Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Шрифт:
Дэградацыя адкрыцьцяў Андрэя Белага надта добра відаць на ягоным зьясьненьні разлому. Бездакорны слых паэта падказвае, што радок з чыстым пэонам чацьвёртым гучыць «у тэмпе allegro» (С. 263), а радок з «камбінацыяй пэонаў» «гучыць павольней, у тэмпе andante» (С. 263). Першую зьяву ён абазначае як «паскарэньне» («паўнаціск»), а другую — як «затрыманьне перад паскарэньнем» (С. 265). Нават не «запаволеньне», а менавіта «затрыманьне перад…». Што гэта, як не ўсьведамленьне разлому? Далей паэт выказваецца таксама слушна, хоць і менш дакладна: «На адных ступах паўнаціск запавольвае агульны плыў вершу, на іншых паскарае (С. 272)». Але паступова ім авалодвае спакуса статыстыкі, аўтар забываецца і на «затрыманьне», і на «запаволеньне». Усе пропускі націскаў Белы называе «паскарэньнямі», маўляў: «Мажлівая статыстыка… паскарэньняў… іх паданьня на ступы» (С. 286). Урэшце ён даходзіць да поўнага абсурду, калі піша: «Радкі з паскарэньнем на другой ступе» (С. 291) даюць «уражаньне maximum’у запаволенасьці» (С. 294).
Белы так захапіўся, што страціў галоўнае. З тэрміну паскарэньне дарэшты выветрыўся той рэальны «імпрэсіяністычны» зьмест, які выклікаў яго да жыцьця. У эпігонаў тэрмін фігуруе ўжо ў «высушаным» выглядзе як канстатацыя пропуску акцэнту. Але навошта такое «паскарэньне», якое нічога не «паскарае»? Заставалася толькі, як выказаўся сам паэт, «сыстэматызаваць графічныя фігуркі» (С. 260). Як бачым, у Белага была геніяльная інтуіцыя рытму, пільны аналіз рытмавых структур, але гранічна ўбогі сынтэз тэорыі вершаваньня. Сымптаматычная такая яго заўвага: «Далейшая праца ў гэтым кірунку залежыць ня так ад абагульненьняў, як ад пільна зьбертага і сыстэматызаванага матэрыялу (С. 330)». «Крыху ўседлівасьці ды любасьць да паэзіі — вось і ўсё, што патрэбна для дасьледніка (С. 395)». А што зьбіраць і што лічыць — няведама! Гэтая легкадумнасьць дорага абышлася вершазнаўству.
Вось жа, выбар на карысьць пэону прымушае нас прызнаць як факт «камбінацыю пэонаў» у радкох з разломамі, а выбар на карысьць ямбу — прызнаць невытлумачальныя лякуны на месцы меркаваных іктаў, што, ізноў жа, можна пераказаць як ямб зь пірыхам. У чым большае зло? Насуперак устаялай традыцыі меншым злом трэба прызнаць пэоны. Так, ямбы і харэі зручныя для статыстыкі, бо іх вельмі лёгка лічыць. Але ўсплёскі слабых іктаў маюць сэнс толькі як адзінкі, падначаленыя моцным іктам. А выдуманыя «ямбы» і «харэі» ў абход пэонаў — гэта мёртвыя, чыста разумавальныя існасьці. (Трупам заўсёды проста маніпуляваць!) Усякі рытм з цотнаю амплітудаю чыста матэматычна можна зьвесьці да ямбаў і харэяў, але прырода рытму акустычная і ад пераразьлікаў не памяняецца.
Радкі з разломамі запраўды рэзка выбіваюцца з агульнае мернасьці вершу. Найчасьцей яны здараюцца ў «ямбах»:
Ты чуеш рэха бур удалі (1) і ціхі / векавы праклён? (2) Гані хутчэй трывогі хвалі, (3) удар у самы большы звон! (4) Міхась МашараІ вельмі рэдка бываюць у «харэях»:
Дзе таёмна, сьцішна, змрочна, (1) Дзе вільготны, мяккі мох, (2) Дзе ўзіраецца ставочна (3) Збуджаны / Перапалох. (4) Уладзімер ЖылкаЧаму ж не дапусьціць у 2-м радку Машары ды 4-м Жылкі нейкага адхіленьня, мадыфікацыі рытму, раз тыя, пры аднолькавасьці ўсіх вонкавых фармальных паказьнікаў, гучаць інакш супраць астатніх, і адрозьненьне гэтае досыць рэзкае?
Тым часам інвэрсіяваныя радкі даюць нам не мадыфікацыю, а толькі варыяцыю пэону, якія б месцы ўсплёскаў, і нават валоў, ні кранала інвэрсія. (Дарэчы, статыстыка тут магла б зьявіць вельмі цікавыя вынікі, бо інвэрсіяваных радкоў у беларускай літаратуры нашаніўскае пары было значна больш, чым з разломамі. Але спакваля меншала першых і большала другіх.)
Вось жа, інвэрсія можа стаяць: — перад канстантаю: А во’ і зайчык д р ы ж ы ц ь скурай. На кветках пчолак град пабіў. Алаіза Пашкевічанка Страляйце, біце, м а е вочы Над краем бачаць ўжо зару. Уладзімер Дубоўка— на анакрузе:
Д у х і мінуўшчыны куцьцю На старасьвецкі лад спраўляюць. Янка Купала І гэты моцны дух здаровы Л ю б і ц ь, надзеецца, жыве. Алесь Гурло— адразу ў некалькіх сэгмэнтах:
Эх, кіньце крыўдамі карміцца, — (1) К о ж н ы народ сам с а б е пан; (2) І беларус м о ж а зьмясьціцца (3) Ў сям’і нялічанай славян? (4) Янка КупалаАсобнае гаворкі вымагае рэгрэсійная інвэрсія пульсанты першае ступені, якая прыпадае на моцнае месца пэону. Куды яе адносіць — да варыяцыяў ці мадыфікацыяў? Раз захоўваецца цэльнасьць радка — значыць, перад намі варыяцыя. З грунту, гэта істотнае і часьцей за ўсё непажаданае адхіленьне. У кантэксьце мастацкага цэлага інвэрсія пэонавага ікту можа разглядацца і як дэструкцыйная, і як кампэнсатарная анамалія — усё залежыць, наколькі ўдала яе паэт прытарнаваў. Аднак варта помніць: зачастае ўжываньне гэтае анамаліі вядзе да поўнае дэструкцыі рытмавага інварыянту.
Разломы клясыфікуюцца ў залежнасьці ад падзелу слоў. Яны могуць даваць спалучэньне:
— двух пэонаў другіх:
Той быў павінен толькі нам, Майстром, / будаўніком ад роду… Цішка Гартны Прыйдзі, у хату упушчу, І ноч / мы правядзем адны… Язэп Пушча— пэона другога і пэона першага:
Там сьцены мохам парасьлі, Вясёлкай / адлівалі шыбы. Максім Багдановіч Бяспынна, глуха процьма часу Глытае / хараство і моц. Уладзімер Жылка