Прыстаў я жыць на белым сьвеце,Хоць столькі ўвокала жыцьця;Завялі думкі на расьцьвеце,Душа жадае небыцьця.Нуда гняце з днём кожным болей,Быт спавівае чарнатой, —Як сухавей у чыстым поліГуляе зь зернем-сіратой.Пытаньня злога не пазбыцца,Як мара бледная, стаіць:Куды ісьці? за што ўчапіцца?Якім багам паклоны біць?Мінуў, загінуў час вяселы,Калі зрываўся з усіх сілАд родных ніў, ад родных сёлаў,Ад апаганеных магіл.Туды, туды, ўсё далей, далей,Да недасягнутых вышынь,Каб, апынуўшыся ў крышталіШчасьлівых сонечных іскрын,Самое сонца ўзяць у рукіI як з паходняй, зь ім ісьці,Сьвятлом ніштожыць нашы мукі,Увесь плач роднае зямлі.Ўзьнімаць патоптаныя душы,Людскім названьнем акрыляць,К жыцьцю падняць з магільнай сушыУсіх, што толькі яшчэ сьпяць.Служыць, служыць жадаў народу,Сваім закованым братом…I сіл ня стала зь непагодайВясьці вайну, вясьці з жыцьцём.Чырвонай зданьню ў цёмных сенцахНаш рок сьляпы снуе, цьвіце;Зьмяіны рогат адшчапенцаўЖывыя грудзі рве, гняце.На ніве роднай зброд прадажныСкрозь гаспадарку распрасьцёр,Чужацкай песьняю прыказнайКалыша здаўлены прастор.І шумна чаркі напаўняеКрывёй асьлепленых рабоў…Гульню так чорную спраўляеПаміж крыжоў, паміж грабоў.Ваякі лепшыя за славу,За славу роднай стараны,Або ляглі ў бітве крывавай,Або у путах — і яныЯрмо валочаць паніжэньня,Ў кляцьбе бясьсільнай гоняць век…Глядзіш… пытаеш свайго ценю:Дзе тут зьвер, дзе чалавек?У жудкім, чорным беспрасьвіцьціБушуе выпасьвены кат…Любіць… Каго, за што любіці?I ненавідзець сіл няхват.О Божа праведны, ты сілуСваю вяліку акажы:Ня згінуць з Бацькаўшчынай мілайСвайму слузе дапамажы.Сашлі мне сьветлую падмогуАстаткі сіл сваім аддацьI — не зрабіўшы брату злога —Пад крыжам бацькавым сканаць.
Дзе?.
Дзе ты, хатка, дзе сялібка, Родны мой куточак,Што мне даў бы скаратаці Рэшту дзён і ночак?Дзе загон зямелькі чорнай, Дарагая ніва,Што дала б мне нацяшацца З залатога жніва?Дзе ты, конік мой, буланчык Хто цябе дзе спасьціў,Што павёз бы, што памчаў бы Ў сьвет, за лес, па шчасьце?Дзе прыяцелі, дружочкі, Родныя, чужыя,Што мне б крыўдай не сушылі Леты маладыя?Дзе ты, любая дзяўчынка, Роўная цьвяточку,Што мне зачыніла б вочы У апошню ночку?..Што было, што не — сплыло ўсё Як вадзіца ў мора,Засталіся толькі думкі На бяду, на гора.Засталіся толькі песьні, Ды што зь імі будзе:Доля смуткам аплятае, Сьмехам бэсьцяць людзі.
К моладасьці
Ты скажы, скажы,Мая моладасьць,Што дала ты мне,Сыну хамскаму? Ой дала ты мне Скарб нязьмераны: Сілу моцную, Неўгамонную.За труды мянеНе адхвалюцца,З мазалёў, крывіНе аддзівюцца. Дзе мой капне пот,— Дзірван, пасека Шуміць коласам, Урадлівасьцяй.Сенажаць-траваЛяжэ покатам,Стогне зелен борПад рукой маей, Дый услужнасьцей I пакорнасьцей Надарыла ты Мяне, моладасьць.Адно, доля дзе,Скажы, моладасьць?Чаму волю дацьТы забылася?
