Гронкi гневу (на белорусском языке)
Шрифт:
Маленькi прадавец падцiснуў губы:
– Тады едзьце ў горад.
Мацi паглядзела на сваю сцiснутую ў кулак руку.
– Што ж гэта такое?
– цiха сказала яна.
– Вы гаспадар крамы?
– Не. Я толькi прадавец.
Навошта ж вы падсмейваецеся? Вам лягчэй ад гэтага?
– Мацi глянула на свае сцёртыя да бляску маршчынiстыя рукi.
– Хто ж тут гаспадар?
– Акцыянернае таварыства "Ферма Гупера", мэм.
– Яна i цэны вызначае?
– Так, мэм.
Мацi падняла на яго вочы i слаба ўсмiхнулася.
– Усе, хто сюды прыходзiць, вось так злуюць на вас?
Прадавец памаўчаў крыху, перш чым адказаць.
– Так, мэм.
– I таму вы жарты строiце?
– Што вы маеце на ўвазе?
– Такiм паганствам займаецеся. Вам i самому сорамна, га? Мусiце аджартоўвацца?
– Голас у мацi гучаў мякка. Прадавец, як зачараваны, пазiраў на яе i маўчаў.
– Значыць, так, - сказала яна.
– Сорак цэнтаў - мяса, пятнаццаць - хлеб, дваццаць пяць - бульба. Усяго восемдзесят цэнтаў. А кава колькi?
– Самая танная - дваццаць цэнтаў, мэм.
– Выходзiць даляр. Працавалi сямёра i вось на якую вячэру зарабiлi.
– Мацi зноў глянула на свае рукi.
– Запакуйце, - паспешлiва прагаварыла яна.
– Слухаю, мэм. Дзякую вам.
– Прадавец паклаў бульбу ў пакет i акуратна загнуў яго зверху. Потым пакасiўся на пакупнiцу i хуценька перавёў вочы на прылавак. Мацi сачыла, як ён пакуе, ледзь прыкметна ўсмiхаючыся.
– Як жа вы пайшлi на такую работу?
– запыталася яна.
– Чалавеку есцi трэба, - адказаў прадавец i рашуча паўтарыў: - Чалавеку трэба есцi.
– Якому чалавеку?
Прадавец паклаў на прылавак чатыры пакеты.
– Фарш, бульба, хлеб, кава. Роўна на даляр.
Мацi падала яму квiток i пачакала, пакуль ён запiша прозвiшча i суму ў журнал.
– Ну вось, - сказаў ён.
– Цяпер мы ў разлiку.
Мацi ўзяла з прылаўка пакеты.
– Яшчэ вось што, - сказала яна.
– У нас цукру няма да кавы. Сын мой Том хоча з цукрам. Слухайце, нашы цяпер працуюць у садзе. Адпусцiце мне цукру, а квiток я потым прынясу.
Прадавец адвёў вочы ад мацi, адвёў iх далёка ўбок.
– Не магу, - цiха прамовiў ён.
– Такое ў нас правiла. Не магу. Мне ўляцiць. Мяне звольняць.
– Нашы ж працуюць у садзе. Яны, пэўна ж, больш за дзесяць цэнтаў зарабiлi. Дайце мне толькi на дзесяць цэнтаў. Тому хочацца салодкай кавы. Прасiў цукру купiць.
– Не магу, мэм. Такое правiла. Без квiтка тавар не адпускаем. Аканом увесь час мне пра гэта дзяўбе. Не, не магу. Нiяк не магу. Мяне зловяць. Нас заўсёды на чым-небудзь ловяць. Заўсёды. Не магу.
– Нават на дзесяць цэнтаў?
– Нi на колькi не магу, мэм.
– Прадавец умольна глянуў на яе. I раптам з твару яго знiк страх. Ён выняў з кiшэнi дзесяцiцэнтавую манету i са звонам апусцiў у касу.
– Вось, - з палёгкай сказаў ён, дастаў з-пад прылаўка маленькi папяровы мяшэчак, усыпаў у яго шуфлiкам трохi цукру, узважыў i падсыпаў яшчэ крыху.
– Калi ласка, - сказаў ён.
– Усё ў парадку. Прынясеце квiток, i я вылiчу свае дзесяць цэнтаў.
Мацi не зводзiла з яго вачэй. Рука яе пацягнулася да мяшэчка з цукрам i паклала яго зверху на пакупкi.
– Дзякуй вам, - цiха сказала яна i пайшла да дзвярэй. На парозе абярнулася.
– Адно я цвёрда завучыла. Увесь час вучуся гэтаму, з дня ў дзень. Калi ў цябе бяда, цi крыўда якая, або нястача - iдзi да беднякоў. Толькi яны памогуць, больш нiхто.
– Сеткаватыя дзверы зачынiлiся за ёю.
Маленькi чалавечак аблакацiўся на прылавак, пазiраючы ўслед пакупнiцы сваiмi здзiўленымi вачамi. Стракаты сыты кот ускочыў на прылавак, лянiва падышоў да прадаўца i пацёрся аб яго плячо. Ён выцягнуў руку i прыцiснуў ката да шчакi. Кот гучна замурлыкаў, павiльваючы кончыкам хваста.
Том, Эл, бацька i дзядзька Джон вярталiся з саду ўжо ў цемры. Яны ледзь валаклi ногi ад стомы.
– Хто б мог падумаць - усяго толькi руку працягваеш, персiк зрываеш, а спiна проста разломваецца, - паскардзiўся бацька.
– Днi праз два пройдзе, - сказаў Том.
– Паслухай, та, пасля вячэры я думаю пайсцi разведаць, што там такое было перад варотамi. Спакою мне гэта не дае. Пойдзеш са мной?
– Не пайду, - адказаў бацька.
– Хачу хоць трохi папрацаваць i нi пра што iншае не думаць. Апошнi час толькi i рабiў, што мазгi сабе круцiў, замучыў iх зусiм. Не, пасяджу крыху i спаць залягу.
– А ты, Эл?
Эл адвёў вочы ўбок.
– Я, бадай што, пахаджу тут па лагеры, пагляджу, - сказаў ён.
– Дзядзька Джон, ясна, не пойдзе. Што ж, пайду адзiн. Вельмi цiкавасць разбiрае.
Бацька сказаў:
– А ў мяне тады цiкавасць разгарыцца, калi фараонаў тут паменшае.
– Ноччу, магчыма, iх там не будзе, - выказаў думку Том.
– Праверку iм рабiць я не збiраюся. Iдзi, толькi мацi не кажы куды. А то яна месца сабе не знойдзе, так занепакоiцца.
Том павярнуўся да Эла:
– Табе што, зусiм не цiкава?
– Я лепш па лагеры пахаджу.
– Дзяўчат шукаць?
– Гэта мая справа, - агрызнуўся Эл.
– А я ўсё ж пайду, - сказаў Том.
Джоўды выйшлi з саду на пясчаную вулачку мiж двух радоў чырвоных халуп. Сям-там з дзвярэй сачылася цьмянае жоўтае святло газавых лiхтароў, а ўсярэдзiне, у паўзмроку кухань-пакояў рухалiся чорныя ценi людзей. У канцы вулачкi ўсё яшчэ сядзеў каравульны, прыставiўшы драбавiк да каленяў.
Параўняўшыся з iм, Том спынiўся.
– Тут ёсць дзе памыцца, мiстэр?
Каравульны прыгледзеўся да яго ў цемры, потым сказаў:
– Бачыш цыстэрну?
– Бачу.
– Там шланг ёсць.
– А вада гарачая?
– А ты хто такi? Джон Пiрпант Морган?
– На жаль, не. Добрай ночы, мiстэр.
Каравульны пагардлiва прабурчаў:
– Гарачая вада! Яшчэ чаго захацеў. Хутка, чаго добрага, ванну прыняць захочуць.
– Ён змрочна паглядзеў услед чацвярым Джоўдам.
З-за вугла выйшаў другi каравульны.