Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Жанчына раптам весела рассмяялася, і Свенсан, уздрыгнуўшы, з недаўменнем на яе паглядзеў. Аказваецца. яна ўмее смяяцца... вось бы ніколі не падумаў!

– Я проста ўспомніла, як клапатліва ты адносіўся да мяне ў час той аперацыі, як аберагаў ад розных небяспек, сапраўдных і ўяўных.Цікава, кім ты мяне лічыў тады?

Не адказваючы, Свенсан проста глядзеў на яе. Божа, як ён шукаў яе потым, пасля таго, як усё было скончана... як спрабаваў хоць штосьці даведацца, выкарыстоўваючы дзеля гэтага ўсе магчымыя крыніцы, як афіцыйныя, так і неафіцыйныя. Але ўсё аказалася дарэмна... адзінае, што высветліў тады Свенсан:жанчыны гэтай, наогул, не існавала ў прыродзе, і ўаперацыі той яна проста не магла ўдзельнічаць ні ў якасці каго, у выніку свайго жыццёвага неіснавання...

– Ты знікла так нечакана... – прагаварыў ён нарэшце. – Куды ты знікла?

Жанчына ледзь прыкметна ўсміхнулася.

– Я не знікла! – сказала яна. – Я проста адправілася выконваць сваё асноўнае заданне. Няўжо ты не зразумеў тады, што ўсе вашыя дзеянні патрэбны былі толькі дзеля ўвядзення ў зман праціўніка? Ты што, так і не зразумеў усяго гэтага?

Свенсан толькі паціснуў плячамі. Штосьці такое ён падазраваў ужо тады, падазраваў, але так і не рашыўся спытаць потым аб гэтым хоць у каго-небудзь з кіраўніцтва. У той аперацыі загінула амаль палова ягонай каманды... ды і сам ён быў тады сур’ёзна паранены... крыўдна ведаць, што ўсе яны аказаліся простымі пешкамі ўчужой і незразумелай гульні...

– Я шукаў цябе! – сказаў нечакана нават для сябе самога Свенсан. – Доўга шукаў...

Тонкія бровы жанчыны здзіўлена прыўзняліся.

– Шукаў? – недаўменна перапытала яна. – Навошта?

Адказаць на няпростае гэтае пытанне Свенсан так і не паспеў.Гучна застагнаў Леслі і гэта ў момант вярнула Свенсана да рэчаіснасці. Ён паглядзеў на жанчыну, якая стаяла паміж ім і Лэслі і з нейкім шчымлівым болем у сэрцы зразумеў, што зараз яны ворагі! Напэўна, жанчына таксама падумала аб гэтым жа: яна неяк разам спахмурнела, вочы яе ператварыліся ў дзве вузкія шчыліны, пунцовыя прыгожыя вусны перакрывіла нядобрая нейкая ўсмешка, больш падобная на грымасу.

“Мне трэба будзе забіць яе! – у адно імгненне пранеслася ў галаве Свенсана адзіная цвярозая думка. – Забіць, бо інакш яна заб’е мяне! У мяне проста няма іншага выйсця, акрамя, як паспрабаваць забіць яе! У яе, дарэчы, таксама няма зараз іншага выйсця...”

Свенсан прыняў баявую стойку, але першым нападаць не стаў. І так не шмат было ў яго шанцаў адзін на адзін адолець “дзікую кошку”... ён не хацеў памяншаць іх безразважным сваім нападам. Таму ён проста ўважліва сачыў за кожным рухам жанчыны... дакладней, проста сачыў за жанчынай, бо яна пакуль што не рухалася…

Лэслі зноў застагнаў, паспрабаваў прыўзняцца на локці, але зноў паваліўся на падлогу, гучна ўдарыўшыся аб яе ілбом.

– Дазволь мне аглядзець яго?! – у голасе Свенсана прагучалі амаль што ўмольныя ноткі. – Яму патрэбна дапамога!

Жанчына нічога не адказала, яна нават не павярнулася ў бок Лэслі, хоць той зноў упарта паспрабаваў прыўзняцца на локці левай рукі... і зноў няўдала.

– Лэслі, ты можаш устаць?! – крыкнуў Свенсан. – Як ты сябе адчуваеш?!

– Я магу варушыць толькі левай рукой! – прахрыпеў у адказ Лэслі. – Яна штосьці пашкодзіла мне, гэтая сучка, моцна пашкодзіла! Я нават ног не адчуваю! Забі яе, Свенсан, забі!

– Ты і сапраўды хочаш забіць мяне? – раптам спытала жанчына Свенсана, па-ранейшаму не кранаючыся з месца. – Ты гэтага хочаш?

– А ты? – пытаннем на пытанне адказаў Свенсан.

Жанчына раптам усміхнулася, але ўжо не злавесна, як раней, а крыху нават сумнавата.

– Ты загінеш! – яна памаўчала з хвіліну і дадала: - Як толькі ты паспрабуеш напасці на мяне – ты загінеш!

Гэта было праўдай, і Свенсан выдатна гэта ведаў.

– Што ж мне з табой рабіць? – у нейкім задуменні прагаварыла жанчына. – Хіба толькі...

У яе руцэ немаведама адкуль з’явіўся раптам пісталет. Разумеючы, што ўсё скончана і ён прайграў, Свенсан, тым не менш, ірвануўся наперад, стараючыся выйграць тыя долі імгнення, якія былі неабходны жанчыне, каб узняць зброю і націснуць на курок...

Ён, зразумела ж,не паспеў.

Суха трэснуў стрэл, і адразу ж штосьці ледзяное і, адначасова, такое пякучае ўпілося Свенсана ў грудзі, разам адкідваючы яго назад. Свенсан упаў на падлогу, зноў ускочыў... і з новым сухім стрэлам зваліўся ўжо канчаткова. Абмяклае цела былога космадэсантніка тарганулася яшчэ некалькі разоў, хутчэй,па інерцыі, чым свядома. Потымяно безжыццёва застылаў нейкай дзіўнай, выварачанай позе... так людзі не ляжаць нават пасля смерці... не павінны ляжаць...

А жанчына ўжо паварочвалася ў бок Лэслі, які, прыўзняўшы галаву, з жахам назіраў за ўсім, што адбылося.

– Не трэба! – узмаліўся ён. – Не забівай!

Жанчына задуменна глядзела на яго і нібыта штосьці вырашала.

– Не забівай! – зноў паўтарыў Лэслі, марна стараючыся адпаўзці хоць крыху далей. – Злітуйся!

Моцная рука схапіла яго за кіршэнь, ірванула ўверх. Імгненне... і Лэслі ўжо сядзеў у тым самым крэсле, якое яшчэ зусім нядаўна старанна збіраў для жанчыны. Лязгаючы сталёва-гумавымі скобамі і зашчэпкамі, жанчына ўмела, нібыта ўсё жыццё гэтым займалася, прымацавала Лэслі да крэсла, потым апусціла яму на галаву шырокі белы шлем...

– Што ты хочаш зрабіць са мной?! – нема закрычаў Лэслі, у адчаі матляючы галавой. – Не рабі гэтага, чуеш! Лепей забі мяне!

– Заткніся!

Жанчына нахілілася, нейкі час моўчкі глядзела ў белы, нібыта абцярушаны мелам, твар аператара.

– Колькі жанчын прайшло праз гэтае тваё крэсла, Лэслі?! Маўчыш? Ці, можа, не памятаеш ужо?! Дык вось, зараз ты на сваёй уласнай шкуры адчуеш усё тое, што адчувала, праз што прайшла кожная з гэтых няшчасных жанчын! А потым... потым ты раскажаш мне ўсё тое, што мяне будзе цікавіць, усё, што ты ведаеш! І нават тое, што не ведаеш, ты мне ўсё роўна раскажаш мне потым...гэта я табе гарантую!

Яна павярнулася да Лэслі спіной і націснула нейкую кнопку. І ў той жа момант Лэслі дзіка завыўі затросся так, нібыта яго жыўцом рэзалі на дробныя кавалкі. А яшчэ праз імгненне гэтае ягонае выццё поўнасцю заглушыў высокі, роўныгул працуючай гіпнамашыны...

Глава 6

– Гэта ўсё, што я памятаю, - адкінуўшыся на падушку, сказаў Свенсан. – Астатняе вы ведаеце лепш за мяне.

– Чаму яна не забіла вас? – спытаў Холін.

Свенсан паціснуў плячамі.

– Магчыма, таму, што пазнала. Я ж казаў:мы сустракаліся з ёй раней…

– Так, вы гэта казалі…

Узняўшыся з табурэта, Холін нейкі час моўчкі хадзіў па палаце. Свенсан гэтак жа моўчкі глядзеў у белую столь.

– Як вы сябе адчуваеце? – спытаўся Холін, спыняючыся.

– Цудоўна! – сказаў Свенсан. – Проста цудоўна!

– Ну так! – Холін крыва ўсміхнуўся. – Гэтыя анастэзіруючыя кулі для кароў… там вельмі складаны састаў… Але ўсё разлічана так, каб каровы не адчувалі пасля анастэзіі аніякага дыскамфорту. Колькі, вы кажаце, раз яна ў вас стрэліла?

Поделиться с друзьями: