ВОСЬ ЗАРАЗ...У мамінай хаце печку кармлюСухімі ацярэбкамі саду.I крыўдна зрэзанаму галлю,I кожны сучокХоча пальцы ўкалоць,Каб мне адпомсціць за недагляд,Што рэдка ў змоўклай хаце бываю,Што без пяшчоты дзічэе сад,Які садзілі йшчэ бацька й мама.А вецер дзвярыну як віхтане —I вочы мае наеліся дыму.Вось зараз мама зойдзе і мне,Што печку не так распальваю,Скажа...ХТО ПОМНІЦЬ...Страха — страфаЗ паэмы роднай хаты,Прысвечанай спагадлівым нябёсам.Тваю журбуАслоніць цень крылаты,I мроям закарціцьСустрэцца з лёсам.Паэму шумамВершалінаў поўніць>Спаміж радкаміБаравая воўна.I моліцца за ўсіх,Хто хату помніць,Страха,Далоні склаўшы малітоўна...КАПУСЦЕ З НАШАГА ГАРОДУКапуста любіць думаць качанамі.Скрыпяць марознаВосеньскія думкі.Прыспаная вятрамі й туманаміКапуста звязваеЗацішша ў клумкі.Аб нечым незлічоным шэпчуць вусны,Шануючы зялёнае жаданне.Крамяную пілнуе гад капусны,За соннай сочацьХрумстанне, глыданне.Нудзіцца шаткаўніца пачынаеI пахнуць кменамСцежкі і застрэшкі.Капуста любіць думаць качанамі,Хоць галаву сякуцьДа качарэжкі...НА ЗЯМЛІ МАЛЕНСТВАI трава сама па сабе расла,I вада сама цякла без прынукі.I ні ў кога неба не прасіла святла.Ані мукі з імі, ані дакукі.Толькі ў гаспадарцы любойГадавалі агонь,Быццам падсвінка.I кармілі агонь чым маглі,Як на ўбой.Да іскрынкі іскрынка —Залатая шарсцінка.Гадавалі агонь,I ён гадаваў,I свяціў, і свянціў,Грэў, карміў, гатаваў.I гарачай радні,I самому агнюМусілі ўсе залаціць даланю...КАЛІ Ў ВУШАЧЫ НАЧАВАЎ НАПАЛЕОН...Калі ў Вушачы начаваў Напалеон,Ноч ліпеньская ў асалодзе млела.Спакой трывогу браўУ свой палон.Вушачка-рэчка ў туманах мялела.Раскручваў жорны часуМулкі млён.I выдумлялі вецер ветракі.I ратуша драўляная старэла.I ў неба на кашулі васількіДа раніцы ўсміхаліся нясмела.I сон ішоў з Парыжа нацямкі.Да імператара патрапіцьХоць бы ў сонПаненкі мроілі, ажно не спалі.Мілосць здавён —I эшафот і трон.I жарсць падумак смелыхКралі кралі,Калі ў Вушачы начаваў Напалеон...АЙЧЫНА ДУМКІАйчына думкі.Ува мне янаПаўсюль, дзе быўI дзе яшчэ не буду.Здарожаная думка мне звіднаI дацямнаУкленчыць раіць цуду.Цуд непачуты на зямлі расце,Якая й называецца Айчынай.Таксама на здарожанай вярсцеСустрэцца мусяцьВынікі з прычынай.Айчына думкіАхіне мяне,Як роднага,Здарожанай маркотай.Малечы плач,Што спаў у палыне,На вушка нештаСмеху скажа ўпотай...ЛІСТ У ХЕЛЬСІНКІ ВАСІЛЮ БЫКАВУУсіх пакаранняўНе злічаць вякі.I людзі не злічаць самі.Дзе грэх, як пух,Дзе, як камень цяжкі?Дзе вязні з ціхімі галасамі?П'яніцьНявіннай віны віно.Гняце нематаСтараны нелюдзімай.Цяжэйшае ўсё жПакаранне адно —Пакаранне Радзімай...ПАШТОЎКАБудуць часам ідалы раструшчаны.Свет разумны стоміцца ад крыкаў.Васільком у жыце БеларушчыныНазаўсёды застанецца Быкаў!ЧЫЙ?З успамінаў замроеныхВыплываюць былыя красуніУ праменьчыках зморшчынак,У смузе сівізны.Гэта сподзеў разгубленыЗ незабытай вясны адрасуеДа маёй непамыснасціЛіст заказны.Ліст паспеў абыйсціДолы ростані, ўзгоркі чакання,Даў задумацца мне,Ці пачуў, ці застаў, ці сустрэў,А над лугам спакоюВісне каня знікання,Як пытанне світання,Чый сум пастарэў?ПАДЛЁТАКПакуль мой смутакЯшчэ не ляныI сподзеў гняздо не пакінуў,Ляціць да родных мясцінаўУ сныВырай маіх успамінаў.Там поўныя клопату халадыI ў крыўдыСамы пяшчотны дотык,Адстаў і не дагнаў чарады,АбзімаваўМаленства падлётак.НЕ ВЕРЫШКанец жыццяПачатак паўтарае:Які прыйшоў —Такі ты й адыходзіш.Табе адна маркота патурае.Каўшу з гаркотаюНе скажаш: годзе ж!Час б'ецца,Як падлётак-недаперыш,З гняздзечка выпаўшыНа недакосы.Што ты знікаеш,Сам сабе не верыш,Няпэўны, як туман,Як вецер босы...РОДНАЯ КАМЕНСКАЯ ВУЛІЦАПа яшчэ ацалелым бруку са мноюСтупаюць маладыя правіны.Маркоце хапае спакою,Пустазеллю — зямлі.Да нябыту паварочваюцца спіноюХаты —Звечарэлыя дамавіныДушаў,Якія тут аднойчы жылі...З ДЗЁННІКА БЯССОННІЦЫКруціць жорны недаспаны гром.П ' я ны дождж праз ручаінкі скача.Ноч ідзе з пагаслым ліхтаром.— Хто схіліўся нада мной?— Вушача...А ЯК ЖЫВЕЦЦА...Алесю КамоцкамуА багатая душа не скўпаяНі на шчырасць,Ні на неспакой.I ніхто ў яе не запытае:Як жывецца табе самой?А багатая душа маладая,Бо старэць ёй няма калі.А багатая душа галадае —Не пякуць ёй хлеб на зямлі.I багатая,А па-жабрацкуХодзіць з торбай пустою адна,Каб было куды зорам сабрацца.Толькі торба не мае дна...УСКРЭСНЕ!Вяльможны беларускі розум цямкі,Абы чаго не ходзіць нацямкі.Сядзібу духу ад кута да клямкіІнакшыя прасвенцяць скразнякі.Лагоды й азарэння бліскавіцаЮнее й нашчыцца, каб не згасіцца.Сябе не цэніць розум беларускі.Ён не прымака ў славы-удавы.Моц атрасе чужыншчыны атрускі,Убачыць свет, што беларус жывы!Хай у пячоры чэрапу цямрэча,Ускрэсне з мёртвых роднае спрадвечча!