Станаўленне
Шрифт:
Увечар мы таксама, як i ўчора, выйшлі на двор i зноў пазіралі на полымя i ўжо слухалі глухаватую ад далечыні музыку, песні.
Цыганы сёння не маўчалі, весяліліся. Нават праз поле было чуваць, што яны сёння гарэзныя, дзёрзкія: музыка, песні часамі так усходжваліся, віхурыліся, што, здаецца, там хадзіла ходырам зямля.
— Можа, сходзім ды паслухаем? — прамовіў бацька.
— Няёмка, — адказала маці,— чужыя ж людзі…
— Помню, некалі недзе я чытаў,— сказаў бацька i, успамінаючы, загаварыў нечакана вершам:
Цыганы шумною толпой По Бессарабии кочуют. Они сегодня над рекой В шатрах изодранных ночуют. Как вольность, весел их ночлег И мирный сон под небесами. Между колесами телег, Полузавешанных коврами, Горит огонь; семья кругом Готовит ужин; в чистом поле Пасутся кони; за шатром Ручной медведь лежит на воле.Я слухаў i сённяшні вечар: цемнаватае, лічы, без зорак неба, блізкае ахаладнелае поле, цёмная сцяна лесу, полымя на дзірване, музыка, песнb, мы на хутары — усё здавалася казкаю. Мне вельмі хацелася трапіць туды, дзе было гэтак таямніча, але мы не пайшлі, толькі доўга яшчэ стаялі i слухалі. Пакуль не стала нам холадна ад начной стыласці.
Назаўтра барадаты цыган зноў прыехаў па ваду. Але ўжо не адзін, а з малою, нрыкладна майго ўзросту дзяўчынкаю. Я нямала бачыў ужо цыганскіх дзяцей, але кожны раз не пераставаў здзіўляцца, што яны такія смуглявыя, узімку ды ўлетку легка апранутыя. Во i цяпер, у раннюю стынь, дзяўчынка была толькі ў сукеначцы, босая. Малая, але мела ўжо, як i сталыя, на мочках вушэй завушніцы.
— Ну, чаму не прыйшоў учора да нас? — запытаў мяне госць і, усміхнуўшыся, зноў запрасіў: — Сёння ўвечар прыходзь. Аза, — кіўнуў на дзяўчынку, — наша маленькая красуня, артыстка, прыехала цябе запрасіць. Яна табе спяе i станцуе. I на картах, калі хочаш, пагадае. Вызначыць твой лес, скажа, кім ты будзеш, як складзецца тваё жыццё. Па вачах яе бачу: спадабаўся ты ёй. Адным словам, прыходзь. Сёння апошні дзень мы тут, заўтра ранічкай зноў паедзем у далёкую дарогу і, можа, ніколі больш сюды не вернемся…
Я яшчэ болей збянтэжыўся, а гэтая Аза толькі ўсміхнулася ды стрэльнула то па дзядзьку, то па мне вялікімі хітраватымі чорнымі вачыма i неяк не па-дзіцячаму ўжо, a ісакетліва ўсміхалася, што яе гэтая ўсмешка, позірк аж захвалявалі мяне.
Увечар бацька, маці i мы, дзеці, пайшлі да табара. Прыйшлі паглядзець, калi можна так сказаць, развітальны канцэрт.
Ha дзірване непадалёку лесу гарэла вясёлае вогнішча, языкі ад якога весела імкнуліся ў цемнаватую высь, вакол сядзела шмат старых, маладых цёмнавалосых, апранутых у яркія ўборы цыганоў i цыганак, іхніх дзяцеі, а таксама i ішмала иашых хутаранцаў, што я а ж здзівіўся: бывае, людзі пацвельваюцца з гасцей, складаюць пра ix усякія легенды, а вось самі прыйшлі сюды, каб палюбавацца на спрыт прыроджаных танцораў i спевакоў.
Калі мы падышлі, якраз дужы паджылы цыган, той, што прыходзіў да нас па ваду, вадзіў на прывязі мядзведзя. Мядзведзь, высокі, у кароткіх чырвоных штоніках, у сіняй камізэльцы i чырвоным капелюшы, танцаваў, куляўся цераз галаву, паказваў вясёлага i журботнага чалавека, а пасля зняў капялюш i пайшоў па крузе, збіраючы ад хутаранцаў плату.
Затым пад гітару спявалі дарослыя цыганы i цыганкі. Калі спявалі гарэзна, весела, падрыгваючы плячыма i выгінаючыся, здаецца, з імі спяваў, весяліўся i не толькі ўвесь хутар, a i свет, калі ж спявалі журботна, з горыччу, нібы скардзячыся на свой пакутлівы лёс, душа нібы сціскалася, хацелася не толькі сумаваць, але i плакаць, Слухаючы гэтыя песні, я не разумеў ніводнага слова, але ўсё роўна сэрца маё перапаўнялася нейкімі дзіўнымі пачуццямі, што былі яшчэ i ад цёмнага неба, лесу, вогнішча, мне хацелася некуды паляцець птушкаю ці ветрам, пападарожнічаць, каб наталіць нейкую незразумелую смагу.
Калі праспявалі сталыя, у круг выбегла Аза. Босая, але, здаецца, у дзесяці рознакаляровых шырокіх знізу сукенках, з вялікімі завушніцамі. Пад музыку яна так хутка, спрытна танцавала, выгіналася, выштукоўвала тоненькімі ручкамі, што здавалася, у яе няма касцей. Сапраўды, яна была ўжо i тады вялікая артыстка.
…Я люблю матчыны песні, песні ўсіх народаў свету, але заўсёды адчуваю незвычайнае ўзрушэнне, калі пачую цыганскі матыў. Чамусьці душа мая тады захвалюецца, мне захочацца ўволю, без ніякага стрымлівання павесяліцца альбо, наадварот, пасмуткаваць, апынуцца там, дзе кібіткі, цёмныя неба i лес, вогнішча, песні, дзе ты запалонены дзівоснымі летуценнямі, шчыры i ўзрушаны.
Губаты
1
….Яно, ласяня, нечакана, прачнуўшыся, пачула, што нехта сюды ідзе. Хоць яшчэ мала пражыло на свеце, але ўжо адчула, што гэта тупае не той малы рыжаваты, але шпаркі i спрытны, дужы ў нагах, з учэпістымі зубамі звер, які нядаўна, зваліўшы з ног, цяў яго за кумпяк, што цяпер абліваўся нечым цеплым i соладка пахкім ды балюча ныў. Той звер падпоўз зусім нячутна, насупраць ветру, а пасля, як яно крыху адстала ад маці, неспадзявана выскачыў з-за кустоў, збіў з ног; тым болей гэта ішла не лёгкая даўгахвостая знаёмая ліса, якая часта блізка падыходзіла i доўга пазірала на ix, дужую маці i яго — свавольніка, i не баязлівы заяц-сусед, не буравата-шэры, з белаю мызаю барсук-валацуга, якіх маці ніколі не баялася i не адганяла, якія любілі пастаяць ля ix i самі пасля адыходзіліся. Валокся нехта цяжка, ломячы галінкі i парыпваючы, тупаючы; а пасля, калі гэтыя шаргавітыя крокі пачуліся зусім блізка, хтосьці, рассякаючы паветра, лёгка шуснуў сюды, да ягонай схованкі — пад густы лазовы куст, — i ласяня, адплюшчыўшы вочы, са страхам убачыла праз напаратныя камлі амаль такога ж невысокага, толькі другога колеру — не рыжаватага, а чорна-белага — звера, які нядаўна разарваў яго сцягно.
Але стомленае, аслабелае ласяня не магло ўжо болей уцякаць, яно толькі торгнулася, крышку праехаўшы ўперад на складзеных пярэдніх нагах i жываце, i зноў заплюшчыла вочы, чакаючы ўдару, за якім ягонае цела зноў ірвануць вострыя клыкі, ды адчуваючы, як зайшлося ад страху сэрца, шурхне, збягаецца i халаднее скура; звер, які чамусьці амаль не пахнуў лесам, дзікім сіверам, ператраўленым пахам дзічыны, a меў нейкія чужыя, як палявыя, пахі, не накідаўся, a таптаўся паблізу, нават не датыкаўся, a залівіста, аж закладала ў вушах, брахаў. Неяк дзіўна сёння абзываўся i той страшны звер — закінуўшы ўверх невялікую галаву, працяжна зацягваючы, выў,— пасля гэтага хутка прыбеглі аднекуль яшчэ такія ж невысокія злосныя звяры i разам абкружвалі, нападалі; нарэшце, правалтузіўшыся так з ночы да раніцы, адсталі ад яго i пагналі некуды маці. Відаць, вось так падклікае сабе памагатараў i гэты чорна-белы звер…
I праз брэх чуваць было, што гучныя крокі ўсё прыбліжаліся, цяжэлі, ад ix аж пачало, здаецца, бухаць у вушах; нарэшце заціхлі, у гэтую хвіліну змоўк i брэх — i спачатку халодны цень, а пасля i нешта вялікае, пахкае i лесам, дымам, смалою, i гэтым чорна-белым зверам, i зусім яшчэ нечым не звярыным, не дзікім, прысела над ім, мякка лэпнула па здаровым сцягне — ад чаго ласяня ўздрыгнула, моцна заплюшчваючы вочы i душою адчуваючы: ну, вось i няма сіл уратавацца, вось i прыйшла смерць!.. I яно абыякава падумала: што будзе, хай тое i будзе. Ад слабасці i адчаю апала галава, тыцнулася зубамi ў зямлю, аж забалелі вусны i набілася ў рот сырога пяску.
Яно плюшчыла вочы, аж уздрыгвалі бровы, сціскалася ў камячок, чакаючы ў любое месца цела балючага ўдару, але ўдару не было. I тады яно з цяжкасцю адплюшчылася i як скрозь вільготны туман, відаць, праз слёзы, убачыла, што сядзіць каля яго на каленях невядомы яму звер, трымаючы пярэднія ногі з доўгімі пальцамі высока над зямлёю. I гэтыя ногі, i твар звера былі белыя, зусім без шэрсці, добра кранутыя загарам. Доўгая шэрсць была толькі па круглай галаве з высокім белым ілбом.
— Дальбуг, плача па-чалавечаму… — як са здзіўленпем пачулася ад таго, i ласяня ўспомніла, што i ў лесе, i за лесам, за рэчкаю, ужо не раз чула такія далёкія галасы, здзіўлялася, які ж звер ix вымаўляе, хацелася пачунь лепш, убачыць таго, але маці зводзіла падалей, балюча таўхалася, каб яно ніколі не імкнулася ісці на гэтыя галасы, i вось яно цяпер пачула, убачыла, хто так гукае (пачула, але нічога не разумела, як не ведала, што гэта ніякі не звер, а чалавек, i не абы-які чалавек, а тутэйшы ляснік). — Ну, што з табою, маё цялятка? Ножку зламала, гойсаючы, ці матка цябе кінула?.. — i яшчэ рукою палэпаў яго па спіне, ад чаго яно зноў заплюшчылася, задрыжала, сціснулася.
Той раптам, як толькі даткнуўся да раны, адхапіў — як ад агню — руку, якая стала чамусьці чырвона-яркай, зацёр яе аб зямлю.
— Ды вось яно што!.. — усклікнуў ён. — Ваўке цябе парвалі… Беднае ты мае, бязвіннае…
I ён хуценька ўстаў, нарваў паблізу травы i ёю, прыціскаючы, выцер ніжэй раны, кінуў убок, зноў вырваў i працягнуў жмут да калена — услед за яго рухам нага запякла, зайшлася ад болю. Адляцеліся i зазвінелі мухі.
— Трэба ратаваць цябе, цяля маё, — сказаў ляснік, падсунуў пад жывот ласяняці спачатку адну, а пасля i другую руку, падцягнуў, выносячы з-пад куста, пасля падкінуў; высока падняў, што ў ласяняці не толькі абвіслі доўгія белаватыя ногі i не маглі дастаць зямлі, але i закружылася ад непрывычкі галава, i панёс, блытаючыся ў роснай папараці, што па грудзі рабіла вільготнай вопратку носчыка.