Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Чаго хмурацца…

Чаго хмурыцца Неба сіняе? Чаго носяцца Віхры дзікія? Чаго шэрыя Совы ўзгукалісь? Чаго чорныя Крукі грагаюць? Чаго гадзіны Падкалодныя Шыпяць, сыкаюць На сьвятое ўсё? Ці та сонейка Загасілася, Ці та ўскрылася Апраметная? Душы сільныя Абясьсілелі, Сэрцы добрыя Азьвярэліся; Песьні вольныя Апанурылісь I магільнымі Звоняць жальбамі. А за песьнямі Звон кайданавы, Стогн закованых Разьлягаецца… Эх, і страшна ж ты, Зямля родная; Эх, і страшна ж ты, Жыцьцё людскае!..

Разьвейся, туман…

Разьвейся, туман, расплывіцеся, хмары, Над хатай пахілай маей! Хай сонца прагляне, хай цяжкія мары Ня мучаць душы і грудзей… Штось клікала рвацца і вышай, і далей, На лепшае звала жыцьцё. Вы, злыя туманы, вы, хмары, бяз жалю, Закрылі, забралі мне ўсё… Стаю і гляджу я на хату крывую, На ніву пустую сваю — I сьлёз не стрымаю, і ціха бядую, I нудную песьню пяю; I к небу малюся, ў жыцьцё заглядаю, Ці моц скуль якая ня йдзе? I цёмна, і нема ад краю да краю, Ні сьвету, ні сьледу нідзе… Ні сьвету, ні сьледу… марнуюцца сілы, Дух праўды і волі прыгас, Нядоля і гора, навокал — магілы — Вось роднага шчасьця абраз…

Сэрца спытай…

Прыгледзься днём яснаму сонцу I месяцу ночнай парой; Ў шум цёмнай услухайся пушчы І ў шумы паводкі вясной; Кінь вокам на мур пабяляны, На стрэхі з саломы зірні; Зайдзі на магілкі з крыжамі I насып забыты крані; Пакратай мінуўшчыны попел, Што ў казках ня кінула жыць; Сягоньняшні дзень паймі добра, Што ўсьлед нашай долі бяжыць… I ўсюды — ад краю да краю, Дзе зьвернецца думка твая, — Аб роднай старонцы пытайся Ты неба, зямлі і жыцьця. А сэрца — калі ня зьвёў сэрца — Адкажа за ўсіх неўнарай: У нас ёсьць паны і іх слугі, А людзі… што ж?.. Сэрца спытай…

*** Бледные будніе дні…

Бледныя буднія дні Сумна па роднай зямлі Мутнай плывуць паласой; Часам калі-нікалі Дзе-нідзе бліснуць агні, Глянуць крывавай расой. Песьні раздольля маўчаць, Песьні, што рабскія сны З душ паднявольных зьмялі б, Толькі заводзяць званы, Толькі асіны скрыпяць Над уміраньнем сяліб. Скрогат нясецца з асін… Рабству паклоны біў дзед, Гнуўся пад палкамі ў крук; Бацька — за дзедам; усьлед З бацькам пляцецца і сын; Ты ж кудой пойдзеш, унук?..

«Забраны край»

Я ведаю, знаю старонку такую, Спавітую ў вечны туман, Пад цёмнымі зорамі днюе, начуе, Ляжыць на кургане курган. Хоць сохі, хоць косы гуляюць там ройна, — Ня поймеш, адкуль узялісь; Людзей запытаеш, — адкажуць спакойна: «Забраны край» гэты калісь. Сыны зямлі роднай чужыя палеткі Ў чужую карысьць засяюць, На родных папарах галодныя дзеткі Чужую жывёлу пасуць… Кладуцца заломы… Дабро зьмей валоча… Цянюе ля хат ваўкалак… Нячысьцікі, ведзьмы рэй водзяць па ночы, «Забраны край» тузаюць так. Сьляпы зьнемагаецца бацька ў цямніцы; На стражы пастаўлен сынок; У поўных калісьці ад шчасьця сьвятліцах Чужак зьневажае дачок. Дзяцей сваіх маткі кідаюць у зьдзеку, За «мамак» к наездцам ідуць, А тыя за іх малако, за апеку «Забраны край» болей гнятуць. Мальбішчам чужым б’е пакора паклоны; Упадку вялічыцца сьцяг; З балотам зьмяшаны старыя законы, Наладжан нявольнічы шлях. Купляюць, збываюць, гандлююць чужынцы Народным дабром, як сваім… Заплача ў пагоду канюх па расінцы, — «Забраны край» жаліцца зь ім. Наведзены струны у скрыпках па-свойску Чужая зрывае рука; Жалейка азьвецца зь вясны пад бярозкай, — Ня ўцешыць яна бедака. Так камень ня ляжа, як змора паданьня Лягла ад мяжы да мяжы З надзеяй, што нават і думку змаганьня «Забраны край» вырве з душы. Жыцьцё год бязь ліку на шнурык свой ніжа, Бязь ліку няволя есьць сіл… Аж прадзедаў косьці ня ўлежаць пад крыжам, — Штоночы выходзяць з магіл. Выходзяць, ідуць ад парогу к парогу, На стогн жывых грозна глядзяць I зь ветрамі, з бурамі б’юць на трывогу: «Забраны край» клічуць устаць.

У ночным царстве

Скрыпяць трухляцінай асіцы, Над курганамі зьвяр’ё вые… Гасьцінцам, церневай пуцінай, У ёрмах, скованы, скацінай Ідуць нябожчыкі жывыя. Ідуць, ідуць… Сярод пустыні Хрусьцяць надломаныя косьці, I качанеюць ногі ў ціне, I чахнуць вочы ў павуціне, А шлях — як точаныя восьці. Перад вачамі глуш нямая, I плач, і скрогат за вачамі; Пракляцьце ў жылах кроў сьцінае, Душу бязьсільле вынімае, Гняце зьмяінымі кляшчамі. У грудзі, здаўленыя здрадай, Упіўшысь, рабская трывога Шыпіць хаўтурнаю загладай; На небе толькі як прынада, Бялее млечная дарога. То там, то сям запаланее Іскра над скованаю шыяй; Наскоча пошасьць трупавея, — I царства ночнае шалее, Над курганамі зьвяр’ё вые.

Беларус

Сеў, як той крыж на разстаі, Сярод пушч і поля, Злажыў рукі і чэкае Усё нейкай долі. Ўстане-ж, пойдзе полем, логам, Будзе дыхту, будзе: Пачэпаў тупым нарогам Кургановы грудзі. Лом с крыжоў магільных звале, Бульбу падпекае… Пад’еу, сеў, як крыж, і далей Долі ўсё чэкае. А ці-ж прыдзе доля гэта, Трудна адгадаці, Пакуль толькі з лета ў лета Пляце яму лапці.

Ці-ж ня доля мая…

I нашто ж мне воля вольная, Залатая, расхахольная? — Цемняком пайду сьляпы я На дарожкі крыжавыя! Эх ты, доля мая, Маю волю ўжо я! I нашто школа з настаўнікам, — Добра быць і неахайнікам: Калі з кніжкі не даўчуся, — У астрозе далаўчуся. Эх ты, доля мая, Маю школу ўжо я! I нашто ж мне поля гонейкі, З дабром клеці, коні, волікі? Я магу жыць і «пашырэ» У шырокай у Сібіры. Эх ты, доля мая, Землю маю ўжо я! I нашто ж мне хата новая, Сталы, лавы ўсё дубовыя? Злыдні змогуць маю сілу, — Як пан, лягу у магілу. Эх ты, доля мая, Хату маю ўжо я!..

Грай-жэ, музыка!

Цёпла, спакойна, цёпла і сыта Ў хорамах ясных вам век векаваць… Поўны аруды буйнага жыта; Хто ж не захоча тут жыць, панаваць?.. Грай жа, музыка, сэрцам рві струны… Не пажалеюць заплаты табе!.. Што? Хочаш ладзіць скрыпку ў тон сумны? Весела грай, як віхуры ў кляцьбе… Шумна, разгульна… Чым не бяседа?! Пеніцца ў чарках крывава віно… Кроўю гулялі прадзеды, дзеды, — Сыну і ўнуку падаўна дано… Грай жа, музыка! Рэж на скрыпулі Так, як там рэжа асьлепленых кат… Прэч, прэч, сумленьне! Золатаў гулі!.. Чуеш, як звоніць па скрыпцы дукат?.. Сьветла, прасторна… Зьзяюць брыльянты… Хто там?.. Цень бледны шмыгнуўся ў вакне?.. Вісельнік?! Тут ён?.. Прэч яго, франта! Нашы асіны! Хай толькі чапне… Грай жа, музыка, каб і ў магілах Голас уцешны пачулі зь зямлі, — Каб аж з-пад наспаў, плітаў пахілых Косьці паўсталі і ў танец пайшлі. Гэй жа ў тахт ногі!.. Пара за парай!.. Стой!!! Бліск чырвоны шыбае з вакон. Ах! Гэта вёска сьвеціць пажарам… Ну, галасі там нябожчыцкі звон!.. Грай жа, музыка! Рэж, дармажэрца!.. Змоўк?.. Што?.. Галоўку ты клоніш ка сну?.. Глупства!.. Ў музыкі лопнула сэрца… Гэй, ты, другі, там! рві сэрцам струну!..

Брату

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны, Родны мой, Ты пытаеш, хто такія Мы з табой? Ці мы людзі, ці скаціна, — Запытай Гэту коску, гэту сошку, Гэты гай; Гэта поле, на якім ты Млееш, млеў; Гэту згніўшую хацінку, Гэты хлеў. Запытайся сваёй долі, Сваіх пут, Ці мы людзі, ці скаціна, Хто мы тут?

Як спытаюцца нас…

Прыйдуць людзі з Усходу, Прыйдуць з Захаду людзі I спытаюцца нас: «Скуль, якога вы роду? Дзе зямля ваша будзе, Дзе айчызна у вас?» Мы ля плота, пад плотам Паглядзім, пашукаем, Які даць тут адказ, I адкажам: «Э, што там… Мусіць, бабскім звычаем Зьбегла ўпрочкі на час».
Поделиться с друзьями: