Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Сустрэча
Сустрэнемся на вузкай перакладзіне. З двух берагоў, паважныя, прыйдзем. Усё, што не даткана, не дапрадзена, я пакажу табе ў святочны дзень. Вось толькі я забылася на почасці. Калі з дарогі зойдзем у мой дом, я проста пасаджу цябе на покуці, аддам на ласку маім багом. Снуецца з песнямі льняное прадзіва, пасаг бы з кужалю танчэй саткаць. Жартоўна кросенцы мае разладзілі, уток заблыталі, не разблытаць. Я запяю табе пра дзіва дзіўнае, якая ў Нёмне глыбіня, як ноччу месячнай на воды сінія выводзіць дзеўчына паіць каня. А конь не слухае, а конь бянтэжыцца, рве цуглі срэбныя — дарма спыняць. З каменняў Нёмнавых аж іскры крэшуцца, аж сэрца цешыцца з таго каня. З двух розных берагоў на перакладзіне сустрэнемся ў святочны добры час. Чаго б не здужалі, чаго б не ўладзілі, пакінем моладзі сказаць за нас. З моладдзю
Апрануўшыся давідна, падбадзёрана смехам звонкім, вылятала мая вясна з лёгкім ветрам наперагонкі. Час быў дзіўны. Каля мяжы, упрыгожанай церпкім верасам, так часамі хацелася жыць, а часамі і жыць не хацелася. Трудна вочы было адарваць ад вясны, да зямлі прынаднае. Цяжка людзям было дараваць, што яны да людзей неспагадныя. Усё адны гуляюць і п’юць, а другія слязамі плюскаюць. Я і выбрала сцежку тваю, маці-доля мая беларуская. Ці прыходзіў у сны адчай? Ці трымцела слязіна скупая? Не скажу. Святлее ў вачах, калі моладзь на шлях выступае. Вечаровая песня
Дзень спахмурнеў, у полі вечарэе, над дрэвамі крыла начнога ўзмах. Згасае ціха сонца, бы надзея, адбіўшыся сумотай у вачах. Міргаюць хатаў вечаровых вокны, дзявочы голас выплыў і замоўк, разверадзіў ён успамін далёкі, аж сэрца ўздрыганула незнарок. Так і ў жыцці ўмірае ўсё і чэзне, як гасне дзень натруджаны ў палёх, і застаецца неўміручай песня — яе красы ніхто не перамог. * * *
Зноў іду басанож па расе, дзень, народжаны сонцам, вітаю. Вецер сонца ў праменнай красе ўжо на раніцу выганяе. А навокал птушыны спеў. А здалёк на старым гарадзішчы між лістоты разбуджаных дрэў салавей не сціхаючы свішча. Прачынаюцца паплавы, вольны вецер балотам блукае і паволі з роснай травы туманы, як пасцель, складае. Мне здаецца, зноў праз гады у бэзам абсаджанай хаце бачу бацькавых крокаў сляды, чую, як прачынаецца маці. У сэрцы надзея, як промні
Зноў вясны пераможны напеў, беласнежных галінаў у квеці. Да кустоў, да расквечаных дрэў, як дзяцюк, заляцаецца вецер. Закаханы вясняны настрой. Рой пчаліны на цвет ападае. Мы за рукі ўзяліся з табой, вёсны даўнія зноў прыгадалі. I чужыя дарогі, шляхі. Мы прайшлі іх, а думы ля Нёмна, ля сваёй саламянай страхі. Толькі ў сэрцы надзея, як промні. Забыты абраз
Прыгадаўся забыты абраз. Ты пабачыў мяне першы раз, не пускаў. З хаціны тваёй дзікай птушкай з рук паляцела, каб пагнаўся каханы за ёй, за дзяўчынай, капрызнаю, смелай. Ты дагнаў. Дзявочы мой смех, непакорны, сыпаўся ў снег. Вось такой ты жадаў удвая. Я сказала: — Пакуль не твая! Я належу народу майму, крышку ветру, крышку бярозам, хлопцу вернаму аднаму, што згубіў сваё сэрца і розум. Я і замуж яшчэ не хачу, хаты ў полі вятрам не кіну. Першы раз ты такое пачуў ад вясковай вясёлай дзяўчыны. Адказаў мне: — I я беларус. I глынуў на чужыне гора, і нясу непасільны той груз, і хачу, каб ты была поруч. Моцна сціснуў мае далоні... Нас павезлі да шлюбу коні. ...Ходзяць людзі мяне суцяшаць. Я не веру разлучніцы-смерці. Засталася ж твая душа. Нашы думкі ў маім толькі сэрцы. * * *
Словам ці затоеным маўчаннем, думкамі, што йдуць з маімі ў такт, адгані з чала мне боль адчайны — з ім сама не спраўлюся ніяк... Бы ў часы сяброўскае сустрэчы, як ішлі мы поруч праз сяло, раскажы мне аб харошым нечым, каб зусім ад сэрца адлягло. Не шукаю я ў людзей апоры, іншаму магу дапамагчы. Гэта ўзлёт мой прыпыніўся з гора, і таму са мною памаўчы... У хвіліну болю
Беласнежныя гусі лятуць пад аблокі. Лёгка гойдаюць хмары над полем вятры. З наднямонскіх крыніц маёй песні вытокі. На зямлі беларускай мае алтары. Дрэвы ў роснай красе, птушкі гнездзяцца ў голлі, шчабятаннем вітаюць: ці я гэты госць? На маўклівым, адвечным, пагораным полі баразной прываліла маю маладосць. Слёз, надзеяў у глебу пасеяна зерне. Джаліць сэрца мне боль, як гадзючын укус. Памяняла спакой на адданасць і вернасць за цябе, о, матуля мая Беларусь! Дзівіць сёстраў, братоў сэрца кволага мяккасць. Не параніў бы крылы суровы мой лёс. У цяжкую хвіліну мне трэба паплакаць. Я жанчына, жанчына... Жанчыны са слёз. Можна вынесці гора, стрываць небяспеку. Перацерпець. Глынуць з поўных прыгаршчаў лек. Але гэтак баліць, што не плакаць мне нельга. Утрымаецца камень, не жывы чалавек. Мне даводзілася з беспрытуллем змагацца. Як баліць, не ратунак — слязіна, не лек... Без гарачай слязіны як з мілым расстацца, калі гэта расстанне назаўсёды? Навек? * * *
Ты маладосць прыпамінаеш нечым вятры ў палёх, трываласць дужых дрэў і моц зямлі — дзяцюк шыракаплечы, што мне руку на сваім твары грэў. * * *
Славяцца людзі гуманнасцю спраў. Не сілай, а веліччу сэрца. Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў, той братам навек застанецца. * * *
У забыцці. Мяне ніхто не чуе. Насупраць ветру я адна стаю. У марах толькі тое, што люблю я, і песні, што ў душы без слоў пяю. Ля вокнаў шчырыя шчабечуць птушкі, махае бусел крыламі здалёк, маланкай сіняй асвятляе душы сярод калосся ў полі васілёк. Не, не адна. Мне хмары з паднябесся зліваюць ціхі дожджык на загон. На голлі дрэў снуе вятрыска песню, яе звіваю і праду, як лён. * * *
Хтось адыходзіць ад нас назаўсёды, слёз не стрымаць, але плакаць нам нельга. Так адплываюць рэчышчам воды у акіян, бясконца разлеглы. Свет, бы пажатая восенню пожня, шмат тут падцятага ўпала калосся. Зернем у глебу асыпаўся кожны, каб узысці, і жыццё не звялося. Не глядзі на мяне сумным позіркам
Поделиться с друзьями: