Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
Усё з нецярпеннем чакалі вакацыяў. У Грыфіндорской гасцінай і ў Вялікай Зале заўсёды гарэлі каміны, але ў калідорах сцены пакрыліся імжой, і ледзяны вецер грукаў у вокны класных пакояў. Самымі невыноснымі былі гадзіны заняткаў з прафесарам Снэйпам у падзямеллі, дзе дыханне вырывалася з рота марознай аблачынай, і дзецям даводзілася трымацца як мага бліжэй да сваіх катлоў.
– Як жа я спачуваю, - аднойчы на зеллеварэнні сказаў Драко Малфой, - тым, каму давядзецца праводзіць вакацыі ў "Хогвартсе". Зрэшты, што ж рабіць, калі дома ім не рады.
І ён ва ўпор паглядзеў на Гары. Крэб і Гойл гадзенька захіхікалі. Гары, які ў той момант адмяраў таўчоныя пазванкі рыбы-ільва, спрабаваў не звяртаць на іх увагі. Пасля матча па квідытчу Малфой наогул зрабіўся невыносны. Не ў сілах перажыць паразу "Слізэрына", ён стала адпускаў жартачкі на той прадмет, што ў наступны раз Лаўцом возьмуць не Гары, а жабу, бо ў яе рот шырэйшы. Аднак, нават Малфой урэшце рэшт зразумеў, што яго жарты нікому не смешныя - да такой ступені ўсё захапляліся Гары, тым, як ён здолеў утрымацца на ашалелай мятле. Таму Малфой, у шалёнай зайздрасці і нянавісці, мусіў вярнуцца да кпінаў з нагоды адсутнасці ў Гары нармалёвай сям'і.
Гары сапраўды не збіраўся дадому на Каляды. На мінулым тыдні, калі прафесар МакГонагал складала спіс студэнтаў, якія застаюцца ў школе на вакацыі, Гары запісаўся першым. Пры гэтым ён цалкам сябе не шкадаваў; наадварот, быў упэўнены, што правядзе лепшыя Каляды ў сваім жыцці. Тым больш, Рон з братамі таксама заставаліся ў школе, паколькі містэр і місіс Уізлі збіраліся ў Румынію, наведаць Чарлі.
Выбраўшыся нарэшце з падзямелля пасля ўроку зеллеварэння, хлопцы выявілі, што па калідоры немагчыма прайсці, таму што праход перагароджаны вялізнай елкай. Па памеру ног, якія высоўваліся з-пад елкі і па гучным пыханні яны здагадаліся, што елку цягне Хагрыд.
– Прывітанне, Хагрыд, дапамагчы?
– Не-а, усё нармалёва, дзякуй, Рон.
– Не мог бы ты злёгку пасунуцца, каб можна было прайсці?
– раздаўся раптам халодны напышлівы голас Малфоя.
– Што, Уізлі, вырашыў падзарабіць? Ты, мяркую, пасля школы збіраешся застацца тут - хаціна Хагрыда сапраўдны палац у параўнанні з тым, дзе жыве твая сямейка.
Рон рынуўся на Малфоя, і ў гэты самы час на лесвіцы з'явіўся Снэйп.
– УІЗЛІ!
Рон адпусціў Малфоя, якога ўжо паспеў схапіць за грудкі.
– Малфой сам вінаваты, прафесар Снэйп, - паміж яловымі лапамі вылезла валасатая фізіяномія Хагрыда, - абражаў яго сям'ю.
– Усё роўна, якая была прычына, бойкі ў "Хогвартсе" забароненыя, Хагрыд, - ялейна вымавіў Снэйп, - мінус пяць балаў з "Грыфіндора", Уізлі, і скажы дзякуй, што не больш. Ну, праходзьце давайце, вы ўсе.
Малфой разам з Крэбам і Гойлам грубіянска праціснулісь, ламаючы яловыя галіны. На прыступкі паліўся багаты йголкавы дождж.
– Я яму пакажу, - гаварыў Рон, зло гледзячы ўслед Малфою, - вельмі хутка я яму пакажу.
– Абодвух ненавіджу, - сказаў Гары, - і Малфоя, і Снэйпа.
– Ды годзе вам, кіньце! Ну, весялей! Хутка Каляды!
– пастараўся іх падхрабрыць Хагрыд.
– Ведаеце чаго, пайшлі паглядзім Вялікую Залу, там такая прыгажосць!
І так, разам з Хагрыдам і елкай, яны ўвайшлі ў Вялікую Залу, дзе прафесар МакГонагал і прафесар Флітвік займаліся ўпрыгожваннямі.
– А, Хагрыд! Гэта апошняе дрэва? Пастаў яго там, у далёкім канцы, добра?
Зала стаяла у пышным убранні. Па сценах былі развешаныя вянкі амялы і востраліста, дванаццаць елак узвышаліся на роўнай адлегласці адна ад адной, некаторыя з іх блішчэлі серабрыстымі сняжынкамі, а некаторыя былі ўпрыгожаныя сотнямі свечак.
– Колькі ў вас дзён засталося да вакацыяў?
– спытаў Хагрыд.
– Усяго адзін, - адказала Герміёна.
– І дарэчы, я ўспомніла - Гары, Рон, да абеда яшчэ паўгадзіны, мы паспяваем у бібліятэку.
– Сапраўды, ты маеш рацыю, - сказаў Рон, адводзячы погляд ад прафесара Флітвіка, на кончыку чароўнай палачкі якога бесперастанку нараджаліся ўсе новыя залатыя шары, якія ён палачкай жа падводзіў і гірляндамі развешваў на галінах толькі што прынесенай елкі.
– У бібліятэку?
– здзіўлена перапытаў Хагрыд, выходзячы ўслед за дзецьмі з Залы. – У апошні дзень перад вакацыямі? Завучыліся вы чагосьці.
– Ды гэта не па вучобе, - радасна растлумачыў Гары.
– Проста, з таго часу, як ты прагаварыўся пра Нікаласа Фламеля, мы жадаем даведацца, хто гэта такі.
– Што?
– Хагрыд быў шакаваны. – Слухайце, я ж казаў - кіньце вы гэта. Не вашага розуму справа, чаго гэты сабака вартуе.
– Мы ўсяго толькі жадаем ведаць, хто такі Нікалас Фламель, - растлумачыла Герміёна.
– Можа быць, ты нам скажаш, каб мы не марнавалі час дарма?
– нявінна прапанаваў Гары.
– Мы ўжо тысячу кніг перарылі, і яго нідзе няма - можа, хоць намякнеш - я ж памятаю, што дзесьці чытаў пра яго.
– Не буду я нічога казаць, - бясколерным голасам прабубніў Хагрыд.
– Значыць, самі знойдзем, - сказаў Рон, і яны пакінулі абуранага Хагрыда і накіраваліся ў бібліятэку.
Яны і на самай справе перарылі груду кніг з таго дня, калі Хагрыд неасцярожна ўспомніў Нікаласа Фламеля, іншага спосабу высвятліць, на што палюе Снэйп, яны не ведалі. Бяда ў тым, што яны не разумелі, з чаго пачаць, бо было невядома, што ж такога вялікага здзейсніў гэты самы Фламель, для таго, каб патрапіць у кнігу. Ён не быў згаданы ні ў "Вялікіх ведзьмаках дваццатага стагоддзя", ні ў "Хто ёсць хто: знакамітыя чараўнікі нашай эпохі"; далей, яго імя адсутнічала як у "Найважных адкрыццях сучаснай магіі", так і ў "Эцюдзе аб найноўшых тэндэнцыях вядзьмарства". Не кажучы ўжо аб тым, што школьная бібліятэка была вялізнага памеру; дзесяткі тысяч кніг; тысячы паліц; сотні вузкіх стэлажоў.
Герміёна дастала спіс тэм і кніг, якія яна вылучыла на сёння, а Рон падышоў да паліц і прыняўся выцягваць кнігі наўздагад. Гары паплёўся ў Зачынены Аддзел. Яму ўжо даўно падавалася, што Фламель павінен быць дзесьці там. Нажаль, для таго, каб атрымаць доступ да забароненых кніг, патрабаваўся пісьмовы дазвол ад настаўніка, і, вядома, Гары не разлічваў атрымаць такі дазвол. У Зачыненым Аддзеле захоўваліся кнігі, якія змяшчалі апісанні наймоцных замоваў чорнай магіі, іх дазвалялася чытаць толькі старшакурснікам, што вывучаюць абарону ад сіл зла.
– Ты што тут шукаеш?
– Нічога, - схлусіў Гары.
Бібліятэкарка спадарыня Пінс выставіла на яго мяцёлку з пёраў, якой яна змятала пыл.
– Тады табе лепш пайсці з бібліятэкі - давай, давай, прэч адсюль.
Шкадуючы, што не змог хутка згатаваць якую-небудзь праўдападобную гісторыю, Гары пакінуў бібліятэку. Яны ўсе трое з самога пачатку вырашылі, што спадарыню Пінс лепш не ўмешваць у пошукі Нікаласа Фламеля. Без сумневу, яна падказала б, дзе знайсці патрэбную інфармацыю, але тады чуткі аб іх пошуках маглі б дайсці да Снэйпа, і сябры вырашылі, што лепей не рызыкаваць.