Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Зачараваныя смерцю

Алексиевич Светлана Александровна

Шрифт:

Па дарозе ў рэдакцыю думаў аб тым, што ў нас мяжа між злачынным светам і нармальным светам размытая.

Штосьці галоўнае выслізгнула з маіх думак. Трэба адразу запісваць, не адкладваць…

Загад Сталіна ў 1942-ім годзе прадпісваў салдатам у выпадку пагрозы палону — самазабойства.

Подзвіг Гастэлы, Аляксандра Матросава? Згарэць разам з самалётам, ператварыўшыся ў палаючую бомбу, і, упаўшы на мішэнь, закрыць сваім целам чужы дот… Што гэта, калі не самазабойства?

Я толькі і чую адусюль: жыццё — барацьба. Дужы адольвае слабага. Натуральны закон. Слабыя нікому не патрэбны.

Гэта — фашызм… Гэта — свастыка…

Хтосьці сказаў пра наш народ — народ-бальшавік. Учора зноў у нашай газеце нататка аб тым, як падпалілі сядзібу арандатара… Людзі паспелі ўратавацца… Згарэла жывёла.

— Мы нічога не мелі, але мы былі шчаслівыя, — упэўнена мая мама.

Чаму для шчасця нам патрэбен вінегрэт і вошы? А калі ікра ці хоць бы цукар без талонаў? Тады — што?

Раней аб сэнсе жыцця гаварылі больш, калі нельга было. Цяпер не гавораць.

— Трэба шукаць станоўчых герояў, — сказаў на планёрцы рэдактар. — Досыць пляваць у мінулае…

Герой?! Ён гатовы сябе аддаць у імя ідэі. Калі ён гатовы аддаць сябе, дык што ён здольны з іншым чалавекам учыніць?

Учора зноў з В.Н. пілі гарэлку. Ён вярнуўся з Амерыкі. «Усё так сабе, — гаварыў. — Але калі я патрапіў у дзіцячую краму цацак, мне зрабілася блага. Спяваюць, іграюць, ззяюць… Я зразумеў, адкуль я прыехаў».

Напіліся.

Паехаў бы далёка-далёка, дзе няма ні белых, ні чырвоных, ні чырвона-карычневых…

А ці не праўду кажа Ніцшэ, упэўнены, што «вера» была ва ўсе часы, як у Лютэра, толькі мантыяй, прычынай, заслонай, за якой інстынкты разыгрывалі сваю ігру?

Дзіўна кранаць рэчы і думаць, што яны будуць, а цябе не будзе. Гэты пісьмовы стол, нават пластмасавая аўтаручка…

Хачу паехаць у сваю вёску. Гэта цяжка паддаецца вытлумачэнню… Ты быў хлапчук, а яна — дзяўчынка… Ты тузаў яе за коску. Мінаецца шмат гадоў, і табе гэтак хочацца бачыць гэтую дзяўчынку.

А ў яе пяцёра дзяцей і муж — п'яніца.

З размоў з В.Н. З чалавекам, у якога сотні мільёнаў у кішэні.

Суседзі пішуць на яго ананімкі ў міліцыю і кэдэбэ (а гэта, напэўна, па звычцы ўжо), адкуль, маўляў, у яго гэтыя мільёны? У нас няма, а ў яго ёсць, мы ж вось толькі-толькі ўсе былі роўныя.

Камунізм не пабудавалі, але камуністычную свядомасць выхавалі…

Не будзе ў нас сапраўднай работы! Не дадуць! І В.Н. гэта адчувае…

Утопія… Нельга яе ператвараць у жыццё. Але мы ўсё адно любім і будзем любіць не гэтае рэальнае жыццё, а тое… Жыццё, якое наперадзе…

Памёр сябра. Што засталося? Дзеці і жонка, якія перасварыліся з-за летніка і новенькіх «Жыгулёў»?

Застаўся цень…

У. Маякоўскі: «Адзінка — глупства, адзінка — нуль». Я яго баюся. Я вынес ягоныя кнігі са свайго кабінета…

Пясняр гвалту. Я здольны гэта сказаць… Я, хто вырас на Маякоўскім… Ён быў маім любімым паэтам…

Шматкамі здзіраю з сябе старую скуру… Мука…

Аніякага жадання ісці на вуліцу, штосьці рабіць. Лепш нічога не рабіць. Ні дабра, ні зла. Тое, што сёння — дабро, заўтра выявіцца — зло.

Думаў пра нашы наіўныя і шчаслівыя 60-ыя гады. Мы — страчанае пакаленне. Спадзяваліся на нешта. Не выйшла. Мы гэта ўжо не дагонім…

Што рабіць? Нічога. Бо «гэты замысел звыш чалавечых сіл».

Бацька В. Н. адбыў пятнаццаць гадоў у калымскіх лагерах. Я стаміўся, а ён хоча жыць. Уранку робіць фіззарадку, увечары бегае ўздоўж рэчкі, зімой — на лыжах. Стары хоча жыць! Як жа пасля ўсяго, што з ім было, ён хоча жыць? Ды яшчэ з такой звышнатуральнай сілай хоча жыць?!!

— Чаму ты вырашыла, што мы павінны быць шчаслівыя? — спытаў я ў Н.

— Бо я гэтага хачу, — адказала яна.

З газеты:

«…жаданне схавацца ў смерць, як у кокан, як у мацярынскае ўлонне (Фрэйд), як у вызваленне ад пакутлівай неабходнасці рашаць праблему сэнсу свайго чалавечага існавання».

Учора зноў у мяне была маці, у якой адзіны сын загінуў у Афганістане. Той краіны, якая іх туды пасылала, ужо няма. Куды ёй ісці са сваімі паперкамі? Са сваімі хваробамі? Яго ордэнамі…

Надзея ўкрадзена…

Я нібы ўсё памятаю. Адкуль? На каленях у маці… Перадаецца гэта блізка-блізка, быццам бачыў…

Я сядзеў на акардэоне… Бабуля пасадзіла мяне ў ночвы і хрысціла венікам…

Дзед Яўхім вадзіў травінкай па вывернутым плугам чэрапе і гаварыў: «Некалі гэта чалавек быў… Чалавек згніў, а боты зберагліся… Добрыя нямецкія боты з падковамі…»

Дзед пасвіў каровы… І я зімой і летам спатыкаў яго ў гэтых ботах.

Людзі любяць фатаграфавацца. Любяць, калі малююць іх партрэт.

Чалавек сам для сябе таямніца. Загадка. Ён больш за ўсё цікавы самому сабе. Ён хоча сябе разгадаць…

У дзяцінстве. У юнацтве. Я думаў, што ніколі не памру. Хоць жыў сярод «царства смерці». Мы выкопвалі з зямлі, збіралі ў лесе патроны, снарады, гранаты. Страляць я навучыўся раней, чым пісаць.

Памятаю мёртвых. Нямецкія і нашы салдаты. Яны ляжалі, стаялі, прыхінуўшыся да акопа, сядзелі… Цэлыя, разарваныя на часткі ці напалам… Мы поўзалі наўкол… Здымалі гадзіннікі… Шукалі што-небудзь з'есці…

А зімой я катаўся на мёртвым немцы… Ён ашклянеў ад марозу… Мы сядалі на яго верхам і несліся ўніз… Як на санках… Пералякаліся вясною, калі ён растаў… І зрабіўся мяккі… Як жывы…

Але я ўсё роўна думаў, што ніколі не памру…

У І.Буніна знайшоў думку аб тым, якое велізарнае месца займае смерць і ў без таго малюсенькім чалавечым існаванні.

У мяне знікла мяжа паміж жывёлінамі і мною. Сабакам. Канём. Як жахліва крычыць паранены заяц…

Чалавек не можа быць шчаслівым…

У Пушкіна — «Застолле ў часе чумы»:

Усё, што нябытам пагражае, Для сэрца нашага хавае Неўразумелую нам слодыч…
Поделиться с друзьями: