ЖАНРЫ

Гронкi гневу (на белорусском языке)

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Усе чацвёра iшлi праз двор, i дзед крычаў:

– Дзе ён? Дзе ён, чорт на вас?
– Яго пальцы зноў пачалi перабiраць гузiкi на штанах, потым у забыўлiвасцi палезлi ў кiшэню. I тут у дзвярах ён убачыў Тома. Дзед раптам спынiўся i затрымаў астатнiх. Вочкi яго злосна заблiшчалi. Вось, палюбуйцеся, - сказаў ён.
– Арыштант! Джоўды чорт ведае колькi па турмах не сядзелi.
– Яго розум пераскочыў на другую тэму: - Нiхто не меў права саджаць яго ў турму! Я на яго месцы тое самае зрабiў бы. Якое гэтыя сукiны дзецi мелi права?
– I зноў пераскочыў на другое: - А гэты Тэрнбул, старая смярдзючка, яшчэ хвалiўся: застрэлю яго, хай толькi з турмы выйдзе. Ува мне, кажа, цячэ кроў Хэтфарда. А я загадаў яму перадаць: "З Джоўдамi не звязвайся. У мяне, кажу, кроў, можа, самога Маккоя". I яшчэ кажу: "Ты толькi пакажыся дзе блiзка ад Тома, i я смальну табе ў заднiцу". Напужаў яго страх як.

А бабка тым часам вiшчала, не слухаючы дзеда:

– Хвала богу, наша ўзяло!

Дзед падышоў да дзвярэй i паляпаў Тома па грудзях, вочы яго заблiшчалi любоўю i гордасцю.

– Ну як ты, Томi?

– Парадак, - адказаў той.
– А ты як маешся?

– На двор яшчэ сам хаджу.
– I зноў яго розум скочыў убок.
– Казаў я Джоўда ў турме не ўтрымаеш! Яшчэ тады сказаў: "Том уцячэ, праб'ецца, як бык праз загарадку". Вось i ўцёк. Прапусцi, я згаладаўся.
– Ён працiснуўся ў дзверы, сеў за стол, навалiў сабе ў талерку свiнiны, паклаў наверх два вялiкiя праснакi, залiў густой падлiўкай, i не паспелi астатнiя ўвайсцi ў кухню, рот у яго ўжо быў поўны.

Том замiлавана ўсмiхнуўся яму.

– Во стары чорт!
– сказаў ён. А ў дзеда быў такi набiты рот, што ён i гуку вымавiць не мог, але яго маленькiя лютыя вочкi ўсмiхалiся, галава ярасна закiвалася.

Бабка з гордасцю сказала:

– Другога такога грахаводнiка i шэльмы на свеце не знойдзеш. У пекла проста на качарзе ўедзе, ну i дзякуй богу!
– I з'едлiва дадала: - Захацелася яму, бач, грузавiком кiраваць. Дык вось, не выйдзе!

Дзед папярхнуўся, вывалiў сабе на каленi недажаваны кавалак праснака i квола закашляўся.

Бабка зларадна ўсмiхнулася Тому:

– Во неахайнiк, га?

Ной стаяў на прыступцы перад Томам, але яго шырока расплюшчаныя вочы нiбы глядзелi мiма. Твар у яго быў абыякавы. Том сказаў:

– Ну, як ты, Ной?

– Добра, - адказаў Ной.
– А ты як?
– I ўсё. Але Тому i гэтага было досыць.

Мацi сагнала з падлiўкi мух i сказала:

– За сталом усiм месца не хопiць. Бярыце талеркi i ўладкоўвайцеся дзе папала. Цi на дварэ, цi дзе.

I тут Том спахапiўся:

– Гэ! А дзе ж прапаведнiк? Толькi што быў тут. Куды ён дзеўся?

Бацька сказаў:

– Я бачыў, ён некуды пайшоў.

Пачуўся вiсклiвы голас бабкi:

– Прапаведнiк? З табой прапаведнiк? Вядзi яго сюды. Памолiмся перад ядой.
– Яна паказала пальцам на дзеда: - А гэты ўжо паспяшаўся есцi. Схадзi прывядзi прапаведнiка.

Том апусцiўся на прыступку.

– Гэй! Кейсi! Джым Кейсi!
– гукнуў ён i пайшоў па двары.
– А, Кейсi, вось ты дзе!

Прапаведнiк вылез з-пад цыстэрны, сеў на зямлi, пасля падняўся i пайшоў да дома.

Том запытаўся:

– Ты што, хаваўся?

– Ды не. Толькi навошта чужому совацца ў сямейныя справы. Я проста ляжаў i думаў.

– Пайшлi паямо, - сказаў Том.
– Бабка хоча, каб ты малiтву сказаў.

– Дык я ж ужо больш не прапаведнiк, - запратэставаў Кейсi.

– Кiнь, пойдзем. Скажы ёй малiтву. Табе нiчога не станецца, а ёй гэта люба.
– Яны ўвайшлi ў кухню разам.

Мацi спакойна сказала:

– Сардэчна запрашаем.

I бацька сказаў:

– Сардэчна запрашаем. Паснедайце з намi.

– Спярша малiтву, - рашуча прамовiла бабка.

Дзед ушрубаваў свае лютыя вочкi ў Кейсi i нарэшце пазнаў яго.

А-а, той самы прапаведнiк, - сказаў ён.
– Ну, ён нiчога сабе. Я ўпадабаў яго, яшчэ як толькi першы раз вока на яго кiнуў...
– Дзед пахабна падмiргнуў яму, а бабцы пачулася нейкая непрыстойнасць, i яна прыкрыкнула на яго:

– Змоўкнi, стары юрлiвы казёл!

Кейсi нервова правёў пальцамi па валасах.

– Павiнен сказаць вам, што я ўжо больш не прапаведнiк. Мне прыемна быць у вас i хацелася б чым-небудзь аддзячыць добрым гасцiнным людзям, i, калi гэтага дастаткова... што ж, я скажу малiтву. Але я даўно ўжо не прапаведнiк.

– Гаварыце, - сказала бабка.
– I не забудзьцеся ўзгадаць пра тое, што мы ў Калiфорнiю едзем.

Кейсi схiлiў галаву, i ўслед за iм усе астатнiя. Мацi апусцiла галаву i склала рукi на каленях. Бабка нагнулася так нiзка, што ледзь не ўткнулася носам у залiтыя падлiўкай праснакi. Том, якi стаяў, прыхiнуўшыся да сцяны з талеркай у руцэ, крышачку нагнуў галаву, а дзед выкруцiў яе ўнiз i ўбок, каб сваiм калючым i вясёлым вокам сачыць за прапаведнiкам. На твары ў прапаведнiка была не набожнасць, а задуменнасць, i словы яго гучалi не як малiтва, а як роздум.

– Я ўсё думаў i разважаў, - пачаў ён.
– Блукаў сярод узгоркаў i думаў, амаль, сказалi б вы, як Iсус, калi ён адышоў у пустыню, каб разабрацца ва ўсiх сваiх турботах i нягодах.

– Хвала госпаду!
– прабляяла бабка, i прапаведнiк здзiўлена глянуў на яе.

– Iсуса так адолелi турботы i нягоды, што Ён не мог вырашыць, як яму быць далей, i Яго ўзяло сумненне: на чорта яму ўсё гэта наогул, якая карысць ламаць сабе галаву - усё думаць i думаць? Знямогся Ён дужа, знямогся i духам упаў. Яшчэ трохi, дык так i вырашыў бы: к чорту ўсё! I тады адышоў Ён у пустыню.

– Ама-ан, - прабляяла бабка. Шмат гадоў устаўляла яна свае рэплiкi ў час паўз у малiтвах. I шмат ужо гадоў не даводзiлася ёй слухаць iх i дзiву давацца.

– Я не хачу сказаць, што я раўня Iсусу, - гаварыў далей Кейсi.
– Але я стамiўся, як i Ён, i заблытаўся ў сваiх думах, як i ён, i пайшоў, як i Ён, у пустыню, не ўзяўшы з сабой нiчога для прывалу. Ноччу ляжаў я на спiне i пазiраў на зоркi, ранiцай сядзеў i сачыў, як узыходзiць сонца; удзень глядзеў з пагорка на ўзгорыстую зямлю; вечарам праводзiў вачмi сонца. Часам малiўся, як i раней. Толькi не мог зразумець, за што малюся, чаго. Навокал узгоркi, я сярод iх, i мы ўжо не iснавалi асобна. Мы злiлiся ў адно. I гэтае адзiнства святое.

– Алiлуя, - сказала бабка i закiвалася ўзад i ўперад, стараючыся ўвесцi сябе ў рэлiгiйны экстаз.

– I я задумаўся. Толькi разважаў ужо цяпер не так, як раней, цяпер думы мае былi глыбейшыя. Я думаў пра тое, што ва ўсiх у нас была святасць, калi мы жылi адной грамадой, i ўсё чалавецтва было святое, пакуль яно было адзiнае. Але святасць пакiнула нас, калi адзiн нiкчэмны чалавек ухапiў зубамi ладны кавалак i пабег з iм, адбiваючыся рукамi i нагамi. Вось такi чалавек i загубiў нашу святасць. А калi мы ўсе працавалi талакой, не адзiн на аднаго, а гуртам, як бы ў адной вупражцы, тады было добра, у такой працы была святасць. Вось так я разважаў i раптам спахапiўся: а цi ведаю я наогул, што такое святасць? Прапаведнiк змоўк, але яго слухачы не паднялi галоў, бо, як выдрэсiраваныя сабакi, чакалi знаку: "аман".
– Цяпер я не магу ўжо малiцца, як бывала. Мне прыемна быць на вашай цiхай трапезе. Я радуюся, што мiж вамi ёсць любоў. Схiленыя галовы не паднялiся. Прапаведнiк агледзеўся навокал.
– Праз мяне снеданне ваша стыне, - сказаў ён i раптам успомнiў: - Аман, - сказаў ён, i ўсе разам паднялi галовы.

Поделиться с друзьями: