Гронкi гневу (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну вось i ўсё, - уздыхнуў Том i адкiнуўся на спiнку сядзення.
Эл выскачыў з кабiны i падбег да пярэдняга правага кола.
– Цвiк! I якi вялiкi!
– Чым залатаць ёсць?
– Няма, - адказаў Эл.
– Усё чыста ў ход пусцiлi. Гума дык ёсць, а клею няма.
Том глянуў на мацi i сумна ўсмiхнуўся:
– Не трэба было табе пра свой даляр гаварыць. Мы як-небудзь i без яго адрамантавалi б.
– Ён вылез з машыны i падышоў да спушчанага кола.
Эл паказаў на доўгi тоўсты цвiк, што тырчаў у сплюшчанай пакрышцы.
– Вунь якi!
– Калi ва ўсiм наваколлi ёсць хоць адзiн-адзiнюткi цвiк, мы абавязкова напорамся на яго, - сказаў Том.
– Што-небудзь сур'ёзнае?
– крыкнула iм мацi.
– Не, не вельмi, а ўсё ж рамонт.
Усе саскочылi з паклажы на дарогу.
– Пракол?
– запытаўся бацька, убачыў спушчаную шыну i замаўчаў.
Том папрасiў мацi падняцца i дастаў з-пад сядзення бляшанку з гумай для латання камер. Ён разгарнуў палоску гумы, узяў цюбiк з клеем i лёгенька сцiснуў яго пальцамi.
– Амаль зусiм пусты, - сказаў ён.
– Можа, i хопiць. Ну добра, Эл, падкладзi што-небудзь пад заднiя колы. Будзем падымаць дамкратам.
Том i Эл працавалi дружна. Падклалi камянi пад заднiя колы, падставiлi дамкрат пад пярэднюю вось, паднялi правае кола i знялi з яго праколатую шыну. Потым знайшлi дзiрку на камеры, намачылi ў бензабаку анучку i працёрлi камеру на месцы праколу. Эл туга расцягнуў камеру на каленях, Том разарваў цюбiк напалам, сцiзорыкам наклаў на гуму тонкi слой клею i старанна размазаў яго вакол дзiркi.
– Цяпер няхай падсохне, а я пакуль што латку выражу.
– Том падраўняў краi i скасiў кант сiняй латкi. Эл зноў расцягнуў камеру, i Том асцярожна паставiў латку.
– Вось так. Цяпер пакладзi яе на падножку, а я прыпляскаю.
– Ён нямоцна ўдарыў некалькi разоў малатком, потым расправiў камеру i ўважлiва агледзеў краi латкi.
– Ну вось! Па-мойму, вытрымае. Надзявай на вобад, мы яе напампуем. Твой даляр, ма, здаецца, уцалее.
Эл сказаў:
– Вось каб была ў нас запаска! Трэба мець запасную камеру, Том, i каб яна была ўжо на вобадзе i надзьмутая. Тады нiякi пракол i ноччу не страшны.
– Калi ў нас будзе столькi грошай, што хопiць на запасны скат, мы купiм на iх кавы i мяса, - сказаў Том.
Рэдкiя ў гэты раннi час машыны шпарка праносiлiся па шашы, сонца ярчэла i пачынала мацней прыграваць. З паўднёвага захаду лёгкiмi, як дыханне, павевамi дзьмуў пяшчотны ветрык, i горы абапал шырокай далiны ледзь праступалi праз перламутравы туман.
Том пампаваў камеру, калi на другiм баку дарогi раптам спынiлася легкавая машына, што iшла з поўначы. З яе вылез чалавек у светла-шэрым касцюме i пайшоў цераз шашу да грузавiка. Капелюша на iм не было. Загарэлы твар яго расплыўся ў белазубай усмешцы. На безыменным пальцы левай рукi блiшчаў масiўны залаты пярсцёнак. На тонкiм ланцужку, прычэпленым да камiзэлькi, матляўся маленькi залаты шарык у выглядзе футбольнага мяча.
– Добрай ранiцы, - ветлiва павiтаўся чалавек.
Том адарваў вочы ад ручной помпы, падняў галаву.
– Добрай ранiцы, - адказаў ён.
Чалавек правёў пальцамi па падстрыжаных "пад вожык" крыху ўжо пасiвелых валасах.
– Вы, можа, работу шукаеце?
– Канешне, шукаем, мiстэр. Пад усе маснiцы зазiраем.
– Персiкi збiраць умееце?
– Нiколi яшчэ не збiралi, - адказаў бацька.
– Мы ўсё ўмеем, - паспешлiва прагаварыў Том.
– Усё, што толькi ёсць, умеем збiраць.
Чалавек пакратаў пальцам залаты мячык на ланцужку.
– Дык вось, мiль за сорак адсюль на поўнач колькi хочаце работы.
– Мы б з ахвотай папрацавалi, - сказаў Том.
– Растлумачце, як туды дабрацца, i мы наўскач панясёмся.
– Кiруйце да Пiкслi - гэта трыццаць пяць цi трыццаць шэсць мiль адсюль, там павернеце на ўсход. Праедзеце мiль шэсць i спытаеце ферму Гупера. Працы там хоць адбаўляй.
– Так i зробiм.
– Можа, вы ведаеце, дзе яшчэ ёсць людзi, што шукаюць працу?
– Канешне, ведаем, - адказаў Том.
– У лагеры каля Ўiдпэтча такiх шмат знойдзецца.
– Пад'еду туды. Набраць многа можам. Дык не забудзьцеся - ад Пiкслi на ўсход i так трымаць да самай фермы Гупера.
– Так i зробiм, - паўтарыў Том.
– Вялiкi вам дзякуй, мiстэр. Нам праца да зарэзу патрэбна.
– Добра. Едзьце i не марудзьце.
– Чалавек перайшоў дарогу, сеў у сваю машыну i пакiраваў на поўдзень. Том налёг на ручку помпы.
– Па дваццаць разоў будзем, - сказаў ён.
– Раз, два, тры, чатыры... Пасля дваццацi за помпу ўзяўся Эл, за iм бацька, потым дзядзька Джон. Пакрышка разадзьмулася, стала пухлай i гладкай. Кожны браўся за помпу па тры разы. Цяпер давайце апусцiм, глянем.
Эл аслабiў дамкрат, пярэдняя вось апусцiлася.
– Добра надзьмулi, - сказаў ён.
– Можа, нават i залiшне.
Яны пакiдалi iнструмент у кабiну.
– Ну, усе па месцах, паехалi, - крыкнуў Том.
– Нарэшце работа ў нас будзе.
Мацi зноў села пасярэдзiне. За руль цяпер узяўся Эл.
– Лягчэй, Эл. Не перагрэй матора.
Яны ехалi ўсцяж залiтых ранiшнiм сонцам палёў. Туман падняўся ўжо над вяршынямi ўзгоркаў, i яны вiднелiся цяпер выразна - бурыя, з цёмна-лiловымi складкамi. Дзiкiя галубы ўзляталi з агароджаў пры наблiжэннi грузавiка. Эл мiмаволi павялiчыў скорасць.
– Не ганi, - перасцярог яго Том.
– Будзеш нацiскаць на газ, латка не вытрымае. Нам абы даехаць. Магчыма, ужо сёння пойдзем працаваць.
Мацi ўсхвалявана загаварыла:
– Калi вы ўсе чацвёра сёння ўладкуецеся, магчыма, крама адразу дасць мне ў доўг. Перш-наперш вазьму кавы, бо вы ўжо згаладалiся па ёй, тады мукi, соды i мяса. Без костак браць не буду. Гэта як-небудзь потым. Можа, у суботу. I мыла. Мыла абавязкова. Не ведаю яшчэ, дзе паселiмся.
– Яна гаварыла, не сцiхаючы. I малака. Абавязкова вазьму малака Разашарне, ёй яно вельмi неабходна. Медыцынская сястра ў лагеры казала.
Перад машынай па нагрэтым сонцам бетоне шашы паўзла змяя. Эл крута павярнуў, пераехаў яе i зноў вярнуўся на сваю паласу.
– Земляная, - сказаў Том.
– Дарэмна ты яе раздушыў.
– Цярпець iх не магу, - сказаў Эл.
– Усялякiх. Ад аднаго iх выгляду мяне нудзiць.
Да поўдня рух на шашы зрабiўся больш iнтэнсiўны - блiскучыя лiмузiны комiваяжораў з маркамi кампанiй на дзверцах; чырвона-белыя бензавозы з бразгатлiвымi ланцугамi, якiя цягнулiся ззаду: вялiзныя, з квадратнымi дзверцамi, фургоны аптовых бакалейшчыкаў, што развозiлi тавар. Мясцовасць абапал дарогi здзiўляла сваiм багаццем. Фруктовыя сады ў густой лiстоце, вiнаграднiкi, у мiжраддзi якiх доўгiя атожылкi лоз густым зялёным дываном усцiлалi зямлю. Градкi з дынямi, збожжавыя палi. Сярод зеленi бялелi дамкi, аплеценыя ружамi. I залатое, цёплае сонца над усiм гэтым.