Чэлавеку
Ці ты чуеш, як стогне віхура,Як старой хаткі сьцены дрыжаць,Як у коміне вые панура,Як сукі ў боры цёмным трашчаць?..Ці ты бачыш, як хмара за хмарай,Як дым, небам плывуць чарадой,Як кусты, сенажаці, папарыЗаліліся магільнай імглой?..Ці ты бачыш ноч гэту над намі,Ноч асеньнюю, дзікую ноч,Засьцілае што сьвет цемнатаміНепраглядна, хоць ў процьму ты скоч?..Ці паняў, што мрок гэты гавора,Што аддалены шле яго шум,Як у гэта бязьмежнае мораТы глядзіш, гэтых слухаеш дум?..О, дрыжыш перад шэптамі чараўЦёмнай ночы, магутны цар дня,I прыходзіцца ўцяміць няздары,Што мудрэйша ёсьць моц, як твая.Дарма розумам цэлыя годыЎ жыцьця дзівы, як мог, заглядаў:Чарадзейную кнігу прыродыНе пытаў, адчытаў, скарыстаў.Што зямля б на сьвет жыць не пусьціла,Ты паняў да канца з урада;Табе пара каня адмяніла,Цябе слухае вецер, вада.Ты і неба ўсе скрыткі падгледзеў:Зьлічыў, колькі зор, што ёсьць на іх;I нічому, здаецца, ўжо недзеАд вачэй скрыцца зоркіх тваіх.Ты і ў прышласьць рад глянуць зараньня,Зьмёў бы пыл забыцьця з прошлых дней,Ўсё ж бязьсілен твой розум і знаньнеПерад голасам духу начэй.Ты дрыжыш перад нечымсь, як глянешЎ гэту цем, падслухаеш яе;Як дзіцё, як матыль, слабым станеш…А ноч тайна а дзівах пяе.Мае сьвет неадкрытыя сілы,Што людское ўсё знаньне прайшліГэтых сіл не пазнаць да магілыТабе, думнаму цару зямлі.
Згнаньнік
Выгналі з хаты, выгналі людзі, Выгналі косьці жывыя;Сівер са сьнегам рынуўся ў грудзі, Рынуўся зьверам на шыю.Месяц загінуў, выгасьлі зоры, Даль залягла беспрасьветам;Хмары глухія, хмары — як горы, Ходзяць, сапуць непрыветам.Смольлю, заломам сьцежка-дарога, Ведзьма-мяцеліца стогне,Жудкія думы шэпча трывога, Сэрца то змоўкне, то дрогне.Горбяцца плечы, кволыя плечы, Як бы цягнулі каменьне,Рукі мароз і сячэ, і калеча, Корчацца ногі ў каленьню.Годзе змагацца з доляй паганай, Сонца шукаць сярод ночы,Блудам блудзіць па мёртвых палянах, Сьлёзьмі крывавіці вочы.Сыпся, кружыся, бел-сьнег, навокал, Мяккай кладзіся пасьцеляй!..Ляжам, як ляжа ранены сокал, Знойдзем, нарэшце, прысельле.Лес мой, жывая пушча-старуха, Мы не загінем з табою…Шумам пальеш мне казкі да вуха, Важна ўкалышаш спакоем.Дзе-нідзе вогнік глянуў сквапліва, Братняя блізка хаціна:Гэта з праглядам выбрыў на ніву Воўк — як і ты — сіраціна.Голас пачуўся, быццам хто кліча, Штось у душы затраслося:Гэта ў галінах вецер скавыча, Воклік магільны разносе.З дальняга неба зоркі міргнулі… Як бы ня так ужо цёмна…Зоркі сьвяціці ўсім не мінулі, Толькі… мінулі бяздольных.• • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • •Полаг гатовы белы, пуховы; Ляж, не глядзі, не ўслухайся!Сну у магіле яснай, сьняговай, Вечнага сну не пужайся.Прыйдзе вясна, распусьцяцца лозы… Ты ўжо ў пасьцелі зялёнай…Сьпі, мой гаротнік, годзе ліць сьлёзы, Біці нягодам паклоны…
С песень жыцьця
Час быў вясеньні. На скібіны дноПала, ўзышло, зарунела зярно. Ў курную хату, на яве ці ў сьне, Доля-нядоля прынесла мяне.
*
Лета настала. Ўжо колас глядзеў.Рос, красаваў, наліваўся, — дасьпеў. Шчасьця, пацехі ня знаўшы ў жыцьцю, Вырас і я на нядолю сваю.
*
Восень на сьвеце. Бор стогне, шуміць;Колас нязжаты на полі стаіць. Нудна у сэрцы, дзе вокам ні кінь, I я, як той колас, бядую адзін…
*
Зімка прыйшла; белы вываліў сьнег;Колас у гурбе знайшоў свой начлег. З доляй змагацца зь сіл выбіўся я, Эх ты, магілка, эх, дзе ты, мая?..
Хмары і думы
Чорныя хмары па небе плывуць, —Чорныя думы заснуць не даюць: Хмары хацінай, а думкі душой Рады затрэсьці, заціснуць сабой.Валіцца з хмараў то сьнег, то вада, —Чорныя думы прыносіць бяда; Так і ваюе бядак-чалавек З хмарамі, з думамі цэлы свой век…
Зваеваным
Сьпіце ўсе тыя, што праўды па сьвеце шукалі,І, не здабыўшы, ў дамоўкі бяз часу сышлі…Гразьзю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі…Хай жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі…Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі,Плача-галосіць у коміне вецер глухі…Сьпіце вы, слаўныя гора і працы патомкі,Хутка над вамі распалім памінкаў агні!Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!Вы, перамогшы усё, узьняліся арламі,Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і ня згас!Грозна нясьліся магутныя вашыя клікі;Нават каменныя душы скідалі свой сон;Радасьцю дзіўнай зьвінеў ваш край бедны, вялікі…Сіл не хапіла… запеў пахаронны вам звон.Сьвежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла,Жвір толькі сьвеціцца, змыты сьцюдзёным дажджом…Сьпіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;Збуджаны вамі, мы ўскрэсьлі, мы больш не засьнём!
Вясна за вясною…
К нам вясна за вясною ідзеI бязьсьледна адходзе ад нас…Ні канца той бядзе і нудзе,Ні пачатку сьвятла хоць на час.Хоць бы раз заірдзела расаЖыватворна убогім палям,Хоць бы раз зазьвінела касаI дзень лепшы наклікала нам.Вянуць кветкі штораз без пары,Вяне зелень спустошаных ніў.Шум ня моўкне ў зялёным бары:Не чакаць, людзі, вам буйных жніў.Не напоўніць вам клецяў сваіх,Пот і сьлёзы льіцё вы здарма;Ў паднявольнічнай службе ў чужыхНе падняць вам галоў з-пад ярма.Вам — пакорным рабам — не вясны,Рукі накрыж злажыўшы, чакаць,А пад песьні паўночнай зімыЯмы ў полі сабе ж будаваць.Будаваць, покі вы чужакаНівай будзеце роднай карміць,Будаваць, покі ваша ракаЧужакову каню дае піць.Для асьлепленых, здаўленых васНе было і няма іншых дум…• • • • • • • • • • • • • • • • • • •Так над намі вясной кожны разСтогне бору зялёнага шум.Так вясна за вясной к нам ідзеI бязьсьледна адходзе ад нас…Ні канца той бядзе і нудзе,Ні пачатку сьвятла хоць на час.
Не спадзейся…
Не спадзейся, сын і матка, Ад жыцьця патолі…Ні канца, ані пачатку Вашай чорнай долі.Ці сягоньня, ці то заўтра — Як і ўчора, усё так;Стогн гнязьдзіціся спанатрыў, Жаль пляце свой мотак.Шчасьце ў путах… Звод разьвеяў Думку маладую,Засталось крыху надзеі, Дый паганяць тую.Вера ў будучыны жніва Спапялела з гора,Крыўда-ведзьма незьмянліва Заліла, як мора.Гарт апёрся на кургане, Як ноч, уздыхае,I ў кургане уздыханьне Гарту падцінае.Каня з смагі на пагодзе «Піць» галосе ў небе,Ды ў завею воўк заводзе Па крывавым хлебе.
Не для нас…
Не для нас гэта сонейка майскаеЗагуляла на небе высокімСеяць думкі вясеньнія, райскія,Гэт’, па сьвеце вялікім, шырокім.Для нас ніва, намі ўспаханая,Заірдзелася ўсходам пасеваў,І ўся ветрам, як дым, калыханаяБ’е паклоны направа, налева.Не для нас упрыгожылісь кветкаміСенажаці-лугі над ракою,Хараствамі нязьдзіўнымі, рэдкіміВабіць вока, шаптацца з душою.Не для нас, не для нас распускаеццаГэты сад, гэта вішня, чарэсьня,Не для нас, не для нас разьліваеццаСалавейкава звонкая песьня…Сонца паліць нам грудзі збалелыя,Ніва ласкі над намі ня мае,Пот ліем па лугах мы дні цэлыя,Ці ж тут міла і песьня якая?!З дня на дзень, з году ў год, як пакутнікі,Б’ёмся, гінем і шчасьця ня бачым;Працай жывяцца нашай прыблуднікі,А мы толькі ўздыхаем і плачам…