Ноч за ночкай ідзе, сьцішна, тайна брыдзе, Расьсявае трывогу-зьнямогу;Цені густа кладзе на пяску, на вадзе, Ацямрае гасьцінец-дарогу.І урок, і залом абымае крылом, Гругановым крылом спавівае;Водзіць рэй зь ведзьмаком, жэніць ведзьму з ваўком, Кажана і саву заручае.Зь ям вылазіць, як лунь, Вадзянік і Лясун, Выпраўляюць русалкі бяседу;Зьмей дабро цягне з пунь, пакуль крыкне пявун, Пакуль поўнач ня зробіць прагледу.Неба свой нямы сход: месяц, зор харавод Над зямлю то выводзіць, то зводзіць;Сьпіць сяло, дрэмле кот, вецер цісьнецца ў плот, Як на дудках, у шчэпках заводзіць.Так ноч ночку вядзе, сьцішна, тайна брыдзе, Расьсявае трывогу-зьнямогу;Цені густа кладзе на пяску, на вадзе, Ацямрае гасьцінец-дарогу.
Запушчэны палац
Твой кволы валадар, забыўшыся навукВелічыні Зыгмунтавай і лет цярпеньня,«Разьдзел» узаканяе ў загранічным ценю I лічыць, колькі дома кінуў хвоек штук… А дома, роскашы і працы многіх рук,Папас магнацкіх перацьвіўшых пакаленьняў,Стаіш, — і цэгла валіцца з гнілых скляпеньняў I ў шчыліне гняздо ўе ўслужлівы павук. Жывёлу гоне ў парк галодны «сэрвітут»,Ля сьцен цянюе забабон ад лета ў лета:Нячысьцік зь ведзьмамі гуляе ў пустцы гэтай. Так зьніштажэньне ў кожан гзымс паўзе і кут I зубы скаліць: «Моц мая і права тут!На ўход жыцьця сюды ўжо я кладу тут „veto“».
Палац
Стогнуць пад мурам халодным таполі;Крыліцца ў ветках начніца;Моляцца совы па днеўным прывольлі;Вецер калыша званіцай.Сьцелюцца мжакі асеньняй валокны;Вечар нялюдзен, трывожан;Шыбамі звоняць палацавы вокны,Ценямі мур упрыгожан!Высакі, бледны адвечныя сьцены,Мары-слупы чарадою;Важны дзядзінец, трава па калена;Сад з агародай жывою.Дымна замглелі, як блудныя вогні,Ў вёсцы далёкай лучыны…Весела, ярка ў палацы сягоньня,Хвіляй-мінутай — гадзіна.Шыбы зардзелі блысканьнем няўхватным,Кружацца пары, мігаюць;Душы да славы ўсябратняй ня здатны,Вокліка суму ня знаюць.Бел, як астрог сярод пусткавай пашы,Думку палац неспакое:Штось да яго парывае і страша;Зводны, аздобай пакоі.Неўглядзь за поўнач насьпела часіна,Сон на пакоі паў ройма…Досьвета ў вёсцы далёкай лучыныДалей мігцяцца па-свойму.
Тае сьнег…
Тае сьнег, таюць сковы зімы ледзяністыя,Сонца з ласкай ажыўчай гуляе ў прывольлі!Хутка жаўранак песьняй сваёй галасістаюПрывітае аратых на полі. Узьніме чорную скібу саха працавітая, Ляжа ўсходнае зерне у пахаць сырую, Закалосіцца поле, сьлязой, потам зьлітае, Зашуміць сваю думу старую.Гаспадар той суважна свой шнур па-сьвяточнамуАбыходзіці будзе, красой любавацца,Прыслухоўвацца к шэлесту нівы няўрочнамуІ маліцца к сваёй зямлі-матцы. Сьмела гляне на сьвет і на долю зьмянлівую Як дагэтуль, яму не дадуцца ўжо ў знакі Тыя сілы з усходу і захаду мсьцівыя, Што даймаюць цяпер, як вужакі.
Паводка
Крэпкі, магутны аковы зімовыя — Льдзяныя брылы на захад і ўсход.Бліснула сонца, сонца вясновае — Топіцца гурбіна, топіцца лёд!З грохатам, зь лёскатам крыга за крыгаю Прэцца, нясецца ў нязнаную даль;Хваля за хваляю коціцца, мігае, Ломіць прашкоды, як молатам сталь.Дарма запорыну людзі бяздольныя Выбегуць ставіці сіле такой:Скрыша паводка ўсясільная, вольная, Скрыша і пойдзе сваёй пуціной!Эх ты, разводзьдзейка! Эх ты, бурлівае! Ты аднаўляеш, купаеш зямлю;Вынесі ж, вынесі хваляй жычліваю К лепшаму шчасьцю людскую сям'ю!
З песень аб вясьне
I зелень, і кветкі, і песьні,I неба вясёлая яснасьць…Ні цьмы той, ні сьнегавай плесьні, —Дзе глянеш — адна, братка, шчаснасьць!Сьвет цэлы зіяе каберцам,Шум нейкі ад пушчаў нясецца,З грудзей як ня выскача сэрца,Душа кудысь рвецца… ўсё рвецца…Прачнуліся нівы і хаты:Ўся ў полі людская сямейка,За сошкай шнуруе араты,Ля статка іграе жалейка;Зь сяўнёю сявец пахаджае,На скібіны валіцца зерне;Знаць, сіла ў сяўца немалая…Захоча — і сьвет пераверне!Гэй, гэй, хлебаробе мазольны,Пан сошкі, і коскі, і поля!Кінь выгляд сьлязьлівы, нявольны;Ў тваіх руках слава і доля!
Сёмуха
Нарэшце па віхрах, па сьцюжыЗаглянуў вясеньні прасьвет;Ці чуеш, ці бачыш, мой дружа,Як іншы, як лепшы стаў сьвет?Пі бачыш, як неба міргае,Як траўкай сьмяецца зямля?Ці чуеш, што кум-лес нам бае?Уцям, колькі ў рэчцы жыцьця.А глянь ты на вёску на нашу,На брацьцяў забытых у ей,Я знаю, як доля іх страшаI колькі ім зводзіць надзей.Во Сёмуху выйшлі спаткалі,Надзелі сьвяточны убор,Зялёнай галінкай уткаліСьвятлічку, і ганак, і двор.I цешацца людзі, як дзеці;Сягоньня труд скінуўся з рук,Хоць заўтра на белым на сьвецеАх, колькі чакае іх мук!..
З летніх малюнкаў
Коціцца, ўецца далінкай крыніца,Б’ецца, плюскоча ў каменьнях вадзіца, Далей плыве і плюскоча.Белымі грудкамі лёгшы на траўцы,Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца, Губкамі чэрпнуці хоча.Вольха лісткамі ёй шыю ласкоча,Плюскатам рэчка сьмяецца у вочы, Сонейка ўсіх абнімае.Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчынаДумцы ўсьміхаюцца соладка, дзіўна, Думка іх шчыра вітае…
Летняя раса
Як брыльянты, расьсяваеНочка летняя расіцу,Туманамі спавіваеЛуг зялёны над крыніцай.А як раніца настане,Бліскі сонца загуляюць, —Рос прыходзіць адцьвітаньне,Гуманы у рэчцы таюць.Як брыльянты, гінуць росыНа зялёнай сенажаці;Сонца косы, нашы косыНе даюць паўдня ім знаці!
Лета
Эх ты, лета гарачае, бурнае!Ажыўляеш ты поле і луг.Люба, думкі пакінуўшы хмурныя,На сьвет выйсьці ды глянуць вакруг.Шум стаіць над лясістай дуброваю,Быццам рада аб нечым ідзе;Рэчка, ў прысадзь схаваўшысь альховую,Бурліць; рыбка плюскоча ў вадзе.Ў збожжа ўсякае ніва прыбралася —Хараства там якога няма! —Як зялёны дыван, распласталася;Шопат нейкі плыве ад жытца.Колас з коласам гутарку дзіўнуюЗавялі, бы на хмары злуюць;Песьні жаваранкаў пераліўныяЗамаркоціцца, спаць не даюць.А лагі, а гумнішчы, аселіцы?Вось абняў, прытуліўся, ляжы…Хто з вас, хто не любіці асьмеліццаЎлетку сьвет ад мяжы да мяжы?..Дай жа, лета, мне веру магучую,Што калісь сваю долю знайду,Дай мне песьні пець сілу жывучую,Дай працівіцца крыўдзе і злу!
Сьпека
Прыскам пылае і жарам,Жарам дрыжыць, зіхаціць,Як бы сьвет вечным пажарамХоча абняць і спаліць.Звугліла высі-загоны,Звугліла долы-лагі,Завалакла лес зялёныЎ чорныя дыму кругі.Сьцежкі заслала агніцай —Белым пякучым пяском,Выссала рэчкі-крыніцы,Ў дно іх зірнула агнём.Саванам бледна-замглёнымСьвету душу спавіла,Потам крывава-чырвонымВочы зямлі заліла.Крык-жальба вырвецца з губаўК сонцу з плакучых грудзей, —Сонца зіяе загубай,Сонца сьмяецца, як зьмей.