Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мы з Санькам у тыле ворага

Сяркоу Иван

Шрифт:

— Выдумкі.

— Чаго там выдумкі? — падтрымаў Косціка Скок.— «Кацюша» называецца.

— I адкуль ты ўсё ведаеш? — здзіўляюцца мужыкі.

— Ад людзей чуў, мой татка, на базары...

Нам з Санькам таксама карціць расказаць, што мы ад людзей чулі. Кажуць, што нашых нямецкія кулі не бяруць. Смаляць фашысты з кулямётаў, а нашым хоць бы хны. Кулі ад іх, як гарох, адскакваюць.

— Яны бранявыя шчыты на грудзях носяць, — заканчвае расказ Санька.

Тут, праўда, Скок нічога ў нашу падтрымку не сказаў, але мы ўсё роўна і ў гэтую чутку верым. Верым і будзем верыць, таму што не можа таго быць, каб у на­шых нічога такога не было. I радасна робіцца на душы.

Няхай папомняць фашысцкія морды. Яны яшчэ паскачуць.

Сыплюцца на зямлю зоркі, вычэрчваюць па чорным небу агністыя дугі. На траву кладзецца раса. Бабуля даўно падаіла карову — можна смела ісці дамоў. Ногі сырадоем не памажа.

Цвыркае ў цемры пад печчу цвыркун, а я ляжу і ду­маю пра электрастанцыю, пра Бурага, пра гармату, якая цэлымі вазамі кідае снарады. I трэба ж такую прыдумаць!

I мне здаецца, што я чалавек-невідзімка, якога да вайны бачыў не раз у кіно, што знаходжуся я ў Берліне. Берлін як бы і наша веска, толькі крыху большы, бяжыць па вуліцы раўчак, шумяць над галавой вербы. Заходжу я ў Гітлераву хату, а ён сядзіць на печы.

— Гутэн таг, фашыст!

Гітлер круць-верць — нікога няма.

— Не круціся, як кот у мяшку! Зараз табе будзе капут!

Гітлер:

— Даруй, Іван, больш не буду. Каб я на гэтым месцы праваліўся!

Ды што з ім размаўляць? Бабахнуў гранатай, якой бабуля хацела бульбу таўчы, аж навокал усё скаланулася і задзінькалі шыбы.

Немцы перапалохаліся, бегаюць, крычаць на ўсю Германію:

— Васіс дас?

Хочуць мяне злавіць і не могуць: невідзімка я.

I тут заязджае ў Германію вялізны танк са спецыяльнымі дзверцамі. Ен гудзе так, што зямля дрыжыць.

На танкавай вежы сядзіць мой бацька.

— Сякеру маю не чапаў? — пытае ён.

— Не чапаў! — крычу я і лезу да бацькі на вежу. Гляджу, ды гэта не бацька, а бабуля.

— Ды прачніся ты, ідал! — трасе мяне яна за плечы.

У хаце светла, нібы электрычнасць гарыць. За вокнамі, над горадам у чорным небе вісяць вялізныя ліхтары. Спалохана кідаюцца з боку ў бок праменні пражэктараў. Гудзе зямля і неба. Нашы зноў бамбяць станцыю, і мы бяжым у бабульчын бліндаж.

26. МЫ 3 САНЬКАМ - СЕНЬЁРЫ

Дзядзька Скок часта гаворыць, што нашай вёсцы шанцуе. Стаіць яна на шашы пад горадам, вакол лугі ды палі, ад лесу далека, і таму пабывала ў ёй амаль уся Еўропа. Апранутая ў салдацкія мундзіры, гэтая самая Еўропа начавала ў нашых хатах, смяялася з нашых звычаяў, з ахвотай ела нашых курэй, страляла сабак і людзей, крала вёдры, трушчыла платы. Еўрапейскія коні са смакам хрумсталі наша сена. Не лічачы немцаў, мы бачылі ўжо славакаў і мадзьяр. Нам не хапала яшчэ італьянцаў. Цяпер у нас і італьянцы будуць.

Яны прыйшлі сярод дня ў нядзелю. Нягледзячы на нудны, дробны дождж, які імжыў з самай раніцы, я, Санька і іншыя хлапчукі пабеглі паглядзець, што там за яны. Дзядзька Скок казаў, быццам італьянцы лю­бяць, жаб. Бяды ў гэтым вялікай няма. Нам такога дабра не .шкада — няхай ядуць. У нашым раўчаку іх хопіць на ўсю Італію!

Але на жаб італьянцы не кінуліся. Яны строем прайшлі па вуліцы, мінулі раўчак і накіраваліся да царквы. Потым лавіць, напэўна, будуць, калі разыдуцца па хатах.

Нічога асаблівага ў гэтых італьянцах няма. Мундзіры амаль такога ж колеру, як і нямецкія. Здзівілі нас толькі зорачкі, белыя пяцівугольныя зорачкі на пілотках і каўнярах мундзіраў. Гэта нас нават збянтэжыла: зорачкі — і супраць нашых? Свет, аказваецца, не такі просты. Не ўсе ворагі з крыжамі.

Нам спадабаліся іх карабіны. Самыя па нашай сіле: намнога карацейшыя і лягчэйшыя за нямецкія вінтоўкі. А гранаты ў іх, як велікодныя яйкі, расфарбаваныя ў розныя колеры: палавіна — сіняя, палавіна — чырвоная. 3 аднаго канца гузік, каб шморгаць. Словам, нядрэнныя гранаты.

Салдаты ўсе невысокага росту, зато афіцэр, які крочыць перад калонай, нібы пажарная каланча. Шыю выцягнуў, як гусак, і тонкімі нагамі ў бліскучых ботах перабірае. Цот у цот скакун, што быў да вайны ў калгасе.

— Дылда! — сказаў пра яго Санька, і ўсе хлопцы згадзіліся — лепшай мянушкі не прыдумаеш.

Італьянцы раскватараваліся па хатах вакол новай школы. У самой школе ўжо і не пражывеш. У ёй ніводных дзвярэй, ніводнага акна, узадрана драўляная падлога, павыпільваны падмоснікі і бэлькі, на якіх трымалася столь.

На школьным двары спынілася толькі палявая кух­ня. Повар наліў у катлы вады, насыпаў макарону, спрытна вялікім нажом адкрыў кансервавыя бляшанкі. Па сялу пайшоў мясны пах. Выдумаў, мабыць, дзядзька Скок пра жаб.

Дылда спыніўся на кватэры ў майго дзеда Мікалая. Яму спадабалася, што дзедава хата непадалёку ад шашы і ў гразь не трэба будзе пэцкаць бліскучыя боты.

Дзяншчык, спрытны, каржакаваты салдат, з падво­ды ў хату бясконца цягае чамаданы, пакункі, скрынкі.

Мы з Санькам таўчомся ў сенцах, спадзеючыся ўбачыць што-небудзь цікавае.

Нарэшце падвода разгружана, на канапе зроблена пасцель. Дылда развесіў па сценах свае манаткі: бінокль, рыпучую папругу з пісталетам, і салдат пачаў збіраць абед.

Да Дылды прыйшлі ў госці два афіцэры, толькі не такія доўгія: адзін з чорнай барадой венікам, а другі зусім яшчэ малады. Яны сядзяць за сталом, п'юць нейкую рудую гарэлку. Дзед кажа — каньяк.

— Напэўна, конская,— зразумеў Санька.— Ёсць жа конскае шчаўе.

Італьянцы махаюць рукамі, штосьці бубняць, а што — не разбярэш. Толькі два словы мы з Санькам разумеем: сеньёр і дучэ. Сеньёр — гэта па-іхняму пан, а дучэ — гэта іхні Гітлер.

У сенцах на стале салдат адкрываў кансервы ды ўсё новыя бутэлькі. Вось ён дастаў нейкую невялікую дзежачку, калупнуў з яе на нож — масла. Лізнуў італьянец нож языком — зморшчыўся. Дзеду пальцам ківае: ідзі паспрабуй.

— Можа атручанае якое? — апасаецца і дзед, але падкруціў свае вусы і таксама лізнуў. Дзед зморшчыўся яшчэ больш за італьянца, нават плюнуў і рот далонню выцер.

— Нікс гут! — сказаў ён чамусьці па-нямецку, а потым ужо па-нашаму дадаў: — Дрэнь, адным словам, скура з языка аблазіць.

Тады салдат калупнуў з другой дзежачкі. Дзед зноў лізнуў, доўга прыслухоўваўся да смаку і сказаў:

— Можна есці.

Італьянец радасна заківаў галавой, аддаў дзеду сапсаванае масла і пачаў штосьці гаварыць і махаць рукамі.

— Ды закапаю, закапаю, не бойся,— зразумеў стары і, праходзячы міма нас на двор, прабурчаў: — Самі баяцца атруціцца, а нам з вамі можна. Мы — не людзі...

Поделиться с друзьями: