Чуць толькі Купальскае сьвятаНабліжыцца з ночкай сваей,Як папараць-кветкай заклятайЧаруе няшчасных людзей…З надзеяй, і верай, і сілайЗусюль, куды б дзе ні зірнуць,Праз высі, даліны, магілыПа кветку бягуць і бягуць!…Сава пяе песьню разлукі,Лапоча крыламі кажан, —Мільённыя цягнуцца рукі,Дзе дрэмле купальскі курган.Тых радасьцю вочы сьмяюцца,Тым зрэнкі крывёй заліло;Піхаюцца, корчацца, б'юцца,Мяшаецца праўда і зло.Пачнуцца галінкі хіліцца,Шасьцяць верасы пад нагой.Туж-туж ужо кветку схапіці!Сьцікаецца гэты і той —Тыц — стой!.. Глядзяць зорніцы-сьведкі,Пявун адгукнуўся ў сяле —Ні ночкі Купальскай, ні кветкі!Усё затаілася ў мгле…Залыпалі блудныя вочы,Мільёны уздохаў ляціць.Сава не заціхне — рагоча,Крыламі кажан шапаціць…Сьлед костачкі сьцелюць — услалі,Здаецца, ўжо час аддыхнуць,Надойдзе ж хай толькі Купальле, —Мільёны па кветку бягуць!..
На Купальле
На Купальле на сьвятоеРві, матуля, зельле тое,Што ў нас папараць завецца!I шчасьлівым быць здаецца!Як нарвеш яго даволіЎ цёмным лесе, ў чыстым поліПалажы за абразамі,Пасьвянці сваймі сьлязамі.Двойчы, тройчы — а крапліста —Зьлі сьлязою брыльяньцістайI чакай зь яго прыплодуАд усходу да заходу…Як узыдуць зь зельля кветкі, —Будуць шчасьце меці дзеткі,Будзеш, маці, меці ў хацеДолю, згоду і багацьце!..
Жніво
Насьпелая постаць шчасьлівых пасеваў За вёскай, на сонным лясоў рубяжы, Зсівелы ўжо колас схінула к мяжыУ сумным шэптанні: «дзе, жнеі мае, вы?»I жнеі зыйшліся. — На-права, на-лева, Кладучы ў снапы каласы-старажы, Зашасталі глуха сярпы, як нажы,Пад жніўные вечна-старые напевы. Спагадная-нудная песьня плыве,Губляючы ў пушчы свае пералівы,У шэлестах белаго коласа нівы. Плыве гэта песьняка мне і заве, I ў сэрцы звініць, як каса у траве:«Ты так-жэ, брат, сееш… а дзе тваё жніво?»
Адцьвітаньне
Не шасьцяць каласы,Звон ня валіцца з касы,Не кладуцца ў стог пласты,Толькі сыплюцца лістыНа яловыя кусты,На сухія верасы.Не іскрыцца небазбор,Не цьвіце трава-чабор,Не цыгліць птушыны стан,Толькі поўзае туман,Вецер б'е ў нямы курган, —Шапаціць імглісты бор.Змога вольная снуе,Вочы ўставіўшы свае,То галубне, то пужне.Сэрца б'ецца у паўсьне,Думка сэрцу аб вясьнеЗдрадны голас падае.
На склоне лета
Пусьцее поле, моўкне птушка,Скідае жоўты лісьць бяроза,Нямее песьня-весялушка,Ліюцца зь неба каплі-сьлёзы.У полі глуха вецер сьвішчаI ў комін з шумам далятае.Ня то жыцьцё, не пажарышча,Ня то пагібельнасьць якая!А ў сэрцы, сэрцы неспакойным,Жаль так і ўеўся з пусткай гэтай;Снуюцца думы роем ройным.О, як ты страшны мне, склон лета!Была вясна, і ўсё на сьвецеЖыло, цьвіло — і вось ня стала…Няма вясны, заплач па леце;Нуда ва ўсім запанавала.Такая ж доля наша, людзі:Жыві ды пекайся ўсёй сілай;Праходзяць годы, чахнуць грудзі,Бач, і дапекаўся магілы.
З асенніх напеваў
I
Кончыцца лета гарачае,Кончыцца воля-раздольле;Кветкамі лог не харошыцца,Збожжам ня хваліцца поле.Косы ня сьвішчуць сталёвыяУ соннай траве сенажацяў,Серп на вайну ня йдзе з коласам,Песень, і тых не чуваці.Сонна адна-адзінокаюГруша стаіць над мяжою, —Лісьце скідае пажоўклае,Сыпе асеньняй нудою.Неба штодзень пахмурнейшае,Сонца штодзень на ім меней,Птушак заціхла чырыканьне,Нейкае ўкруг зьнемажэньне.Вецер заводзіць у коміне,Быццам жыцьцё сваё ганіць;Думы старыя, халодныяСэрца пужаюць, як зданьні.Так і ўцякаў бы ад гэтагаТам гэт'! За горы, за рэкі,Каб чалавек ды мог скрыцісяАд сваёй долі навекі.
II
Сьцелюцца цэлы дзень росы,Вечны цень сьпіць на зямлі,Бледныя сонцавы косыВыглянуць рэдка калі.Здаля даносяцца шумы,Ў коміне шумы пяюць;Ціснуцца буднія думы,Сноў забыцьця не даюць.Нейкая зводная сілаЗ выглядам вечна старымВабіць здалёку магілай,Крыжам міргае сваім.
III
Змоўклі лісьцястыя шэлесты,Гальлі худыя тырчаць,Мёртвыя дзе-нідзе верастыЗеленяй зводнай блішчаць.Цягнуцца дрэвы расхутаныК небу з балотных нізін, —Корань, у жвіры заплутаны,Не адпускае галін.Рогат зьвярыны пакоціццаДзікім жаданьнем бяз слоў, —Пушча замрэ, закалоціцца,К воблакам цягнецца зноў.
IV
З гальных ліп і бярозЛісты валяцца,Між павалаў і лозРассыпаюцца.Шапацяць, шалясьцяцьЗалацістыя,Веткі ў неба глядзяцьПусталістыя.Дачакаўшы вясны,Зноў ажыўляцца;Не паўстануць лісты,Што асыплюцца.
V
Неба поўна сівых хмараў,Сьвет палошча дождж сьцюдзёныЧорнай кучай на папарыЧахнуць каўкі і вароны.Сонца ўжо ніхто ня бача,Вецер вые, завывае;Восень стогне, восень плача,Думы сумам спавівае.Ў маёй хаце у пахілай —I няцёпла, і нявідна,Выглядае, як магіла,Выглядае неяк крыўдна.I ў душы, хоць плач, як нудна,Гэтак цёмна, як і ў хаце;Ой, як нудна! Сказаць трудна…Галасіў бы, слаў пракляцьці.Галасіў бы, як галосеВецер гэты, восень гэта,Каб аж рэха разьляглося,Гэт, на цэлае паўсьвета!Каб ляцела, не сьціхалаПа шырокаму па полю,I ўсім чыста апявалаМаю горкую нядолю.
VI
Дзе ты схавалася, яснае сонца, Ясныя летнія дні дзе падзеліся? —Сьцюжа гуляе па роднай старонцы, Зімнія песьні расьпеліся.Стогнуць мяцеліцы грозныя ў полі, Ціснуцца думы пра шчасьце былое,Сэрца лядзеніцца з жалю, зь нядолі — Беднае сэрца людское.Беднае, беднае… Колькі мучэньня Быт чалавечы табе пасылае!..Ох, каб не сэрца, было бы сьлёз меней, — Шчасьліў, хто сэрца ня мае.
VII
Ў думах нявесела,Сэрца сьціскаецца;Цёмная, золкаяВосень збліжаецца.Неба пакрыласяМглою, туманамі,Галкі узносяццаПа-над курганамі.Поле шырокаеПусткай абселася,Дуброва шумнаяЗь лісьцяў разьдзелася.Імжыць сьцюдзёністыДождж над зямелькаю,Сьвет пакрываючыЖаласьцю нейкаю.Людзі у курныяХаткі пакрыліся, —Радасьць мінулася,Песьні забыліся.Бабка старэнькая,Зможана мукамі,Казкі даўнейшыяШэпча з унукамі.Віхар у комінеЖудка заносіцца,То як бы жаліцца,То ў хату просіцца.Ў думах нявесела,Сэрца сьціскаецца;Цёмная, золкаяВосень збліжаецца.
Восень
Вось і па леце… Няма яснай гожасьці;Восень запела пагудку сваю;Нудна, жаль нейкі адцьвіўшай прыгожасьці,Гіне ахвота к пацехам, к жыцьцю.Вока не пасьвіцца зеленяй, коласам,Сэрцу раздольля, прывольля няма;Вецер заводзіць нябожчыцкім голасам,Вые, рагоча, як ведзьма сама.Лісьце струпеўшае з дрэў асыпаецца,Веткі шкілетамі сталі бязь іх,Воўчыя зрэнкі між пнёў палыскаюцца,Птушчын і лопат, і шчэбет заціх.Неба адзелася цёмнымі хмарамі,Сыпе сьцюдзёнай слатою, дажджом;Жоравы, гусі лятуць над папарамі…Цёмна, пагібельна, сьлёзна кругом.Штосьці трывожнае, зло-непрыхільнаеСунецца з гэтай мярцьвячай глушы…Восень панурая, восень магільная!Страшна ты чуткаму сэрцу, душы.