Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Тлумачальная запіска

Не разгадаў я ласку акварэлі. Вясёлцы я не закасаў рукаў. І ў даўніх тых, што сэрца мне сагрэлі, Я падабенства да цябе шукаў…

Белыя замовы

З аблокамі абшар на «ты». Зімовы дзень. Настрой зімовы. І снегу белыя замовы Ад голасці, ад чарнаты. І вырывае вецер словы — Там… пра хвасты… пра капыты… Пра крыгаломныя падковы… Да глухаты.

* * * Сарочкай, досвіткам недаспаным забытаю…

Сарочкай, досвіткам недаспаным забытаю, Сарока бялеецца ў гарадскім двары. Пытае, бы тая вяскоўка, ды перапытвае, Чаму заляцела ў муры, Як у бор сыры. Можа, бабкаю, а ці прабабкаю Быў абстракатаны Гэты ўзлесак былы. Сарока асфальт нехалодны Мацае лапкаю. І мне не хапае паху Баравое смалы.

* * * Вадой замерзлай затоплены човен…

Вадой замерзлай затоплены човен, Як след ад нагі босай велікалюда. Чарот парудзеў ад зімовых абновін. Трашчаць берагі ад лядовага склюда. Вада падмывае крысо небакраю. Варона крыло апускае абныла. Збялелы бярэзнік салодка згарае. І Нарачы чару смуга падгубіла.

* * * А жонка сябрава з другім…

А жонка сябрава з другім, Як не зусім, Дык трошкі мужам. А мы гарым На белы дым. У вернасці клянёмся, тужым. А гэтая радня да дня, Што, як і муж, Наступным стане. І юрлівосці зайчаня Пасецца на чужой паляне. А сябра ўжо даўно няма. А жонка тую Маладую Сябе забылася й сама. Я помню І сябе шкадую.

Канструкцыя

І восень укручвае коламі дні, Аж стогнуць вазы ад даніны. На полазе едзе ўспамінам зіма. І ад каляіны той да палазні З казіны скок езданіны. І сцень той Цянейшы за хвост у сама. Скалеюць зялёнага лёду скрылі І цёплага дыму калоны Нябесную столь падапруць да цяпла. Трава пажаўцее ў чаканні, Калі Іржаць будзе конік зялёны, Змахне небасхіл Вечарніцу з чала…

* * * Туга ў вачах згасае ціха…

Туга ў вачах згасае ціха, Аж дзень начэе ад дзяўчат. Туга ў самоце, як зайчыха, Што пагубляла зайчанят. Яны разбегліся на волі, Дзе іх чакае шрот і дрот. І не звядзецца аніколі Мурожны лог, Трывожны род. Глядзі, Чадзей злёным чадам. Вясна ўсё хмеліць у жыцці. Штогоду маладзець дзяўчатам І ў водмаладь тузе ісці.

Выдыхаючы Парыж

Маладзічок вершаў

* * * Без лістоў…

Без лістоў, У ягадах рабіна, Як начны Парыж, гарыць У снезе. Цыгана няма, А ёсць драбіна, Каб палезці ў неба, Аб начлезе Думаючы. Там і ў дождж шалёны Можна ўкрыцца Зорнай бараною. Тут шаломы З яравой саломы Мог бы прызімак Прымераць Ною. Далягляду Хістка ад патопу, Што заліў Каляды з берагамі. Хоча — Аж тапырыцца рагамі — Бык завеі Выкрасці Еўропу…

Памінанне Міхася Стральцова

Калісьці любілі мяне мерцвякі — Услед паўтараю за Апалінэрам. Іх цені яшчэ не зніцелі, якія сніліся птушкамі на досвітку шэрымі, межы, сумежыўшы ўсе, да ракі Ва ўрочышчы ценяў прыпалі з даверам. На мёртвай рацэ, дзе чаўнарыць Харон, Нікому звалі яшчэ не ўсміхаліся, зоркі не спелі пулятымі гронкамі, дзе пажалі сярпамі жалю Вачніцы сон незямны, як закон, Звязаўшы снапы, пазямнелі амаль імі. Мглісты Міхась, як з сузор’я Стральца, Глядзеў на мяне з-пад нябёс Нотр-Дама. І я, як жывому, яму абяцаў адведаць забытыя сны нашы ды маразоў, і паднесці з карца, З якога паіла крыніца, як мама…

Драўляны галубок

Ляцеў, Ляцеў І ўбок Упаў На дол нясвежы Драўляны галубок Ля Эйфелевай вежы. І чорная рука Крылу імпанавала, Слабога галубка Купіць прапанавала. Не ўзяў і не купіў Нягеглае стварэнне. Парыж і піў, і кпіў, І статуі старэлі. І галубок наноў І трапятаўся, й падаў. Хто наскіпаў са сноў Лучыны для прыгадаў? Загадка пра клубок — Крыж на крыжы, Калі знаеш, не кажы. — Клубок! — Скулле табе ў бок! Кальнула напамінам. …Клубіўся галубок… Не даўся ў рукі кпінам… І расстаўляў лубок Няхітрыя мярэжы, Каб падаў галубок Ля Эйфелевай вежы…

Вушацкі сон

Я загадваў няраз, цот ці ліш Засталося мне ў долі ў прыполе. І прысніўся ў Вушачы Парыж. Заблудзіўся я ў ім, Як у полі. І, як гэта заведзена ў сне, Я спазніўся, Таму ж і не ўбачыў Нечага. І хацелася мне Перанесці, як хату, Вушачу ў Падсуседзі Парыжу, Каб вяз, Бацькаў вяз на палях Елісейскіх Зелнеўся на яблычны Спас, Як зямляк На азёрах усвейскіх. Каб у гіз, Разганяючы кроў, Паспытаўшы з гарода грыжанкі, На паўдзён заганялі кароў У шкляныя хлявы парыжанкі. І прачнуўся. Прыхмарваўся дзень, Як прытомлены думнік Радэна. І лавіла свой цень-круцень Над страхой у суседа антэна.

Парыжам поўная галава

Анёл вясёлы лыжы Настроіў на Парыж. І я жыву ў Парыжы, Бо смутак мой, Як віж, За радасцю цікуе, Што там маёй была, І похапкам цюкуе Парыжскага святла Бязважкасцю цяжкія, Як воблакі, цюкі. І смутку рэжуць шыю Дакору асцюкі. З Булонскага, былога, У лес вушацкі свой Яму ляжыць дарога З лірычнаю жарствой. Хай смутак пакарпее! А я наўспыш, як пыж, Са стрэльбы нецярпення Лячу — Абы ў Парыж!

Запомнілася

Карласу Шэрману

Гляджу на афішы, І забірае ахвота Забраць дадому, Каб прымацаваць на фіранцы Гэтае На фоне нацыянальнага сцяга Каляровае фота Найлепшае срачкі Францыі тысяча дзевяцьсот дзевяноста першага года…

Выходзіць…

Туга, як пад венікам мыш, Чакае тае хвіліны, Каб зноўку сасніўся Парыж Лятучы Як рой чмяліны. Каб вуліцу перайшла, Як рэчаньку, парыжанка, Пакуль набірае цяпла У хаце свая ляжанка. Хай пал прабяжыць наўздрыж, Нібы той цягнік з адхону… Выходзіць з мяне Парыж, Як градусы з самагону.
Поделиться с друзьями: