ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Гары сноўдаўся па калідоры ў надзеі, вельмі, зрэшты, слабой, што Рону або Герміёне пашчасціць больш. У рэшце рэшт, хоць пошукі і працягваліся ўжо цэлых два тыдні, але шукаць ім атрымоўвалася толькі ўрыўкамі, так што, пэўна, няма нічога дзіўнага ў адсутнасці бачных поспехаў? Вось калі б атрымалася правесці ў бібліятэцы столькі часу, колькі запатрабуецца, без спадарыні Пінс за спінай!

Праз пяць хвілін падышлі Рон з Герміёнай, адмоўна матляючы галовамі. Кампанія адправілася на абед.

– Вы ж не спыняйце пошукі, пакуль мяне не будзе!
– папрасіла Герміёна.
– І не забудзьце даслаць саву, калі нешта знойдзеце.

– А ты, можа, спытаеш у бацькоў пра Нікаласа Фламеля?
– папытаў Рон.
– Не страшна, калі ты іх спытаеш?

– Цалкам не страшна - яны абодва дантысты, - адказала Герміёна.

***

Пачаліся вакацыі, і для Гары з Ронам надышлі дзянькі занадта шчаслівыя, каб думаць аб Фламелі. У спальні зараз засталіся толькі яны двое, ды і ў агульнай гасцінай стала нашмат вальней, не трэба было наладжваць бойкі за лепшыя крэслы ля каміна. Яны сядзелі ў іх гадзінамі, ядучы ўсё, што толькі можна было падсмажыць на агні на доўгім відэльцы - хлеб, пончыкі, зефір - і будавалі падкопы супраць Малфоя - як бы зрабіць так, каб яго выключылі - і гэта было вельмі весела, нягледзячы на тое, што яны зусім не збіраліся ажыццяўляць свае планы.

Яшчэ Рон пачаў вучыць Гары гульні ў чароўныя шахматы. Гэтая гульня ў дакладнасці адпавядала маглавым шахматам, за выключэннем таго, што ўсе фігуры былі жывымі, і гулец, кіруючы войскам, пачуваўся палкаводцам на поле біітвы. Шахматы ў Рона былі вельмі старыя і абшарпаныя. Як і іншая маёмасць Рона, шахматы калісьці належалі камусьці іншаму ў сям'і - у дадзеным выпадку, дзядулі. Тым не менш, старыя фігуркі апынуліся бравымі ваякамі. Рон дасканала вывучыў іх характары, і ў яго ў войску не ўзнікала практычна ніякіх праблем з дысцыплінай.

Гары гуляў наборам Шэймаса Фінігана, і фігуркі яму не давяралі. Ён наогул яшчэ не навучыўся як след гуляць, фігуркі пастаянна крычалі на яго, давалі розныя парады, і ад гэтага Гары губляўся. "Не пасылай мяне туды, ты што, не бачыш каня саперніка? Пашлі таго, ён абсалютна бескарысны!"

У куццю Гары адправіўся спаць, прадчуваючы і заўтрашнюю весялосць, і ўрачыстую вячэру, але ніяк не атрыманне падарункаў. Аднак, прачнуўшыся ўранку, ён перш за ўсё ўбачыў ля ложка невялікую горку скруткаў.

– Шчаслівых Калядаў, - сонна прамармытаў Рон, калі пачуў, што Гары выбіраецца з ложку і нацягвае халат.

– Табе таксама, - адказаў Гары.
– Паглядзі! Я атрымаў падарункі!

– А ты чакаў мяшок бручкі?
– не занадта ветліва адрэагаваў Рон, паварочваючыся да ўласнай горкі, памерамі куды больш Гарынай.

Гары ўзяў у рукі верхні скрутак. Ён быў абвінуты ў шчыльную карычневую паперу і разляпіста надпісаны: "Гары ад Хагрыда". У ім аказалася грубавата выразаная з дрэва флейта. Хутчэй за ўсё, Хагрыд змайстраваў яе сваімі рукамі. Гары падзьмуў - раздаўся гук, які моцна нагадваў вуханне савы.

У другі, вельмі маленькі, пакуначак была ўкладзеная занатоўка:

"Атрымалі твой ліст. Твой калядны падарунак. Дзядзька Вернан і цётка Пятуння."

Да занатоўкі прыкладалася манетка ў пяцьдзесят пенсаў.

– Чароўна, - сказаў Гары.

Рон прыйшоў у захапленне ад пяцідзесяці пенсаў.

Вось дзіўна!
– закрычаў ён.
– Якая незвычайная форма! І гэта - грошы?!

– Вазьмі сабе, - прапанаваў Гары, смяючыся над захапленнямі Рона.
– Ад Хагрыда, ад дзядзькі з цёткай - тады ад каго гэта?

– Мне падаецца, я ведаю, ад каго, - сказаў Рон, пунсавеючы і паказваючы на бясформенны пульхны пакет.
– Ад маёй маці. Я гаварыў ёй, што ты не чакаеш ні ад каго падарункаў і - о, не!
– застагнаў ён.
– Яна звязала табе фірмовы швэдар Уізлі.

Гары нецярпліва разарваў пакунак і дастаў тоўсты ізумрудна-зялёны швэдар і вялікую скрынку хатніх ірысак.

– Кожны год яна вяжа нам усім па швэдару, - растлумачыў Рон, разгортваючы свой уласны падарунак, - мне заўсёды барвовы.

– Вось выдатна, - шчыра захапіўся Гары, спрабуючы іряску, вар'яцка смачную.

У наступным падарунку таксама былі цукеркі - вялікая скрынка шакалабак ад Герміёны.

Застаўся толькі адзін падарунак. Гары ўзяў скрутак, узважыў яго ў руках, спрабуючы адгадаць, што гэта можа быць. Скрутак быў вельмі лёгкі. Гары распакаваў яго.

Нешта лёгкае, цякучае, серабрыста-шэрае пралілося-саслізнула на пол, дзе і застыгла, зіхоцячы зморшчынамі.

– Я чуў пра такое, - сказаў Рон ахрыплым голасам, губляючы скрынку ўсесмачных арэшкаў, атрыманую ад Герміёны.
– Калі гэта тое, што я думаю, то - гэта сапраўды вельмі рэдкая і вельмі каштоўная рэч.

– А што гэта?

Гары падняў з полу зіготкую серабрыстую тканіну, вельмі дзіўную навобмацак - нібы матэрыял быў вытканы з вады.

– Гэта плашч-нябачнік, - прашаптаў Рон з глыбокай павагай.
– Я упэўнены, што гэта менавіта ён - апрані.

Гары загарнуўся ў плашч, і Рон мімаволі ўскрыкнуў.

– Гэта ён! Паглядзі ўніз!

Гары паглядзеў сабе на ногі, але ног не было. Ён стрымгалоў кінуўся да люстэрка. Як і варта было чакаць, яго адлюстраванне глядзела на яго, вось толькі галава ў адлюстравання вісела ў паветры, а цела не было зусім. Ён нацягнуў плашч на галаву, і адлюстраванне знікла.

– Тут занатоўка!
крыкнуў Рон.
– Занатоўка выпала!

Гары зняў плашч і схапіў ліст. Яно было напісана вузкім, кручкаватым, незнаёмым почыркам:

”Твой бацька перад смерцю пакінуў гэта мне на захоўванне. Надыходзіць час перадаць гэта табе. Выкарыстай яго з розумам.

Жадаю вясёлых, шчаслівых Каляд.”

Подпіса не было. Гары задуменна глядзеў на занатоўку. Рон захапляўся плашчом.

– Я б што заўгодна аддаў за такое, - прызнаўся ён.
– Што заўгодна. Слухай, што гэта з табой?

– Нічога, - адказаў Гары. Ён адчуў сябе вельмі дзіўна. Хто даслаў плашч? Ці сапраўды ён належаў калісьці яго бацьку?

Але, не паспеў ён нічога сказаць і нават падумаць, як дзверы ў спальню адчыніліся і ў пакой уваліліся Фрэд з Джорджам. Гары паспешна схаваў плашч. Яму не хацелася дзяліцца ўражаннямі ні з кім больш.

– З Калядамі!

– Глядзі - у Гары таксама швэдар!

Фрэд і Джордж былі апранутыя ў аднолькавыя сінія швэдры, на адным з якіх была вышытая вялікая жоўтая літара "Ф", а на іншым - "Д".

Поделиться с друзьями: