ЖАНРЫ

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Ёсць меркаванне, што ўзнікненне выразу звязана з тым, што даўней на карчомных шыльдах малявалі яловыя галінкі.

Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах у каго. Паўкалька з руск. м. (есть еще порох в пороховницах). Хто-н. мае сілу, энергію, каб зрабіць, здзейсніць што-н. Каб даказаць, што сапраўды ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, ён, Пратасевіч, разагнаўся і, зусім не адчуваючы сваіх ног, як хлапчук, перасігнуў тады двухметровы язык полымя (А. Васілевіч. Пратасевіч).

Крылаты выраз з аповесці М. В. Гогаля «Тарас Бульба». У час бітвы з непрыяцелем Тарас тройчы звяртаецца да казакоў: «Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах? Ці не аслабела казацкая сіла? Ці не гнуцца казакі?» I чуе іх адказ: «Ёсць яшчэ, бацька, порах у парахаўніцах. Не аслабела яшчэ казацкая сіла; яшчэ не гнуцца казакі!»

Ж

Жаба ў каляіне. Уласна бел. Нікчэмнасць, асуджаная на пагібель. — А што такое Абрамчык? Гандлярчык, і то дробны… — Жабаў каляіне, — дадае Навумовіч (Л. Прокша. Інтрыгі прэзідэнцкага двара).

Выраз з аднайменнай байкі (1927) К. Крапівы, у якой гаворыцца, як жаба, сеўшы ў каляіну, рашыла перавярнуць воз. Але: «Тут колам — хрась! I кроў і гразь… Пад кола, жаба, не падлазь». Выраз з намёкам на байку, адкуль ён паходзіць, і без намёкаў выкарыстаны ў творах І. Гурскага, А. Жука, С. Кліменценкі, Л. Прокшы, М. Чавускага і інш., напрыклад: Партыя цяпер апынулася ў ролі жабы ў каляіне (ЛіМ. 22.03.1996).

Жалезная заслона. Калька з англ. (іrоn сurtаіn) або ням. (dеr еіsеrnе Vоrhапд) м. Самаізаляцыя, сур’ёзная перашкода ў кантактах (пераважна паміж дзяржавамі). Жалезная заслонаў канцы васьмідзесятых гадоў была ўжо добра такі прыўзнята (Т. Кароткая. Дом вокнамі у заўтра).

У замежнай прэсе выраз дастасоўваўся да Савецкага Саюза, які адгарадзіў сябе «жалезнай заслонай» ад краін заходняй дэмакратыі. Выраз у яго палітычным значэнні і менавіта ў дачыненні да СССР упершыню выкарыстаў Гебельс у артыкуле «2000-ы год», апублікаваным у часопісе «Dаs Rеісh» 23.02.1945 г. Але шырокую вядомасць і пашыранасць у замежным друку гэты выраз атрымаў пасля таго, як 5.03.1946 г. быў ужыты У. Чэрчылем пры выступленні ў Фултане.

Жарты сказаць. Паўкалька з руск. м. (шутка сказать). Ужыв. як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання важнасці, значнасці чаго-н., абазначае ‘зусім не простая справа’. Жарты сказаць — я пабачу сапраўдных пісьменнікаў (Я. Скрыган. Світанак).

У руск. м. форма шутка сказать замест чаканай шутку сказать з’яўляецца сінтаксічным перажыткам: у помніках ХІІІ-ХІV стст. і пазнейшых часта сустракаецца назоўны скл. аб’екта пры незалежным інфінітыве.

Журав'eль у небе. Агульны для бел. і руск. м. Аддаленая будучыня, нешта няпэўнае. Як бы, паверыўшы ў байкі тыя, пагнаўшыся за тым жураўлём у небе, не страціць і тое, што яшчэ засталося (І. Мележ. Людзі на балоце).

Паходзіць з прыказкі Лепш сініцаў руках, чым журавель у небе, якая абазначае ‘лепш мець што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на большае і лепшае ў аддаленай будучыні’ і спарадзіла два фразеалагізмы (гл. сініца ў руках).

Жывы труп. Відаць, калька з франц. м. (саdаvrе vіvаnt). Вельмі слабы, хворы, блізкі да смерці чалавек. Даведаўшыся, што ў Каляды быў партызанскі доктар, прыехалі эсэсаўцы, каб забраць яго, але, паглядзеўшы, махнулі рукой. «Гэта жывы труп», — сказаў эсэсаўскі афіцэр (І. Гурскі. У агні).

Пабудаваны на мастацкім прыёме аксюмарана — наўмыснага спалучэння двух слоў неаднолькавай часціны мовы, якія выражаюць лагічна неспалучальныя паняцці і ўзаемна выключаюць адно аднаго.

Жыў курылка. Запазыч. з руск. м. (жив курилка). Вокліч задавальнення, захаплення, здзіўлення і пад. пры ўпамінанні пра таго, хто, нягледзячы на што-н., існуе, жыве, дзейнічае. Нарэшце [Ніна Іванаўна] пачула, як заскрыпела крэсла, як цяжка ўздыхнуў абражаны муж. «Жыў курылка» (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).

Узнікненне фразеалагізма звязана з сімволікай старажытнай народнай гульні з запаленай лучынай, якую перадавалі з рук у рукі, пакуль яна не згасне. Гульня суправаджалася песняй, што пачыналася так: «Жив, жив курилка, жив, жив, да не умер». Выраз падаецца ў «Руска-беларускім слоўніку» і «Беларуска-рускім слоўніку». Параўн. у І. Насовіча: «Жыў быў курылка, дый памёр. — Кажуць жартаўліва, калі дагарэўшая лучына гасне раптам».

Жыўцом з’есці каго. Агульны для бел. і ўкр. (живцем з’істи) м. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем. Можа, вы мяне, братцы, аслабанілі б як… Ізноў жа… жыўцом мяне жонка з’есць, бо й так я забавіўся… (МЛынькоў. На чырвоных лядах).

Паводле паходжання гэта выраз каламбурнага характару. Тут на рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне слова з’есці ‘замучыць нападкамі, ганеннем’ накладзена яшчэ адно, прамое значэнне гэтага ж слова ‘скарыстаць на яду’ з адначасовым дапаўненнем гэтага значэння экспрэсіўным дадаткам жыўцом ‘у жывым стане’ Параўн. ужыванне дзеяслова з’есці і фразеалагізма жыўцом з’есці ў наступным урыўку: «З’есць мяне шэф, калі даведаецца, далібог, жыўцом з’есць…» (І. Новікаў).

З

Забаронены плод. Паўкалька з руск. м. (запретный плод). Штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае. Вось яны, яго грахі маладосці, якіх яна баялася яшчэ да замужжа Дашы, лічыла, што чалавек, які адкусіў ад забароненага плода, калі-небудзь спакусіцца зноў (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).

У рускай мове выраз узнік з прыказкі Запретный плод сладок, якая склалася на аснове біблейскага міфа пра першых людзей на зямлі. Паводле Бібліі (Быццё, 2, 16–17), Бог дазволіў Адаму і Еве есці плады з усіх дрэў, апрача дрэва пазнання дабра і зла: «I не датыкайцеся да іх, каб вам не памерці». Аднак занадта цікаўная Ева не ўтрымалася, каб не сарваць забаронены плод, і спакусіла таксама Адама. За гэта абое былі пакараны і выгнаны з раю.

Забіванне казла. Агульны для ўсходнесл. м. Гульня ў даміно. На жаль, нямала ў нас мужчын, якія пасля работы, у выхадны дзень аддаюць перавагу забіванню казла або тэлевізару (Звязда. 12.07.1987).

Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага забіваць казла ‘гуляць у даміно’.

Забіваць (забіць) двух зайцаў. Агульны для ўсходнесл. м. Дабівацца адначасовага ажыццяулення дзвюх мэт. [Генка: ] Так мы зразу забіваем двух зайцау: вырашаем праблему харчавання і рэгулюем рост насельніцтва (К. Крапіва. Брама неўміручасці).

Поделиться с друзьями: