Шляхам жыцьця
Шрифт:
Зіма
Сьнег
III. Для Яе
*** З зорак усходніх, заходніх…
Не прасьпі…
Як у лесе зацьвіталі…
*
Як у жыце наліліся Каласкі нагінна, — Сустрэліся, абняліся Мы з табой, дзяўчына. Мігацелі, зіхацелі У пракосах косы, Заміралі кветкі, зельле, Заміралі росы. *
Як дасьпела, счырванела Ягада-рабіна, — Ўвокал глянулі нясьмела Мь з табой, дзяўчына. Верасы пад лісьцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі. Журавы ды гусі… Песьня
Людка
Мая дзяўчынка
Жнея
Я хацеў бы…
Насьледаваньне з Асныка
Я хацеў бы душу адшукаці такую I такое хацеў бы я сэрца знайсьці, Што са мной праз жыцьцёвую сьцежку блудную Захацела б супольна і згодна ісьці. Вочак пару хацеў бы я мець прад сабою, — Як у ясныя зоры, ў якія б глядзеў, І забыўся б, што ходзіць маркотнасьць за мною, I забыўся б, што крыўды цярплю ад людзей. Адных губак хацеў бы, што мне б саладзілі Пацалункамі горкую долю маю, Што з-пад сэрца, з душы галасок бы здабылі I ўсяму падціналі, што ў жальбах пяю. Я хацеў бы знайсьці ручак беленькіх двое, Што к сабе прыгарнулі б, пясьцілі мяне, Памаглі б мне змагаціся з чорнай нудою, А па сьмерці павекі закрылі бы мне. Я хацеў бы сабе прыгалубіць дзяўчынку, Маю долю-нядолю дзяліці са мной, З сэрцам чыстым, якую б усякай часінкай Я любіў бы, туліў і служыў бы якой. Аднаго толькі сэрца мне трэба, хачу я, I адной, што мяне б зразумела, душы… Хачу мала, так мала, а доля ня чуе: Сіратой сам адзін я гібею ў глушы. Мая жонка
Поделиться с друзьями: