ЖАНРЫ

Гронкi гневу (на белорусском языке)

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

– Ма, можа, мне... гэтаму чалавеку лепш пайсцi? Калi б... гэты чалавек i праўда зрабiў што-небудзь кепскае, ён сказаў бы сабе: "Што ж, няхай вешаюць. Я зрабiў кепска i заслужыў кару". Але ж ён нiчога кепскага не зрабiў. На душы ў яго не цяжэй, чым калi б ён смярдзючку прыкончыў.

Руцi перабiла яго:

– Мы з Уiнфiлдам усё ведаем, ма. Яму няма патрэбы пры нас гаварыць "гэты чалавек, гэты чалавек".

Том рагатнуў.

– Ну дык вось, гэты чалавек не хоча вiсець на шыбенiцы; бо калi што падобнае зноў здарыцца, ён тое самае зробiць. Але ж ён таксама не хоча, каб праз яго пацярпелi яго родныя. Мне, ма, трэба iсцi ад вас.

Мацi прыкрыла рот пальцамi i адкашлялася.

– Не, - сказала яна.
– Дзе ты схаваешся? У чужых быць упэўненым нельга, а ў сваiх можна. Мы цябе схаваем, паклапоцiмся, каб ты сыты быў, пакуль твар не зажыве.

– Але ж, ма...

Мацi паднялася з матраца.

– Нiкуды ты не пойдзеш. Мы павязём цябе адсюль. Эл, падганi грузавiк задам да самых дзвярэй. Я ўжо ўсё абдумала. Адзiн матрац мы пакладзём на дно, Том хуценька забярэцца туды, а другi паставiм такiм дашкам i збоку закрыем чым-небудзь. А дыхаць ён будзе праз адтулiны. Не пярэчце. Так i зробiм.

Бацька незадаволена прабурчаў:

– Цяпер, аказваецца, мужчыну i слова вымавiць нельга. Самаўпраўная стала. Нiчога, прыйдзе час, асядзем дзе-небудзь, я табе ўсыплю.

– Як прыйдзе такi час, тады i ўсыплеш, - адрэзала мацi.
– Падымайся, Эл. Ужо добра сцямнела.

Эл выйшаў да грузавiка. Ён падумаў, як лепш зрабiць, i заднiм ходам падвёў машыну да самага ганка.

Мацi сказала:

– Ну, жывей! Вось той матрац кладзiце сюды.

Бацька з дзядзькам Джонам перакiнулi матрац цераз заднi борт.

– А цяпер гэты.

Яны скiнулi другi матрац на першы.

– Ну, Том, лезь. Хутчэй.

Том хуценька палез цераз борт i скокнуў на дно грузавiка. Ён расправiў нiжнi матрац, лёг, а верхнi накiнуў на сябе. Бацька сагнуў матрац пасярэдзiне, паставiў яго дашкам, i Том апынуўся як у будцы. Праз шчылiны мiж бакавымi планкамi борта можна было глядзець. Бацька, Эл i дзядзька Джон паспешлiва грузiлi на машыну - пакiдалi на Томаву схованку коўдры, збоку паставiлi вёдры, ззаду паклалi апошнi матрац. Рондалi, патэльнi, адзежу склалi кучай, бо скрынак ужо не было - усе спалiлi. Калi ўжо амаль усё пагрузiлi, да машыны падышоў вартавы з драбавiком на сагнутай руцэ.

– Што вы тут робiце?
– запытаўся ён.

– Ад'язджаем, - адказаў бацька.

– Чаму раптам?

– Нам... прапануюць работу... добрую работу.

– Работу? Дзе ж гэта?

– Ну там... каля Ўiдпэтча.

– Пачакайце, я на вас гляну.
– Вартавы пасвяцiў лiхтаром спачатку ў твар бацьку, потым дзядзьку Джону, тады Элу.
– З вамi ж, здаецца, яшчэ адзiн быў?

Эл сказаў:

– Гэта вы пра таго хлопца, якога мы падвезлi? Невысокi такi, бледны тварам?

– Ага, здаецца, так.

– Мы яго па дарозе падсадзiлi. Ён яшчэ ранiцай пайшоў, калi плату зрэзалi.

– Паўтары, якi ён з сябе.

– Невысокi, бледны.

– А твар у яго сёння не быў разбiты?

– Я нiчога такога не заўважыў, - адказаў Эл.
– А бензазаправачная яшчэ адчыненая?

– Адчыненая. Да васьмi працуе.

– Усе садзiцеся ў машыну!
– крыкнуў Эл.
– Калi хочаце да ранiцы паспець у Ўiдпэтч, трэба спяшацца. Ты ў кабiну, ма?

– Не, я ззаду сяду, - адказала мацi.
– Бацька, ты таксама лезь сюды. А ў кабiне з Элам i дзядзькам Джонам паедзе Разашарна.

– Та, дай мне квiток, - сказаў Эл.
– Вазьму на яго бензiну, калi размяняюць.

Вартавы глядзеў iм услед, пакуль машына не збочыла налева да бензакалонак.

– Два галоны, - сказаў Эл.

– Недалёка, вiдаць, едзеце.

– Ага, недалёка. Вы размяняеце мне гэты квiток?

– Ды не... не дазваляецца гэта.

– Паслухайце, мiстэр. Нам прапануюць добрую работу, трэба толькi паспець туды да ночы. А не паспеем, iншыя перахопяць. Будзьце ласкавы.

– Ну добра. Толькi перапiшы яго на маё iмя.

Эл выйшаў з кабiны i спераду абышоў свой "гудзон".

– Канешне, перапiшу, - сказаў ён, адкруцiў каўпачок i залiў у радыятар вады.

– Два, кажаш?

– Ага, два.

– Куды ж вы едзеце?

– На поўдзень. Там нам работу даюць.

– Сапраўды? Цяпер работы... сталай работы мала.

– У нас там прыяцель працуе, - сказаў Эл.
– Там у нас пэўная работа. Ну, бывайце.
– Грузавiк развярнуўся i, падскокваючы на ўхабiстай вулачцы, выехаў на гравiйку. Жоўтае святло фар пагойдвалася над дарогай, правая фара памiргвала - недзе быў дрэнны кантакт. Пры кожным штуршку ў кузаве бразгаў i грукатаў нiчым не замацаваны кухонны посуд.

Ружа Сарона цiха застагнала.

– Дрэнна сябе адчуваеш?
– запытаўся дзядзька Джон.

– Ага. Увесь час сябе дрэнна адчуваю. Адпачыць бы дзе-небудзь у цiхiм месцы. I чаго гэта мы паехалi, лепш дома засталiся б. Былi б дома, Конi з намi быў бы. Вывучыўся б на каго-небудзь i месца добрае атрымаў бы.

Эл i дзядзька Джон маўчалi. А што ёй скажаш пра Конi?

Каля пафарбаваных у белы колер варот фруктовай плантацыi да грузавiка падышоў вартаўнiк.

– Зусiм едзеце?

– Ага, - адказаў Эл.
– Едзем на поўнач. Работу там атрымалi.

Вартаўнiк накiраваў прамень лiхтара на машыну, падняў лiхтар вышэй i асвятлiў брызентавы навес. Мацi i бацька з халоднай абыякавасцю глядзелi проста на яркае святло.

– Добра.
– Вартаўнiк расчынiў вароты. Грузавiк павярнуў налева i паехаў да шашы No 101, вялiкай аўтастрады, што цягнулася з поўдня на поўнач.

– Ты ведаеш, куды ехаць?
– запытаўся дзядзька Джон.

– Не, - адказаў Эл.
– Еду абы-куды. Абрыдла мне ўсё гэта.

– У мяне ўжо хутка, - з пагрозай у голасе сказала Ружа Сарона.
– Хоць бы добрае месца знайшлi.

У халодным начным паветры чулася ўжо дыханне першых замаразкаў. З фруктовых дрэў абапал дарогi пачынала ўжо ападаць лiсце. Мацi сядзела на паклажы, прыхiлiўшыся спiнай да бакавога борта, бацька сядзеў насупраць, тварам да яе.

Мацi гукнула:

– Ну як там табе, Том?

Пачуўся прыглушаны голас:

– Цеснавата. Плантацыю ўжо праехалi?

– Ты там асцеражней. Нас могуць спынiць.

Поделиться с друзьями: