Няма ў жыцці пабочных ці старонніх,Верш Панчанкаў,Нібы адчаю ўздых:«Пара забыць вясёлых, спрытных, стройных,Не сніць ніколі любак маладых…»Не скажаш сэрцу, біцца ці не біцца,Сабе не загадаеш знелюдзець.Як на вясёлых сумнаму забыцца,На стройных як пагляду не глядзець?Як адарваць ад губ сваіх жа кубак,Як заглушыць крыві свае званы.І маладых чаротаспінных любакХоць будзеш сніць,Пакуль прыходзяць сны.
Ціха ад піўняка да турмы.Шчокі горада ветрам паголены.Як хранічныя алкаголікі,Закадзіраваны дамы.
VI
Гораду сняццаІ негарадскія сны —Загарадныя,ПрыгарадныяІ з даўніны —Местачковыя,Пулятыя, стракатыя,Як палотны мастачковыя;І вясковыя,Васковыя,Кужэльныя й шарачковыя,Дзе гнецца маладзікНад стрэхамі,А маладзіцаНад лехаміУрачкоўвае.Ноч думкі скаромныяПараскоўвае,Ды «Хуткая дапамога»Ад болю завойкае.Збялеецца дасвеццеЗа вокнамі,Як малако парашковае.
VII
Захацелася urbiПакачацца ў гурбе,Абцерусіцца,Абеларусіцца.Дзе конь качаецца,Там поўсць астанецца,Дзе слова заручаецца,Там кігіча чаіца.Зажадалася orbiПабыць у торбеДы патупаць па ворбе.Дзе слова ступіць па раллі,Там ходзяць з песні жураўлі.Гораду й светуДоўгія леты!
Зноў пра паэзію
Кабета надумала піва варыць(Ад мамы помню показку гэтую),І будзе да хмелю яна гаварыць:— Сто годХай твой род і зімуе й летуе!Ты ў піва за кума,Чубаты мой хмелю,Дарадца застолля адзіны.З цябе ж і вяселле,З цябе ж і пахмелле,Ігрышчы, гульбішчы, радзіны.А хмель паварушвае кутасамі,А кутасы ў рукі просяцца самі.Кабета ўзлезла на дубІ галаНа піва хмельЗ асалодай ірвала.Ды не ўтрымалася,Рухнула з дуба.І ўсё кабеце стала нялюба.І хмель хвалёны,Яшчэ зялёны,Аж пажаўцеў,Як пачуў праклёны:— Ты звадыяш,Зелянейшы ад змея,Твой дух адно што чмурыць умее.З цябе блазенства,З цябе шаленства,З цябе махлярства,З цябе курвенства…Шпарчэй падганяюРадкоў чараду маюІ зноў пра паэзіюСумна думаю.
* * * Паэма, закончаная толькі што…
Паэма, закончаная толькі што,Толькі, нібы дзяўчына, з якой быўТолькі што блізкі:І вочы сыплюць яшчэБессаромныя ўзбліскі,І цела перасмыкаюць яшчэНецярплівыя колькі.
* * * Чайнік з забінтаванм носам…
Чайнік з забінтаванм носамРазлівае зялёны чай.Пацвяліць завейны адчайЗамігцелася белым восам.Сырадойна дымяцца горы.Снег няўпэўнена растае.І з нагодыЛагоды таеЧай дыміцца ў зялёным гуморы.Тут, як з сябрам,Сустрэўшыся з лёсам,З вышынёй яго заручай.Хай смяецца бяседы ручайДушным краскам,Скрушным нябёсам.Разлівае зялёны чайЧайнік з забінтаваным носам.
* * * Замчышча — як бульбяная яма…
Замчышча — як бульбяная яма.Уздрыгвае Касплі халодная свечка.На магазіне «Прадукты» аб’ява:«Прадаецца маладая авечка».У далечы глуха, як у сычоўні.Берагі пагойдваюцца аблачынна.Палошча бялізну,Стоячы ў чоўне,На сярэдзіне плыні жанчына.Мужчына човен вяслом трымае.І сушыць хвост на карме сабака.У слядах дажываеВада дажджавая.Сагрэцца не можа ніяк імжака.Дзягай маланкіХмару не перапсюрыш.Не хмурыцца неба стараецца шчыра.Па бульбянішчыДыбае ў ботах Сураж.Суравейна.Самнасамна.Сыра.
* * * Як з небасхілу маладзік…
Памяці
Якава Абрамавіча Серпера
Як з небасхілу маладзік,З крывіцкіх местаў і мястэчкаў,Не распачаўшыЗ лёсам спрэчкаў,КаліЯўрэйскі профіль знік?Мне не хапае дружбака,Суседа, лекара, дарадцы.Бяседа стала папярхацца,Як п’яніца ад першака.Без коміна няўтульна хатцы,А небу —Без маладзіка…
Восень паспела
І здасца, журыцца няма прычыны.Хлапчо,Ці анёлак з цёплага раюКусае мёд з адломка вашчыны,Нібы на губным гармоніку грае.Лісцё не апала —Яшчэ не паспела —А восень абласавацца паспела.
* * * Трамвайшчык…
ТрамвайшчыкГоласам адсырэлымАб’яўляе:— Трамвай на возера йдзе…Калючым дротам дажджуДзялянку горадаУгароджвае восень.
Пасля
У памяць пастановай не ўвайсці,І гнеў людскіГранітам не зацерці.Як сумна ўзносяць помнікПры жыцці,Дык зносяць з веласялосцюПасля смерці.
Ужо
Нахабна зіркне малады,Як сам тыЗ тых гадоў забытых,Дзе ў роспытах і перапытахІне задумваўся тады,Што й на цябе калісці такЗірне юнак,Як на старэчу.Ну вось, і прычакаў сустрэчу!Хвалі, жабрак,Сваю галечу,Дзе ззяе золатам мядзяк.Ты па інерцыі адноСмыліш яшчэЎ цяперльца служкай,А час цябеЖарынкай-дзьмушкайЗдзімае, як і ўсіх,На дно.
Хачу сустрэцца
Урэшце ўсё сатрэцца,Патухне медзяком.На схіле год сустрэццаЗ забытым юнаком,З чубатым і насатым,Няўклюдным, вінаватым —Хачу сустрэцца ціха,Сам-насам памаўчаць,Адыдуць гнеў і ліха.А ўсё наноў пачаць.Захочацца сустрэчы.І палец качаргаЗагне ў гарачай печы,І выць па-чалавечыПачне туга.Хачу на быстрай рэчцыЗ самім сабой сустрэцца,Зноў сынам называцца,Рунець, красаваць, налівацца…
* * * Чыстыя ад гаманы й маны
Чыстыя ад гаманы й маны,Дзе толькі не палуналіСловы ўсявышнія?Пахнуць яныСнамі ды палынамі.Вешчыя сныАдасніліся нам,Зніклі калыскі чаўнамі.І засталося цяпер палынамРаскашавацца над намі.
Інструкцыя
А ўсмешка б’е нуду,Як пуга пастухова.Расчэсваць барадуЗвыкаю паступова.Лагодна час брыдзе,Ўцякаюць прэч абразы.Здаецца, ў барадзеРастуць на ўсё адказы.І сцені на сцянеПраходзяць чарадою.Пытанне: «Быць ці не?»Таксама з барадою.Нашто шукаць брады,Як рэчка перасохла.Наяўнасць барадыЗмушае філасофстваваць.Ні пад чыю дудуНе след збіваць падковы.Расчэсваць бараду —Занятак разумовы.Каб ашукаць бядуІ заставацца з краю,Расчэсваць барадуУсім рашуча раю!
Рыпі!
Пяро! Паперу леш,Чарніла цэбар выпі.Рыпі, бо ў рыпе лепшЗайсціся, чым ва ўсхліпе.Рып змоўніцкіх дзвярынІ крокаў рып на снезе.І рып —Аж да жмурын! —На маладым начлезе.Хапала й чарнаты.Страх рупіўся ўтрупела.Ды ні на кога тыУпотай не рыпела!
* * * Дыхнула блізкасцю з пакоя…
Дыхнула блізкасцю з пакоя.І ты канкрэтная…І мнеТак захацелася спакою,Каб там з табой,З адной табою,Быць у магчымай старане,Дзе можна прачынацца разам,Задуманыя бачыць сны,Дзе садІ плот з патайным лазам,Дзе, непадлеглая абразам,Адчуе радасць смак віны.Але…Пра гэта іншым разам.