Шлях. Каля шляху лес хілкі.Вёска, дзе лес, і магілкі; Ў вёсцы — зь сьвятліцай хаціна, У хаце — з бабуляй дзяўчына.Там жа паблізку стаялаГэткая ж хатка бязмала, — Хлопец у хаце жыў зь дзедам, Быў той дзяўчыны суседам.Звалі дзяўчыну Маланкай,Хлопца, чуў, клікалі Янкай; Зналіся змалку абое, Зналі і сёе, і тое.Кожны год цёплай вясною,Ў поле шоў Янка з сахою; Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала.Улетку кляпаў хлопец коску, —Шоў луг касіці за вёску; Сена дзяўчына сушыла, Ніўку жаць потым хадзіла.Жыта ляшыў ён увосеньАбо лучыну біў з сосен; Шла яна бульбу капаці Ці лён часала у хаце.Сані ён ладзіў зімою,Ехаў ці йшоў ў лес зь пілою; Часам яна ў лес хадзіла Ці на таку малаціла.Далей, ня так ужо далей:Янку кудысьці пазвалі, Там пасадзілі за штосьці, Не адпусьцілі і ў госьці.Болей яго я ня бачыў;Чуў, што ня вельмі там скача, — Нешта капае, валоча, Ждучы ўсё сонейка ўночы.Ну, а дзяўчына?.. Э, што там!Збаю калісь аб ёй потым… Людзі ж казалі, што Янка Вельмі любіўся з Маланкай.
Дзяўчынка і вянок
Сонца ўтульна пазірала,Птушкі пелі на ўсе тоны;Кветкі дзеўчынка зрывалаЛя дубровы ля зялёнай.Заплятала у вяночак,Прымярала на галоўцы;Радасьць біла зь яе вочак:Ёй спрыялі кветкі, сонца.Чуць вяночак не гатовы —Не хапала адной кветкі…Выйшаў хлопец з той дубровы,Хлопец пекны, стройны гэткі.Удваёчку ўжо шукаюцьКветкі ў буйнай сенажаці,Толькі дзе знайсьці — ня знаюць…Сталі ў вочы заглядаці.Так хадзілі ўсё далінкай;Сонца зь імі ўсьлед хадзіла,Аж вяночак свой дзяўчынкаНедзе ў лузе загубіла.Клопат… Бедная ня знае,Ці ёй плакаць, ці сьмяяцца?Кветкі — ўпрочках, — хлопца мае…Надало ж так памяняцца!Ходзе, траўкі не зачэпе…За вянок — дзяцюк прыгожы;А што горай? а што лепей?Бабка надвае варожа.
Ястрэб
Дзе голуб з галубкай варкуе, сядзіць,З-пад неба хмурлівага ястраб ляціць, I кіпці запусьце ў галубку ён сьмела, I выгрызе сэрца, і кроў высьсе зь цела.Дзе шчыра дзяўчынку дзяцюк палюбіў, —Прыйшоў стары зводнік, дзяўчынку адбіў; Як ястраб з галубкай, так цешыцца ўволю, Паганячы славу — дзявочую долю.Няма ўжо галубкі, прыўныў галубок,Сядзіць, не варкуе; як мёртвы, замоўк: Па любай сваёй у вялікай жалобе, Чакае, аж ястраб і зь ім тое зробе.Няма ўжо дзяўчынкі; сум хлопца гняце,У сэрцы глухі жаль, як рана, цьвіце; Дзе пойдзе, дзе гляне, стогн рвецца маркотны: Адзін ты, адзін, небарача гаротны!Галубкіны косьці разьвеяла бура,К другой свае вочы стары зводнік жмура, Галуб жа, дзяўчынка і хлопец, як дзеці, Бядуюць, што ястрабаў так шмат на сьвеце.
Хмарка і Маладзік
Над задумаю ніўМаладзік бледны плыў,Дзіваваўся з жыцьця,Што ўнізе без пуцьця Спала сном нежывым.Хмарка свой бледны лік,Дзе лунаў маладзік,Ціхавейна ўзьняла,Шопат-сказ павяла Так з суседам сваім:— Маладзенькі ты мой,Абніміся са мной, —Паплывём, паляцім,Каб было абаім Вольна, весела нам!Будзем цені снаваць,Бледнатой спавівацьМёртва-сьпячу зямлю,Зь ёй заводзіць гульню — Сеяць сум тут і там.З вутлых сетак, як цін,Я сплялася з краплін,I мяне — сірату,Як плыву ў высату, Страшыць сонца ня раз.А ты — лепшай душы,Жаль ка мне акажы;Буду цешыць цябеЯ ва ўсякай журбе, — Дык прымі ў добры час…Маладзік зьвесялеў,Падміргнуў ціха ей:— Маладая мая,Выглядаў цябе я Ўжо даўно ў вышыне.Я тут — сам — адзінок,Як бы той каласок,А ты, хмарка-імгла,Мне нуду разьвяла, — Прытуліся ж ка мне…Ты — царыца, я — цар…На зямлі молад, старЗ-пад наплеценых путНам зайздросьціць жа тут Будуць зь веку у век.Мы і ночкай, і днёмТо ўсплывём, то сплывёмВольна так, згодна такI ўжо волі ніяк Не дадзім мы на зьдзек.• • • • • • • • • • • • • • • • • • • •Абняліся яны,Як вясеньнія сны,I гуляюць адныАд вясны да вясны На сум вечны людзям.Цені-сеткі снуюць,Песьню-змову пяюць:— Паплывём, паляцім,Каб было абаім Вольна, весела нам!
Русалка
Дайце галінку, дайце павесіццаГэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!Вы яе гналі, вы яе мучылі,Дайце ж хоць сьцежку беднай к галіне!Дайце, як сьледна, зь ветрам нацешыццаВольна, прывольна ў тайнай мясьціне;Стуль, каб ёй болей не надакучылі,Скочыць з галіны, скрыецца ў ціне.Ў ціне, як бледны месяц засьвеціцца,Будзе русалка плаваць, круціцца;К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца,Выйдзе і сядзе зь ёй над крыніцай.I лесавік к ім выпаўзе братаццаЗ пушчы махнатай, сам весь кудлаты.Шлюб неразлучны дасьць ім, малодзенькім,Зграе вясельле вецер крылаты.Пойдзе гульня у іх мёдам салодзенькім,Разьвесяляцца, чары завесяць;Вецер, лясун, русалка з вадзянікам,Пушча, крыніца, ночка і месяц.Казку аставяць дзіўную згнаньнікам.Страх баязьлівым кожны зь іх кіне;Сум маўчалівы там раскудзесіцца,Песьню аб гэтай зложыць мясьціне.• • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • •Дайце ж галінку, дайце павесіццаГэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!..
IV. Наша вёска
Наша вёска
1
Горы ды каменьне,Вузкія палоскі:Гэта наша поле,Поле нашай вёскі.Курныя ваконцы —Каб сьвятла хоць трошкі:Гэта нашы хаты,Хаты нашай вёскі.Лапці ды сярмягі —Як абраз ня боскі:Гэта нашы людзі,Людзі нашай вёскі.Карчмы ды астрогі,Крыжыкі, бярозкі:Гэта наша доля,Доля нашай вёскі.
2
Вёска, о ціхая вёска мая,Колькі ты зносіш няшчасьцяў,Колькі бед зносіць сямейка твая,Колькі дарэмных напасьцяў!Цёмныя ночы абселі цябе,Скрылі дарожкі-пуціны.Марная ўрода па ўсякай сяўбе,Крывы, убогі хаціны.Летам труд цяжкі, хваробы ў зіму;Родзіць магіла магілу;Зь сьвечкай прайдзі, страсяні старану:Смокча бясхлебіца сілу.Мучысься, вёска, няпраўдай старой…Рукі працягнеш з надзеяй:Неба заплача халоднай слатой,Вецер уздохі разьвее.Вецер і моц, знаць, табе прынясеЗь песьняй магучай, як воля,Што перастоіш палацы ты ўсе,Станеш да бою зь нядоляй.
3
Там, за лесам-борам,На апецы боскай,Як нядолі сьведка,Села наша вёска.Ёй няма спачынку,Ёй няма пацехі,Крышыць, ломіць вецерI платы, і стрэхі.А хоць і няўдалаВыглядаюць хаты,Ходзяць к ёй у госьціБедны і багаты.I ўсё б чыста зь вёскі,Што маглі, забралі,А што ж далі вёсцы?Гэй! скажы, што далі?Далі тую долю,Што ўсе праклінаюць,Далі тую волю,Што ў няволі маюць…
Мужык
Што я мужык, усе тут знаюць,I, як ёсьць гэты сьвет вялік,Зь мяне сьмяюцца, пагарджаюць, — Бо я мужык, дурны мужык.Чытаць, пісаць я не умею,Ня ходзіць гладка мой язык,Бо толькі вечна ару, сею, — Бо я мужык, дурны мужык.Бо з працы хлеб свой здабываю,Бо зношу лаянку і крык,I сьвята рэдка калі знаю, — Бо я мужык, дурны мужык.Галеюць дзеці век бяз хлеба,Падзёрты жончын чаравік,Ня маю грошы на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык.Заліты потам горкім вочы;Ці я малы, ці я старык, —Працую, як той вол рабочы, — Бо я мужык, дурны мужык.Як хвор ды бедзен — сам бярусяЛячыць сябе: я чараўнік!Бо я бяз доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык.Што голы я, павінен згінуць,Як той у лесе чашчавік,I, як сабака, сьвет пакінуць, — Бо я мужык, дурны мужык.Але хоць колькі жыць тут буду,Як будзе век тут мой вялік,Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык.I кожны, хто мяне спытае,Пачуе толькі адзін крык:Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык!
Аб мужыцкай долі
1
Дайце скрыпку мне маю. Дайце мне мой смык!Я зайграю, запяю, Як жыве мужык.Глянь: вялікае сяло — Ветрам хоць разьвей,Завяло ж там, завяло Бяздольле людзей!Бачыш, быццам чалавек, Векам малады:Сьлёзы лезуць з-пад павек, Гнецца ад бяды.Сіла згублена ў палях, Сышла ні за грош,Дыхавіца у грудзях, У каленях дрож.Колькі слава і рука За жыцьцё цярпіць!Адно доля бедака Сном вячыстым сьпіць,За ўсю працу, за ўвесь труд, Зьвярнуцца к каму?Камень голы там і тут Платаю яму.Летам выаздабе ў пот Мачыху-зямлю, —Увосень схопіць недарод За работу ўсю.Зімой — холадам зь сям'ёй Воўкам завядзе,На паліцу зуб вясной З голаду кладзе.Так ідзе за годам год, I не паглядзіш —Ачапіў Мікіту звод, Лёг пад белы крыж.
2
Кепска жыці! дый што зробіш?Цярпець мусіш як-нібудзь,Грош заробіш, два праробіш,Кроў, пот, сьлёзы век цякуць.Няма ботаў — лапці носіш,Абы толькі стала лык;Штось украдзеш, штось заробіш,Вось і сыт я, гад, мужык.Ў тры пагібелі гну сьпінуПерад тым, хто сьсе мой пот;Скажаш праўду — як скаціну,Цябе злаюць на ўвесь род.Цэлы век безь перарывуГараваў, ракой пот цёк,I вось — дайцеся ўсе дзіву —Я ад беднасьці ня ўцёк.Голы, босы хадзіў дзіцем, —Цяпер стар, і ўсё ж ня ўскрос:Паглядзіце, пасудзіце —Я таксама гол і бос.Скора з чэрвямі сам-насамСьмерць папрэ жыць бедака,Вы ж ці глянулі хто часамНа магілу мужыка?Варта глянуць: крыж яловыПахіліўся, мохам зрос;Насып, знаць, калісь дзярновы,Дажджавы ручай разьнёс.Замест ружаў, геаргіняў —Крапіва, лаза, палын,А пад імі ў дамавінеЛяжу я — нядолі сын.Спачываю, пазабытыI чужымі, і сваймі…О, цяпер адзет і сыты!Жыў зь зямлі і сьпі ў зямлі.Над мной восеньню слатлівайДы зімоваю паройГудзіць вецер жаласьліваПесьняй гораснай такой.Вецер сьвішча, вецер стогне,Жальбы шле ў выцьці дзіком,Можа, сэрца чыё дрогнеI ўздыхне над мужыком.