Шляхам жыцьця
Шрифт:
Дзе вы?
Вялікдзень
*
Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы. Забыў не адзін з нас нядаўныя дні, А ўспомні-прыпомні, шчасьліў, нешчасьлівы, Аб тых, што ў сьвітаньні навек адышлі, — Усе костачкі тыя на гонях папарных, — Жывых, што ў бяспуцьці акуцьце зьвіняць… Прыпомні, дай слова ня шчэзнуці марна, Пачатую справу шырыць, расшыраць! *
Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын. Зірні ж, азірніся, шчасьліў, нешчасьлівы. I заўтра на поле да сох як адзін! Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, Адвечных ня можам пазбыціся сьлёз… Наперад па шчасьце! Хай злое ўсё дрогне Вясна ўжо на сьвеце, — Хрыстос уваскрос! Хрыстос васкрос
Навагодніе жаданьня
Мая малітва
Пад крыжам
Суды
З кутка жаданьняў
Для зямлі прадзедаў маіх…
На вялікім сьвеце…
Я люблю
Поделиться с друзьями: