Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Вярніце іхняе… Нельга так, чужое ўсёткі…

–  Што?! — скрывіўся галоўны ўпаўнаважанец. — Можа і ты захацеў?
– і вінтоўку руляй да яго наставіў.

І штось нібы наноў абарвалася ў Міцьку. Уваччу бліскаўка прабегла, як пры катаваннях мінулых. І здалося, што не чырвонаармеец перад ім, а жандар той з кірмаша… Сціснуў кулакі Міця — і наперад пасунуўся:

–  Так нельга, чуеш?!

І тут стрэл гухнуў, пырснуў пыл да Міціных ног. Перапалоханая цялушка ўбок скочыла, калёсы тузанула, а другі вайсковец (не чакаў такога, стаяў на калёсах і пакурваў зухавата) на драўляныя білы гохнуўся. Толькі Міця нібыта й не чуў нічога — злосна на галоўнага развёрсніка сунуўся. А той затворам лязгаць пачаў, ды другі раз стрэліць Міця не даў яму — так тузануў за рулю, што той вінтоўку з рук і выпусціў.

І тады ўжо Міця з перазараджанай вінтоўкай закамандаваў над двума бяззбройнымі… Нажытак хутаранцу вярнуў, а развёрснікаў, звязененых, у спачынак свой адвёў (каня з падводай на хутары кінуў). Пасадзіў у зямлянку, а каб не збеглі — вакно (яно і дзвярыма было) бараною жалезнай накрыў, наверх валуноў наўсцягваў. Вінтоўку ў дупле схаваў.

З таго часу і стаў былы каваль канваірам. І чым больш люцелі і запалохвалі яго вязні, тым больш злаваўся і ён, прыгразіў нават быў: «Будзеце крычаць — зусім ламаччам завалю, каб не чуў ніхто, і ні вады, ні харчу ад мяне не атрымаеце!»

І пачаў з таго часу Міця праўды сілай шукаць. Прыехалі праз месяц у ваколіцу ягоную два коннікі — у войска Булак-Балаховіча заклікаць сялян, конны полк збіраць. І не да спадобы яму, Міцю, прыйшліся: у выпіўку кінуліся, за дзеўкамі цёгаліся. А тут яшчэ і хлопца з суседняй вёскі пабілі, за непавагу да «бацькі» іхняга. Бацька-бацькам, яго, канечне ж, паважаць трэба. Вось і ў яго быў некалі бацька. Але ж ці біў калі-небудзь каго-кольвек праз яго Міця? І — «Нельга так!» вырашыў. Падпільнаваў парачку залётную, абяззброіў, звязаў — і ў турму, рукамі сваімі зробленую…

А праз дзень залётнікі з развёрснікамі люта біцца пачалі — ледзь не да смерці. І давялося тады Міцьку развесці іх па розных «камерах». У недалёкай строме вяскоўцы даўно капалі гліну, і такіх нораў нарабілі, што схавацца ў іх можна было. Вось у адну з іх, самую шырокую, і пасяліў Міця залётнікаў, уваход ямы невылазна заваліў.

«А крычаць будзеце — прыстрэлю!» — прыстрашыў, хоць, вядома ж, у чалавека ніколі не нацэліўся б нават.

…- А я вас ведаю! — па-дзівацку ўсміхнуўся, калі да яго падышлі Алесь з Юркам. — А вы мяне?

–  Вядома ж! Як не пазнаць… Здароў будзь, пане Жалязовіч, — і Алесь руку працягнуў, - а Міця шыю выцягнуў, бровы нахмурыў, выдыхнуў нездаволена, і тады Лістапад на падмогу паспяшаў:

–  Хто ж Міці Бубы ня ведае! Ну, чаго насупіўся? Здароў, кажам…

І ажывіўся тады Міця, падскочыў нават:

–  Х-ха, ведаеце, ведаеце!

І адвёў ён іх да «турмы», расказаў па дарозе ўсё, як мог — збіваючыся, паўтараючы-шамкаючы:

–  Я ж бо й адпусціў бы іх… ды ж баюся… О-го! Падпільнуюць, і мяне ў турму… Біць будуць. А за што ж Міцю біць? Га?! А есці ж ім давай! Ого! А дзе ж набрацца?

І вырашылі Алесь з Юркам вызваліць зняволеных. А каб гнеў іхні на Міцю не выйшаў, дамовіліся мінісцэнку разыграць: пакажа Міця месца турмы сваёй — і сойдзе куды-небудзь. А яны быццам знячэўку на турэмнікаў напоруцца…

Так і зрабілі. Адразу з зямлянкі развёрстнікаў выпусцілі — худых, змарнелых. Смурод наўкол…

«Як вы гэта сюды патрапілі?» — дзівіліся-пыталі.

«Ды на банду наскочылі…» — апраўдваліся тыя.

Падзякавалі й падаліся сваіх шукаць. Адзін з іх, малодшы па гадах, з вухам прастрэленым, накульгваў толькі моцна…

Так і з кар'ера залётнікаў вызвалілі. Ішлі нібыта, гаварылі гучна — і пазвалі з-пад зямлі іх… Праўда, ледзь завал здолелі раскідаць… Пазнаёміліся нават. Адзін зусім маладжавы, ледзь не ўзросту іхняга. Другі — чарнявы, з носам вострым — расшчодрыўся пры знаёмстве, адкрыўся (даведаўшыся, што адзін з «выратоўцаў» — сябра Нацкама павета):

–  Палкоўнік Паўлоўскі, накіраваны генералам Булак-Балаховічам для арганізацыі коннага палка добраахвотніцкага войска. Схоплены бальшавіцкімі бандытамі… Нам бы зброю і ў горад хутчэй патрапіць.

І толькі цяпер Алесь заўважыў, што ў абодвух «добраахвотнікаў» пазногці ў кроў садраны, пальцы паапухалі — падкоп, відно, рылі, ды дзе ж там кар'ерныя камянюкі голымі рукамі ўзяць…

Так у той дзень і не дайшлі інструктары да прызначаных вёсак. Палкоўніка з ад'ютантам у горад адвялі, у павятовы камітэт. З паўдарогі скрытна за імі Міця Буба назіраў, усцешаны, што такі клопат з плячэй ягоных скінулі.

«І няма за што Міцю Бубу біць цяпер… Няма!» — шаптаў весела засмяглымі вуснамі…

Булак-Балаховіч

«Чуткі пра Булак-Балаховіча пачалі даходзіць на Случчыну на пачатку лета 1920-га. У чэрвені палякі прыпынілі наступ 15-й і 16-й армій Заходняга фронту, якім камандаваў Тухачэўскі. Падчас наступу Чырвонай арміі атрад Булак-Балаховіча дзейнічаў у раёне Калінкавічаў, пазьней (калі бальшавікі зноў рушылі на Варшаву) балахоўцы ўтрымлівалі ўчастак фронту ў ваколіцах Любліна і нішчылі тылы чырвоных. А ў сярэдзіне жніўня атрады «бацькі» разьбілі пад Пугачовам 67-ы полк Будзённага, перайшлі праз фронт і 26 верасьня ўзялі Пінск, захапілі штаб 4-й арміі і ўтрымлівалі горад да падыходу асноўных польскіх злучэньняў.

У канцы верасьня 1920-га арміі Заходняга фронту сталі на лініі возера Нарач - Койданава - Слуцак - Князь-возера. Чакалі выхаду палякаў на мяжу 1772 года…

У Маскве занепакоіліся, да ўсяго з поўдня Саветы ціснулі войскі барона Ўрангеля. 9 кастрычніка сабралася палітбюро РКП(б) і абмеркавала ход мірных перамоваў з Польшчай. Ленін асабіста склаў праект дырэктывы ЦК аб найхутчэйшым падпісаньні дагавору аб міры. Падпісаў Ленін і праект рашэньня палітбюро, дзе выказвалася прапанова неадкладна пагадзіцца з умовамі польскай дэлегацыі. Іофэ было даручана ў бліжэйшыя 3-4 дні падпісаць з Польшчай прэлімінарны дагавор. Што і адбылося 12 кастрычніка… Збройныя аперацыі мусілі спыніцца 18 кастрычніка ў 24 гадзіны. Польскія войскі да гэтага часу працягвалі наступ і 15-га зноў захапілі Менск.

На перамовах у Рызе пазіцыю ўраду і сойму Польшчы адстойвалі амбасадары Домбскі і Грабскі. Не зважаючы на тое, што і ўсходні, і заходні суседзі раней прызналі незалежнасьць Беларусі, вырашылі перадаць у склад Польшчы беларускія заходнія вобласьці. Ганебны гандаль вёўся ўпотай і ад Пілсудзкага, не толькі ад кіраўніка БССР Чарвякова. Пра гэта красамоўна сьведчыць «Годовой отчет Народного комиссариата иностранных дел РСФСР к VIII съезду Советов за 1919 - 1920 гг. 22-29 декабря 1920 г.»:

Поделиться с друзьями: