Гронкi гневу (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну дык iдзi за мной. Толькi цiшэй.
– Ён асцярожна перайшоў уброд нешырокую рэчку, мацi iшла за iм. Ён павёў яе праз густы лазняк, i абое выйшлi да баваўнянага поля i пайшлi ўскрай яго. На градах выразна абазначалiся пачарнелыя сцяблы бавоўнiку, да якiх дзе-нiдзе прычапiлiся пушыстыя касмылi бавоўны. Яны прайшлi краем поля яшчэ чвэрць мiлi, а потым Том зноў павярнуў у зараснiк. Там ён падышоў да вялiкай купы ажыннiку, нахiлiўся i адвёў убок густа пераплеценае вецце.
– Давядзецца паўзком, - сказаў ён.
Мацi стала на карачкi. Яна адчула пад рукамi пясок, папаўзла, кусты расступiлiся i ўжо не дакраналiся да яе, потым рукi яе намацалi коўдру. Том зноў прыкрыў веццем уваход, i ў схованцы стала зусiм цёмна.
– Ты дзе, ма?
– Я тут. Цiшэй, Том.
– Нiчога, не хвалюйся. Я ўжо прывык - жыву тут, як трус.
Яна пачула, як ён знiмае паперу з алавянай талеркi.
– Свiныя адбiўныя, - сказала мацi.
– I смажаная бульба.
– А божачкi, яшчэ i цёпленькiя!
Яна не магла разгледзець сына ў цемры, але чула, як ён адкусвае мяса, жуе i глытае.
– Тут у мяне добрая схованка, - сказаў Том.
Мацi нерашуча пачала:
– Том... Руцi ўсё выбалбатала.
– Яна пачула, як Том папярхнуўся.
– Руцi? А чаму?
– Яна невiнаватая. Пабiлася з нейкай дзяўчынкай i прыгразiла ёй: мой брат наб'е твайго брата. Ты ж ведаеш - дзецi. I яшчэ сказала, што яе брат забiў чалавека i цяпер хаваецца.
Том слухаў i пахiхiкваў.
– А я калi быў хлапчуком, дык заўсёды страшыў усiх дзядзькам Джонам, толькi ён не хацеў заступацца. Тут нiчога такога.
– Не, Том, - запярэчыла мацi.
– Дзецi раскажуць адно аднаму, дойдзе да дарослых, тыя таксама пачнуць усiм расказваць, а там, глядзiш, людзi пойдуць шукаць. Том, табе нельга тут заставацца.
– Я з самага пачатку так думаў. Я ўвесь час баюся - убачаць, што ты ежу сюды носiш, i высачаць.
– Ведаю. Але мне хацелася, каб ты быў недзе паблiзу. Баялася за цябе. Я там так i не разгледзела твой твар, не бачу яго i тут. Як у цябе з iм?
– Нiчога, зажывае.
– Пасунься блiжэй, Том. Дай я памацаю. Давай блiжэй.
– Том падпоўз да мацi. Рука яе знайшла ў цемры яго галаву, пальцы апусцiлiся нiжэй, памацалi нос, потым левую шчаку.
– Шрам вялiкi, Том, на носе ўпадзiна.
– Можа, гэта i на лепшае. Нiхто мяне, магчыма, не пазнае. Каб там у iх не было адбiткаў маiх пальцаў, зусiм было б добра.
– Том зноў узяўся за сваю вячэру.
– Ш-ш...
– сказала мацi.
– Слухай!
– Гэта вецер. Усяго толькi вецер.
Парыў ветру пранёсся ўнiз па рэчцы, i дрэвы на беразе зашумелi веццем.
Мацi падсунулася яшчэ блiжэй на голас Тома.
– Дай мне, Том, яшчэ раз дакрануцца. Я як сляпая, так тут цёмна. Хачу запомнiць, няхай хоць пальцы памятаюць. Выбiрайся адсюль, Том.
– Я хацеў гэта зрабiць з самага пачатку.
– Мы добра зарабiлi, -сказала мацi.
– Я крыху адклала. Бяры. Тут сем даляраў, Том.
– Я не вазьму. Не трэба, абыдуся i так.
– Падай руку, Том. Я начамi спаць не буду, калi ты не возьмеш. Раптам трэба будзе на аўтобусе праехаць цi што-небудзь такое. Я хачу, каб ты апынуўся далёка адсюль - за трыста, за чатырыста мiль.
– Не вазьму.
– Том, - строга прамовiла мацi.
– Ты возьмеш грошы. Чуеш? Ты не маеш права прычыняць мне боль.
– Навошта ты так, ма?
– Я ўсё думала: можа, ты трапiш у вялiкi горад. У Лос-Анжэлес, напрыклад. Там шукаць цябе не будуць.
– Гм...
– хмыкнуў Том.
– Паслухай, ма. Вось я хаваюся тут, сяджу дзень i ноч адзiн. Ведаеш, пра каго я ўвесь час думаю? Пра Кейсi! Ён многа разглагольстваваў. I часта дакучаў мне гэтым. Але цяпер я думаю пра тое, што ён казаў, i прыгадваю кожнае яго слова. Ён расказваў, што аднойчы пайшоў ад людзей у пустыню, каб пазнаць сваю душу, а аказалася, што сваёй асобнай душы ў яго няма. Яму адкрылася, што ёсць адна вялiкая душа, i толькi часцiнка яе належыць яму. Пустыня, кажа, благое месца, бо часцiнка гэтая павiнна злiцца з усiм астатнiм у адно цэлае. Дзiўна, я ўсё памятаю. А тады, здаецца, нават i не слухаў яго. Але цяпер сам зразумеў: чалавеку аднаму жыць нядобра.
– Ён быў добры, - сказала мацi.
Том гаварыў далей:
– Неяк раз ён пачаў шпарыць па Пiсаннi, але там зусiм не было нiчога пра пякельны агонь i ўсякiя жахi. Ён двойчы паўтарыў, i я запомнiў. З Эклезiяста, сказаў ён.
– А пра што там, Том?
– А вось: "Дваiм лепш, чым аднаму, таму што ў iх ёсць добрая ўзнагарода за працу iхнюю. Бо калi ўпадзе адзiн, другi падыме таварыша свайго. Але гора таму, хто будзе адзiн, калi ўпадзе, бо другога няма, каб памагчы яму падняцца".
– Далей, Том, - сказала мацi.
– Гавары далей.
– Яшчэ толькi крышачку засталося. "I зноў-такi, калi ляжаць двое, цёпла iм, а аднаму як сагрэцца? I калi хто пачне адольваць аднаго, двое ўстаяць супраць яго. I ўтрая звiтая нiтка не хутка парвецца".
– Гэта з Пiсання?
– Так Кейсi сказаў. Кажа - Эклезiяст.
– Ш-ш... Чуеш?
– Гэта вецер, ма. Вецер, я ведаю. I вось што я яшчэ думаў, ма: у пропаведзях часцей за ўсё пра бедных гаворыцца, пра тое, што яны будуць заўсёды, i што калi ў цябе нiчога няма, дык ты проста сядзi склаўшы рукi i пашлi ўсё к чорту - калi памрэш, табе на тым свеце падносiць будуць марожанае на залатым сподачку. А ў Эклезiяста гэтага сказана iншае: дваiм больш адплацiцца за працу iхнюю.
– Дык што ты вырашыў рабiць, Том?
Ён доўга маўчаў.
– З галавы не выходзiць урадавы лагер - як там усё было, як людзi там самi пра сябе клапацiлiся. Калi раптам распачнецца бойка, самi ўсё ўладзяць, i нiякiх табе палiсменаў, нiхто рэвальверам не тыцкае, а парадак лепшы, чым з палiсменамi. Зразумець не магу, чаму паўсюль так не могуць зрабiць? Прагнаць палiсменаў - яны нам чужыя. Будзем усе разам працаваць сабе на карысць гаспадарыць на сваёй зямлi.
– Што ж ты вырашыў рабiць, Том?
– паўтарыла сваё пытанне мацi.
– Тое, што i Кейсi.
– Але ж яго забiлi.
– Забiлi. Ён не паспеў ухiлiцца ад удару. Супраць закону ён не iшоў, ма. Я тут страшэнна многа думаў. Пра ўсiх нас думаў. Вось мы жывём, як свiннi, а побач добрая, урадлiвая зямля ляжыць неўзараная альбо ў яе адзiн гаспадар на мiльён акраў, а сотня тысяч працавiтых земляробаў жыве ўпрогаладзь. А што, думаю, калi ўсiм нам сабрацца i закрычаць, як тыя крычалi, каля садовай плантацыi Гупера, толькi iх там было мала...
Мацi сказала: