўвае.

Герміёна ўстала.

– Трэба думаць, вы жудасна сабою задаволеныя. А нас маглі забіць - або, што яшчэ горш, выключыць. Зараз жа, калі вы не супраць, я пайду спаць.

Рон глядзеў ёй услед, раскрыўшы рот.

– Не, мы не супраць, - прамармытаў ён.
– Можна падумаць, мы яе сілай за сабою цягнулі.

Аднак словы Герміёны прымусілі Гары прызадумацца. Кладучыся ў ложак, ён напружана думаў, што ж такое ахоўвае гэты сабака? Як там казаў Хагрыд? "Грынгатс" - самае надзейнае месца на свеце, калі трэба нешта схаваць - за выключэннем, хіба што, "Хогвартса"….

Падаецца, мяты скрутак з сейфа нумар семсот трынаццаць знайшоўся.

 — РАЗДЗЕЛ X —

Хэлоўін

Малфой не даў веры ўласным вачам, калі на наступную раніцу ўбачыў, што Рон з Гары ўсё яшчэ ў школе, да таго ж маюць цалкам вясёлы, хоць і стомлены, выгляд. Сапраўды, раніцай сустрэча з трохгаловай пачварай здалася зусім не страшнай, а наадварот, займальнай, і сябрам нават захацелася, каб з імі здарылася яшчэ што-небудзь такога ж кшталту. А пакуль Гары распавёў Рону ўсе падрабязнасці, датычныя загадкавага скрутка, па ўсім, перапраўленага з "Грынгатса" ў "Хогвартс", і хлопчыкі праводзілі шмат часу ў роздумах, што ж гэта такое магло быць, калі яно патрабавала такой строгай сакрэтнасці.

– Нешта вельмі каштоўнае або вельмі небяспечнае, - упэўніваў Рон.

– Або і тое, і другое адначасова, - дадаваў Гары.

Але, паколькі адзінай пэўнай звесткай аб загадкавым прадмеце было тое, што ягоны памер не перавышае пяці сантыметраў, шанцы здагадацца, што гэта можа быць такое, былі роўныя нулю.

Ані Герміёна, ані Нэвіл не выявілі адмысловай цікавасці да таго, што знаходзіцца пад люкам з сабакам. Адзінае, чаго жадаў Нэвіл - ніколі больш не набліжацца да жудаснай жывёліны.

Герміёна адмаўлялася нават размаўляць з Ронам і Гары, але яна была такая ўсёзнайка і задавака, што яны не надта сумавалі з-за гэтага. Але ім вельмі хацелася знайсці спосаб адпомсціць Малфою, і, на іх шчасце, такі спосаб знайшоўся - прыбыў разам з поштай прыкладна праз тыдзень.

Калі раніцай совы, зазвычай, запоўнілі Вялікую Залу, увагу ўсіх прысутных прыцягнула доўгая, тонкая скрынка, якую неслі з гучным уханнем адразу шэсць здаравенных соў. Гары, як і ўсе астатнія, з цікаўнасцю ўзіраўся на скрынку, разважаючы, што ў ёй, і вытарапіў вочы, калі совы апусціліся прама перад ім і апусцілі пасылку да яго ног. Не паспелі птушкі адляцець убок, як яшчэ адна сава кінула па-над скрынкамі ліст.

Гары нецярпліва разарваў канверт, вырашыўшы спачатку прачытаць ліст - і гэта аказаўся правільны ход, бо там было напісана:

"НЕ ЎСКРЫВАЙ ПАСЫЛКУ ЗА СТАЛОМ.

У ёй знаходзіцца "Німбус 2000", але я не жадаю, каб астатнія ведалі, што ў цябе цяпер ёсць мятла, інакш усё таксама захочуць. Олівер Вуд будзе чакаць цябе сёння ў сем гадзін на квідытчным полі на першую трэніроўку.

 Прафесар МакГонагал"

Гары з вялікай цяжкасцю стрымліваў сваё захапленне, калі працягваў гэты ліст Рону, каб той таксама яго прачытаў.

– "Німбус 2000"!
– з зайздрасцю праенчыў Рон. – Я аніразу нават не трымаў такую мятлу ў руках!

Яны хутчэй вышлі з Зала, каб паспець у адзіноце распакаваць пасылку да першага ўроку, але па дарозе, сярод вестыбюля, выявілі, што шлях наверх перакрыты Крэбам і Гойлам. Малфой выхапіў у Гары скрынку і абмацаў яе.

– Гэта мятла, - сказаў ён са змяшаным выразам зайздрасці і злосці на твары, аддаўшы скрынку назад Гары.
– Гэта табе дарма не пройдзе, Потэр, першакурснікам строга забараняецца мець мятлу.

Рон не ўтрымаўся.

– Зазнач, гэта не якая-небудзь рухлядзь, - з'яхіднічаў ён, - гэта "Німбус 2000". Што там, ты казаў, у цябе дома? "Камета 260"?
– Рон пераглянуўся з Гары.
– Выглядаюць яны, вядома, нічога, але… зусім не той клас.

– Ды што ты аб гэтым можаш ведаць, Уізлі, твае продкі сабе і нават дрэўка ад "Каметы" дазволіць не могуць, - Пэўна, вы свае мётлы па лазінцы ў ляску збіраеце.

Яшчэ да таго, як Рон паспеў адказаць, у Малфоя за спіной з'явіўся прафесар Флітвік.

– Спадзяюся, вы не сварыцеся, дзеткі?
– тонкім галаском пацікавіўся ён.

– Потэру даслалі мятлу, прафесар, - адразу жа напаклёпнічаў Малфой.

– Ведаю, ведаю, - з зіхатлівым выглядам адклікнуўся прафесар Флітвік, - прафесар МакГонагал усё мне распавяла аб адмысловых акалічнасцях, Потэр. І якая ж марка?

– "Німбус 2000", сэр, - адказаў Гары, з цяжкасцю стрымліваючы смех пры выглядзе расчаравання на твары Малфоя.
– І падумаць толькі, калі б не Малфой, я б ніколі не атрымаў яе, - дадаў ён нявінна.

Гары з Ронам спакойна адправіліся наверх, душачы рогат - Малфой, нічога не разумеў, але ўсё роўна быў страшэнна абураны.

– Але ж гэта праўда, - чмыхнуў Гары, калі яны дайшлі да вяршыні мармуровай лесвіцы.
– Калі бы ён не сцягнуў у Нэвіла ўспамінацель, мяне не прынялі б ў каманду…

– І зараз ты лічыш, што за парушэнне правіл заўсёды належыць узнагарода?
– данёсся ззаду злосны голас. Герміёна, падымалася па лесвіцы, незадаволена гледзячы на скрынку ў Гары ў руках.

– Здаецца, ты з намі не размаўляла?
– нагадаў Гары.

– І не пачынай, - параіў Рон, - нам без гэтага так добра.

Герміёна праплыла паблізу, высока задраўшы нос.

У гэты дзень Гары не мог засяродзіцца на занятках. У думках ён быў у спальні, дзе пад ложкам яго чакала новая мятла, або на квідытчным полі, на сваёй першай трэніроўцы. Увечары ён праглынуў вячэру, нават не заўважыўшы, што з'еў, і панёсся разам з Ронам наверх, каб нарэшце распакаваць свой "Німбус 2000".

– Ух ты, - усклікнуў Рон.

Нават Гары, які нічога не кеміў у розных марках метлаў, адразу зразумеў, што яго мятла абсалютна непараўнальная. Танюткая і бліскучая, з рукаяткай з чырвонага дрэва, яна мела раскошны хвост, падабраны лазінка да лазінкі. Зверху на ручцы было напісана "Німбус 2000".

Поделиться с друзьями: