ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

І усё ж, з гэтага самога моманту Герміёна Грэйнджэр стала ім сябрам. Ёсць некаторыя рэчы, якія нельга перажыць разам, не стаўшы пры гэтым сапраўднымі сябрамі, і перамога над дванаццаціфутавым тролем - адна з такіх рэчаў.

— РАЗДЗЕЛ XI —

Квідытч

Прыйшоў лістапад, і зрабілася вельмі халодна. Горы, якія атачалі школу, набылі лёдзіста-шэрае адценне, паверхня возера колерам нагадвала халодную сталь. Уранні зямля ўся была ў шэрані. З вокнаў верхніх паверхаў можна было бачыць, як Хагрыд, захутаны ў кратовае футра, футравыя рукавіцы і неверагоднага памеру бабровыя ўнты, на квідытчным полі размарожвае метлы.

Адкрыўся квідытчны сезон. У будучую суботу Гары, пасля доўгіх трэніровак, павінен быў нарэшце прыняць удзел у сваёй першай гульні, "Грыфіндор" супраць "Слізэрына". Выйгрыш моцна паправіў бы становішча Грыфіндорцаў, яны б выйшлі на другое месца ў барацьбе за кубак школы.

Ніхто яшчэ не бачыў Гары ў справе - Вуд вырашыў, што яго, як сакрэтную зброю, варта захоўваць у сакрэце. Аднак чуткі, што ён стаў новым Лаўцом Грыфіндорцаў, усё-ткі нейкім чынам дайшлі да грамадскасці, і зараз Гары не ведаў, што горш - людзі, якія ўпэўнівалі, што ўсё будзе выдатна або людзі, якія абяцалі бегаць унізе з матрацамі.

Сяброўства з Герміёнай прыйшлася вельмі дарэчы, проста незразумела, як бы ён без яе справіўся з усімі хатнімі заданнямі, улічваючы дадатковыя трэніроўкі, якія дастаткова часта прызначаў Вуд. Акрамя таго, Герміёна дала яму пачытаць кніжку, "Квідытч скрозь стагоддзі", і тая аказалася вельмі і вельмі пазнавальнай.

Гары даведаўся, што ў квідытче існуе семсот спосабаў парушыць правілы гульні, і ўсе семсот былі зарэгістраваныя падчас фінала сусветнага першынства ў 1473 годзе; што Лаўцы звычайна самыя маленькія і самыя хуткія гульцы, і што ўсе самыя сур'ёзныя няшчасныя выпадкі, якія могуць адбыцца падчас гульні, адбываліся менавіта з імі; што людзі рэдка паміраюць падчас гульні ў квідытч, але затое быў выпадака, калі суддзя падчас матчу знік і быў знойдзены толькі праз месяц у пустэльні Сахара.

З тых часоў як Гары і Рон выратавалі Герміёну ад горнага троля, яна зрабілася меней пунктуальнай у дачыненні парушэння правіл і з ёю стала нашмат прыемней размаўляць, чым раней. У дзень перад гульнёй, якая павінна была стаць першай для Гары, яны ўтрох мерзнулі ў двары падчас перапынку, і Герміёна насуперак забароне начаравала яркі блакітны агмень, які можна было насіць з сабою ў слоіку з-пад джэма. Яны стаялі, прыціскаючыся да гэтага агню спінамі і грэліся. У гэты час паблізу праходзіў Снэйп. Гары адразу ж зазначыў, што ён накульгвае. Гары, Рон і Герміёна цясней прыціснуліся да агню, каб схаваць яго ад вачэй настаўніка; у іх не было сумненняў, што тое, што яны зрабілі, забароненае. Да няшчасця, Снэйп па іх вінаватаму выгляду тут жа нешта западозрыў і, кульгаючы, наблізіўся да дзяцей. Ён не заўважыў агню, але відавочна стаў шукаць падставы прычапіцца.

– Што гэта ў вас там, Потэр?

Гары трымаў пад пахай "Квідытч скрозь стагоддзі". Ён паказаў кнігу Снэйпу.

– Бібліятэчныя кнігі не дазваляецца выносіць з школы, - заявіў Снэйп.
– Аддайце яе мне. Мінус пяць балаў з "Грыфіндора".

– Ён толькі што прыдумаў гэтае правіла, - злосна прабурчэў Гары, калі Снэйп укавыляў далей.
– Цікава, што ў яго з нагой?

– Не ведаю, але спадзяюся, што моцна баліць!
– зласліва ўсклікнуў Рон.

У Грыфіндорскай гасцінай тым вечарам было вельмі шумна. Гары, Рон і Герміёна сядзелі побач ля акна. Герміёна правярала ў хлопчыкаў хатнія заданні. Яна ніколі не давала спісваць ("Вы так нічога не вывучыце!"), але яны знайшлі да яе падыход, і, падчас праверкі заданняў, так або інакш даведваліся правільныя адказы.

Гары быў неспакойны. Яму хацелася б атрымаць назад "Квідытч скрозь стагоддзі", каб пачытаць і адцягнуцца ад думак пра матч. Чаму ён павінен баяцца Снэйпа? Ён устаў і сказаў, што збіраецца пайсці папрасіць кнігу ў прафесара.

– Лепш я, чым ты, - хорам заявілі Рон з Герміёнай. Гары падумаў, што Снэйп наўрад ці адмовіць, калі папрасіць яго ў прысутнасці іншых выкладчыкаў.

Ён давалокся да настаўніцкай і пастукаў. Адказу не было. Ён зноў пастукаў. Цішыня.

Можа, Снэйп пакінуў кнігу там? Трэба паглядзець. Гары пхнуў дзверы, так, каб яны прыадчыніліся, зазірнуў у настаўніцкую - і апынуўся сведкай жудаснай сцэны.

У настаўніцкай знаходзіліся Снэйп і Філч, удвух. Снэйп трымаў мантыю прыўзнятай да кален. На назе ў яго была страшэнная крывавая рана. Філч працягваў Снэйпу чысты бінт.

– Чортава жывёліна, - казаў Снэйп.
– Якім, скажыце на літасць, чынам можна ўсачыць адначасова за трыма галовамі?

Гары жадаў было акуратна прычыніць дзверы, але…

– ПОТЭР!

Снэйп, перакасіўшыся ад лютасці, хутка апусціў мантыю. Гары сутаргава праглынуў.

– Я толькі хацеў даведацца, ці нельга мне атрымаць назад кніжку.

– ВОН АДСЮЛЬ! ПРЭЧ!

Гары паспяшаўся ўцячы, пакуль Снэйп не здагадаўся адняць яшчэ балы. Ён куляй кінуўся наверх.

– Ну як, атрымалася?
– спытаў Рон, калі задыханы Гары сел побач з ім і Герміёной.
– Што гэта з табой?

Ціхім шэптам Гары распавёў сябрам аб убачаным.

– Ведаеце, што гэта значыць?
– практычна бязгучна прашаптаў ён напрыканцы.
– У Хэллоуін Снэйп спрабаваў прайсці паблізу трохгаловага сабакі! Вось куды ён накіроўваўся, калі мы яго бачылі - ён жадае выкрасці тое, што ахоўвае пачвара! Клянуся мятлой, гэта ён упусціў троля, каб ускарыстацца панікай!

Герміёна глядзела шырока распюшчанымі вачыма.

 - Не, ён не стаў бы, - запярэчыла яна.
– Згодна, ён не наймілейшы на свеце чалавек, але ён не стаў бы нічога красці ў Дамблдора, тым больш, калі сам Дамблдор аддае перавагу трымаць гэта ў бяспечным месцы.

– Слухай, Герміёна, ты і сапраўды лічыш, што ўсе настаўнікі святыя або нешта гэтага кшталту?
– раззлаваўся Рон.
– Я згодны з Гары. Я таксама не давяраю Снэйпу. Але што яму трэба? Што ж такое цікавае пільнуе наш сабачка?

Гары лёг у ложак, але галава яго гула ад недазволеных пытанняў. Нэвіл даўно хроп, а вось Гары быў не ў стане заснуць. Ён паспрабаваў ні аб чым не думаць - яму абавязкова трэба было выспацца перад першым у яго жыцця матчам па квідытчу - але выраз твару Снэйпа ў момант, калі той зразумеў, што Гары заўважыз рану ў яго на назе, аказалася не так проста забыць.

Неўзабаве прыйшоў яркі халодны світанак. Вялікая Зала быў поўная панадлівых пахаў смажаных кілбасак і вясёлай балбатнёй тых, хто прадчуваў цікавае гледзішча.

– Табе абавязкова трэба паесці.

– Не жадаю.

– З'еш хоць бутэрброд, - настойвала Герміёна.

– Не магу.

Гары пачуваўся жудасна. Праз гадзіну яму мелася выйсці на поле.

– Гары, у цябе не будзе сіл гуляць, - сказаў Шэймас Фініган.
– Лаўцоў вечна б'юць і пхаюць гульцы іншай каманды.

– Дзякуй за клопат, Шэймас, - падзякаваў Гары, назіраючы, як той палівае кілбаску кетчупам.

Аб адзінаццатай гадзіне ўся школа сабралася на трыбунах квідытчнага поля. Шмат у каго былі біноклі. Наогул, сядзенні ў выпадку неабходнасці самі ўздымаліся ў паветра, але ўсё ж часам было цяжка сачыць за ходам гульні.

Поделиться с друзьями: