Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
– Хто там?
– прагукаў ён.
– Я узброены!
Наступіла паўза. А потым –
ШАРАХ!
У дзверы стукнулі з такой зруйнавальнай сілай, што яна заляцела ў хаціну і з грукатам звалілася на падлогу.
На парозе стаяў самы сапраўдны гігант. Вялізная фізіяномія амаль цалкам хавалася пад густой грывай зблытаных валасоў і доўгай неахайнай барадой, але вочы ўсё-ткі можна было разгледзець, яны блішчэлі з-пад усяго гэтым валосся нібы два вялікія чорныя жукі.
Гігант праціснуўся ў халупу, нізка схіліўшы галаву, але ўсё роўна здымаючы павуціну са столі. Ён нахіліўся, падняў дзверы і без высілкаў паставіў яе на месца. Скуголенні буры сталі меней гучныя. Гігант агледзеў прысутных.
– Гарбаты не знойдзецца, а?
– спытаў ён.
– Выматаўся як сабака.
Ён прайшоў да канапы, дзе, паміраючы ад страху, сядзеў Дадлі.
– Пасунься, тоўсты, - сказаў незнаёмец.
Дадлі завішчаў і ўцёк. Ён схаваўся за спіну маці, якая, у сваю чаргу, ціснулася за спіной у дзядзькі Вернана.
– Ага, вось і Гары!
– выклікнуў волат.
Гары зазірнуў у суровы, дзікі, цёмны твар і ўбачыў маршчынкі вакол усміхаўшыхся вока-жукоў.
– А я цябе в-о-о-о-сь такім памятаю, - паказаў рукамі волат. – Глядзі ж ты, выліты тата, а вочы - маміны.
Дзядзька Вернан са скрыгатам уцягнуў паветра.
– Я патрабую, каб вы неадкладна пакінулі гэты дом, сэр!
– запатрабаваў ён.
– Вы ўрываецеся… урываецеся…
– Адстань, - адмахнуўся гігант; перахіліўся праз спінку канапы, адабраў стрэльбу ў дзядзькі Вернана, з лёгкасцю завязаў яе ў вузел і зашпурнуў у далёкі кут пакойчыка.
Дзядзька Вернан, падобна раздушанай мышы, ціха піскнуў.
– Карацей, Гары, - загаварыў волат, паварочваючыся спіной да Дурсляў, - віншую з днём нараджэння! Вось, прыцягнуў тут табе нештачка - толькі, пэўна, сеў на яго недзе па дарозе - ну, ды нічога, усё адно смачна.
З унутранай кішэні чорнага плашча ён выцягнуў злёгку памятую скрынку. Гары дрыготкімі пальцамі адкрыў яе і знайшоў там вялікі ліпкі шакаладны торт, на якім былі выведзеныя зялёныя літары: "З днём нараджэння, Гары!"
Задраўшы галаву, Гары паглядзеў у твар вялізнаму чалавеку. Ён хацеў сказаць дзякуй, але словы захраснулі ў горле, і замест "дзякуй" ён прашаптаў:
- Вы хто?
Волат хахатнуў.
– Сапраўды, не пазнаёміліся. Рубеюс Хагрыд, ляснік і ключнік у "Хогвартсе".
Працягнуўшы неверагодных памераў далонь, ён цалкам увабраў у яе руку Гары і моцна сціснуў.
– Ну, як з гарбатай там?
– нагадаў ён, паціраючы рукі.
– Дарэчы, калі ёсць што пакрапчэй, таксама не адмоўлюся.
Яго погляд упаў на пусты комін, дзе валяліся скурчаныя пакецікі з-пад чыпсаў. Ён пагардліва і схіліўся над комінам; ніхто так і не ўбачыў, што ж ён зрабіў, але, калі праз секунду гігант разагнуўся, там ужо шугаў вясёлы агонь. Па халодным пакоям адразу ж разлілося цяпло, і ў Гары з'явілася адчуванне, што ён ляжыць у гарачай духмянай ванне.
Гігант разваліўся на канапе, якая прасела пад яго цяжарам, і пачаў выкладваць з кішэняў плашча розныя рэчы: медны імбрычак, слізкі пакунак сасісак, качаргу, заварачны імбрычак, некалькі абколатых кружак і бутэльку бурштынавай вадкасці, да якой ён сур’ёзна прыклаўся, перш чым прыступіць да падрыхтоўкі вячэры. Неўзабаве хатка напоўнілася пахам смажыўшыхся на вагні сасісак. Пакуль Хагрыд працаваў, усё маўчалі, але, як толькі ён зняў з качаргі першыя шэсць штук апетытных, пахкіх, злёгку падгарэўшых сасісак, Дадлі ледзьве прыкметна паварушыўся. Дзядзька Вернан паспешна перасцярог:
– Не бяры ў яго нічога, Дадлі!
