Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

За інтэрнаванымі ў Нямеччыне салдатамі былой царскай арміі вялося сапраўднае паляванне. Міжнародная камісія ў Берліне намагалася сфармаваць з іх супрацьбальшавіцкае войска. Не драмалі й бальшавікі — маючы грошы і агітатараў, схілялі палонных на свой бок. Вось кіраўнік Беларускай ваеннай місіі ў Берліне Антон Борык з падтрымкі міністра ўнутраных спраў БНР (а ім стаў на той час Кузьма Цярэшчанка) і высільваўся, каб палонных беларусаў не адаслалі куды-небудзь у дзянікінскую ці Чырвоную армію. Быў закладзены «адзьдзел збліжэння палоненых беларусаў у Нямеччыне з родным краем» (Беларусаў на чужыне сабралася каля пяці тысячаў). А непасрэднае знаёмства Борыка і Пашкевіча адбылося пасля таго, як у прадстаўніцтве місіі атрымалі ліст з лагера «Зольтау» — просьбу накіраваць іхнюю дружыну на фронт у беларускае войска.

«Усе як адзін станем, а Родну Беларусь дастанем!» — запэўнівалі інтэрнаваныя.

Не мог пасля гэтага Борык не прыехаць у лагер! А пасля абодва знаёмцы і на Случчыну разам дабіраліся, гасцяваў Борык у Набушаве ў Пашкевічаў. І атайбаваўся ў тых краях — яго прызначылі начальнікам штабу Слуцкай брыгады. Пра гэтае «начальства» і ўзгадаў Рыгору Пашкевічу Плішка Ціма…

…- А дзе ж стралец той, каторы нашага снайпера… такім-та абазваў? — узгадаў раптам капітан Сокал-Кутылоўскі. — Гэта ж і яму падзякаваць трэба, і з ягонай дапамогі так проста ўсё вырашылася…

А калі Дзёміна адшукалі і прывялі да камандзіра — і твар, і постаць знаёмымі капітану падаліся.

–  Дзёмін, кажаце?.. А сын у вас ёсць? — Сокал-Кутылоўскі злёгку прымружыў павекі.

–  Да… А что? — занепакоіўся стары.

–  Мікалай. У шаснаццатым прызвалі…

–  Точно…

–  Штабс-капітанам быў. Казанскі інстытут скончыў. Настаўнікам збіраўся стаць?

–  Да-да… — Дзёмін-старэйшы нават язык ад нечаканасці высалапіў.

— В Казани тетка его жила. Она побогаче, своих детей не было, вот и пристроила в институт…

І тады слуцкі капітан моцна абняў старога Дзёміна:

–  Служыў я колісь з вашым сынам, бацька!

–  А где он?! — у старога раптам пачырванелі вочы, вусны задрыжэлі.

–  Пра гэта я ў вас спытаць збіраўся… Ня ведаю… — і Сокал-Кутылоўскі яшчэ раз абняў зніякавелага Дзёміна.

* * *

Слуцак падаўся згвалчаным — бруд, бітае шкло на вуліцах, смецце… І на жыхароў сполах найшоў — у вокны глядзець баяцца. Але праз дзень пачалі ажываць. Загаманілі дворыкі…

Полк начаваў у ягонай Цароўцы. На ўездах выставілі каравулы. Да сябе ў хату Алесь запрасіў Бусла, Жылку, Харытончыка, яшчэ колькі хлопцаў і, канешне ж, Лістапада — ён ужо амаль братам родным стаў.

У двор заходзілі цёмначы — пад ногі з гыркатам кінуўся адвязаны Рыжык ды, абнюшкаўшы, замянцеліў хвастом.

Дзед абрадаваўся, маці адразу ў слёзы… Затым устрапянулася, зніякавела:

–  Вой, а чым гэта пакарміць вас? — і да печы, высыпала з чыгунка на стол адваранкі — бульбы неабіранай, у міску смятаны плёхнула: — Памачайце во, а я зараз яешню спяку… — І нібыта ўжо апраўдваючыся: — Абшалёсталі ўсё раквізіччыкі…

Пасля падсела бліжэй (дзед ад прыпечку не адыходзіў), усміхнулася, на іх гледзячы.

–  Не турбуйцеся, цётка, дома ўсё смачна, не ад'есціся… — бадзёрыўся Бусел.

–  Ды ўжо ж асмакоўвайцеся, чым ёсць… І калі ж гэта, дзеткі, усё ўціхне? Жыткі ж аніякай… Лацьвей цяперака бязлюднікам — як той Буба — жыць у зямлянцы, і ні чуць, і ні бачыць нічога…

–  Ну чаго разгорнілася так? І горшае бывае! А ён жа не выскрабак (гэта пра Алеся), не адно кніжкі чытаць яму… Вунь як да неба скочыў! — падаў голас і дзед.

–  Праўда, мама… Ты не турбуйся так… Штодня мы амаль і з бацькам бачымся. А пра Бубу ты ўспомніла — дык і ён жа ў брыгаду прыйшоў! Цяпер і яго кавальскія рукі патрэбны.

–  Дык ужо ж глядзіце там… — маці, адчуў, вось-вось зноў заплача…

А пад раніцу і бацька прыехаў. Перадрамаў з гадзіну — і зноў у дарогу зазбіраўся. Пры брыгадзе дзейнічаў медыцынскі адзьдзел. Раненых большала, і патрэбна было клапаціцца пра шпіталь і абслугу. Непярэліўкі і з медыкаментамі…

Заспеўшы сына з Лістападам у мыцельніку, абняў абодвух — і агаломшыў:

–  У медычкі да нас і Люда з Марыяй запісаліся… Як я ні ўгаворваў, не перадумалі. Што рабіць — я й ні ведаю нават…

На месцы гарадскога рынку яны чакалі агульнага збору, спрабавалі жартаваць, грэліся каля наспех скіданага агеньчыка — балазе дошак ад разбітых лаў і сталоў было ўдосталь. Хмурна наўкола, волка. Ужо колькі разоў спрабаваў зацерушыць снег.

І раптам:

–  Дзядзька Антон, ці вы гэта?!

Трое мужчын — як па камандзе — сталі. Адзін з іх, ніжэйшы ростам, у густой барадзе, звёў бровы і прастуджана прахрыпеў:

–  Жылка, убрыкні цябе кама-а-ар! І ты тут! Дай я цябе пацалую…

Бачна было, мужчыны (сярод іх Алесь пазнаў начштаба Борыка) некуды спяшаліся. Жылкаў знаёмец — Ядвігін Ш.
– разгублена агледзеў усіх хлопцаў, зніякавела пахітаў галавой:

— Трымайцеся… Бог дасць, пабачымся! — А ўжо адышоўшы ад вогнішча, хапіў Борыка за рукаво: — Паслухай, браце… Гэта ж паэт наш малады… Хворы ён. Ды і ўсе — дзеці яшчэ. Яны што — пад кулі йдуць? Памаракаваць трэба… — і азірнуўся змрочны, наструнены.

А брыгада ў той дзень рушыла наперад. Амаль не сустракаючы супраціву, за колькі дзён дайшлі да Урэчча. Тым шляхам — старадаўняй Варшаўкай, паўз Вясею, Набушава — і амаль такой жа парою год назад Алесь ужо ездзіў тут. Цяпер жа, здавалася, шлях нібыта пашырэў, прысады быццам расступіліся.

Ціма Плішка, якому пашэнціла апынуцца ў сваёй вёсцы, раздаў шарагоўцам увесь свой зберажоны мёд, а сам праз дзень, каля Урэчча патрапіўшы пад кулямётны агонь, загінуў у першым батальённым шэрагу.

Пасля адваёвы Урэчча палкі разышліся: Слуцкі лясамі кіраваў далей — на Пагост і Старобін, а грозаўцы падаліся на поўнач, у свой край — на Покаршаў і Вераб'ёва.

Там іх і стрэлі новыя бальшавіцкія сілы, спешна папоўненыя аддзеламі добраахвотнікаў і кітайцаў-наёмнікаў. На фронт супраць мяцежнага палка кінулі цэлую дывізію…

Толькі і Алесь, і Жылка, і Лістапад, і іншыя хлопцы ў тых баях удзелу не ўзялі (і, як ужо думалася пазней, спрычыніўся да гэтага начштаба Борык, а першым чынам — «дзядзька Антон», Ядвігін Ш.).

Пагоршылася забеспячэнне брыгады харчам. Запасаў на трохразовую «пачонстку» не хапала, і пастановаю рады стварылі штат інструктараў, абавязкам якіх і стала здабыццё прадуктаў. Хлопцаў, па праўдзе, «хапіла» ўсяго на два дні.

«Што мы, зломкі якія? Гэта ж і дзяды, і бабы здолеюць: ездзі па вёсках і ахвяраванні збірай».

Поделиться с друзьями: