На зямлі не злічыш сонцаў уначы.Можа, зоркі свой патрэбны час праспалі?Колы з’езджаныя паляць крывічы.Перад цемрай правінілася Купалле.На платах набралі ветру ў рот збанкі,Самі просяцца ў агонь з паветкі дровы.На плытах і на ганках плывуць вянкі,І з вянкамі на рагах прыйшлі каровы.Светла ў хатах селі продкі на куце.А ў бары, які не ўвесь патрэба ссекла,Кветка Папараць спалохана цвіце,Як душа, што з раю вытурылі ў пекла.Ад урокаў крапіва ды палыны:Зві папружку дый тужэй аперажыся.Дамавіты, дымавіты, смаляныДужы дух паблытаў долы й высі.Белабог даў белы кужаль з тумануІ чырвоны полыск вогнішча — Купалле,Бел-чырвона-белы сцяг у даўнінуНас вядзе,Каб мы не счэзлі, не прапалі!
* * * На вуліцы хадою ціхаю…
На вуліцы хадою ціхаюСтупае сабе старая,І радасці той стае,Што глухая зямля яеЯшчэ адпіхвае,Яшчэ не прымае…
Выдохрышча
Вадохрышча — воля вадзе,Марозу — сцюдзёная доля.Завея крысом КалядзеМахае,Знікаючы ў полі.Прымае хрышчэнне вада —Паганка ад першай крыніцы,З-пад цёмнага лёду жудаІ ценю ад крыжа баіцца.У проламцы цёпла вадзе —Ад пары цяплей суравею.Вада за сабой павядзеРазводдзе вярбовага рэю.Свянціцьмем хрышчонай вадойІ хаты, і борці, і труны,Казу з барадой — на надой,І руні азяблыя руны.Хай руны вада прачытае —На тое ж яна і святая!
* * * Сівая бабулька…
Сівая бабулька —Як тая прасніца:З парадзелай кудзеліЕйных кудзёракСтарасць —Старанная пралля —Пражу прадзеНа саянБязважкі, як вецер,Белы,Як сам туман…
Зняверанасць
Зняверанасць —Жабрачка несусветная,Як міласціну, ісціну жабруе.Маўчыць,Што за спіною апраметная,А дбае пра шаршатку залатую,Каб збольшага залапіць лахманы,Бо лахманам яе няма цаны.
Запытацца
— Дарагія гаспадары,Вам ці не надакучылі госці? —Запытацца ў лагчыны, ў гары,У ракі ды ў лясіны ў бары,Ў аблачыны, Яе Высакосці,Запытацца ва ўсіх мусім мы,Покуль нас яшчэ слухае слова,На кватэру да вечнай зімыАдыходзячы абавязкова…
* * * Нарэшце і я ў тым веку…
Нарэшце і я ў тым веку,Калі ўжо не верыш,Што выйдзеш з вады сухі,Калі залічваюцца чалавекуЯгоныя ўсе грахі.Бо стаяць перад Госпадам мне,Як на завозным млыне,З грахамі,Быццам з тыміНепустымі мяхамі,Непачутым у гамане…
* * * А свечкі ўсе васковаабавязаныя…
А свечкі ўсе васковаабавязаныяІ ўсе павінны ў воску адслужыць,І ўсе адной суровай ніткай звязаныя,Як доляй той,Што з полымем дрыжыць.Па крапіве, па лотаці, па блёкацеСа старасветчыны ступае страх.Самаасвечаны стаіць на покуціВасковы посах у апошні шлях.
Колькі разоў
Колькі разоў засынаем,Гэтулькі й паміраем,Прывыкаючы да вечнаеНематы й глухаты.У гэтым свеце мы,Гараджане й сяляне, —Усе паміране.Памірацьмем,Каб не баяўся той свет,Што застанецца пусты.
* * * Дзюравы камень…
«Дзюравы камень» —Скамянелы богДажджоў густых,Прыплоду ды старання.Хто да яго даткнецца, акрыяе.Сваю карону лось кладзе да ногЯму.І папараць кахання вяне.Цвярдое цемя ацяняе мох.У ямінцы стае жывой вады.Чарпнеш —І памаладзеюць вочы.І ўявіцца,Што хоча рух прарочыПерахітрыць паганскі дух бяды.Балота зыбістае ў перакроччы —Хацелі з твані вырвацца сляды,Ды трэці певень быў пяяць ахвочы.Халодны госць халоднай айкуменыТрымае страх за пазухай каменнай.
* * * Старасць…
Старасць —Багавейнае стараннеВыстарацца —Значыць пастараццаСтарасці капрызнай падабацца,Бо абы-каго чакаць не стане.На цябе, нялюбага, не гляне,Да другога, дарагога, пойдзе.Бохан моцы, спечаны на подзе,Паднясе яму ў замілаванні.Старасць —Пераборлівая скнара —Ведае свой талент дасканала.
Асяніны
Унучка —Першы званочак, якіНапамінае шчасліваму дзеду:Звыкайся пакінуць зямную бяседу,Збірайся да гурту Дзядоў нацянькі.Дзяды маюць ласкуНаведаць раднюНа адпаведнае даўняе свята.Б’юць дзіды лядовыяЦемру зацята,Каб звідніць дарогуНаступнаму дню.Калі не з Траецкімі па вясне,Дык хоць жаСа Змітраўскімі Дзядамі,Як дзікі дзядоўнік,Што ссохне з гадамі,Наведаю кут,Дзе чакаюць мяне.Хоць колкі сяннік,Напіханы журбой,Пасцелюць Дзяды —Іх завуць Асяніны —І сон недаснёныРасчыніць дзвярыны,СарваўшыЗамовы зімовы прабой.
* * * У свата цераз плячо…
У свата цераз плячо,На покуці на абразах,На крыжах на магільніках,На раздарожжах,На смутных вачах,На вясёлых вазахРучнік — ілляная дарогаУ цёплых слядахНог босых Божых.Грэюцца на ручніках караваі,І нябожчык на ручнікахАдплываеУ вякі.І зямля,Яшчэ ўсё сырая,Расу выціраеРучніком, якіСівяр'aць скразнякі…Ручнік прыручаныДавяраеНегаваркому руху рукі.
Толькі
Жыццё — пераезд з небыцця ў небыццёТаму й дзень наступны — як вызваленне,Таму ж і ўначы пачуваешся,Як у абавязковым астрозе,Таму й дзякуеш загадзяЗа дамавіну лясам,Таму й дрыжыш рыбакомНад ветрахвостым уловам,Таму й не маеш упэўненасці вяртацца.
Багавейнае
Унесла мне ў суботу ДамінічкаСвянцоную запаленую свечку.А заўтра свята яснае —Вялічка.Святло сваюПрадоўжыць з цемрай спрэчку.І сонейка — чырвонае яечка —Знясе святая раніца ў аблокі.Унуччыны анёлкавыя крокіПяюць.Дрыжыць нутром гарачым свечка.І хочацца памаладзець хадою,Дастаць ручнік —Хай куфру крыкне вечка, —Памыцца з міскі летняю вадою:На дне ляжыцьСвянцонае яечка…
Госць
Смага нажытку зайздросніка смажыцьБолей і болей нажыць.Толькі не думаюць хціўцы, што нажыцьДоўга не ўлежыць,Далей пабяжыць.Ці да суседа,Што дзецьмі, як бобам,Густа абсыпаны,Ці да кумы,Што са сваім мужыком-дзецяробамХоча дажыцца да цёплай зімы.Вечнае што?Толькі вечнасць нямая,Ды не таму, што няма языка,Проста з імгненнем жадання не маеГутарыць,Нават шкадуе кіўка.Госць,Казытнецца касою твой карак,Век твой пазычаны ледзьве ліпіць.Вечнасць душу,Як ад свечкі агарак,Возьме тваю,Каб спачатку ляпіць.