Гігант пагардліва хмыкнуў.
– Твайму пончыку, Дурслі, ужо і так няма куды далей тлусцець, так што не тузайся.
Ён працягнуў сасіскі Гары. Хлопчык невыносна прагаладаўся, і яму здалося, што ён у жыцці не еў нічога смачней. Падчас ежы Гары не зводзіў вока з волата. Паколькі ніхто нічога не тлумачыў, Гары вырашыўся спытаць сам:
– Выбачыце, я так і не зразумеў, вы хто?
Гігант дасканала адсярбнуў з кубка і выцер рот тыльным бокам рукі.
– Кліч мяне Хагрыд, - сказаў ён, - як усе. Я ужо гаварыў, я - ключнік у "Хогвартсе" - ты, яс'справа, ведаеш пра "Хогвартс".
– Ммм… не, - прызнаўся Гары.
Хагрыд быў узрушаны.
– Выбачайце, - хутка дадаў Гары.
– Выбачайце?
– прароў Хагрыд, грозна гледзячы на Дурслі, якія, відавочна марылі хутчэй праваліцца скрозь зямлю.
– Гэтая яны павінны прасіць прабачэння! Ну, лісты да цябе не даходзілі, добра, але каб дзіця не ведала пра "Хогвартс"! Ну а сам ты што, ніколі не пытаў, дзе твае продкі ўсяму навучыліся?
– Чаму ўсяму?
– спытаў Гары.
– ЧАМУ УСЯМУ? – раз’юшана паўтарыў Хагрыд.
– Ну, пачакайце, Дурслі!
Ён ускочыў на ногі. У гневе ён, падавалася, запоўніў пакой цалкам. Дурслі уціснуліся ў сцяну.
– Гэта ж як разумець?!
– заараў Хагрыд. – Гэта што значыць, гэты хлапец - вось гэты вось самы - нічога не ведае - НІ ПРА ШТО?!
Гары вырашыў, што гэта ўжо залішне. У рэшце рэшт, ён жа хадзіў у школу, і адзнакі ў яго заўсёды былі нядрэнныя.
– Сёе-тое я ведаю, - умяшаўся ён, - я ўмею лічыць і ўсё такое.
Хагрыд толькі адмахнуўся:
– Пра наш свет, я гавару. Твой свет. Мой свет. Свет тваіх бацькоў.
– Які свет?
Відаць было, што Хагрыд гатовы падарвацца.
– Ну, Дурслі!
– правуркатаў ён.
Дзядзька Вернан, змярцвела-бледны, прашаптаў нешта накшталт: "тыры-пыры". Хагрыд узрушана глядзеў на Гары.
– Як жа гэта ты не ведаеш пра мамку з татай!
– ускрыкнуў ён.
– Яны ж знакамітасці! І ты - знакамітасць!
– Што? Хіба мае… мае маці з татам знакамітасці?
– Не ведае… не ведае… - Хагрыд, запусціўшы руку ў валасы, утаропіўся на Гары з непадробным спачуваннем.
– І табе не сказалі, хто ты такі?
– спытаў ён пасля доўгай паўзы.
Дзядзька Вернан раптам набраўся адвагі.
– Маўчыце!
– запатрабаваў ён.
– Маўчыце, сэр! Я забараняю вам распавядаць хлопчыку што б там ні было!
І больш адважны чалавек, чым Вернан Дурслі, завагаўся б пад лютым позіркам, якім узнагародзіў яго Хагрыд у адказ, а калі волат загаварыў, літаральна кожная літара ў кожным яго слове дрыжала ад гневу.
– Ты яму не сказаў? Не чытаў ліст Дамблдора? Я там быў! Я бачыў, як Дамблдор яго пісаў! Ясна табе, Дурслі? І ты пра гэта столькі маўчаў?
– Пра што маўчаў?
– узбуджана перабіў Гары.
– МАЎЧАЦЬ! ЗАБАРАНЯЮ!
– у паніцы пракрычаў дзядзька Вернон.
Цётка Пятуння задрыжала ад жаху.
– Схадзі, падыхай паветрам, можа астынеш, - параіў дзядзьцы Вернану Хагрыд.
– Гары! Карацей, ты - чараўнік.
У халупе запанавала маўчанне. Чуваць было, як грукоча мора і свішча вецер.