Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Доўгая дарога дадому

Быкаў Васіль

Шрифт:

Першая зьявiлася цi не праз тыдзень пасьля прыезду. Увечары аднаго дня прыйшоў з працы Павел Зьмiтравiч (дарэчы, мой аднагодак) i кажа: ёсьць магчымасьць. Адзiн iхнi работнiк зьехаў на раён, ягоная кватэра вызвалiлася. Трэба займаць. Увогуле акт незаконны, але цяпер усе так робяць, iнакш не дачакаешся. Ня дужа мне хацелася рабiцьтое, ужо меў некаторы на гэты конт вопыт. На Сахалiне спрабаваў самавольна заняць — не кватэру — суседнюю каморку, ды нiчога не атрымалася, выперлi праз тыдзень. Ну, але тут, можа, iншая справа. Можа, хоць з увагi да Паўла, калi не да мяне, дадуць дажыць да вясны. Злавiў на вулiцы машыну i перавёз свае клумкi.

Кватэрка ўвогуле аказалася самая занядбаная, пакойчык зь сяньмi, дзьверы ў двор. Замок без ключа, заткнутыдужкай за прабой. Няспраўная грубка, тэлефон на падаконьнiку. Тэлефон выклiкаў у мяне падазрэньне — чаму ён тут? Да таго ж нявыключаны.

Чаму i для чаго, высьветлiлася ранкам, як у дзьверы моцна пастукалi. Завiталi двое i ветлiва пацiкавiлiся, хто тут пасялiўся. Я патлумачыў, яны моўчкi выйшлi. Праз пару гадзiнаў прыйшлi зноў, але ўжо зь мiлiцыянтам i дамаўправам. «Немедленно освободить квартиру! Почему? А потому. Иначе выбросим сами».

У абед прыбягае жончына сястра Вера — у iх таксама скандал. Выклiкалi Паўла, пагражалi адказнасьцю. Куды выклiкалi? Ды ў КДБ, ён жа там працуе. А гэта ж iхняя тайная кватэра, дзе яны спатыкаюцца з кiм трэба. Во дык справы, сказаў сабе Быкаў, во дык улез. Мала што сам улез, дык яшчэ i чалавеку нашкодзiў.

Яшчэ некалькi дзён стукалi ў дзьверы, пагражалi i папярэджвалi. I я ня вытрываў, пайшоў у пошукi iншай кватэры. Спаткаў на вулiцы даўняга знаёмага мастака Блiзьняцова, i ён кажа: ёсьць кватэра, нядаўна вызвалiлася. Праўда, халодная i без вады. I без туалету. Ня ведаю, цi падключана да электрасеткi. Кватэра аказалася на вулiцы Падгорнай, паблiзу ад Нёмана, куды я i пераехаў пад новы 1956 год.

Найбольшы клопат быў вырашаны, заставаўся наступны — праца. Жонка ўладкавалася ў школу хутка, а мне давялося чакаць. У рэдакцыi, куды, вядома ж, неўзабаве завiтаў, людзi памянялiся, зьмянiўся i галоўны рэдактар. Новы, Васiль Булай, найперш папытаўся пра маю партыйнасьць i, учуўшы адказ, моўчкi разьвёў рукамi. Ён наогул не любiў свае думкi выказваць словамi. Вiдаць, засвоiўшы пэўныя ўрокi 30-х гадоў, у гутарцы аддаваў перавагу жэстам, якiя можна было разумець як заўгодна. Але тут я зразумеў правiльна — працы няма.

Нейкi час падзарабляў у майстэрнi мастацкага фонду, дзе таксама амаль усе мастакi былi ўжо новыя. Мой сябра Вiктар Марозаў зьехаў на Украiну, Дзешка памёр. Кох сядзеў у лягеры. (Неўзабаве прыехаў рэабiлiтаваны. Выкрыты КДБ як аўтар карыкатур на Сталiна, аказаўся невiнаваты, карыкатуры маляваў iншы.) Я набыў у камiсiйнайлаўцы радыёпрыёмнiк i, застаўшыся ранкам у кватэры з сынам, пачынаў слухаць «Свабоду» цi Бi-Бi-Сi. Апантана працавалi глушылкi, але часам што-нiшто можна было ўчуць. Апроч iнфармацыйных праграмаў падабалiся шмат якiя перадачы на культуралягiчныя тэмы — лекцыi В.Вэйдле i Гольдбэрга. Toe было новым i вельмi ўражвала. На Далёкiм Усходзе нiчога з тых станцыяў учуць было немагчыма. Там жа, на Падгорнай, напiсаў першае пасьля звальненьня апавяданьне, якое аднёс у рэдакцыю. Там у адзьдзеле культуры пазнаёмiўся з лiткансультантам Мiхасём Васiльком i аднавiў колiшняе знаёмства з лiтсупрацоўнiцай гэтага аддзелу Iрынай Суворавай. Трохi знаёмы з ёй быў з 49-га, калi яна студэнткай прыязджала на газэтную практыку ў Горадню. Пра Мiхася Восiпавiча я ведаў няшмат.

Да нядаўняга часу гэты заходнебеларускi паэт жыў у Баброўнi за Скiдалем i за год перад тым перабраўся ў Горадню. Выглядаў ён дужа змарнелым, пакамячаным жыцьцём чалавекам, зрэдчас пiсаў юбiлейныя вершы, што зьмяшчалiся на першай старонцы газэты. З выпадку знаёмства мы выпiлi зь iм на рагу Савецкай i Цэткiн, я папытаў ся, як яму жывецца, i ён заплакаў. На ўсе мае пытаньнi чаму, у чым справа, — ён толькi махнуў рукой. Ужо пасьля стала вядома, што ў той час (як, зрэшты, i пасьля) яго цi ня кожнага дня цягалi ў КДБ, чагось дамагалiся. Але чаго — Мiхась Восiпавiч так i не сказаў да самай сваёй сьмерцi ў шасьцiдзясятым годзе.

Ужо пасьля сьмерці Міхася Васілька стала вядома яго ваенная драма. Змабілізаваны ў польскае войска напачатку Другой сусьветнай вайны ён разам са шматлікімі жаўнерамі трапіў у нямецкі палон, адкуль выбавіўся пасьля нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз. Вядома, як папулярны ў народзе беларускі паэт, ён ня мог прамінуць увагі да сябе нацыянальных сілаў, таксама як і савецкай партызанк і. Міхась Васілёк ухіляўся ад абодвух бакоў, хацеў заставацца нэўтральным, жыць разам зь сям’ёй у сваёй роднай Баброўні. Але тое не ўдавалася. Як ён мне распавёў аднойчы, зь «вялікай зямлі» за ім быў прысланы самалёт, каб вывезьці яго ў Маскву, дзе на той час жылі ягоныя сябры-пісьменьнікі Максім Танк, Піліп Пястрак ды іншыя. Але Васільку позна паведамілі пра тое, ён спазьніўся на партызанскае лётнішча, замест яго ў Маскву паляцеў іншы. З таго моманту ў паэта-селяніна пачаліся вялікія беды. Яго змусілі прыняць удзел у мясцовым зьезьдзе БЦР, які адбываўся ў Беластоку, што стала падставай для арышту Васілька с ь м е р ш а м пасьля вызваленьня, і ён дужа пашкадаваў, што разам зь іншымі не падаўся на захад. Нейкі час патрымаўшы ў Лідзкай турме, пасьля допытаў і катаваньняў яго, аднак, выпусьцілі. Але не пакінулі без увагі цераз увесь час да самае сьмерці, падазраючы ў ім калябаранта, нямецкага агента.

Між тым, як мне распавёў з крыўдай другі гарадзенскі пакутнік Г. Цьвятніцкі, яўныя агенты хадзілі побач па гарадзенскіх вуліцах, ніхто іх не лавіў. Рэч у тым, што ў 41-м годзе немцы вельмі хутка захапілі Горадню, а слаўныя чэкісты так порстка ўцяклі, што не пасьпелі зьнішчыць картатэку ўласных агентаў. Завалодаўшы ёю, гестапа зусім ня рупілася расстрэльваць савецкіх сэксотаў — яно іх хуценька перавербавала і змусіла працаваць на нямецкія ўлады. Так яны і працавалі аж да вызваленьня ў 44-м годзе. А як прыйшлі «другія саветы» (так мясцовыя жыхары называл і тагачасную рэстаўрацыю савецкай улады), чэкісты прывезьлі з Масквы захаваныя там дублікаты даваенных картак, і тыя самыя людзі зноў пачалі працаваць на старых-новых гаспадароў. Тое доўжылася шэраг гадоў, іх пасьпяхова выкарыстоў валі без увагі на іх нядаўняе гестапаўскае мінулае, аж пакуль яны былі патрэбны. Пасьля прыбралі патроху — бяз гвалту і шуму. Але ж людзі ўсё бачылі. Толькі не абураліся.

Прывыклі за гады ліхалецьця.

У кватэры было малаўтульна i сьцюдзёна, па ваду трэба было хадзiць праз тры двары. Але я ўвесь дзень быў вольны i пачаў пiсаць. Пазьней, калi ўжо стаў аўтарам кнiжак, у мяне пыталiся: як i чаму сталася тое? Што хацеў сказаць чалавецтву, якой iсьцiне яго навучыць? Мабыць, — нiякiх iсьцiн; адразу адчуў, што па натуры я не прапаведнiк.

Тады для мяне важна было намацаць свой шлях у жыцьцi, неяк вызначыцца. Мне iшоў 32-гi год, а ў галоўных адносiнах — пошуках свайго месца сярод людзей — я быў пачаткоўцам. Пэўнага месца ў жыцьцi ў мяне не было, што, безумоўна, не магло не турбаваць мяне, як i кожнага чалавека ў гэткiм становiшчы. Тое ж, чым я займаўся зь юначых гадоў, аказалася зманам, пустэчай, поўнаю непатрэбнасьцю.

Суцяшала хiба меркаваньне, што ўсё тое адбывалася не па ўласнай волi. На тое быў змушаны. Лёсам, жыцьцём, людзьмi — добрымi i злымi. А найбольш уладай, якая ў нас тады намагалася вызначаць усё — ад глабальных мэтаў да лёсу маленькага чалавека.

У тую зiму пiсаў шмат, менш перапiсваў i амаль усё рваў на шматкi. Мала што даводзiў да фiналу. Звычайна з ахвотай пачаўшы, неўзабаве трацiў цiкавасьць. Усё здавалася кепска. Даўшы паляжаць зь месяц, выбраў адно апавяданьне, аднёс у рэдакцыю. Мiхась Васiлёк сказаў, што будзе паседжаньне лiтгуртка, дзе i абмяркуем.

Toe паседжаньне абласных аматараў лiтаратуры было першым i апошнiм, у якiм я ўдзельнiчаў. Прыйшло паўтара дзясятка чалавек розных узростаў — студэнтаў i пэнсiянэраў, адна дзяўчына. Галоўным арбiтрам быў выкладчык пэдiнстытуту, якi няшчадна грамiў нас, бы ворагаў прыгожага пiсьменства, пасягацеляў на лiтаратурныя асновы.

Iншыя раўнялiся на кiраўнiка. Мне там дасталося болей за ўсiх. Рэдакцыйны супрацоўнiк пападкрэсьлiваў чырвоным алоўкам усе займеньнiкi ЁН, атрымалася дужа страката i ўражлiва. Toe i вырашыла прысуд: дрэнна ва ўсiх адносiнах. Зрэшты, у iншых было ня лепш. Пасьля Мiхась Восiпавiч суцяшаў, што напачатку так бывае заўжды, хаця для мяне тое было слабым суцяшэньнем. Няхутка пасьля таго наважыўся паслаць новае апавяданьне ў часопiс «Маладосць», якi нядаўна пачаў выходзiць у Менску.

Поделиться с друзьями: