Гронкi гневу (на белорусском языке)
Шрифт:
Адзiн палiсмен выняў з кiшэнi доўгi спiс.
– У мяне такое не значыцца. Табе яно нiколi на вочы не траплялася? Правер па нумары машыны.
– Не, такога ў мяне няма. Як быццам усё ў парадку.
– Цяпер слухайце. Не рабiце нам нiякiх непрыемнасцей. Займайцеся сваёй справай, не лезьце, куды вас не просяць, i ўсё будзе добра.
– Абодва палiсмены крута павярнулiся i пайшлi. У канцы пясчанай вулачкi яны селi на скрынi, адкуль маглi назiраць за ўсiм радам домiкаў.
Том доўга глядзеў на iх.
– Гэта каб мы адчувалi сябе як дома.
Мацi адчынiла дзверы i ўвайшла ў домiк. Падлога заплюхана салам. У адзiным пакоiку стаяла ржавая жалезная печка - i больш нiчога. Ножкамi ёй служылi дзве цаглiны, iржавы бляшаны комiн быў прасунуты праз дзiрку ў столi-даху. У пакоi моцна пахла падгарэлым салам i потам. Ружа Сарона стала каля мацi.
– I тут мы будзем жыць?
Памаўчаўшы трохi, мацi адказала:
– Ну а дзе ж? Памыем, i не так ужо i кепска будзе. Трэба тут добра паскрэбцi.
– У палатцы лепш, - сказала Ружа Сарона.
– Тут падлога ёсць, - нагадала ёй мацi.
– А ў дождж працякаць не будзе. Яна павярнулася да дзвярэй.
– Разгружацца трэба.
Мужчыны моўчкi знiмалi паклажу з грузавiка. Нейкае трывожнае пачуццё авалодала iмi. Вялiкi прамавугольнiк домiкаў-скрынь маўчаў. Па вулачцы прайшла жанчына, але нават не зiрнула на прыезджых. Галава ў яе была апушчаная, падол бруднай сарпiнкавай сукенкi абтрапаўся i вiсеў шматкамi.
Агульная паныласць перадалася Руцi i Ўiнфiлду. Яны не кiнулiся разведваць новае месца - стаялi каля самага грузавiка, каля дарослых, i тужлiва паглядалi на пыльную вулачку - то ў адзiн бок глянуць, то ў другi. Уiнфiлд падабраў з зямлi кавалак пакавальнага дроту, перагнуў яго некалькi разоў i зламаў. Тады загнуў кароткi абломак каленцам i пачаў круцiць яго ў руцэ.
Калi Том з бацькам пачалi пераносiць матрацы ў дом, да грузавiка падышоў канторшчык у зелянковых штанах i ў сiняй кашулi з чорным гальштукам. Праз тоўстыя шкельцы акуляраў у сярэбранай аправе вызiралi блiзарукiя, пачырванелыя вочы, зрэнкi iх глядзелi пiльна, ва ўпор, як агеньчыкi начных лiхтароў. Канторшчык выцягнуў шыю, разглядаючы Тома.
– Трэба ўнесцi вас у спiс, - сказаў ён.
– Колькi чалавек пойдзе працаваць?
– Нас чацвёра мужчын, - адказаў Том.
– А праца цяжкая?
– Збор персiкаў. Аплата здзельная. Пяць цэнтаў за скрыню.
– Можна i дзецям збiраць?
– Чаму ж не. Толькi каб акуратна.
У дзвярах паказалася мацi.
– Вось прыбяру i таксама пайду памагу. Нам няма чаго есцi, мiстэр. Нам заплацяць адразу?
– Не, грошай адразу не дадуць. Але можна браць у крэдыт у краме на тое, што вам налiчаць.
– Дык хадзем, чаго марудзiць, - сказаў Том.
– Я сёння да ночы хачу мяса з хлебам паесцi. Куды нам iсцi, мiстэр?
– Я сам iду туды. Iдзiце са мной.
Том, бацька, Эл i дзядзька Джон пакрочылi следам за канторшчыкам па пясчанай вулачцы, увайшлi ў сад i апынулiся сярод персiкавых дрэў. Вузкае лiсце ўжо зажаўцелася. Персiкi абсыпалi галiны маленькiмi залацiста-чырвонымi шарыкамi. Сярод дрэў узвышалiся пiрамiды пустых скрынь. Людзi снавалi па садзе - рвалi персiкi ў вёдры, з вёдраў перакладалi ў скрынi, адносiлi поўныя скрынi на прыёмачны пункт, а там, каля грузавiкоў, iх чакалi прыёмшчыкi, якiя ставiлi адзнакi супраць прозвiшча зборшчыка.
– Яшчэ чацвярых прывёў, - сказаў канторшчык у акулярах.
– Добра. Раней калi-небудзь збiралi?
– Не, нiколi, - адказаў Том.
– Рабiце ўсё акуратна. Каб не было нi пабiтых, нi ападу. А самi паб'яце не прымем. Вунь вёдры, бярыце.
Том падняў трохгалонавае вядро i агледзеў яго.
– Усё дно дзiравае.
– Правiльна, - сказаў блiзарукi канторшчык.
– Гэта каб не кралi. Ну, вунь ваш рад, пачынайце.
Чацвёра Джоўдаў узялi па вядру i пайшлi да персiкавых дрэў.
– Яны тут марна час не трацяць, - сказаў Том.
– Прасвяты божа!
– прастагнаў Эл.
– Я лепш у гаражы працаваў бы.
Бацька пакорлiва iшоў за Томам, але тут ён раптам рэзка павярнуўся да Эла.
– Кiнь ты гэтыя штучкi!
– сказаў ён.
– I енчыш, i жалiшся, i стогнеш. Працаваць трэба. Глядзi, не такi ты ўжо вялiкi, магу i адлупцаваць.
Кроў кiнулася ў твар Элу. Ён увесь кiпеў ад злосцi.
Том падышоў да яго:
– Перастань, Эл. Хлеб i мяса. Трэба на iх зарабiць.
Яны абiралi з дрэў персiкi i кiдалi ў вёдры. Том вельмi спяшаўся - не хадзiў, а бегаў. Адно вядро да верху, яшчэ адно. З вядра ён высыпаў персiкi ў скрыню. Трэцяе вядро. Скрыня напоўнiлася да краёў.
– Пяцiцэнтавiк зарабiў, - сказаў Том весела, падняў на плечы скрыню i панёс на прыёмачны пункт.
– Тут на пяць цэнтаў, - абвясцiў ён прыёмшчыку.
Той зазiрнуў у скрыню, перавярнуў некалькi персiкаў.
– Стаў вунь туды. Не пойдуць, - сказаў ён.
– Казаў табе - не пабi. Ты проста з вядра ў скрыню вывальваў? Амаль усе да аднаго пабiтыя. Прыняць не магу. Iх трэба класцi асцярожненька, а так толькi марна час трацiш - нi цэнта не атрымаеш.
– Як гэта так?.. Во халера...
– Лягчэй, лягчэй. Цябе з самага пачатку папярэдзiлi.
Том панурыўся.
– Добра, - сказаў ён.
– Добра.
– I паспешлiва вярнуўся да сваiх.
– Можаце ўсё выкiдаць, што сабралi. У вас не лепшыя, чым у мяне. Такiх не прымаюць.
– Якога чорта...
– пачаў быў Эл.
– З iмi трэба асцеражней. Не кiдаць у вядро, акуратна класцi.
Джоўды пачалi ўсё спачатку i цяпер абыходзiлiся з персiкамi далiкатна. Скрынi напаўнялiся ўжо не так хутка.
– Зараз мы нешта прыдумаем, - сказаў Том.
– Зробiм так: Руцi з Уiнфiлдам i, можа, яшчэ Разашарна будуць перакладаць iх з вёдраў у скрынi, i ў нас пойдзе як па заведзеным.
– Ён панёс скрыню да прыёмшчыка.
– Ну а гэтыя варты пяцiцэнтавiка?
Прыёмшчык агледзеў персiкi зверху, потым капнуў на глыбiню другога-трэцяга рада.
– Вось цяпер лепш, - сказаў ён i паставiў адзнаку ў спiсе.
– Галоўнае - не спяшайцеся.
Том шпарка пайшоў назад.
– Пяць цэнтаў ужо ёсць!
– крыкнуў ён.
– Ужо пяць цэнтаў! Дваццаць такiх скрынь - i даляр!