ЖАНРЫ

Гронкi гневу (на белорусском языке)

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

– Яно так, - сказаў бацька.
– Ён адкрыта з намi гаварыў.

Мацi адкiнула рукой назад валасы. Моцна сцяла вусны.

– Трэба ехаць, - сказала яна.
– Трэба выбраць добрае месца. Знойдзем работу, уладкуемся. Не марыць жа дзяцей голадам. Гэта не па-бабчынаму. Яна i на хаўтурах заўсёды добра наядалася.

– Куды едзем?
– запытаўся Том.

– У лагер, - адказаў бацька.
– Пакуль не знойдзем работы, апошняе трацiць нельга. Выязджай за горад.

Том запусцiў матор, i грузавiк праехаў некалькi вулiц i пакiнуў горад ззаду. Каля моста яны ўбачылi шмат палатак i халупак.

Том сказаў:

Давайце тут спынiмся. Паслухаем людзей, даведаемся, цi ёсць дзе работа.
– Грузавiк з'ехаў па крутым земляным спуску з шашы i спынiўся на краi лагернай стаянкi.

У лагеры не было нiякага парадку - маленькiя шэрыя палаткi, халупкi, машыны стаялi дзе папала. Як выглядала крайняя халупка, цяжка апiсаць словамi. Паўднёвы бок - тры лiсты ржавага рыфленага жалеза, усходнi бок - стары дывановы палавiк, прыбiты да дзвюх дошак, паўднёвы - паласа толю i абрывак дзiравай парусiны, а заходнi - шэсць кавалкаў мешкавiны. Над квадратным каркасам - пераплёт з вярбовага вецця, на якi накiдана трава, не разасланая, а наваленая кучай. З таго боку, дзе сценка была з мешкавiны, каля ўвахода, быў раскiданы ўсякi скарб. Пяцiгалонавы бiтон з-пад газы, пакладзены набок, служыў печкай, i з яго тырчала ржавая дымавая труба. Бак, каб кiпяцiць ваду, ляжаў каля дзяружнай сценкi, а навокал - цэлы набор скрынак: скрынкi замест крэслаў, скрынкi замест сталоў. Побач з халупкай стаяў стары крыты "форд" мадэлi "Т" з двухколым прычэпам. Усё сведчыла пра тое, што людзi ў гэтым жытле апусцiлiся, заняпалi духам.

За халупкай стаяла маленькая палатка, пашарэлая ад часу i непагадзi, але чысценькая, акуратная; i скрынкi тут былi роўна расстаўлены каля пярэдняй сценкi. Мiж полак палаткi вытыркалася пячная труба, зямля каля ўвахода была добра падмецена i спырскана вадой. На адной скрынцы стаяла вядро з замочанай бялiзнай. Тут панавала ахайнасць i грунтоўнасць. Каля палаткi - легкавая машына мадэлi "А" з маленькiм самаробным прычэпам-спальняй.

А далей вiдаць была вялiзная палатка, iрваная, пашкуматаная, прарэхi былi дзе-нiдзе сцягнуты дротам. Полкi былi расхiнутыя, усярэдзiне ляжалi на зямлi чатыры шырокiя матрацы. На бялiзнавай вяроўцы, нацягнутай уздоўж паўднёвай сценкi, сушылiся ружовыя баваўняныя сукенкi i некалькi пар камбiнезонаў. Усяго ў лагеры было сорак палатак i халупак, i каля кожнага жытла стаяў аўтамабiль якой-небудзь маркi. Некалькi дзяцей высыпала з палатак. Спачатку яны здалёку разглядалi грузавiк, якi толькi што пад'ехаў, потым рушылi да яго ўсёй кампанiяй - басаногiя маленькiя хлопчыкi ў камбiнезонах, з шэрымi ад пылу валасамi.

Том заглушыў матор i зiрнуў на бацьку.

– Непрыгляднае месцейка, - сказаў ён.
– Можа, далей паедзем?

– Чаго ехаць, калi мы не разведалi, што i як, - адказаў бацька. Спытаемся, як тут з работай.

Том адчынiў дзверцы i выйшаў з машыны. Верхнiя пасажыры саскочылi з паклажы на зямлю i сталi з цiкаўнасцю аглядаць лагер. Руцi з Уiнфiлдам, ужо прывыклыя за дарогу, адчапiлi ад борта вядро i пайшлi ў вярбняк, за якiм, як яны разумелi, была вада, i ланцужок дзяцей рассунуўся, прапускаючы iх, i зноў самкнуўся.

Мешкавiна крайняй халупкi расхiнулася, i адтуль вызiрнула жанчына ў брудным старамодным квяцiстым капоце. Сiвыя валасы, заплеценыя ў коскi, тупы твар, худы i маршчынiсты, пад пустымi вачамi - вялiкiя шэрыя мяшкi, губы бязвольна адвiслыя.

Бацька запытаўся ў яе:

– Можна тут дзе-небудзь стаць на прывал?

Галава знiкла. Якую хвiлiну за дзяругай было цiха, потым полкi рассунулiся i з халупкi выступiў барадаты чалавек у камiзэльцы. Жанчына выглядала з-за яго пляча, але за iм не выйшла.

Барадач сказаў:

– Дабрыдзень, - i яго неспакойныя вочы агледзелi спачатку людзей, кожнага па чарзе, потым грузавiк i паклажу.

Бацька сказаў:

– Я вось пытаюся ў вашай жонкi, цi нельга нам дзе-небудзь у вас размясцiцца.

Барадач пiльна паглядзеў на бацьку, быццам той сказаў нешта дужа мудрагелiстае, што патрабуе роздуму.

– Дзе-небудзь размясцiцца ў нас?
– перапытаў ён.

– Ну так. Цi, можа, тут ёсць гаспадар i трэба спярша схадзiць да яго?

Барадач прыжмурыў у шчылiнку адно вока, не зводзячы позiрку з бацькi.

– Вы хочаце зрабiць прывал?

Бацька пачаў трацiць цярпенне. Сiвая жанчына ўсё выглядала з-за дзяругi.

– Пра што ж я кажу, як па-вашаму?
– сказаў бацька.

– Што ж, раз захацелi тут стаць, што вас трымае? Я вам не забараняю.

Том зарагатаў:

– Дайшло нарэшце.

Бацька стрымлiваў сябе як мог:

– Я толькi хачу ведаць, цi ёсць тут гаспадар. Трэба плацiць цi не?

Барадач выпнуў падбародак:

– Цi ёсць гаспадар?

Бацька адвярнуўся ад яго.

– А халера з iм, - сказаў ён. Галава жанчыны нырнула ў халупку.

Барадач пагрозлiва ступiў наперад.

– Цi ёсць гаспадар?
– паўтарыў ён.
– Хто пасмее выгнаць нас? Не, ты мне скажы.

Том загарадзiў сабой бацьку.

– Iдзi праспiся лепш, - сказаў ён. У барадача адвiсла скiвiца, i ён памацаў нiжнюю дзясну брудным пальцам. Хвiлiну ён прыглядаўся да Тома, па-ранейшаму глыбакадумна i дапытлiва, i раптам крута павярнуўся на абцасах i шмыгнуў у халупку ўслед за сiвой жанчынай.

Том глянуў на бацьку:

– Што за д'ябальшчына?

Бацька пацiснуў плячамi. Ён разглядаў лагер. Перад адной палаткай стаяў стары "б'юiк" са знятым капотам. Нейкi малады чалавек прыцiраў клапаны i, круцячы корбу, раз-пораз кiдаў позiрк на грузавiк Джоўдаў. Яны заўважылi, што ён цiшком пасмейваецца. Калi барадач схаваўся за дзяругай, малады чалавек кiнуў працу i падышоў да Джоўдаў.

– Здарова!
– павiтаўся ён, i яго блакiтныя вочы весела блiснулi.
– Ну, пазнаёмiлiся з нашым мэрам?

– Што з iм такое?
– запытаўся Том.

Малады чалавек хмыкнуў:

– Ды нiчога. Ён такi самы чокнуты, як мы з табой. Можа, трохi горшы, хто ведае.

Бацька сказаў:

– Я толькi спытаўся ў яго, цi можна тут стаць на прывал.

Малады чалавек выцер замасленыя рукi аб штаны.

– Ну, канешне, можна. Чаму ж не? Вы нядаўна сюды прыехалi?

– Ага, - адказаў Том.
– Толькi сёння ранiцай.

– Першы раз у Гувервiлi?

– У якiм Гувервiлi?

– Ды вось у гэтым самым.

– А-а...
– працягнуў Том.
– Мы толькi што пад'ехалi.

Уiнфiлд i Руцi вярнулiся, несучы ўдваiх вядро вады.

Мацi сказала:

– Давайце раскладвацца. Я зусiм знемаглася. Можа, тут адпачнём.

Бацька i дзядзька Джон залезлi на грузавiк i пачалi знiмаць з яго брызент i матрацы.

Том падышоў да маладога чалавека i пайшоў з iм да машыны, якую той рамантаваў. Шлiфавальны станочак ляжаў на блоку, а на вакуумным бачку прымасцiлася бляшанка з наждачным саставам. Том запытаўся:

Поделиться с друзьями: