Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Два разы.

– Яна разлічыла дозу! – Холін крыва усміхнуўся. – Пасля трох вы б ужо не ачунялі!

– Я ж кажу: яна не хацела мяне забіваць! Толькі абясшкодзіць!

Нейкі час яны абодвы маўчалі, потом Свенсан першым парушыў працяглае гэтае маўчанне.

– Што з жанчынай? – спытаў ён. – Што з ёй?

Нейкі час Холін моўчкі глядзеў на Свенсана, так, нібыта вырашаючы, гаварыць яму хоць штосьці альбо лепш гэтага не рабіць.

– Спадзяюся, што яна загінула ў час выбуху, - прагаварыў ён нарэшце. – Вельмі на гэта спадзяюся…

Ён змоўк, кінуў хуткі погляд на скамянелы твар Свенсана і дадаў:

– Я і забыўся, што вы нічога аб гэтым яшчэ не ведаеце!

– Аб чым, аб гэтым?

– Ну… - Холін зноў апусціўся на табурэт. – Калі ахоўнікі прыляцелі туды, то першай справай яны наткнуліся на вас. Вы ляжалі ў рамонтным кацеры…

– Аб гэтым мне ўжо паведамілі, - хутка прагаварыў Свенсан. – Што было далей?

– Далей… - Холін уздыхнуў. –Далей, як заўсёды.Яны паведамілі сюды аб знаходцы… дарэчы, вас палічылі загінуўшым…потым двое засталося каля кацера, а астатнія восем…

– Восем? – здзіўлена перапытаў Свенсан. – Вы паслалі туды групу з десяці ахоўнікаў?

Холін кіўнуў.

– Вы ўжо ведалі, што гэта “дзікая кошка”?

Холін зноў кіўнуў.

– Праўда, калі пасылалі вас, я яшчэ аб гэтым не ведаў, - дадаў ён. – Гэта было самагубствам: пасылаць звычайную рамонтную брыгаду супраць “дзікай кошкі”!

У словах Холіна была свая логіка, але Свенсан, чамусьці, адчуў сябе абражаным.

– Спадзяюся, ахоўнікі справіліся з гэтым лепш? – прагаварыў ён суха і з пэўнай доляй сарказму.

Холін насупіўся.

– Я б гэтага не сказаў!

– Містэр Холін! – пачуўся з наручнага камутатара голас саркатара Скрайфа. – Зайдзіце, калі ласка, да містэра Скрайфа!

– Буду праз некалькі хвілін! – абыякава, думаючы аб нечым сваім, прагаварыў Холін.

Ён устаў, па-сяброўскі, хоць і без асаблівай шчырасці, паляпаў Свенсана па плячу.

– Выздараўлівай! – кінуў Холін, ужо накіроўваючыся да дзвярэй.

– Што сталася з ахоўнікамі? – спытаў Свенсан, калі Холін ужо выходзіў. – Яны што, таксама загінулі?

Але Холін, ці то не пачуў яго, ці проста зрабіў выгляд, што не пачуў?

* * *

У кабінеце Скрайфа Холіна чакаў сюрпрыз у выглядзе насупленнага Тома Ліўскі. Ён сядзеў на месцы Скрайфа,сам жа Скрайф усталяваўся насупраць на адным з гэтых сваіх дурацкіх крэслаў для наведвальнікаў, і выгляд у непасрэднага начальніка Холіна быў далёка не з лепшых.

“Ага! –зларадна падумалася Холіну. – Нарэшце і ты атрымаў тое, што даўно ўжо заўслугоўваеш!”

Ён ветліва павітаўся з Ліўскі, але той толькі кіўнуў яму на свабоднае крэсла побач са Скрайфам. Холін паспяшаўся сесці.

Нейкі час усе трое маўчалі. Ліўскі нервова барабаніў пальцамі па краю стала, Скрайф, чырвоны і надзьмуты, глядзеў кудысьці ўніз, на свае чаравікі. Холін таксама паглядзеў на свае, і ўспомніў раптам, што сёння раніцай забыўся загадаць жонцы паваксаваць іх. Трэба будзе не забыцца сказаць аб гэтымвечарам.

– Ну, што ж, - парушыў, нарэшце, агульнаемаўчанне Ліўскі. – З меркаваннем Скіна я ўжо азнаёміўся. Хацеласяб паслухаць вашы меркаванні, Максіміліян. Толькі не трэба паўтараць тое, што я ўжо ведаю! А ведаю я шмат: і пра смерць фермера, і пра загінуўшых рамонтнікаў… і пра ахоўнікаў таксама… Скажыце лепш: вы ўпэўнены, што гэтая жанчына таксама загінула?

Холін чакаў менавіта гэтага пытання і адказ на пытанне ў яго ўжо меўся. На жаль, у гэтым адказе многае не задавальняла нават самога Холіна, і ён ведаў: начальству гэты ягоны адказ таксама будзе вельмі не даспадобы.

– Калі ахоўнікі ўвайшлі ў дом, - пачаў ён, - там раптам пачалася страляніна...

– Ахоўнікаў было восем? – нечакана перабіў Холіна Ліўскі. – Я не памыліўся?

– Ахоўнікаў было дзесяць. – Холін адкашляўся. – Але двое, згодна з інструкцыяй, засталіся каля кацера, так што вы не памыліліся: іх і сапраўды было восем…

– А потым будынак раптам узляцеў у паветра? – не спытаў, а хутчэй канстатаваў гэты факт Ліўскі. – Разам з усімі ахоўнікамі?

– І з жанчынай! – падаў голас Скрайф. – Не забывайце, яна таксама загінула разам з усімі!

Але Ліўскі нават не павярнуў галаву ў ягоны бок. Ён глядзеў на Холіна, уважліва глядзеў.

– Вы таксама лічыце, што яна загінула, Максіміліян?

– Не, я так не лічу! – сказаў Холін. – Гэта было б занадта… занадта проста!

Нейкі час усе маўчалі.

– Не зразумеў! – сказаў Ліўскі. – Занадта проста… што гэта значыць?

– Занадта проста для “дзікай кошкі”, сэр!

І зноў нейкі час у памяшканні панавала поўнае і даволі напружанае маўчанне.

– Ты хочаш сказаць, што яе ўжо не было ў доме, калі туды ўвайшлі ахоўнікі? – недаверліва спытаў Скрайф. – З кім жа тады ахоўнікі вялі бой?

Холін паціснуў плячамі.

– Аб гэтым мы ўжо ніколі не даведаемся. Магчыма…яны стралялі адзін у аднаго…

– Адзін у аднаго! – Скрайф недаверліва хмыкнуў. – Ну, трэба ж!

– Гэта жарт? – спытаў Ліўскі холадна. – Вы, Холін, любіце так жартаваць?

Замест адказу Холін толькі зноў паціснуў плячамі.

– Холін ніколі не жартуе, Том! – сказаў Скрайф. – Гэта не ў яго правілах. Але ён можа памыляцца, як і ўсе жывыя людзі. Вось і зараз ён проста ўбіў сабе ў галаву аб нейкіх амаль звышнатуральных магчымасцях гэтых самых “кошак”, і таму памылкова лічыць…

– Магчыма, я і на самой справе памыляюся! – перабіў свайго непасрэднага начальніка Холін, пры гэтым нават не зірнуўшы ў ягоны бок. – Я сам буду толькі рады, калі гэта так! Калі ж яна ўсё ж жывая…

– І што тады? – з насмешкай спытаў Скрайф. – Чым ты хочаш нас запалохаць, Холін? Адной-адзінай жанчынай, якая, калі яна нават цудам і засталася ў жывых, зараз хаваецца дзесьці ад…

– Памаўчыце, Скін! – Ліўскі узняў руку. – А вы, - звярнуўся ён да Холіна, - працягвайце! Мы вас уважліва слухаем!

Холін кінуў хуткі погляд на сцяўшага зубы Скрайфа, потым крыху памаўчаў, збіраючыся з думкамі.

– Паспрабуем зыходзіць з той, хоць і невялікай долі верагоднасці, што яна ўсё ж нейкім чынам засталася жывой, - пачаў ён. – Што тады?

Поделиться с друзьями: